Віленскі перыяд -пачатак.

           Гэты перыяд ў гісторыі Беларусі доўжыўся 5 стагоддзяў, гэта эпоха Статута ВКЛ(першай Канстытуцыі), эпоха Радзівілаў і Сапегаў, час дзейнасьці самага вядомага ў Сьвеце Беларуса- Франьцішка Скарыны- асьветніка і першадрукара, імем якога ганарыцца наша Грамада, паэта Міколы Гусоўскага,змагароў за Беларусь  гетмана Кастуся Астрожскага і кіраўніка паўстанцкага руху Кастуся Каліноўскага і тысяч іншых славутых іменаў. Вільня - гэта самы сьвяты і любімы горад  беларусаў. Той , хто бываў у Вільні , бачыў Вострую Браму і , хто блукаў па віленскіх завулках і могілках, дзе ляжыць колер беларускай нацыі, ніколі ня здолее забыць гэтае места, хай сеньня і страчанае для Беларусі.  Сучасны беларускі паэт, бард  Зьміцер Бартосік : " Да пабачэньня гаспадыня, пані Вільня..." - гэтым сказана ўсе. І яшчэ пра віленскія могілкі"Стаяць ў адным шыхце- бурмістр акупаванае сталіцы і колішні паўстанцкі камандзір". Сапраўды Вільня гэта музэй, гэта гісторыя беларускай(ліцьвінскай) нацыі.

На здымку касьцел Сьвятой Ганны ў Вільні. Калісьці , убачыўшы гэты касьцел, Напалеон хацеў яго разабраць, каб сабраць яго ў ў Парыжу, але дзякаваць Пану Богу, касьцел заваўся да нашых дзен," ен бачыў розныя дзяржавы і ўлады".

 

                                   ЗАСНАВАНЬНЕ АБО "КАЛІСЬЦІ ТУТ БЫЛА КРАІНА З ЯКОЙ ПРЫХОДЗІЛАСЬ ЛІЧЫЦЦА ЎСЕМ

                                                                        КАРАЛЯМ,  ЦАРАМ   І ПРЫНЦАМ"

          Вільня  пачынаецца гістарычна з Крывіч-горада(або Крывога горада па іншым крыніцам). Гэта была маленькая памяжоўная фартэцыя на мяжы зямель славян-крывічаў, адваеваных у старажытных балтаў. Некаторыя дасьледчыкі кажуць , што славянскі горад зьявіўся на месцы балцкага гарадзішча.І сеньня большая частка насельніцтва віленскага краю зьяўляецца славянскай, а на пачатку XX cт літоўцаў-жмудзінаў было ўсяго 2%. Сучасныя літоўскія гісторыкі цягнуць коўдру на сябе, а беларускія на сябе. Праўда ў тым, што балцкія і славянскія караньні тут сплецены ў адное цэлае. Балцкія дружыны неаднойчы хадзілі нападамі на Крывіч-горад, які пазьней становіцца Вільней. Так або інакш у 1323 годдзе Вільня становіцца асноўнай сталіцай ВКЛ, а Наваградак застаецца проста рэгіянальным цэнтрам, пры гэтым Полацкае Княства яшчэ захоўвае сваю аўтаномію(уваходзіць у склад ВКЛ у 1307 годзе) ў межах ВКЛ і нават зключае зьнешнія гандлевые дамовы з  Рыгаю і інш. Перанос  сталіцы з Наваградку ў Вільню здзейсьніў літоўска-жмудзкі князь Гедымін, які пачаў княжыць у ВКЛ з 1316 і зьяўляецца заснавальнікам дынастыі гедымінавічаў. Да 1330 году ўсе землі сучаснай Беларусі ўвайшлі склад ВКЛ, пры гэтым старажытныя княствы захавалі сваю аўтаномію, у гэтый жа час далека ня ўсе тэрыторыі сучаснай Літвы увайшлі ў склад ВКЛ, якое дакладна называлася - Вялікае Княства Літоўскае , Жамойцкае і Рускае. Уваход старажытных Княстваў у склад ВКЛ быў мірным , на падставе дамоваў. Аб'яднане адбываецца вакол Наваградка, потым Вільні, на падставе новага цэнтр моцы  і , галоўнае,мацнейшай зьнешней пагрозы з боку Арды і крыжакоў, тыя ходзяць паходамі-набегамі на ВКЛ, але ВКЛ на працягу двух стагоддзяў  ня толькі адбівае ўсе напады, але адваеўвае ў іх украінскія , рускія, балцкія землі. Менавіта ў гэты перыяд, на усходнюю частку  земель ВКЛ, за ракой Беразіной паступова замацовываецца назва Белай Русі, гэтая назва перакачавала з маленькага Калужскага княства. Безумоўна распаўсюджваньню такой назвы садзейнічала тое , што  рускія і ўкраінскія землі ў гэтый перыяд былі ў залежнасьці ад Залатой Арды. Назва гэтая насіла недзяржаўны, а рэгіянальны характар, землі на за захад ад Бярэзіны клікаліся Літоўскай Русью( таму пазьней і Менск-літоўскі, Брэст-літоўскі і г.д.) . У 1330 г. полацкія князі пачалі карыстацца пячаткай з гербам "Пагоня", які пазьней , у 1384 годзе,становіцца гербам ВКЛ і прысутнічае на ўсех старажытных гербах беларускіх гарадоў. Уплыў старой сталіцы Полацка на справы ВКЛ ў XIV ст яшчэ прысутнічаў. Была пераемственасьць.

 

                                                                                                   РОСКВІТ ВКЛ І ВІЛЬНІ

 Пры вялікім князе Альгердзе была атрыманая важная перамога над аб'яднанымі мангола-татарамі пад Сінімі Водамі(1362), у выніку чаго была вызваленая большая частка сучаснай Украіны і вайшла з Кіевам у склад ВКЛ,  Альгерд таксама здзейсьніў некалькі паходаў на маскоўскае царства і далучыў да ВКЛ смаленскія і бранскія землі, таксама адваяваў ў крыжакоў асноўную частку балцкіх земляў сучаснай Літвы. ВКЛ с сталіцай Ў Вільні напрыканцы XIV cт . стаў самой буйной краінай Эўропы і пачало ўплываць на справы ў суседніх краінах - Маскоўскім царстве і Польскім каралеўстве,Крымскім ханстве. У гарадах Масковіі і Польшчы зьяўляюцца "літоўскія партыі" сярод мясцовых баяраў,гандлевых асобаў. Пасля сьмерці апошняга польскага караля і спыненьня польскай дынастыі па мужчынскай лініі- на польскі пасад уваходзіць сын Альгерда -Ягайла( у праваслаўі- Якаў), які пабіраецца шлюбам з дачкой апошняга караля- Ядвігай і прымае імя Ўладзіслава ІІ(1386). У Польшчы пачынаецца новая дынастыя- Ягелонаў. У 1385 годзе заключаецца Крэўская унія -ваенны хаўрус ВКЛ і Польшчы супраць крыжакоў. У 1392 годзе вялікім князем ВКЛ становіцца Вітаўт Вялікі(1392-1430), пры якім ВКЛ дасягне найбольшай магутнасьці. Пры Вітаўце  Крымскае ханства становіцца пратэктаратам ВКЛ і ханам становіцца стаўленьнік ВКЛ, з Маскоўскім царствам усталеўваюцца межы па рэкам Угра і Ака. Вітаўт атрымлівае  ад папы каралеўскую карону. У 1410 годзе аб'яднаныя войскі Польшчы і ВКЛ на чале з Ягайлам і Вітаўтам ў бітве пад Грунвальдам зьнішчаюць Тэўтонскі Ордэн, пытаньне з крыжакамі вырашана назаўседы. Яны поступова перастаюць існаваць. На гравюрах таго часу ўпершыню зьяўляецца бел-чырвона-белы сьцяг над харугвамі ВКЛ. У 1432 годзе вялікі князь Свідрыгайла парывае вайсковую унію з Польшчай.

         На пачатку XVI ст. доктар Франьцішак Скарына выдаў першую Біблію на старабеларускай(ліцьвінскай) мове, ен заснаваў цэлы шэраг друкарняў ва Ўсходняй Эўропе, у тым ліку ў Вільні і Празе, ен і ягоныя вучні зрабілі кнігу масавай і даступнай у Ўсходняй Эўропе. Калі сеньня беларускі турыст прыязжае ў Падую, заходзіць ў муры старажытнага Падуанскага ўніверсітэту- ен убачыць на сьцяне бронзавую дошку з гербам, прысьвечаную  выдатнаму сыну беларускага народу,палачаніну Франьцішку Скарыне. Пачынаючы з канца XIV гарады ВКЛ пачынаюць атрымліваць магдэбурскае права, гэта значыць гарадское самакіраваньне, будуюца ратушы, абіраюцца Рады на чале з бургамістрамі. Сення і ў сталічным Менску, і ў абласным Магілеве, і ў раеным Шклове мы бачым будынкі гарадскіх ратуш, тая ВКЛ(Беларусь) была часткай Эўропы і разам з Эўропай перажыла Рэнесанс і Рэфармацыю. Ў 1492 годзе быў выданы вялікакняжацкі Аляксандраў прывілей, які абмяжаваў уладу вялікага князя- спроба першай канстытуцыі ВКЛ. У 1501 годзе тагачасны вялікі князь Аляксандр, які выдаў той прывілей грамадству- становіцца каралем Польшчы, аднаўленьне уніі.

            У XVI ст. калі пагрозы Арды і Крыжацкіх Ардэноў ужо забытыя- зьяўляюцца новыя пагрозы : з поўдня крымскія татары, якія у той час пратэктарат асманскай Турцыі, з усходу Маскоўскае Царства, якое вызвалілася з-пад Залатой Арды і фактычна праглынула яе(Арду), такім чынам зьмяніўшы Залатую Арду на  Евразійскай Абшары. Пачынаючы з 1506 года йдуць войны з Маскоўскім Царствам, якое хоча збвярнуць так званыя "верхавыя княствы", Смаленскую і Бранскую зямлю. Рускія войскі бяруць у аблогу Смаленск,Полацк ,Віцебск, Слуцк і г.д.Даходзяць да Мазыра, адначасовы ўрываецца з поўдня крымска-татарская коніца. ВКЛ абцякае крывей, вескі парабаваны, ваколіцы местаў спустошаны. Некалькі разоў з Масковіяй заключаецца "вечны мір". які не трываецца нават некалькі месяцаў, маскоўскія цары перанялі дыпламатычныя  манэры  Залатой Арды і паводзяць сябе па-ханску, тым больш татарскія орды цяпер у складзе маскоўскага войску. 8 верасня 1514 гетман князь Канстанцін Астрожскі  з 30 тысячным войскам, пад Воршай, на малай рачулке Крапіўніца, якая тут упадае ў Дняпро зьнішчае 80 тысячнае маскоўскае войска, у палон трапляюць ўсе маскоўскія ваяводы. У сучасных вайсковых акадэміях вывучаюць сеньня гэты вайсковы вопыт, але не ў савецкіх і расейскіх. Астрожскі напаў першым , удала выкарыстаў артылерыю, пераправіўшы гарматы, ўначы, на іншы бераг Крапіўніцы. Вынікі гэтай бітвы- амаль на поўстагоддзя аслабеў усходні націск. Сеньня дзень 8 верасня лічыцца Днем вайсковай славы беларусаў, на месцы бітвы штогод 8 верасня зьбіраецца  бардаўскі фэст.Астрожскі наносіць яшчэ некалькі паразаў  маскоўскім войскам і крымскім татарам у першай палове XVI ст.У 1559 годзе аслабелы Лівонскі ордэн стаў пратэктаратам ВКЛ, да дамовы далучыўся і Рыжскі япіскап- фактычна  была зьвернута гістарычная спадчына Вялікага Полацкага Княства.

          У другой палове  XVI cт. на маскоўскім пасадзе цар Іван IV Жахлівы(Грозный), які  ня толькі заваеўвае Казанскае, Астраханскае і г.д. Ханствы і татарская рака Іціль на ўсем сваем працягу становіцца рускай Волгай, але й пачынае вайну за Прыбалтыку і ўсходнія землі ВКЛ. У 1562 годзе  маскоўскія войскі разам з хаўрусьнікамі- крымскімі татарамі  ўворваюцца ў ВКЛ, пачаліся аблогі Дуброўны, Мсціслава,Воршы, Віцебска,Магілева, Чачэрска,Шклова,Копысі і г.д., татары зьнішчаюць Рагачоў.  Вайна з рускага боку носіць бязьлітасны ардынскі характар. Узяўшы старыжытную сталіцу - Полацак пасля доўгай аблогі, войскі Жахлівага , топяць у Дзвіне ўсех ацалелых жыхароў, пасля  чаго ў горадзе больш 10 гадоў ніхто не жыве. Зьнішчаюцца праваслаўныя кляштары, пры гэтым забіваюць праваслаўных святароў і манахаў, некажучы пра каталікоў. 3 верасня шляхта ВКЛ на палявым Сойме каля Віцебска прыняла акт і накіравала яго вялікаму князю з прапановаю заключыць новую унію з Польшчай ,з мэтай вайсковай дапамогі.У 1564 войскі гетмана ВКЛ Мікалая Радзівіла наносяць паразы маскоўскім войскам пад Чашнікамі і Воршай, а ў 1567 годзе гетман Раман Сангушка адбіў замак Улу. Пры гэтым значныя тэрыторыі акупаваныя,паляцца і руйнуюцца вескі і месты, уганяецца насельніцтва. Характар Жахлівага  адлюстрован у нядаўна зьнятым расейскім фільме "ЦАРЬ" -ен не шкадаваў не сваех ні чужых, ні сваіх дзяцей, ні жонак, нядзіўна што на ім дынастыя сканала і ў Масковіі пачалася вялікая смута.

            1 ліпеня  1569 года паводле Люблінскай уніі была ўтвораная новая канфедэратыўная дзяржава- РЭЧ ПАСПАЛІТАЯ ДВУХ НАРОДАЎ. На чале дзяржавы стаяў кароль, які адначасова быў Вялікім Князем ВКЛ, які абіраўся шляхтай двух краінаў на агульнам сойме. Пры гэтым кожная краіна захоўвала цалкам свою незалежнасьць- грашовую і падатковую сістэму,мытні, свае войска, законы, судовую сістэму, мову(для ВКЛ-старабеларуская або ліцьвінская), сваю дзяржаўную адміністрацыю і г.д. Пазьней ў 1588 канчаткова будзе зацверджаны Статут ВКЛ- першая Констытуцыя, аўтарам якой быў канцлер ВКЛ Леў Сапега. Статут бараніў незалежнасьць ВКЛ ад Польшчы, у прыватнасьці паляк не мог занімаць дзяржаўныя пасады ў ВКЛ і валодаць зямлей, нават калі ен жаніўся на ліцьвінке- атрымліваў у пасаг грошы , але не  зямлю. Абраньне На Караля і вялікага князяў 1575 годзе Стефана Баторыя прывяло к перамоге над Масковіяй, былі вызваленыя ўсе  ліцьвінскія (беларускія землі), пачаліся асады рускіх гарадоў Пскова,Вялікіх Лукаў і г.д. У 1582 годзе  канцлерам ВКЛ Львом Сапегай і рускім царом Федарам было падпісанае перамір'е на 10 гадоў у месте Ям-запольскім-фактычнае завяршэньне Лівонскай вайны. У выніку гэтай доўгатэрміновай вайны загінуў кожны другі жыхар Беларусі, гэта была самая жахлівая вайна заўсю яе гісторыю.

           У 1596 была падпісаная Берасцейская царкоўная унія,згодна якой праваслаўная царква ВКЛ аб'ядналася з каталіцкай царквой , прызнавала папскае кіраўніцтва і каталіцкія дагматы, але захоўваўся праваслаўны абрад і старабеларуская(ліцьвінская мова), а таксама мясцовыя сьвятые. Не паўсюль насельніцтва добра прыняла новую веру, але перамагла нашая талерантнасьць, у Эўропе пачалася Рэфармацыя каталіцкай царквы і на Беларусі зьявіліся пратэстанцкія - кальвінісцкія і лютэранскія зборы, яны знайшлі падтрымку ў часткі кіруючых колаў, спецыфіка нашага Краю была ў тым, што ў пратэстанты пераходзілі і з каталіцтва і з праваслаўя. Безумоўна такі расклад магчымы толькі ў ВКЛ, талерантнасьць і памяркоўнасьць насельніцтва садзейнічала таму, што адсутнічалі рэлігійныя войны. Рэлігійны склад насельніцтва і сеньня вельмі стракаты, у адной сямьі могуць быць і  і праваслаўныя і каталікі і пратэстанты, і гэта не выклікае ніякіх праблемаў. Як кажуць сеньня на Беларусі- каму, што падабаецца, або бабуля з ранку йдзе да касьцела, а ўвечары ў праваслаўную царкву. У XVIIст на Беларусь перасяліліся разнастайныя каталіцкія ардэны- дамініканцы, бернардзінцы, іезуіты, пабудавалі кляштары і школы. Іезуіцкія школы былі найлепшымі, у іх аддавалі сваех дзяцей нават праваслаўныя.

         На пачатку XVII cт , калі ў Масковіі доўгі час трывала смута і войскі ВКЛ неаднойчы хадзілі на Маскву , ваявалі і рабавалі там, саджалі на царскі пасад разнастайных цароў. У расейскай  грамадскасьці і сеньня есьць міты пра польска- літоўскае нашэсьце,  але на справе гэта былі пераважна продкі сучасных беларусаў- ліцьвіны, пераважна з усходу сеньняшней Беларусі, пераважна праваслаўныя і былыя праваслаўныя. Безумоўна былі дабраахвотныя атрады палякаў, чэхаў, жмудзінаў. Гэта жахлівая думка для сеньняшнега расейца- беларускі гарнізон у Крамлі, гэта ж супярэчыць дружбе народаў, хай гэтыя  злодзеі будуць палякамі, нельга нават думкі дапусьціць , што былі пад беларусамі-ліцьвінамі. Пасля абраньня новага цара Міхаіла Раманава і заснаваньня дынастыі Раманавых нядогае Дэўлінаўскае перамір'е і зноў Смаленская вайна 1632-1634 году.

        У 1648 годзе паўстала Украіна супраць Рэчы Паспалітай, украінскія казацкія загоны рушаць на поўдзень ВКЛ, рабуюць , забіваюць , бяруць штурмам месты: Тураў, Мазыр, Рэчыцу,Бабруйск і г.д. Радзівілы разьбіваюць казацкія атрады , але ў траўні  1651 году  на ВКЛ  вайной зноў йдзе Масковія з усходу і зноў  казакі з поўдня, зноў захоплена амаль палову тэрыторыі ВКЛ, захоплены Магілеў , Полацк ,Усьвяты, Ворша, Менск і нават сталіца Вільня. У  Чавусах ствараюць беларускіх казакоў, перапісваючы сялян у казакі, на чале іх мясцовы  гетман -здраднік Паклонскі, у вайну ўступае Швецыя , якая заключае унію з Сапегамі(ВКЛ), што моцна непакоіць Польшчу. У выніку вялікая  вайна на Усходзе Эўропы. Уся тэрыторыя сучаснай Беларусі разрабавана, асобныя крэпасьці і замкі ў асадзе па некалькі гадоў, кшалту  Быхава і Слуцка,Чачэрска адбываецца раскол сярод украінскага казацтва і частка пераходзіць на бок ВКЛ. У 1660 годзе 28 чэрвеня аб'яднаная армія ВКЛ І Польшчы на чале з канцлерам ВКЛ Паўлам Сапегам разьбівае расейскае войска і вызваляе большую частку тэрыторыі, да Бярэзіны(мяжа Літоўскай Русі), сымбалічна, што 3 ліпеня вызваляецца ад рускіх захопнікаў Менск- будучая сталіца Беларусі, бо сеньня Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь- 3-га ліпеня, са спасылкай на вызваленьне Менска 3 ліпеня 1944 года ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

        У лютым 1661 году паўстаў Магілеў, дзе знаходзіліся склады рускай арміі і стаяў 7-тысячны гарнізон: месьцічы напаілі рускіх жанераў, выпусцілі ўначы палонных і перабілі ўвесь рускі гарнізон. З целаў забітых насыпалі гару Касьцерную ў якасьці  запалохваньня,паўсталі іншыя месты, у выніку руская армія адступіла да Смаленску.  Магілеву быў дараваны каралеўскі прывілей, места было прыроўнена да сталіц Варшавы і Вільні і вызвалена ад падаткаў.Вайна скончылася 30 студзеня 1667 году Андрусаўскім перамірьем, ВКЛ мусіла аддаць Расіі Смаленскае ваяводства, Польшча- левабяржную Украіну з Кіевам.Усходняя мяжа ВКЛ наблізілась да сучаснай мяжы Беларусі.

 

                                                                                        ЗАНЯПАД ВКЛ

                         XVIII cтагоддзе эра заняпаду ВКЛ, з адного боку росквіт каменнага будаўніцтва і дойлідства, навукаў,  мастацтва, прамысловасьці,гандлю,грамадзянскіх правоў месьцічаў, але з іншага боку аслабленьне дзяржаўных інстытутаў: шляхта і магнаты абіраюць каралеў і абмяжоўваюць іх правы, скарачаюць войскі Короны і ВКЛ, ўжо даўно няма сваех дынастый,  на каралей запрашаюць эўрапейскіх прынцаў , але любы шляхціц у лапцях можа сказаць "не" каралю і накласьці на ягонае рашэньне "ліберум вета". Пачаўся разгул шляхецкай дэмакратыі.  Колькасьць шляхты ў ВКЛ даходзіць да 20% насельніцтва , часам такі шляхціц сам арэ зямлю, але на пасе бацькоўскі меч і зашмат гонару.На пачатку XVIІI ст. пачалася вайна рускага цара Петра І з шведскім каралем Карлам ХІІ, на тэрыторыі ВКЛ 2 канфедэрацыі магнатаў і шляхты, адная  з іх у хаўрусе з Расеяй, другая ў хаўрусе з Швецыяй і ваююць яны ўсе больш між сабой. На гэтый момант у Рэчы Паспалітай Двух Народаў- 2 караля і вялікіх князя і кожны падтрымліваецца сваей канфедэрацыяй.Увогульле Рэч Паспалітая і ВКЛ да сваего скону напрыканцы стагоддзя кіруецца такімі канфедэрацыямі, гэтыя канфедэрацыі знаходзяцца пад кантролем новых імпэрскіх драпежнікаў Эўропы- Аўстра-Венгерскай,Расійскай імпэрый і  каралеўства Прусія, якія падзеляць  гэтую тэрыторыю паміж сабой.

                         У 1867 годзе ўтвораная Слуцкая Канфедэрацыя , пры падтрымке  праваслаўных і пратэстанцкіх колаў, на чале кальвініст граф Грабоўскі і праваслаўны епіскап Георгі Каніскі, у дапамогу расійская імператрыца  Екацярына ІІ дасылае 40 тыс войскаў, а супрацьвагу ў 1768 годзе  ўтвораная Барская каталіцка-уніяцкая канфэдэрацыя на чале з М.Агінскім, К. Радзівілам, Ю. Сапегам.  У 1768 расійскія войскі ўваходзяць ў ВКЛ для абароны правоў праваслаўнага насельніцтва, на той момант- каля 2%, пераважная частка з іх -рускія стараверы, зьбегшыя з Расіі і засяліўшыя ў асноўным у раен Веткі на Гомельшчыне.12 верасня 1771 году расійскія войскі на чале А.В. Суворавым пад Сталовічамі перамаглі войска гетмана ВКЛ- Міхала Клефаса Агінскага, аўтара "Развітаньня славянкі", на падставе гэтых падзеяў адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай, у ВКЛ аднялі усходнюю частку з местамі Магілевам, Віцебскам , Полацкам і г.д.  і ўтварылі Беларускае генерал-губернатарства з цэнтрам у Магілеве ў складзе Расійскай імпэрыі(1772-1823). Ужо ў 1776 годзе Расійская імпэрыя пазбаўляе захопленыя ўсходне-беларускія гарады самакіраваньня паводле магдэбурскага права, што нядзіўна - на той момант Расія- краіна рабоў, людзей прадаюць як быдла, разьбіваюць семьі, бо феадалізм у Расеі перайшоў у рабскі лад , дзякуючы "Залатому прывілею рускага дваранства"-якое там магдэбурскае права, якія там выбары.

                     3 траўня 1791 года расіскія войскі  зноў перешлі мяжу ВКЛ з  мэтаю падтрымкі Таргавіцкай канфэдэрацыі магнатаў і шляхты і з баямі занялі Браслаў, Ушачы, Бабруйск,Навагрудак,Нясвіж, Слонім, Гродна- у выніку 2 падзел Рэчы Паспалітай у студзені 1793 года і да Расійскай імпэрыі далучаны тэрыторыі сеньняшней цэнтральнай часткі Беларусі.

                    У 1794 годзе пачалося паўстаньне пад кіраўніцтвам генерала Андрэя Тадэвуша Касьцюшкі, славутага сына беларускага народа. Утвораная Найвышэйшая Рада літоўскага народу( сучасныя літоўцы да гэтага ня маюць дачыненьня). Вызваляючы зямлю ВКЛ гвардыя ВКЛ на чале з генаралам Грабоўскім дашла да Бабруйску. Але паўстаньне было падаўленае, пад Брэстам паранены Касьцюшка патрапіў у палон, што вырашыла лес паўстаньня канчаткова. Значная частка паўстанцаў з баямі адышла ў Польшу, а потым у Эміграцыю.

                   У кастрычніку 1795 году трэцці падзел Рэчы Паспалітай- у выніку якога да Расійскай імпэрыі далучаны заходня.я частка ВКЛ, у тым ліку полова Жмудзі(сеньняшней Літвы).Кавалак Берасцейскага ваяводства атрымала Аўстра-Венгрыя, паўночна- заходнюю частку Гарадзеншчыны -Прусія. 25 лістапада 1795 кароль і вялікі князь Станіслаў Панятоўскі, стаўленьнік і каханак імпэратрыцы Екацярыны ІІ, адмовіўся ад кароны- у выніку чаго Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае перасталі існаваць як дзяржавы. У 1794-1795 годзе адбываецца першая хваля беларускай эміграцыі. пераважна ў Фланцыю, невялікая частка ў ЗША.

                   Напачатку XIX ст. Расія падзяліла тэрыторыю ВКЛ на тры адміністрацыйныя адзінкі:ранейзгаданае Беларускае генерал-губернатарства з губерніямі ,Літоўскае генерал-гебернатарства з цэнтрам Вільні і губерніямі і Ковенскую губернію(сеньняшняя Літоўская Рэспубліка).  Вільня па-ранейшаму застаецца галоўным культурна-грамадскім цэнтрам, па ранейшаму працуе Віленскі універсітэт- цэнтр ліцьвінскага студэнцтва і волі, дзейнічаюць каталіцкія ардэны і ў якасьці Канстытуціі - Статут ВКЛ, але замест выбарных радных, бургамістраў і шляхетных соймаў - рускае чынавецтва. Пачынаюцца сялянскія бунты супраць новага расійскага прыгону.

                      У вялікіх войнах Эўропы, Напалеон, як вызваліцель аднаўляе незалежнасьць Польшчы ў выглядзе Вялікага Герцагства Варшаўскага- Расійская Імпэрыя мусіла саступіць і яе войскі сышлі за Неман- тысячы палякаў валанцерамі йдуць у напалеонаўскае войска. 24 чэрвеня войскі Напалеона пераходзяць Неман: Францыя пачынае вайну супраць Расіі. Ужо праз тыдзень 1 ліпеня 1812 года ўтвораны Часовы Ўрад ВКЛ, з валанцераў фармуюцца літоўскія карпусы і далучаюцца да войска Напалеона, як войска ВКЛ, літоўскія карпусы атрымалі славу пры Барадзіне. Напалеон сваем універсалам аднаўляе незалежнасьць ВКЛ. Сучаснік тых падзеяў пазначыў : " Польскі Белы Арол, Літоўская Пагоня і Жмудзкі Мядзьведзь -ўсе на баку Францыі".Напалеона сустракалі як вызваліцеля, але надзеі не апраўдаліся. Пасля адыходу Напалеона на Захад з ім адышлі вайсковыя фармацыі ВКЛ, якія яшчэ ўдзельнічалі ў бітве народаў пад Ляйпцыгам у 1813 годзе. Пасля паразы рэшткі адышлі праз Рэйн ў Францыю, дзе і аселі ў якасьці другой хвалі беларускай эміграцыі эміграцыі.

                    У 1820 годзе забаронена  дзейнасьць езуіцкага ордэна, Полацкай езуіцкай акадэміі і іншых навучальных устаноў на Беларусі, а ў 1823 г. жыхарам былога ВКЛ забаронена вучыць сваех дзяцей  у эўрапейскіх замежных універсітэтах( указам Аляксандра І).

                    У 1830 годзе у ВКЛ і Польшчы зноў пачынаецца паўстаньне супраць Расійскай імпэрыі(галоўная бітва паўстанцаў ВКЛ з царскімі войскамі пад Глыбокім), скончыўшаяся паразай . Пасля паразы паўстаньня каля 10000 паўстанцаў адышло з-пад Вільні ў Прусію, дзе была разброена і зышла ў Францыю, дзе разам з далучанымі семьямі склалі трэцьцю хвалю беларускай эміграцыі. Французкі Урад прызначыў пенсіі ў памеры 3000 франкаў для удзельнікаў паўстаньняў. Пасля падаўленьня паўстаньня  зачынены Віленскі Універсітэт(1832), скасавана дзейнасьць Статута ВКЛ у Магілеўскай  і Віцебскай губерніях(1831),бяднейшая частка шляхты з дваранскага саслоўя пераведзена ў аднадворцаў і гараджан(1831) і скасавана уніяцкая царква (1839) на Полацкім саборы- на той момант да 90% насельніцтва будучай Беларусі былі вуніятамі і набажэнствы шлі на ўсем зразумелай ліцьвінскай(беларускай) мове.

                   18 чэрвеня 1840 года указам імператара Мікалая І забаронена выкарыстаньне ў афіцыйных дакументах тэрмінаў "Беларусь" , "Літва", "беларускія" і "літоўскія" губерніі і ўвядзеньне замест іх назвы "Северо-Западный Край", а 2 жніўня 1840 году дзейнасьць Статута ВКЛ была скасаваная ў Віленскай , Гродзенскай і Мінскай губерніях.  На гэтым Віленскі перыяд у гісторыі Беларусі завяршыўся.

 

                  Ад мадэратара: для напісаньня нарыса віленскага перыяда ў гісторыі былі выкарыстаныя наступныя крыніцы:

   1. Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі,пад рэд. Б.І.Сачанкі, Мінск , "Беларуская Энцыклапедыя", том1,1995г

   2. Нарысы гісторыі Беларусі, том1 пад.рэд. М.П.Касьцюка, Мінск, "Беларусь",  1995 г

   3. Вацлаў Ластоўскі ,Кароткая гісторыя Беларусі, Вільня,Друкарня Марціна Кухты , Дварцовая, д.4, 1910 год

   4. СТАТУТ  ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА," Беларуская Савецкая Энцыклапедыя", 1989г.

   5.Агееў А.Р., Трусаў, А.А. Магілеўская ратуша, гістарычны лес, Магілеў, 2008 год

   6. М.Ермаловіч "Віленскі і Наваградзкі Перыяды" 1996

    7.А. Калубовіч " Крокі гісторы",  "Наша Ніва" 1993 год.