1. ПОЛАЦКАЯ АБО ЛІТОЎСКАЯ РУСЬ.

Крывіцыя, Полаччына,Вялікае Княства Полацкае, Літоўская Русь, Полацкая Русь,Старажытная Літва -гэтыя і іншыя назвы нашага Краю сустракаюцца ў гістарычных выданьнях. Першыя зьвесткі аб Полацку сеньня датуюцца VII ст.
Яшчэ задоўга да ўтварэньня Кіеўскай Русі паўстаюць першыя асяродкі дзяржаўнасьці на Беларусі. Крывічы ўтвараюць Полацкае княства, са сваей гістарычнай дынастыяй "Рагвалодавічаў", дрыгавічы ўтвараюць Тураўскае княства(або Турава-Пінскае). У час паступовага стварэньня Кіеўскай Русі(XIII-X ст.), Кіеў ,шляхам вайны,падначалівае спачатку землі радзімічаў, потым Турава-Пінскае Княства. Але Полацк падначаліць не ўдалося, негледзячы не трохвяковае крывавае супрацьстаяньне кіеўскіх рурыкавічаў і нашых рагвалодавічаў.Поллаччына ня стала часткай Кіеўскай Русі, на ўсех эўрапейскіх мапах- гэта асобная дзяржава, полацкія князі раднілісь з каралеўскімі дварамі Эўропы і бізантыйскімі імператарамі.Першы гістарычна вядомы князь Полаччыны- Рагвалод.Быў момант калі Кеўская Русь захапіла Полацк, у часе вайны, і 53 полацкіх князя з дынастыі рагвалодавічаў выслалі ў Бізантыю( забіць было нельга ,бо былі ў  радстве з бізантыйскай дынастыяй Комінаў),але нашым продкам удалася схаваць адного з маладых князей, а праз пэўны час і астатнія з полацкіх князеў зьвярнуліся ў свае гарады.Кіеўскім князям ня ўдалось пасадзіць сваех наместнікаў, або сваех дзяцей-рурыкавічаў у беларускія гарады-гарадскія "веча"ні ў Менску ,ні ў Полацку, нідзе іх ня прынялі. Найбольш славуты і магутны гістарычны Вялікі полацкі князь- Ўсяслаў Чарадзей( самая папулярная і каштоўная марка беларускай гарэлкі сеньня). Кіеўскі князь Ўладзімер Чырвонае Сонейка захапіўшы Полацк сілай узяў у жонкі князеўну Рагнеду, якая нарадзіла сына Ізяслава. У ўзросьце 10 год Ізяслаў, баронячы маці ўзьняў кінжал на бацьку-гвалтаўніка, пасля чаго Ўладзімір зьвярнуў Рагнеду з Ізяславам у Полацкае Княства назаўседы і першым месцам жыхарства іх стаў заснаваны горад Ізяслаў(сеньняшне Заслаўе- прыгарад Менску). Папулярная сеньня балетная пастаноўка "Рагнеда" апісвае гэтыя падзеі. Па аналогіі з Кіевам у Полацку быў пабудаваны Сафійскі сабор, які падкэсьліваў рэлігійную незалежнасьць Полацку. З полацкай дынастыі паходзіць  сьвятая апекунка Беларусі- Ефрасінья Полацкая , асветніца, якая заснавала першыя жаночыя кляштары на Беларусі. Апошні князь з Полацкай дынастыі Рогвалодавічаў сканаў у XIV ст.

            Самая жахлівая бітва з кіеўскімі рурыкавічамамі адбылася ў 1067 годзе на Няміге, ўнукі кіеўскага Уладзімера, аб'ядналісь супраць Полаччыны і рушылі аб'яднанымі войскамі на Менск,  у доўгатэрміновай бітве ніхто не саступіў, не адышоў, не перамог. Полацкія рагвалодавічы сабралі войскі ўсех удзельных княстваў Полаччыны. У выніку вялізарныя страты з абодвух бакоў і рурыкавічы адступілі , падлічыўшы страты і не знайшоўшы паразуменьня паміж сабой. У той перыяд  ужо вылучаецца Менск, як другі па значнасьці  і Менскае удзельнае княства. Самы знакіміты князь Менскага княства - Глеб Менскі.
             Так, як на тэрыторыі Полацкага княства жыла гістарычнае балцкае племя- літва( Менская вобласьць) , якое адное з першых прыняла хрысціянства і зьмешалась са славянвмі-крывічамі , то часам згадваецца ў гістарычных і нават рэлігійных дакумэнтах замест Полацкай Русі ўжываецца Літоўская Русь або Літва.У Кіеўскіх летапісах паход на Менск -гэта паход на "поганую літву". Менавіта ў гэтую "Літву" бегалі ад маскоўскіх царей апальныя русскія князі ды баяры. Менавіта з гэтай Літвой доўга ваявала Маскоўскае Царства.Так на працягу амаль тысячагоддзя замест беларусаў на гістарычнай арэне былі "ліцьвіны"- менавіта так раней называўся беларускі этнас. Назва беларусы стала прыжывацца толькі ў часы Расейскай Імпэрыі напрыканцы XIX стагоддзя-пад уплывам імпэрскай прапаганды( па аналогіі з украінцамі-малоросамі).Гэтая Літва перажыла свае ўздымы і падзенньні, свой перыяд княжаскіх міжусобіц, драбленьні й пашырэньні.

 

2. МАНГОЛА-ТАТАРЫ.

На тэрыторыі Беларусі ніколі ня было мангола-татарскага іга. У адрозьненьне ад украінскай Кіеўскай Русі і расейскай Уладзіміра-Суздальскай Русі - усе князі полацкай дынастыі, разам з балцкімі племянымі дружынамі ды народным апалчэньнем(Пагоняй) двойчы , пад Крутагор'ем і Койданавам( ад мангольскага хана Кайдана) ушчэнт разьбілі нашэсьце, як пазьней гэта зрабілі палякі пад Сандамірам і іншыя народы Эўропы.
Украінцы на прыблізна на стагоддзе, а расейцы на два з паловай стагоддзя патрапілі пад іга. Ліцьвіны- беларусцы засталіся вольнымі й незалежнымі, але ў іх зьяўляецца новы вораг -крыжакі,

 

3. КРЫЖАКІ


.

Найбольшай магутнасьці Полаччына дасягнула напрыканцы  XII
ст. Гэтаму садзейніча аслабленьне і фактычны распад Кіеўскай Русі, умацаваньне Ўладзімера-Суздальскага Княства(будучая Расія), умацаваньне Валынска-Галіцкай Зямлі(будучай Заходняй Украіны) і Наўгародскай гандлевай рэспублікі. У гэтый перыяд тэрыторыя Вялікага Полацкага Княства пашыраецца прыблізна на дзве траціны(да 70%) сучаснай тэрыторыі Беларусі, пад моцным уплывам Полаччыны знаходзяцца Смаленскія землі, якія потым увайдуць у склад ВКЛ. У гэтый перыяд Полацак кантралюе важны ганлевы шлях па Дзвіне(Даугаве)і Дняпру( із варяг ў грэкі), на Дзвіне, у сучаснае Латвіі,полацкія князі будуюць дзве крэпасьці Куканос і Герсіку, садзяць туды сваех князей з войскамі, якія зьбіраюць даніну з мясцовых ліваў і латгалаў, кантралюючы гандлева важнае усьце Дзьвіны. На пачатку XIII ст. ў Полацак пачалі зьвяртацца нямецкія манаскія ардэны з прапановамі хрысьціць паганцаў ліваў і латгалаў і атрымалі згоду на будаўніцтва кляштара, які потым стане Рыгай.Гэта было стратэгічнай памылкай Полацку- у яго зьявіўся новы вораг- крыжакі, які перакрыў гандлевы шлях. Спачатку полоцкія ўладары нават дапамагалі будаваць Рыжскі замак бедным манахам, але потым манахі -крыжакі адваявалі ў  Полацка  ягоныя фарпосты на Дзвіне - Куканос і Герсіку. У Прыбалтыцы сталі гаспадарыць крыжацкія Ардэны, якія сталі нападаць на Полацк, Гародню і іншыя гарады ПолаччыныМангола-татарская навала з аднаго боку і крыжацкія напады з другога боку моцна падарвалі сілы Полацкай Русі, яна не патрапіла ў залежнасьць, адбілася, але аслабла эканамічна з умовы страты часткі гандлевых  шляхоўа таксама ўнутранымі бойкамі паміж князямі полацкай дынастыі і ў сярэдзіне XIII ст пачаўся заняпад Полацка, як дзяржаўнага цэнтра Краю. Жмудзкі князь Міндоўг(Міндоўгас)- таленавіты лідар, забойца і атрутнік, выгнаный са сваей гістарычнай Радзімы- Жмудзі(сеньняшняя Літоўская Рэспубліка) і ўсе жыцьце ваяваўшый з ей- выдатна знайшоў прымяненьне сваем талентам на тэрыторыі Полацкага Княства. Тут пачынаецца новы перыяд у гісторыі Беларусі- Наваградзкі.