З ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

Ад аўтара: Час ад часу , дзе-небудзь на футболе, або іншым месцы сустракаеш беларуса , які нарадзіўся ў Маскве або іншым месцы РФ-адразу сутыкаешся з балотна-партызанска-праваслаўным уяўленьнем аб гісторыі Беларусі, у той жа час наш КРАЙ мае вельмі багатую падзеямі гісторыю, часам зусім непадобную на заскарузлыя "балотныя"міты расейскага вырабу.

___________________________

 

1. ПАЧАТКІ.

Археалагічныя знаходкі сьведчаць- чалавек зьявіўся на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў даледніковую эпоху. 10 тысячаў год таму апошні леднік адступіў і чалавек засяліў усю тэрыторыю Беларусі. Першае аўтахтонае насельніцтва нашага краю складалася ўсяго з некалькіх тысячаў чалавек, які жылі паляваньнем і зьбіраньнем. Гэта было пераважна угра-фінскае насельніцтва, след якога найбольш заўважны на паўночным усходе Беларусі.

 

2. БАЛТЫ

Каля 5 тысячаў гадоў таму , або за 3 тысячы год да н.э. на тэрыторыю Беларусі нахлынула вялікая хваля індаэўрапейцаў, з якой выдзеліліся старажытныя Балты , якія засялілі ўвесь наш КРАЙ, а таксама тэрыторыі суседніх зямель(пазьней гэта Прусія,Літва,Латвія,частка Смаленшчыны, Пскоўшчыны). Гэта была першая эра вялікага перасяленьня народаў.
Балты хутка асімілявалі малалікае аўтахтонае насельніцтва Беларусі і сталі адным з двух пачаткаў беларускага этнасу. Яны жылі аседла , займаючыся ня толькі паляваньнем і зьбіраньнем, але й земляробствам, сярод іх былі кавалі ,ганчары і іншыя рамесьнікі Балты пабудавалі першыя ўмацаваныя гарадзішча(вядомы дзесяткі), насыпалі пахавальныя курганы( на Беларусі налічваецца каля 46 тысячаў курганаў або курганных группаў).Балты дзяліліся на дзесяткі пляменаў: у Белавескай пушчы яцьвягі праіснавалі амаль да XVII стагоддзя, племя дайнова да XX стагоддзя -па перапісу 1898 году яшчэ да некалькіх соцень дайноўцаў( сеньня самая вялікая кампутарная фірма Беларусі называецца "Дайнова"), на магілеўшчыне па адзін бок Дняпра жыла лахва, па другой латва, летапіснае племя літва на захадзе сучаснай Менскай вобласьці, а на большай частцы тэрыторыі Смаленшчыны- голядзь і г.д.. Балты размаўлялі на старабалцкай мове і пакінулі пасля сябе назвы рэчак і азераў Беларусі- гідраніміку( і возера Нарач, і возера Мядзель, і рака Свіслач і рака Неман- усе гэта іх назвы і нічога ня кажуць сучаснаму беларусу. На чале кожнага балцкага племені стаяў свой князь і часам плямены варагавалі паміж сабой, але супраць агульнага ворага балты выступалі разам. У Крэвах на тэрыторыі сучаснае Гарадзенскае вобласьці існаваў рэлігійны цэнтр старажытных балтаў, быў у іх і вярхоўны жрэц, але палітычны дзяржаўны цэнтр скласца не пасьпеў- перашкодзілі славяне. Увогульле гісторыкі сьведчаць: у балтаў к V стагодзю новай эры пачала фармавацца" протадзяржава" - але прыход славянаў спыніў гэты працэс.

 

3. СЛАВЯНЕ

Прыход славянаў звязан з другой эрай вялікага перасяленьня народаў, яны прышлі ў наш КРАЙ на 3-3.5 тысячы гадоў пазьней за балтаў і сталі другой складнікавай часткай беларускага этнасу.
У III-IV стагоддзях новай эры першымі на найменьш заселенае балтамі Палесьсе(поўдзень Беларусі) прыходзяць дрыгавічы і паступова прасовываюцца на поўнач цеснячы і асімілюючы балтаў.Паводле бізантыйскіх крыніц дрыгавічы прыйшлі з Балканаў, але слова "дрыгва" есьць ў сучаснае беларускае мове і сапраўды Палесьсе гэта край балотаў.
У Y стагоддзі на тэрыторыю Краю прыйшлi Крывічы і занялі вялізарную тэрыторю аб Буга да верхавін Дняпра, або ад Бярэсцья да Смаленску і далей. Крывічы адыгрываюць асаблівую ролю ў утварэньні беларускага этнасу.Крывічы прыйшлі з захаду , з боку сучасных Польшчы і Няметчыны і зьяўлялісь не асобным племенем , а хаўрусам пляменаў, або народнасьцю , як лічаць асобныя дасьледчыкі-адсюль такая вялізарная тэрыторыя расьсяленьня.
Апошнімі , у VII ст.,на тэрыторыю Беларусі прыйшло невялікае племя Радзімічаў, якое заняло усходнюю частку сучаснай Гомельскай вобласьці.
Перасяленьне славянаў на тэрыторыю Беларусі прывяло к працэсу які гісторыкі называюць" КРЫВІЦКА-ДРЫГАВІЦКАЙ КАЛАНІЗАЦЫЯЙ БАЛТАЎ".На падставе гэтага працэсу і ўтварыўся беларускі этнас. Трэба адзначыць: прыход славянаў на землі балтаў ня быў мірным. Археолагі сьведчаць- большасьць балцкіх гарадзішчаў у V-VII стагоддзях было спалена.

 

4. СЛАВЯНАБАЛТЫ АБО БАЛТАСЛАВЯНЕ.

"Балтакрывус"- беларус па-латышску. Існуе некалькі канцэпцыяў паходжаньньня беларусаў ад славянаў і балтаў: "канцэпцыя балцкага субстракта", або "балтаславянаў"( у якой перавага аддаецца балтам) , або канцэпцыя "славянабалтаў"( дзе перавага аддана славянам) . Дакладна вядома, што працэс фармаваньня беларускага этнасу пачаўся ў III-V стагодзях н.э., але наконт завяршэньня гэтага працэсу адзінага падыходу няма. Большасьць беларускіх і польскіх даследчыкаў лічыць, што пераважная большасьць балтаў была асімілявана да Х стагоддзя н.э.- і адсюль йдзе пачатак асобнага беларускага этнасу.У той жа час частка расейскіх даследчыкаў кажа , што беларускі этнас канчаткова сфармаваўся толькі к XIV стагоддзю, бо ўсе балцкія плямены ,акрамя дайновы і яцьвягаў зьніклі, як зьніклі крывічы ,дрыгавічы і радзімічы. Але існуе і яшчэ адзін важны гістарычны момант- у XIV стагоддзі рэшткі балцкага народа прусаў, пасля апошнягя паўстаньня супраць немцаў у Прусіі перасялілісь на тэрыторыю Беларусі і з часам зьлілісь з нашым народам.
Але ў гэтай гістарычнай спрэчцы, здаецца шмат ад таго "чый народ старажытней", або "чый дах вышэй". Па праўдзе , сярод украінцаў , беларусаў, расейцаў- у расейцаў найбольшыя праблемы , што з пачаткам дзяржаўнасьці, што пачаткам і паходжаньнем этнасу, бо яго лягчэй выводзіць ад Залатой Арды, чым ад Кіеўскай Русі.