1. ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ- ПАЧАТКІ.

ВКЛ- старажытная наша дзяржава, якая сфармавалася ў часы пераходу ўлады на Беларусі ад Полацку да Навагрудка. Гісторыя ўтварэньня мае ВКЛ шмат тямніц.Яшчэ з часоў захопу тэрыторыі КРАЮ славянамі, каб замацаваць свае правы сярод балтаў славянскія князі бралі сабе ў жонкі дачок мясцовых балцкіх князеў.У часы існаваньня Вялікага Полацкага Княства паміж жамойцкімі, акштайцкімі князямі і рагвалодавічамі заключаліся шлюбы, хаўрусы і т.п.Адзін ж жамойкіх(жмудзь) князеў -Міндоўг пасля забойства адного з жмудзкіх князеў зьбег у Літоўскую Русь, у Полацак да сваякоў-рагвалодавічаў па лініі маці, па дапамогу, і атрымаў у ўдзел Наваградскую зямлю.Пры гэтым Міндоўг прыняў хрысціянства разам са сваей невялікай дружынай. Мясцовае веча дало на ягоную ўладу згоду.
Хітры і моцны палітык ен паступова стаў першым з князеў КРАЮ і Полацак паступова стаў саступаць свае правы Наваградку.Гэта быў час паступовага заняпаду Полацка ў сярэдзіне XIII ст. Міндоўг шмат ваяваў з суседзямі: ардэнамі крыжакоў- пасьпяхова абараняючы КРАЙ і тут ен адрымаў падтрымку ўсех князеў полацкага дому, таксама пасьпяхова з галіцка-валынскімі князямі(Заходняя Украіна) за Турава-Пінскую зямлю( былое княство дрыгавічоў калісьці захопленае Кіеўскай Русью), а таксама амаль безпасьпяхова са жмудзкімі князямі з мэтай уключыць іх землі у склад ВКЛ(Тое , што сеньня называецца Літвой у тыя часы Жмудзью,у склад ВКЛ нават ня ўваходзіла і лічыла для сябе гэтую назву зусім чужой).Міндоўгу ўдалося каранавацца, пашырыць ВКЛ, але ВКЛ заставалася канфедэрацыяй старажытных княстваў( Полацкага, Менскага, Віцебскага,Друцкага і г.д.).Завяршэньне фармаваньня ВКЛ адбылося пря ягоным сыне Войшалке-Барысе. Навагрудак стаў паўнавартай сталіцай. Сеньня , у Наваградку турысты бачаць"Гару Міндоўга", "Камні Міндоўга" , высока над горадам узьнімаюцца муры Замку. Пры Войшалку-Барысу ВКЛ аб'яднала амаль ўсе землі сучаснай Беларусі.Дзяржаўнай мовай стала ліцьвінская або старабеларуская мова( славянская мова з пэўнымі балцкімі запазычаньнямі)на якой размаўляляла асноўнае насельніцтва Краю.Гістороыя ВКЛ - гэта гісторыя сярэдневекавой Беларусі, гэта гісторыя ліцьвінаў .

 

2. ПРА КАТАЛІКОЎ ДЫ ПРАВАСЛАЎНЫХ.

Так склалася , што наш Край-старажытная Літва, Беларусь,ВКЛ заўседы быў мастом паміж Западам і Ўсходам. Таму ў Полацку пасланцы грэцкай Бізантыі зьявіліся амаль адначасова з пасланцамі Рыму. У што хрысьцілі старажытных палачан цяжка адказаць, бо на той момант ня правалаўя, ні каталіцізму яшчэ ня было, а было суцэльнае хрысьціянства. Але полацкія князі хоць і будавалі хрысьціянскія кляштары,, полацкую Сафію і іншыя цэрквы, але адначасова працягвалі маліцца сваем паганскім багам.Паганец(язычнік) і сеньня сядзіць у кожным беларусе. У беларусаў , як у ніводнага іншага народу Эўропы, захавалася найбольшая колькасьць паганскіх звычаяў і сьвятаў(Каляды, Дзяды, Дажынкі, Радаўніца, Купальле і г.д.) у жывым выглядзе. Што датычыць каталіцтва і праваслаўя, то на ўзроўні XIV cтагоддзя , даследчыкі адзначаюць, што найбольшая шчыльнасьць праваслаўнага насельніцтва назіралась у рэгіенах з найбольшай колькасьцю былога славянскага населеніцтва, , а найбольшая колькасьць каталікоў у тых рэгіенах, дзе раней была найбольшая шчыльнасьць балтаў.
Але ўсе гэта перамешвалася, а потым была вунія, каталіцкія прывілеі, у той жа час старажытнае балцкае племя- літва адным з найпершых стала праваслаўным, а потым гэты рэгіен стаў пераважна каталіцкім. Да того ж, нават зараз, беларусы і сеньня легка пераходзяць з праваслаўных у каталікі і надварот, а ў тыя часы яшчэ лягчэй. У гэтым заключаееца знакамітая беларуская талерантнасьць. Міндоўг спачатку прыняў праваслаўе, потым , каб атрымаць карону ад папы , стаў каталіком, але на самай справе ўсе жыцьце заставаўся паганцам.

Падрыхтаваў Генадзь Лех.

 

3. Гістарычная даведка аб літоўскім князю Міндоўгу і Навагрудку, першай сталіцы ВКЛ

Міндоўг – буйны палітычны дзеяч, вялікі князь літоўскі (другая палова 1230-х г. – 1263 г.). У сярэдзіне ХІІІ ст. заснаваў Вялікае княства Літоўскае – балта-славянскую дзяржаву, якая існавала на тэрыторыі Беларусі і Літвы (да 1795 г.), Украіны (да 1569 г.) і часткі Расіі (да 30-х г. ХVI ст.). Вялікае княства Літоўскае з’яўляецца гістарычнай формай беларускай дзяржаўнасці; з ім звязана пяць с паловай стагоддзяў беларускай гісторыі.
Паводле летапісаў і хронік, Міндоўг – сын буйнейшага феадала Жмудзі, князя Рынгольта. Упершыню Іпацьеўскі летапіс згадаў Міндоўга ў 1219 г. У гэтым годзе быў заключаны жмудзіна-валынскі мірны дагавор. Жмудзь прадстаўлялі пры гэтым 21 князь, з іх пяцёра – “старэйшых”, у тым ліку Міндоўг. Але да 1237 (1238) г., калі крыніцы згадваюць “Литву Мендога”, Міндоўг ўстанавіў аднаасобную ўладу над Жмудзью(у выніку жорсткай барацьбы: адных сапернікаў забіў, другіх выгнаў) і такім чынам паклаў пачатак яе палітычнай і тэрытарыяльнай кансалідацыі.
Наступным крокам у фарміраванні дзяржавы было аб’яднанне балцкіх зямель Літвы з Наваградскай зямлёй (паводле М.Ермаловіча, гістарычная вобласць Беларусі ў ХІІІ ст., прыкладна адэкватная сучаснай Гродзеншчыне). Але крыніцы ўмоўчваюць, як Міндоўг апынуўся ў Навагрудку.
Мікола Ермаловіч, які многія гады ўважліва чытаў і перачытваў летапісы, не знайшоў у іх ніводнага факту захопу беларускіх зямель літоўскімі феадаламі. Наадварот, ён знайшоў у іх факт паходу ў 1265 г. і захопу Войшалкам, сынам Міндоўга, гістарычных абласцей Дзяволтвы (у сучаснай Літве) і Нальшан (паўночны захад сучаснай Гродзенскай вобласці ў раёне Крэва, Смаргоні, Ашмян). Пры ўсім тым, што далёка не ўсе нават беларускія гісторыкі падзяляюць канцэпцыю М.Ермаловіча аб ролі беларускіх зямель, Навагрудка ва ўтварэнні ВКЛ, выкладзеную ім у кнігах “Па слядах аднаго міфа”, “Старажытная Беларусь: полацкі і наваградскі перыяды”, “Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае” (літоўскія гісторыкі гэтыя кнігі наогул праігнаравалі), прачытанне М.Ермаловічам ўсходнеславянскіх летапісаў заслугоўвае ўвагі і павагі. Каб М.Ермаловіча абвергнуць або падцвердзіць, трэба ўслед за ім перачытаць гэтыя летапісы і пераправерыць яго трактоўкі летапісных запісаў, а гэта – гады працы.
Паводле доктара гістарычных навук А.Краўцэвіча, прыхільніка тэорыі балта-славянскага сінтэзу, пачаткам ВКЛ стаў палітычны саюз дзвюх галоўных рэгіянальных сіл – усходнеславянскіх панямонскіх гарадоў з некаторымі найбольш моцнымі правадырамі балцкіх плямёнаў. Калі разглядаць гэта пытанне больш канкрэтна, то пачаткам быў саюз найважнейшага горада рэгіёна Наваградка з мацнейшым з суседніх кунігасаў (князёў) Міндоўгам. Менавіта гэты саюз паклаў пачатак працэсу дзяржаваўтварэння. Але пісьмовыя крыніцы не зафіксавалі фармальны акт гэтага саюза, як і час яго ўтварэння. Таму невядома, ці сам Міндоўг прыслаў да наваградцаў прапанову злучыць свае сілы, ці яны запрасілі яго на княжанне пасля 1237 г., калі памёр апошні наваградскі князь Ізяслаў. Такім чынам, першыя свае крокі дзяржава рабіла ў Наваградку, куды ў сярэдзіне XIII ст. перамяшчаецца з Полацка цэнтр палітычнага жыцця Беларусі, а першую цагліну ў яе падмурак заклаў Міндоўг.
Такім чынам, першай сталіцай ВКЛ стау Новагародак (Навагрудак),  потым з 1323-га г. была Вільня. У Навагрудку быу зацверджан герб ВКЛ «Пагоня».
У 1246 г., відаць, пасля прыхода на княжанне ў Наваградку Міндоўг “прыняў веру хрысціянскую ад Усходу з многімі сваімі баярамі”. Факт прыняцця праваслаўя – веры мясцовага насельніцтва – пацвярджае думку, што ён увайшоў у горад не сілай, а са згоды жыхароў. Заваёўніку, вядома, не трэба было прымаць веру пераможанага народа. Перамена веры, відаць, была неабходнай умовай абрання Міндоўга на “пасаду” князя наваградскага.
Затым новы князь аб’ядноўвае землі верхняга Панямоння вакол Наваградка: “поимана бъ вся земля Литовская”. Час правядзення гэтай акцыі – 1248 г. – можна прыняць за пачатак ВКЛ. За гэтай дзяржавай замацоўваецца назва “Літва”, ці “Літоўскае княства” (у крыніцах таксама прысутнічае назва “Княства Літоўскае і Наваградскае” і нават “Вялікае княства Наваградскае”).
Следуючы за гэтай летапіснай інфармацыяй, усе гісторыкі прызнаюць, што ў 1248 г. пад уладай Міндоўга знаходзіліся Навагрудак, Ваўкавыск, Слонім, Здзітаў, з 1252 г. – Гродна. Паводле беларускай гістарыяграфічнай традыцыі, у сярэдзіне ХІІІ ст. у Навагрудак пераходзіць з Полацка, аслабелага ў выніку феадальнай раздробленасці і паразы ў барацьбе з крыжакамі, цэнтр палітычнага жыцця беларускіх зямель і ён становіцца ядром новага этапа дзяржаватварэння ва Усходняй Еўропе і сталіцай новай дзяржавы. Такім чынам, першыя свае крокі гэта дзяржава рабіла ў Навагародку, які на працягу XIII ст. імкнуўся да аб’яднання вакол сябе суседніх славянскіх і балцкіх земляў.
Маладая дзяржава апынулася ў варожым акружэнні: на поўначы – крыжакі, на поўдні – Галіцка-Валынскае княства. Яны пагражалі задушыць ці прыпыніць працэс дзяржаваўтварэння ў самым пачатку. Выратаваў дыпламатычны манеўр Міндоўга, які перацягнуў на свой бок Лівонскі ордэн згодай прыняць заходні варыянт хрысціянства. Падзякай папы рымскага за такі крок было прызнанне новай дзяржавы і каранацыя Міндоўга ў Наваградку ў 1253 г, ён быў каранаваны тут каралеўскай каронай, прысланай папам рымскім. Гэта сведчыла пра ўзяты ВКЛ курс на еўрапейскую арыентацыю і пра міжнароднае прызнанне гэтай дзяржавы.

Беларусь разам з Літвой знаходзілася у ВКЛ ад заснавання гэтай дзяржавы і да канца яе існавання ў 1795 г. Пяць з паловай стагоддзяў Літва і Беларусь мелі агульныя дзяржаўныя межы і агульную гісторыю.
На жаль, нашу гісторыю ў нас па частках разбіраюць гісторыкі суседніх краін – Літвы (манаполія на ВКЛ і яе першую сталіцу), Польшчы (Грунвальдская бітва 1410 г. як перамога польскай зброі), Расія (трактоўка ВКЛ як чужой беларусам дзяржавы) і да т.п. Устанаўленнем помніка Міндоўга ў Навагрудку мы заявім і свае правы на гэту важную старонку гісторыі Усходняй Еўропы. І гэта павінен быць помнік, годны заснавальніка беларуска-літоўска-украінскай дзяржавы, якой у XIV – XV ст. належала палітычнае лідарства ва Усходняй Еўропе.

  Падрыхтаваў Алесь Каляда.

                                                                                                                        ЗАКЛЮЧЭНЬНЕ

          Меньш стагоддзя сталіцай ВКЛ быў Наваградак(сеньня Навагрудак), потым яго зьмяніла ВІльня  і гэта ўжо асобная гісторыя.