МЕНСКІ ПЕРЫЯД У ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ-ПАЧАТАК

          Гістарычны Менск - другі па значнасьці ў Вялікім  Полацкім Княстве і цэнтр удзельнага Менскага Княства. Некаторыя дасьледчыкі пазначаюць, што Менск пабудаваны славянамі-крывічамі на  месцы балцкага гарадзішча і на захад ад Менска найбольшая колькасьць тапамінаў "літва". Першыя летапісныя звесткі аб Менску- 1067 год . Кіеўскія Яраславічы" захапілі Менск і пасеклі ўсех мужчын, а жанчын і дзяцей ўзялі на шчыт". Пад Менскам адбылася ў той час вырашальная бітва на Няміге, зацьвердзіўшая канчаткова незалежнасьць Полаччыны.З часоў ўтварэньня Рэчы Паспалітай Двух Народаў да места паступова ўсе часьцей ужываецца больш паланізаваны варыянт Мінск, або Мінск-літоўскі, які канчаткова прыжыўся ў ХІХ ст.

         Са канчатковым зьнішчэньнем ВКЛ і спыненьнем дзейнасьці Статута, расійскія ўлады паступова пераносяць цэнтр грамадскага жыцьця ў Мінск, пасля скасаваньня беларускай уніяцкай царквы і пераводу яе прыхаджанаў у праваслаўе- у 1840 годзе ў Мінск пераводзіцца , са Слуцка ,кіраўніцтва беларускай праваслаўнай царквы,духоўная семінарыя, беларускі цар-звон і іншыя гістарычныя каштоўнасьці.Трэба пазначыць , што шмат вернікаў не пагадзілася на перавод у праваслаўе і перайшло ў каталіцтва ( да 3 млн. асобаў), гэта нечакана для расейскіх уладаў , бо ў уладаў ВКЛ гэта не атрымлівалась на працягу стагоддзяў.  Трэба пазначыць , што сяляне бунтавалі цэлымі вескамі ў абарону уніяцкай царквы і здавалася, часам, забівалі прысланых з Расеі папоў, бо ўвогульле не разумелі зьместу набажэнства, якое цяпер праходзіла на царкоўна-славянскай мове. У такіх выпадках сялян высялялі ў Сібір цэлымі вескамі, працавалі вайскова-палявые суды і карнікі.

          Замест Беларускага і Літоўскага генерал-губернатарстваў, нейкі час існавала Мінскае генерал-губернатарства, цяпер Паўночна-Заходній Край(северо- западный край). Словы літоўскі або беларускі пад забаронай, расейская прапаганда прапануе  замест гэтага: беларускае племя рускага народу.

       Жыцьце не стаяла на месцы- будуюцца чыгуначныя лініі,шасэйныя шляхі, тэлеграф,мануфактуры і гуты ,адчыняюцца тэатры, музэі, новыя навучальныя ўстановы, а 3 сакавіка 1861году выданы Маніфест пра адмену прыгоннага права ў межах Расійскай імпэрыі.

       Летам 1862 ў Вільні створаны Літоўскі паўстанцкі  Камітэт па падрыхтоўке паўстаньня на чале з Людвікам Звяждоўскім, з кастрычніка 1862- старшыня Кастусь Каліноўскі,на ягонай базе створаны Часовы Ўрад 1 лютага  1863году. Паўстаньне выбухнула напрыканцы студзеня 1863 году.

                                                      ПАЎСТАНЬНЕ ПАД КІРАЎНІЦТВАМ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА

        Практычна ва ўсех беларускіх гарадах сеньня есьць вуліцы Каліноўскага, былі яны і ў часы СССР, камуністы з павагай ставіліся да постаці Каліноўскага, лічачы яго чырвоным, як  некаторыя суайчыньнікі. Адна з вышэйшых узнагарадоў РБ сеньня- ордэн Каліноўскага.Ідэолагам паўстаньня быў ягоны брат Віктар, які не дажыў да паўстаньня. З самага пачатку паўстаньня ў яго ўліваюцца тысячы маладых асобаў з Гародні, Магілева, Вільні , асабліва масава з Мінску,Навагрудка і іншых местаў.Студэнты Горацкай Акадэміі захопліваюць Горкі і Арсэнал. Морам прыплывае пэўная колькасьць паўстанцаў 1830 году з эміграцыі. Паўстацы фармуюць атрады нават на Смаленшчыне, даўно ўжо знаходзячайся ў складзе Расейскай Імпэрыі.Найбольшай магутнасьці паўстаньне дасягнула напрыканцы вясны 1863 г., да паўстаньня далучаюцца сяляне, якія насаджваюць косы на кіі ў якасьці зброі- рух "касінераў", Кіраўніцтва паўстанцаў выдае газэту( пач .з 1862 году) "Мужыцкая праўда" на беларускай мове, прызначынай для працоўных колаў насельніцтва , у якой Каліноўскі выкладае свае эканамічныя і палітычныя левыя погляды, але галоўным для яго была незалежнасьць краю. Гістарычная словы запавета Каліноўскага: "Народзе мой любы, ты толькі тады зажывеш шчасьліва і спакойна, калі ярма маскаля над табой ня будзе". Галоўнешыя бітвы паўстанцаў з расейскімі карнікавымі войскамі адбыліся пад Кобрынам, Оршай,Рагачовым, Мілавідамі, Пружанамі, Ашмянамі. Летам -восеньню 1863 г. большая частка паўстанцкіх атрадаў была разьбітая, пэўная колькасьць адышла на тэрыторыю Польшчы..10 лютага 1864 году ў Вільні быў арыштаваны і 22 сакавіка пакараны сьмерцю кіраўнік паўстаньня Кастусь Каліноўскі.   Большая частка кіраўнікоў паўстанцаў была пакараная сьмерцю (128 чал), 853 чалавекі адправілі на катаргу, 11502 саслалі ў Сібір на пасяленьне. Каля 7 тысячаў паўстанцаў зышло ў эміграцыю, дагэль невядома колькі паўстанцаў загінула.Трэба азначыць, што частка расейскага грамадства з сімпатыяй паставілася да паўстаньня, зафіксаваны выпадкі пераходу на бок паўстанцаў ня толькі жаўнераў, але й афіцэраў. Пасля падаўленьня паўстаньня 4-ая хваля ліцьвінскай (беларускай)эміграцыі ў Эўропу і Амерыку. Пасля паразы паўстаньня ўсе часьцей замест слова Літва ўжываецца Беларусь(Белоруссія), замест ліцьвіна беларус(белорус).

                                                                         Верш ад мадэратара

                                           Я - ліцьвін, бо мая гэта кроў!
                                           Шмат гадоў пад крывавым, расейскім прымусам-

                                           Мой народ стаў губляць гонар свой,

                                           Паступова рабясь беларусам.

                                           Я-ліцьвін, гэта кроў ваяроў!

                                           Што калісьці ўсем рэшты давалі-

                                           Гонар-годнасьць тады панавалі!

                                           Кроў ліцьвіна засталась ў мяне,

                                           Сэрца волі-нязгоды шукае,

                                           Рукі- дзіду, а мроі -касьцер!

                                           Каб Пагоня паўстала над Краем!

                                           Каб Маскаль назаўседы пакінуў мой Край,

                                           Каб на рэштках таго беларуса-

                                           Паўставалі- ліцьвіны, Народ і Змагар!

                                           З лепшай доляй і ўжо бяз прымусу.

                                           Я ня здамся ніколі-

                                           Напэўна такім і памру-

                                           Злым, упартым нязгоднікам вечнай Няволі,

                                                            Але Вечнасьць-лухта, у параўнаньні, што Край-

                                                            Будзе жыць і шчасьліва, і вольна!

                                          
 

                                                                      БЕЛАРУСЬ НАПРЫКАНЦЫ ХІХ- НАПАЧАТКУ ХХ ст

           Гэты перыяд  быў адносна спакойным. Значная частка шляхты, арыстакратыі, магнатаў,інтэлігецыі апынулася ў эміграцыі або на катарге,пасяленьні,  нехта з часам здолеў зьвярнуцца, хтосьці знайшоў сябе новую Радзіму, над кімсьці ляглі магільныя пліты, паўстаньні спыніліся. Тысячы і тысячы сялянаў зьязжаюць у Амерыку, асабліва моцна ў 1897-1914 гады, у пошуках лепшай долі, па Калубовічу да 500 тыс. асобаў- гэта 5-ая хваля эміграцы з Беларусі. Фактычна ў ХІХ стагоддзі быў вынішчаны колер нацыі, найбольш эканамічна актыўны і адукаваны элемент, што безумоўна адбілася  генетычна на сеньняшнем стане нацыі, зьявілась так званая памяркоўнасьць і генетычны жах, беларусы ўсе часьцей кажуць не то, што думаюць і на словах пагаджаюцца з замяжоўным суразмоўцам або чыноўнікам . Усе меньш ужываецца слова "ліцьвін" , ўсе болей "беларус", адначасова зьяўляецца дэзарыянтанае грамадства, якое не можа вызначычыць сваю этнічную прыналежнасьць - "тутэйшыя". У знакамітай купалаўскай пастаноўцы гэты гучыць так: " Ты хто? Беларус?- Не.Рускі?-Не. Украінец?- Не. Паляк?-Не!  Хто?- тутэйшы. ".У 1898 годзе праводзіцца перапіс насельніцтва паводле якого ўжо каля 65% насельніцтва Края азначаюць сябе беларусамі, далей ліцьвіны, крывічы,тутэйшыя і чорнарусы (апошнія 15-20тыс. чалавек  з беларускай мовай і звычаямі, але адметнымі строямі з чорнымі элементамі на Гарадзеншчыне). З нацыянальных меншасьцяў - палякі, жмудзіны( сучасныя літоўцы), немцы(на хутарах), украінцы(перасяленцы), габрэі( у мястэчках). Яшчэ фіксуюцца рэшткі старажытных балтаў - да 500 чалавек - дайновы, яцьвягі ў Белавескай пушчы( каля 1000 чал).  Тут трэба пазначыць, што па мяжы ВКЛ(Беларусі) Расійская імпэрыя ўвяла цэнз аседласьці для габрэяў(жыдоў),таму на Беларусі ў гэты перыяд вельмі шмат мястэчак з пераважна гэбрэйскім насельніцтвам, габрэі складаюць значную частку насельніцтва і ў буйных местах Беларусі, напрыклад у Рэчыцы да 57%,, Бабруйску да 48 %,Віцебску да 20%  і нядзіўна ,што на Беларусі нарадзілася шмат будучых кіраўнікоў дзяржавы Ізраіль, сусветна вядомы мастак Марк Шагал. Пасля скасаваньня уніацкай царквы кафесійны склад вельмі стракаты: каталікі , праваслаўныя, пратэстанты розных плыняў і іўдзеі.

          У гэты час моцна пашыраюцца капіталістычныя стасункі, будуюцца чыгуначныя лініі, злучаючыя Расійскую імпэрыю з Эўропай, шасейныя шляхі,тэлеграфныя і тэлефонныя лініі, будуюца гуты,мануфактуры, папяровыя,фарфорыя, трыкатажныя фабрыкі, зьяўляюцца новыя катэгорыі працоўных. Адначасова фармуецца новая неарыстакратычная эліта, зьяўляюцца першыя палітычныя партыі і арганізацыі. Час станаўленьня і творчасьці славутых пісьменьнікаў,паэтаў тэатральных дзеячоў, мастакоў : Янкі Купалы, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча,Франьцішка Багушэвіча, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча,Язэпа Драздовіча,Вінцэта Бялыначскага- Бірулі, Франьцішка Аляхновіча, Вацлава Ластоўскага, Усевалада Ігнатоўскага,Янкі Маўра і іншых. Нелегальна выдаюцца першыя беларускія газэты і часопісы.

           У сьнежні 1902 году створаная створана Беларуская рэвалюцыйная Грамада, далей Беларуская Сацыялістычная Грамада(1903)- заснавальнікі: А.Луцкевіч,І.Луцкевіч,В.Іваноўскі,Ф.Умястоўскі, А. Пашкевіч і інш- будучая кіруючая партыя незалежнай Беларускай Рэспублікі.Падзеі першай рускай рэвалюцыі(1905-1907) ў Расійскай Імпэрыі адбіваюцца на Беларусі: мітыгі, стачкі, страйкі, растрэлы, левыя сацыял-дэмакраты, эсэры і чорнасоценцы-манархісты, першы габрэйскі пагром у Гомлі- ўсе характэрнае для тых часоў, па сталыпінскай рэформе частка бяззямельнага або малазямельнага сялянства едзе на поўдзень  Сібіру, але большая частка зьвяртаецца, нехта застаецца, даследчыкі кажуць да 200 тыс. асобаў, таму ў забайкальле і прымор'і РФ да гэтага часу есьць вескі з беларускімі назвамі. Адрозьненьні ад вялікароскіх губерній- бел-чырвона-белы сьцяг і нацыянальна-вызваленчае пытаньне на мітынгах таго часу. Сацыял-дэмакраты Польшчы і Літвы(Беларусі) аб'ядновываюцца ў адную арганізацыю- подых першай Рэчы Паспалітай. Актыўна дзейнічае левая габрэйская партыя Бунд - будучае апірышча савецкай ўлады на Беларусі. 

             У 1914 годзе выбухнула Першая Сусветная Вайна, расійская царская армія, паступова адступае , к 1916 году траціна Беларусі пад нямецкай акупацыяй, у тым ліку Брэст-Літоўскі, Гародня, Вільня і г.д., Мінск -прыфрантавое места, бежанцы. У 1916  немцы пачынаюць актыўна супрацоўнічаць з нацыянальна-вызваленчымі арганізацыямі Польшчы, Жмудзі, Літвы(Беларусі), дазваляецца вольнае выданьне кніг і газэтаў на беларускай мове , на акупаваных тэрыторыях. У Магілеве знаходзіцца імператарская Царская Стаўку, Летні Палац імператара,штаб камандуючага Заходнім Фронтам генераля Дзянікіна. У Расіскай імпэрыі - крызіс, зьвязаны з паступовымі паразамі ў вайне, татальнай рускай карупцыяй,унутранымі праблемамі -развалам кіраваньня, паступова нарастае рэвалюцыйны пратэст , які выліваецца ў Лютаўскую рэвалюцыю 1917 г.. Нямецкае камандаваньне зацікаўлена ў аслабленьні свайго галоўнага суперніка на ўсходнем фронце Расійскай Імпэрыі ( цяпер амаль Рэспублікі)- садзейнічае тэхнічна і фінансава зьвяртаньню з эўрапейскай эміграцыі галоўных бальшавіцкіх і эсэраўскіх терарыстычных дзеячоў у сталіцу Піцербург. Гэта безумоўна падлівае алею ў рэвалюцыйны агонь , што скончваецца аднадзенным Кастрычніцкім(25 кастрычніка) пераваротам(рэвалюцыяй) і прыводзіць да ўлады партыю бальшавікоў на чале з Леніным - найбольшых левых радыкалаў таго часу, з найбольшай колькасьцю габрэйскага і нярускага элемента. Адразу пасля лютоўскай рэвалюцыі беларускія партыі фармуюць нацыянальны Беларускі Камітэт, які ў кастрычніку фармуецца ў Беларускую Вялікую Раду- нацыянальны прадстаўнічы орган. Пасля кастрычнікага пераварота нацыянальныя акраіны імпэрыі пачынаюць вельмі хутка адзяляцца ад Савецкай Расіі, ўжо на другі дзень пасля перавароту Ленін пагаджаецца на адзяленьне і незалежнасьць Фінляндыі. Бальшавікі пагаджаюцца часам на гэтыя працэсы, асабліва на акупаваных немцамі тэрыторыях з мэтай разьвязаць сябе рукі- у Расеі пачынаецца Грамадзянская вайна.

             У сьнежні 1917 году, Беларускай Вялікая Рада і эсэраўскі Беларускі Абласны Камітэт склікаюць Усебеларускі Зьезд(Кангрэс), які абірае Народны Сакратарыят у якасьці кіруючага органа Края. У Зьезде прымаюць удзел, ня толькі рэвалюцыянеры розных накірункаў, але буйныя землеўласьнікі -магнаты, як Раман Скірмунт , каталіцкае і праваслаўнае сьвятарства і нават габрэйская партыя Бунд, якая пераважна ўстрымлівалася на галасаваньнях. Усяго больш 2000 дэлегатаў.Характар  і рашэньні Кангрэсу не спадабаўся прысланым з Расеі бальшавікам на чале Кнорынам і Ландерам(Беларусь цяпер для іх - Заходняя вобласьць Савецкай Расіі) і яны разагналі яго. Зьезд не прыняў рашэнньне аб адзяленьні ад Савецкай Расіі, але сфармаваў самастойна кіруючы орган Края, склад якога не спадабаўся бальшавікам. Трэба азначыць, што спачатку бальшавікі далі згоду правядзеньне такога Зьезду на падставе іх лозунга " о праве націй на самоопределеніе", а таксама , што ў паперах таго часу канчаткова зьніклі назвы Літва і літоўскі, замест іх назвы Беларусь і беларускі. У гэты час у Жмудзі , знаходзячай  пад немцамі, рух Тарыбас фармуе свой урад, а ў жмудзінаў толькі напрыканцы ХІХ ст. зьявілася пісьмовасьць,  прымаюцца на сябе  на сябе назвы Літва і літоўскі і прыватызуецца спадчына ВКЛ. Гістарычная ракіроўка сфармуляваная Расійскай Імпэрыяй адбылася.

 

 

                                      АБВЯШЧЭНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ

                    18 лютага 1918 году нямецкая армія пачала чарговы наступ і ў кароткім часе выйшла да Дняпра, захапіўшы звыш 85% ўсей тэрыторыі Беларусі. Аднак заняўшы Менск 25 лютага знайшлі там Народны Сакратарыят Беларусі- бальшавікі зьбеглі. Сакратарыят выдаў дзве Ўстаўныя Граматы , у якіх сфармаваў прынцыпы стварэньня незалежнай краіны Беларусі,  у ноч 3 24 на 25 сакавіка была прынята трэцьцяя Ўстаўная Грамата, абвясьціўшая незалежную Беларускую Народную Рэспубліку(БНР) і яе Ўрад- Раду БНР. Немцы паставіліся да гэтага адносна нейтральна: незалежнасьць Берлін не прызнаў, але й дзейнасьць не забараніў. Рада БНР стварыла мясцовыя органы ўлады, а немцы перадалі ей пад кантроль ведамствы прамысловасьці, гандлю, пошты, асветы, грамадзкай апекі і інш. Пачалась выдавацца рэкордная да гэтага колькасьць газэтаў і часопісаў на беларускай мове, пашлі выпускі беларускіх паштовых марак,выдавацца беларускія пашпарты, фармавацца вайсковыя аддзелы. Параза на заходнем фронце і рэвалюцыя ў Няметчыне прывялі к паступоваму ўходу нямецкіх войскаў. Рада БНР  перабралася ў Гародню, а з лета 1919 г. ў часовую эміграцыю. Напачатку 1918 году бальшавікі  ствараюць свой Белнацкам у Піцербурге на чале з З.Жілуновічам( Цішка Гартны), сеньня гісторыкі такіх асобаў клічуць нацыянал-бальшавікамі, далейшы лес іх жахлівы. Жілуновіч бязпрыпынна зьвяртаецца да Леніна і Сталіна з рашэньнем беларускага пытаньня. На той момант ўжо 14 краіну сьвету так або інакш прызналі незалежнасьць БНР, зьвіліся першыя дыппрадстаўніцтвы.  У адказ, у Смаленску(!)  праводзяцца Зьезды і ствараюцца БССР, Камуністычная партыя Беларусі, яе Урад. У выніку  31 студзеня рашэньнем Прэзідыума  ЎЦІК  прызналі незалежнасьць Беларускай Савецкай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі(БССР)- апублікавана 5 лютага 1919 г . Потым бальшавікі дадумаліся да  іншага і праз 2 месяца  ўтварылі  - Літбел: Літоўска-Беларускую Савецкую Рэспубліку са сталіцай у Вільне, а сваю заходнюю чырвоную армію ператварылі ў беларуска-літоўскую армію. Гісторыкі называюць гэтае ўтварэньне " Савецкім ВКЛ"- пражыло яно нядоўга, ўжо 21 красавіка польская армія Пілсудскага заняла Вільню, а 8 жніўня - Мінск.Пілсудскі выдаў адозву, у якой абвешчалася, што польскія войскі вызваляюць тэрыторыю былога ВКЛ ад бальшавікоў, каб народы маглі самі вырашыць свой лес.16 ліпеня 1919 году бальшавікі распусьцілі Літбел, як не апраўдаўшы сябе. У складзе наступаўшага польскага войску шлі беларускія вайсковыя фармаваньні і шмат дзе беларусы ўспрымалі легіянераў , як вызваліцеляў, а народны паэт Беларусі Янка Купала напісаў оду Пілсудскаму  пры ўваходзе легіянераў у Мінск. У Польшчы былі свае мэты- аднавіць Рэч Паспалітую, на гэты раз як федэратыўную(прапольскую) дзяржаву. Але Ленін перайграў Пілсудскага  4 красавіка 1920 году  прызнаў незалежнасьць новай Літоўскай Рэспублікі(былой Жмудзі) са сталіцай у Коўна(Каўнасе), як раней Фінляндыі. Рада БНР таксама ўступала ў перамовы з Пілсудскім і Леніным, але безпасьпяхова і ў сьнежні 1919 адбыўся яе раскол , на падставе канфлікта паміж грамадоўцамі і эсэрамі, якія лічылі бальшавікоў сваімі хаўрусьнікамі. Эсеры арганізавалі на Беларусі партызанскі рух супраць польскіх легіянераў і заключылі ў Смаленску пагадненьня аб супрацы з бальшавікамі. У той жа час грамадоўцы БСГ паслядоўна адстойвалі незалежніцкі характар Рады БНР. 4 ліпеня  1920 Чырвоная Армія перайшла ў наступ, што скончылася мірным Рыжскім трактам і падзелам Беларусі на Усходнюю і Заходнюю часткі.  Ужо пасля  гэтага адбыўся вызвольны паход войскаў БНР на чале з генералам Булак-Булаховічам(1920)  і Слуцкі збройны чын(1920-1921), які вызваліў Случчыну і абвясцьціў яе тэрыторыяй БНР. Посьпехі войскаў БНР насілі часовы характар, працэс фармаваньня новых дзяржаваў спыніўся, змаганьне скончылася паразай. Частка патрыетаў загінула ў змаганьнях, памерла ад ранаў, рэшткі адышлі ў новую Літву(Жмудзь) і Польшчу. Рада БНР паступова зышла ў эміграцыю канчаткова, у Прагу, дзе чэскі Ўрад даў ей прытулак(1922).  Усе кіраўнікі Рады БНР былі светлыя, ахвярныя  асобы, якія дастойна неслі ўсе ХХ стагоддзе бел-чырвона-белы  сьцяг і прэзэнтавалі беларускую незалежнасьць.Рада БНР не спыніла сваей дзейнасьці і сеньня. Прэзідэнтам Рады БНР сеньня зьяўляецца Івонка Сурвілла. Бальшавікам прышлось нарэшце сур'езна паставіцца да беларускага пытаньня і пачаць сур'езна ствараць БССР, рэчаісна перадаць уладу беларускім нацыянал-камуністам. Гісторыкі сведчаць : без БНР ня было БССР.  Першая сусветная вайна ,БНР і яе параза выклікала 6-ю хвалю беларускай эміграцыі, пераважна ў Польшчу і новую Літву(Жмудзь).

                                                                                                                     Максім Багдановіч(ўрывак верша)

                                                                                        ПАГОНЯ

                                                                   Толькі ў сэрцы трывожна пачую

                                                                   За краіну радзімую жах,

                                                                   Успомню Вострую Браму сьвятую

                                                                   І ваякаў на грозных канях!

 

                                                                   У белай пене праносяцца коні,

                                                                   Рвуцца,мкнуцца і грозна хрыпяць,

                                                                   Старадаўняй Літоўскай Пагоні-

                                                                   Ні спыніць, ні стрымаць!

                                                            БЕЛАРУСЬ ДА ІІ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ-МІЖВАЕННЫ ЧАС

        У гэты перыяд Беларусь( старая Літва- ВКЛ) расколата надзве частцы - Заходнюю з цэнтрам у Вільні, пад кантролем Польскай рэспублікі і Усходнюю БССР са сталіцай у Мінске, у складзе Савецкага Саюза.У Заходней частцы дзейнічаюць  разнастайные палітычныя беларускія партыі ад камуністаў КПЗБ да нацыянал-сацыялістаў (фашыстаў) Фабіяна Акінчыца. Самая буйная партыя ўсе-тая  Беларуская Грамада. Безумоўна найбольш уплывовы- левы фланг. Беларускія паслы ў Польскім сейме.Цэнтр беларускай думкі і культуры - Вільня, тут працуе знакамітая віленская беларуская гімназія, друкуюцца кнігі, газэты, часопісы. Але Другая Рэч Паспалітая рэчаісна не адбылася, польскі Ўрад паслядоўна праводзіць палітыку паланізацыі Края, беларускіх патрыетаў саджаюць у вязніцы за антыпольскую дзейнасьць, па мяжы з БССР селяць асаднікаў- адстаўных польскіх падафіцэраў . Тым ня меньш беларускія партыі адкрыта ўдзельнічаюць у дэмакратычным выбарным працэсе, абіраюць мясцовыя ўлады і паслоў у Сейм. У гэты перыяд у беларускіх сялянскіх гаспадарках зьяўляюцца масава тэхнічныя навіны кшалту трактароў, маслабоек, паравых млыноў і інш. Будуюцца шляхі, гуты, пракладываюцца  тэлефонныя і радыелініі.  Робяцца рэчаісныя спробы аднавіць уніяцкую царкву на Беларусі.

          У гэтый час Усходняя Беларусь(БССР) жыве сваім савецкім жыцьцем , беларускія нацыянал- камуністыя , атрымаўшыя нарэшце частку ўлады( Жылуновіч, Чарвякоў, Галадзед, Бабарэка і інш.) пачалі паступова праграму беларусізацыі грамадскага жыцьця , якая вельмі актыўна праходзіць да 1929 года, на беларускую мову пераходзіць дзяржаўнае справаводства, судовае справаводства, адукацыя,адчыняюцца беларускія тэатры і музэі, з эміграцыі зьвяртаюцца беларускія дзеячы,нават былыя міністры Рады БНР, як Браніслаў Тарашкевіч, Вацлаў Ластоўскі і інш, якія паверылі, што у БССР йдзе рэальнае беларускае адрадджэньне. Расійская РСФСР паступова перадае раены з пераважна беларускім насельніцтвам, размова йдзе  аб перадачы нават беларускай частцы Смаленшчыны, дзе працуюць беларускія школы. Кіруе толькі адна партыя КПБ(б), як складнікавая УКПБ(б).Але гэта ўсе доўжылася да 1929, калі ў самой савецкай Расеі скочыліся разборкі за уладу паміж камуністамі, уладу цалкам на сябе замкнуў Сталін, зьнішчыўшы сваех апанентаў. У 1929 , у БССР,пачалася барацьба з "нацдэмамі" :  растрэляны практычна весь саюз беларускіх пісьменьнікаў, паступова зьнішчаны ўсе беларускія нацыянал-камуністы.Былы кіраўнік БССР Зьміцер Жылуновіч(Цішка Гартны) пасля арыштаў і катаваньняў ,загнаў сябе ў горла ножку ад ложка, каб больш не здзекваліся. У 1932 на Беларусі  пачынаюцца масавыя рэпрэсіі, зьнішчаюць ня толькі беларускіх пісьменьнікаў ,камуністаў,тэатральных дзеячоў, але й звычайных сялян, сьвятароў і г.д.  Прымаецца рашэньне аб зьнішчэньні самастойнай Беларускай Праваслаўнай Царквы, праваслаўных сьвятароў масава  звозяць у магілеўскі кар'ер і растрэльваюць. На пасадзе наркома НКУС грузіна мяняе габрэй у 30-я гады- некалькі ракіровак. Народны паэт Беларусі Янка Купала, арыштаваны як "польскі шпіен" , робіць спробу самагубства ў вязніцы і гэта яго выратуе, але далей ужо не паэзія, а оды Сталіну. Грунтоўная архіўная праца беларускага гісторыка Ігара Пушкіна"Беларускі супраціў у 20-30 гады" сьведчыць  а масавых лакальных сялянскіх  і ня толькі паўстаньнях супраць савецкіх уладаў, пры гэтым шмат разоў на бок сялянаў пераходзілі беларусы - жаўнеры і міліцыянты, часам нават цэлымі вайсковымі часткамі. Апірышчам савецкай улады на БССР было габрэйскае насельніцтва, менавіта з яго паходзіла большасьць чырвоных камісараў, менавіта з яго стваралі надзейныя савецкія вайсковыя карныя адзінкі. Трэба нагадаць, што па мяжы ВКЛ(Беларусі)  раней праходзіў цэнз аседласьці Расійскай Імпэрыі і габрэі складалі 10-12% насельніцтва БССР. У гэтых умовах паўстанцы часам рабавалі і забівалі насельніцтва габрэйскіх мястэчак. Беларуская вясковая гаспадарка складалася большай часткай з хутарскіх гаспадарак і таму савецкая калектывізацыя прывяла да паўстаньняў, сялян семьямі высялялі на поўнач і ў Сібір. Хтосьці загінуў, хтосьці здолеў зьвярнуцца, часам пад іншым прозвішчам, хтосьці мусіў застацца на савецкіх будоўлях. З 1933 беларусізацыя паступова скончваецца, беларускіх настаўнікаў і дзеячоў культуры масава рэпрэсуюць, у кіраўніцтве БССР амаль не застаецца  этнічных беларусаў. У 1937 рэпрэсіі дасягаюць максімума.  Старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў і  Старшыня Саўаркома БССР М. Галадзед скончылі жыцьце самазагубствам, каб пазьбегнуць катаваньняў. Рэпрэсавана 40 наркомаў і іх намесьнікаў, массавыя расстрэлы беларускай інтэлігенцыі. У 1937 годзе быў рэфармаваны правапіс беларускай мовы з мэтай набліжэньня яе да рускай, зьнішчана так званая мяккасьць беларускага вымаўленьня- рэформа наркома Галадзеда, замест "тарашкевіцы" ўводзіцца "наркомаўка". Рэпрэсіі амаль скончыліся з новым кіраўніком БССР Панамарэнкам, выхадцам з кубанскай частцы Расеі.

                                                                   БЕЛАРУСЬ У ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЕ.

                        Перад ІІ Сусветнай вайной дзве пачвары Сталін і Гітлер падзялілі Эўропу, хто якія краіны будзе захапліваць, годна пакту РЫБЕНТРОПА- МОЛАТАВА. З аднаго боку чырвоная чума , з другога боку карычневая, абедзьве сістэмы будуюць сацыялізм, абедзьве сістэмы зьнішчаюць сваіх уласных грамадзян мільенамі, абодва дыктатара йдуць пад чырвонымі дзяржаўнымі сьцягамі. Яны вырашылі падзяліць і другую Рэч Паспалітую- уласна Польшчу павінна прыбраць Няметчына,беларускія і украінскія землі- СССР. Другая Сусветная для Заходняй Беларусі пачалася 1 верасня 1939 года. Фашысцкая Няметчына напала на Польшчу, Англія і Францыя аб'явілі вайну Няметчыне. 17 верасьня савецкая Чырвоная Армія перайшла мяжу і з баямі заняля ўсю Заходнюю Беларусь да 25 верасня. Характэрнай адметкай таго часу была абарона Брэсцкай крэпасьці польскага гарнізона ад нямецкіх і савецкіх войскаў, сумесны парад нямецкіх і савецкіх войскаў у Бярэсьці(Брэсце) пад чырвонымі сьцягамі. 28 верасня 1939 года падпісаная дамова паміж Няметчынай і СССР аб мяжы блізкай да "лініі Керзона"- этнічнай мяжы расяленьня беларусаў.А ўжо 10 кастрычніка была падпісаная дамова аб перадачы Літоўскай Рэспубліке( былой Жмудзі) Вільні і Віленскага края, пры тым , што жмудзіны-літоўцы складалі толькі 2%  насельніцтва края, гэта ўступка літоўскім камуністам дазволіла СССР праглынуць саму новую Літву. Беларусы якія ваявалі ў польскім войску супраць немцаў і савецкіх- часткова загінулі, але большая частка патрапіла ў палон. Далейшы лес гэтых істотна розны: кагосьці вызвалілі і адправілі дадому пад нагляд НКУС, кагосьці растралялі ў Катыні, хтосьці зышоў з генералам Андэрсам і далей ваяваў у Эўропе.

                   Насельніцтва Заходней Беларусі напачатку прыхода Савецкай Ўлады паставілася да яе добра, але потым пачаліся рэпрэсіі, калектывізацыя, растрэлы, высяленьні, што нядзіўна , калі меней чым праз два гады на гэты раз ўжо нямецкія танкі сустракалі кветкамі і фашыстаў, як вызваліцеляў. Але "хрэн рэдзькі ня саладзей". Спачатку Саветы зьнішчалі і высялялі ў Сібір польскіх асаднікаў, потым рабавалі каталіцкія кляштары, гвалцілі і забівалі манахаў, арыштовывалі і забівалі дзеячоў беларускіх палітычных партыяў, культуры і асветы, потым узяліся за звычайных людзей. Савецкія ўлады зьнішчылі ўсе палітычныя партыі Заходней Беларусі, нават левыя, не пашкадавалі нават камуністычную КПЗБ.Урочышча Курапаты пад Мінскам -месца масавых растрэлаў таго часу. 28 кастрычніка ў Беластоку адбываўся Нацыянальны Сход Заходней Беларусі ў Беластоку, які папрасіў прняць яе у склад БССР, а 14 лістапада 3-я нечарговая сесія Вярхоўнага Савету БССР прыняла закон аб прыняцьці Заходней Беларусі ў склад БССР. Колькасьць насельніцтва 11 млн.- 10 абласьцей. У 1940 годзе, у БССР, выйшла апошняя кніга, надрукаваная беларускай лацінкай, далей толькі  кірілічны друк на "наркомаўке", але ўжо і гэта не задавальняе савецкія ўлады, яны паступова скатываюцца на пазыцыі рускіх імпэрскіх шавіністаў- беларускае слова ўсе болей абмяжовываецца.

                  22 чэрвеня 1941 году пачынаецца новы акт Другой Сусветнай Вайны- фашысцкая Няметчына нападае на СССР. Два павукі дзялілі Эўропу і плялі пастку адзін да аднаго.Зноў абарона Брэсцкай крэпасьці, але беларусаў сярод абаронцаў практычна няма, як у 1939 годзе, і удзельнікі сумеснага параду цяпер ваююць адзін супраць другога.  Есьць крэпасьць-герой , але няма горада героя Брэста, беларусы аб'еліся савецкім ладам за два гады, на танках Гудеріана- кветкі ад насельніцтва.Пачынаецца мабілізацыя , але мала дзе яна пасьпявае прайсьці. У першы дзень вайны занятыя Брэст, Сапоцкін, Маларыта,Дамачова.Ужо 23 чэрвеня(другі дзень) немцы займаюць Гродна, Кобрын, Ружаны,Пружаны, Камянец, Высокае, Жабінку і інш. Ужо 25 чэрвеня( праз тры дні!) Урад Беларусі пераехаў з Мінска ў Магілеў, у сувязі з пагрозай захопу сталіцы БССР. Чырвоная Армія, камісары , савецкія чыноўнікі драпалі, ім было ўжо не да беларусаў.

               Ад мадэратара: пра гэту вайну я ведаю ад сваех родных. "Мы чакалі на станцыі з рэчамі і дзяцьмі эвакуацыі, разам  з іншымі, бо нас абяцалі эвакуваваць, падышоў цягнік, у яго пасадзілі вайсковых і савецкіх  кіраўнікоў з семьямі, ахова мясцовых у цягнік не пусьціла, загадалі чакаць наступнага ягніка, які прыйшоў праз 2 гадзіны, але ў ім ужо былі немцы". Абарона сталіцы БССР- Мінска доўжылася 3 дні - з 25 па 28 чэрвеня, у выніку 13-я савецкая армія разьбітая і праз 6(!) дзен з пачатку вайны немцы канчаткова занялі сталіцу і выйшлі да Беразіны. Яшчэ 26 чэрвеня занятыя Маладзечна , Ашмяны, Клецк, Слонім,Косава, Мір, Любча і г.д., а 27 чэрвеня Баранавічы, Слуцк, Ліда, Браслаў, Івянец , Відзы, Скідзель, 28 чэрвеня Бабруйск, Стаўбцы, Нясвіж, Ваўкавыск і інш. За адзін тыдзень немцы акупавалі да 70% тэрыторыі БССР.

             3-га ліпеня (праз 11 дзен с пачатка вайны!) нямецкія войскі выйшлі да Дняпра і пачалася асада Магілева, якая доўжалася 23 дні, Урад БССР пераехаў спачатку ў Лезна, потым у Гомель. На шляхах быў поўны хаос, невядома было дзе фронт, дзе тыл.

             Ад мадэратара(вайна вуснамі сваякоў і родных)- " Нашая пажарная каманда тушыла будынак у Магілеве, у які патрапіла бомба, нечакана сзаду пад'ехалі нямецкія бронетранспарцеры з жаўнерамі, загадалі узьняць рукі ў гору і накіравалі да ваенапалонных у лагер", " нашая калона рухалася на Чавусы, але па дарозе на спынілі афіцэры у савецкай форме, яны застрэлілі кіраўніка калоны і трох савецкіх жаўнераў з аховы- гэта былі пераапранутыя немцы, якія ведалі рускую мову, таму далей ужо не паехалі". 

           Савецкія ўлады здолелі правесьці  на самым усходзе БССР частковую мабілізацыю- па падліках А.Калубовіча было прызвана ў ЧА да 500000 чалавек прызыўнога узросту. 11 ліпеня быў заняты Віцебск, а 18 ліпеня пасля тыдневай абароны - старажытная сталіца Полацк(Полацак), напрыканцы жніўня занята ўся БССР, урад пераехаў у Маскву, дзе створаны Штаб партызанскага руху на Беларусі. Створаюцца першыя партызанскія атрады, дзенічаюць падпольныя групы, гаркамы, абкамы. У акупаваных местах Беларусі пачынаецца новае жыцьце- адчыняюцца касьцелы і цэрквы , зачыненыя камуністамі, крамы,гуты, кірмашы, школы і нават вышэйшыя навучальныя установы, местамі кіруюць прызначаныя немцамі бургамістры , пераважна беларусы.

           Ад мадэратара( вайна вуснамі сваякоў і родных) " 1-га верасня 1941 году я пайшла ў першы клас, праз два месяцы  маю першую настаўніцу немцы павесілі ва двары школы і нас дзяцей прымусілі на гэта глядзець, бо настаўніцу немцы абвясцілі падпольшчыцай, я некалькі дзен немагла заснуць і бацька загадаў больш у школу не хадзіць, а далей пасля партызынкі і вызваленьня Магілева ў 1944 годзе, я адразу пайшла ў 5-ы клас той школы, іншыя вучыліся ўсю вайну...." .

           Мясцовых ваенапалонных  на працягу месяца немцы вызвалялі пасля акупацыі, у тым выпадку калі за імі прыходзілі родныя.

          Ад мадэратара(вайна вуснамі сваякоў і родных) " Даведадалася, што ваенапалонных  сабралі ў лагеры, ў Задняпроўі - сабрала яйкі, сала , гуркі на перадачку, прыйшла ,паклікала , ен адгукнуўся і падышоў і падышлі і немцы, забралі перадачку , а яго аддалі мне, праз тыдзень зноўку пайшоў на працу ў пажарную ахову, бо места стала бамбіць савецкая авіацыя.... У лагеры ен пасьпеў пасябраваць з чарнявым хлопцам пад Смаленску- Васей, угаварыў суседку каб пайшла і сказала, што брат- суседка пайшла з хатнім падарункам да немцаў- аддалі".

          Між тым на Беларусі разгортваецца партызанскі рух, асновай якого на першым этапе былі пакінутыя савецкія работнікі, дыверсійныя групы, а галоўнае акружэнцы. Напрыклад асновай найбуйнешай партызанскай брыгады на Магілеўшчыне былі акружэнцы артылерыйскага палка на чале з іх камандзірам асетынам Асманам Касаевым. Але ў цэлым партызанскі рух 1941 году быў слабым- людзі проста фізычна выжывалі і хаваліся, мясцовае насельніцтва ў яго практычна не йшло. Массавым рух становіцца летам 1942 года, калі ў партызаны пайшло мясцовае насельніцтва.  Гэтаму садзейнічалі самі акупантнты і наступ савецкіх войскаў пад Масквой.

         Ад мадэратара(вайна вуснамі сваякоў і родных)-" У весну 1942 года прарвала плаціну на карабанаўскім вадасховішчы і вада пайшла на Быхаўскі кірмаш, дзе ў гандлевую нядзелю было шмат люду, людзей зносіла ў Дняпро, які таксама быў разьліты, людзі танулі , хапаліся адзін за аднаго, а немцы стаялі на замкавым кургане - фоткалі і вясяліліся, я зачапіўся за ліхтарны слуп, разам з некалькімі. Калі вада зышла- зусім знясіліў, ня мог узьняцца, падышлі немцы, завезлі да хаты і рагаталі, у жонкі запыталі яйкі і курыцу за ратаваньне- аддала."

           Беларусы вывазілі ў лес паціху свае семьі і потым зьбегалі самі , бо інакш забілі сямью. Пачалася вялікая беларуская партызанка. Гісторыкі кажуць пра 300 тыс партызанаў на Беларусі. Але гэтыя партызаны былі вельмі розныя. Былі савецкія партызаны, якія трымалі сувязь з Масквой, да іх прысылалі камісараў і радзістаў -тут была дысцыпліна, былі зусім бандытскія атрады з бандзюкоў і дэзэрціраў, якія ня столькі ваявалі з немцамі колькі рабавалі насельніцтва, былі атрады польскай Арміі Краевай у Заходняй Беларусі, былі нешматлікія атрады партыі беларускіх незалежнікаў(БНП), на поўдні Беларусі дзенічалі украінскія бандэраўцы і мельнікаўцы, якія ладзілі этнічныя чысткі насельніцтва. Усем гэтым атрадам трэба было есьці і піць, таму яны дзялілі паміж сабой зоны падпітку(вескі і мястэчкі) і тут гаспадарылі палявыя камандзіры, часам варагавалі паміж сабой, здавалі ў гестапа канкурэнтных падпольшчыкаў і яўкі і нават есьць выпадкі, калі праводзілі сумесна з немцамі аперацыі  супраць канкурэнтных партызанаў. Безумоўна быў гераізм , рэльсавая вайна ,штурмы райцэнтраў і партызанскія вызваленыя зоны, але й было шмат брыдкага, вайна гэта калі ўсе лепшае і горшае выходзіць наружу. Здаралася партызаны рабавалі, гвалтавалі, насільна мабілізавалі нават 13 гадовых. Рібентроп на Нюрнбергскам працэсе сказаў , што на Беларусі былі поўныя джуглі.

           Ад мадэратара(вайна вуснамі сваякоў і родных)- "Йдзе па вуліцы мястэчка камандір атрада М. з каханкаю,насустрач жанчына з дзіцем, каханка кажа-я хачу завушніцы ,якія на ей. М загадвае і жанчына аддае завушніцы каханке. Каханка кажа-хачу яшчэ яе спадніцу. М. загадвае зьняць спадніцу, жанчына адмаўляецца, М. дастае пісталет- жанчына аддае".  "У нядзелю прыйшлі забралі бульбу і ўсех курэй, а ў панядзелак прыйшлі іншыя, нічога не знайшлі акрамя дзесятка яек, кажу ім у мяне 2-ое дзетак малых, усе роўна забралі- ня было каму бараніць." Камандзір атрада М стаў , як ўсе камандзіры атрадаў- Героем Савецкага Саюза і ганаровым грамадзянінам, пасля ягонай сьмерці яго магілу доўга паскудзілі. Ягоны атрад, складаючыйся з бандзюкоў і дэзерціраў, не займаўся рэйкавай вайнай, а адбіваў у немцаў нарабаваныя абозы, старыя партызаны казалі аб ім вельмі адмоўна. Поўдзень Беларусі з пераважна палешуцкім насельніцтвам быў пераданы ў рэйхкамісарыят "Украіна", тут бендараўцы і мельнікаўцы праводзілі этнічныя чысткі каталіцкага беларускага і польскага несельніцтва . "У нас супраць  украінскіх нацыяналістаў быў арганізаваны атрад самаабароны, напалі мельнікаўцы , якія супрацоўнічалі з немцамі- атрад адбіўся, але мельнікаўцы  паклікалі на дапамогу немцаў, бо сказалі , што тут савецкія партызаны, немцы падцягнулі гарматы, муж загінуў з куляметам, мельнікаўцы ўварваліся і сталі гвалціць і забіваць  тых , што засталіся, я схапіла сына і пабегла да нямецкага афіцэра з тлумачэньнем. Афіцэр зразумеў у чым справа, бо сам быў каталік і немцы адразу спынілі мельнікаўцаў, а ўсех ацалелых жанчын,дзяцей і старых вывезлі ў бяспечную зону, людзі адразу згубілі ўсе- майно, хаты, мужчынаў." Прыйшлі бендэраўцы, я схапіла дзіценка і залезла на стог- яны падышлі і кажузь -злазь палячка- цябе ўжо нічога не ўратуе, прыбеглі суседзі павіслі ў іх на руках і кажуць, што я не палячка , а тутэйшая- зышлі". Бендэраўцы ў адрозьненьне ад мельнікаўцаў  ваявалі з немцамі  і пэўны час супрацоўнічалі з Масквой, але з самага пачатку партызанскага руху канфліктавалі  з савецкімі і беларускімі партызанамі, а таксама польскай Арміяй Крайовай." Побач з намі, у суседняй веске быў касьцел, куды зьбіралася па нядзелях усе каталіцкае навакольле, бендэраўцы ў начы тайна яго замінавалі, а калі людзі сабраліся на службу ўзарвалі з людзьмі- загінула каля 200 чалавек, усе больш жанчыны з дзяцьмі."  "Палонных немцаў мы растрэльвалі, куды іх яшчэ дзяваць у лесе, а вось калі захаплівалі  "власовца" або паліцая іх забівалі няпроста, рэзалі цела і наматывалі анучы, вымачаныя ў солі, прывязывалі на могілках, каб потым іх сябры маглі знайсьці- крычалі яны жахліва".

Няпростае  было і нацыянальнае пытыньне ў брыгадах. Двойчы Герой Савецкага Саюза, беларускі пісьменьнік Алесь Карпюк, камандзір гарадзенскай партызанскай брыгады ў сваех мемуарах напісаў, што напачатку 1944 году з Масквы прыйшоў загад і маскоўскі камісар патрабаваў яго выканаць- ўсех палякаў у брыгаде расстраляць. Палякі  былі звычайныя вясковыя хлопцы, якія нічым не адрозьніваліся ад беларусаў і таму ен сабраў іх уначы- разпавеў, што і як і яны зышлі са зброяй. Па-за гэтага ў яго былі праблемы ў жыцьці. Здараліся выпадкі, калі ў час боя  партызанам -габрэям сваі стралялі ў сьпіну- вынікі папярэдніх падзеяў станаўленьня савецкай улады на Беларусі. К 1944 году партызаны кантралявалі да 20% тэрыторыі Беларусі, пераважна лесныя і балоцістыя раены, у тым ліку некалькі райцэнтраў. Змагаючыся з партызанамі  карнікі палілі лясныя вескі, часам з людзьмі. На Беларусі весак 9200 весак.Карнікі якія гэта рабілі былі пераважна славяне, немцы толькі кіравалі. Так знакамітую Хатынь спаліў украінскі паліцэйскі  батальен на чале з маерам Золінгам, толькі ротныя і камандзір былі немцы. Гэтыя падзеі выдатна адлюстроўвае твор славутага беларускага пісьменьніка Алеся Адамовіча "Хатынская аповесць" па якой зьняты фільм.

           Немцы падзялілі Беларусь на асноўныя 4 часткі: акупацыйную тылавую зону беларусь, дзе дзейнічалі законы ваеннага становішча, генеральную акругу Беларусь з цэнтрам у Мінску, дзе дзейнічалі цывільныя законы і кіраўніцтва на чале з гаўляйтерам доктарам Кубэ, акругу "Беласток" на захадзе і поўдзень пераданы рэйхкамісарыяту "Украіна". Габрэйскія мястэчкі Беларусі ў першыя месяцы вайны пайшлі пад бульдозеры, габрэі( жыды) якія не пасьпелі зьбегнуць былі сабраныя ў гета, найбольш буйныя гета ў Менску і Бабруйску. Акупанты стварылі на Беларусі дзесяткі канцэнтрацыйных лагероў, у тым ліку лагер сьмерці каля вескі Трасьцянец пад Мінскам.

           У перыяд акупацыі аднавілася Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква,  працавалі прадпрыемствы, навуковыя установы, настаўніцкія семінарыі і нават будавалася жытло для працоўных прадпрыемстваў якія працавалі на  Няметчыну. Частка насельніцтва, асабліва ў генеральных акругах Беласток і Беларусь адаптавалася да жыцьця ў акупацыі. Зьявілася Беларуская дапаможная паліцыя, Беларуская Самапомач, Саюз Беларускай Моладзі, якія супрацоўнічалі  з акупантамі. Зноўку зьявілася магчымасьць масава выдаваць газэты і часопісы на беларускай мове, працавалі гімназіі і школы , дзе вучыліся па беларуску, Мінск паступова зьвярнуўўся на беларускую мову. 27 чэрвеня калабарцыяністы ўтварылі Беларускую Раду, якая ў сьнежні 1943 была пераўтвораная Беларускую Цэнтральную Раду на чале з Радаславам Астроўскім- марыянетачны Ўрад Беларусі. У гэты Ўрад вайшлі асобныя дзеячы БНР, такія як Вацлаў Іваноўскі- бургамістр Мінска. Трэба азначыць , што немцы пайшлі на саступкі беларускім калабарцыяністам пасля паразы пад Курскам, калі нямецкія войскі перасталі наступаць і узмацненьня партызанскага руху. Пасля забойства гаўляйтэра Кубэ, немцы фактычна перадалі кіраўніцтва Беларусьсю - БЦР і дазволілі ствараць свае войска. БЦР у кароткі перыяд сформавала 55 батальенаў БКА(Беларуская Краевая Абарона), якія размясьціла ва ўсех падкантрольных раенах, стварыла афіцэрскую і падафіцэрскія школы і моцна пашкодзіла партызанскаму руху, правяла частковую мабілізацыю, мадэрнізавала паліцыю, але гэта мела месца толькі у цэнтральных і заходніх раенах Беларусі, усходняя прыфрантавая частка  і поўдзень Беларусі жылі па сваех законах. Увогульле за час вайны на ўсходзе і поўдні Беларусі не засталася жывога месца, у той момант, як на захадзе часам месцамі пабагацелі і разбурэньні былі невялікія. Адніх уганялі на працу ў Няметчыну, іншыя самі туды ездзілі на заробкі.

            23 чэрвеня 1944 года пачалася вызваленьне Савецкай Арміяй Беларусі- апэрацыя Баграціен , выніку якой асноўныя сілы нямецкіх войскаў на Беларусі былі разгромленыя.  Партызанскія брыгады выхадзілі на злучэньне з СА і 3-га ліпеня быў вызвалены Мінск, дзе быў праведзены парад савецкіх партызынаў. Партызаны польскай Арміі Краевай, беларускай БНП і   бендэраўцы пачалі ваяваць з Саветамі. Да іх далучаліся не пасьпеўшыя зысьці паліцыянты, дэзерціры з СА, байцы БКА. пачалася новая пасляваенная партызанка пераважна ў Заходняй Беларусі.

            Разам з немцамі зышла ўся Беларуская праваслаўная царква(усе 6 япіскапаў), урад БЦР ,ягоныя вайсковыя фармаваньні, настаўнікі,інтэлігенцыя, пісьменьнікі,чыгуначнікі і каля 1.5 млн насельніцтва. Гэта была трагедыя народу, сярод яго не было фашыстых - але йсьці ў Гулаг паміраць людцы не жадалі і Сталіна лічылі большай пачварай за Гітлера, сеньня  гэта немагчыма вымяраць, хто з гэтых паскудаў быў жахлівей. Як ўжо склалася гістарычна частка БКА была ператвораная ў Беларускую дывізію і была пераброшаная немцамі на заходні фронт, дзе яе камандаваньне ўступіла у перамовы з хаўрусьнікамі і перайшла на бок англа-амэрыканцаў, далей ваявала ў Італіі і адзначылася пры штурме Монте-Касіно. Далей большая частка гэтых людзей перабралася ў ЗША(каля мільена), пэўная частка зьехала ў Аўстралію, частка засталася ў Эўропе. За час гэтай вайны загінуў кожны чацьверты жыхар. З улікам вялікай хвалі эміграцыі Беларусь да сеньняшнега часу не дасягнула даваеннай колькасьці насельніцтва.

                                                                      ПАСЛЯВАЕННАЕ ЖЫЦЬЦЕ

                      З паразай фашысцкай Няметчыны, а потым Японіі другая Сусветная вайна скончылася. З утварэньнем ААН- БССР стала ягоным сябрам. Пачатак пасляваеннага жыцьця  на Беларусі быў вельмі цяжкім. Жылы фонд быў разбураны , аднаўленьне шло цяжка, бо нехапала ўсяго- вынік баявых дзеяньняў і 4-х год бамбардзіроўкі Беларусі савецкай авіяцыяй. Сельская гаспадарка, асабліва на ўсходзе таксама былая разбураная, вельмі шмат мін , снарадаў ,бомб засталося ў зямлі. Голад, картачная сістэма. Для барацьбы з несавецкімі партызанамі на Беларусі знаходзяцца дывізіі НКВД па барацьбе з бандытызмам.На Беларусі галоўны супраціў аказваюць атрады АК (польскай Арміі Краевай) і  беларускія незалежнікі.  Арганізаваны супраціў  доўжыўся да 1955 году. Беларусы , якія зышлі ў Эміграцыю пачалі ствараць свае арганізацыі, прэзентаваць Беларусь, аднаўляць беларускае царкоўнае жыцьце. 4 чэрвеня 1948 году ў  м.Канстанцы, у Заходняй Няметчыне адбываецца 1-ы Сабор адноўленай Беларускай Аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

                     Пасляваеннае жыцьце вуснамі родных і сваякоў: "Мая сяброўка паехала ў Заходнюю Беларусь працаваць настаўніцай пачатковых класаў- праз месяц яе прывезьлі забітай",   " У нас на трох сісцер быў адзін абутак і насілі мы яго па чарзе", " Напачатку 50-х я служыў у Янаве, удзень мы кантралявалі амаль ўвесь раен, а ўночы толькі галоўную плошчу, дзе была раеная ўлада , войскі і міліцыя і па нас уначы шмат стралялі".   

                   Савецкая ўлада зноўку правяла калектывізацыю, калгасьнікі працавалі за трудадні(палачкі), ім не давалі пашпартоў. Паступова будуюцца новыя заводы і аднаўляюццы старыя. У  абезьлюдшеўшыя месты БССР прыязжаюць  на заводы і будоўлі шмат новых людзей , пераважна этнічных расейцаў , якія зараз кіруюць Беларусьсяй. За час вайны габрэйскае насельніцтва Беларусі пераважна зьнішчана, яно да 90-х гадоў ужо ніколі ня будзе больш 1.5%. Беларусь ужо не падарыць Сьвету новых Шагалаў.  З мэтай  памяньшэньня колькасьці польскага насельніцтва  і барацьбой з партызанамі АК праводзіцца палітыка дабраахвотнага-прымусовага перасяленьня  ў Польшчу, разрыў часам йдзе па сем'ям. Шмат з тых , хто лічыў сябе палякам і пераехаў у Польшчу , ужо там зразумеў , што ен і ягоная сям'я беларусы. З гэтага моманта зьяўляецца беларуская каталіцкая прысутнасьць у Польшчы. Пасля перасяленьня колькасьць польскага насельніцтва ўжо ніколі не перавышала 5 %. У выніку Другой Сусветнай Вайны і пасляваенных падзеяў этнічны склад насельніцтва моцна зьмяніўся. У 1947 годзе Сталін і ягоны Ўрад перадае Беластокскую вобласьць БССР у склад Польшчы ў абмен на паўночную частку Ўсходнее Прусіі з Кенігсбергам- ні камуністы, ні расейскія імперыялісты, якімі б братамі сябе не клікалі- з лесам беларускага народу ніколі не лічыліся. Расейская Федэрацыя  атрымала анклаўную Калінінградскую вобласьць. Такім чынам ўжо ў першай палове ХХ стагоддзі маскоўскія камуністы-імперыялісты  адарвалі ад Беларусі Беласточчыну, Віленшчыну і Смаленшчыну.

                                                                           ДРУГАЯ ПАЛОВА ХХ стагоддзя.

              Атамныя гульні і новы падзел Эўропы прывялі да фармаваньня жалезнага занавеса і халоднай вайны. У беларусаў , як вядома савецкія імперыялісты ні аб чым не пыталі. Гэта было традыцыйна з таго часу як ліцьвіны-беларусы патрапілі ў склад Расійскай Імперыі- нашчадка Залатой Арды.Вялікая колькасна беларуская дыяспара будавала цэрквы і культурныя асяродкі, заводзіла нават беларускія могілкі на чужых землях, як у той момант у БССР зьнішчалась паступова ўсе беларускае.Сувязь з дыяспарай і астальным Сьветам была страчаная. Пры гэтым безумоўна былі дасягнуты пэўныя посьпехі ў індустрыялізацыі, БССР усе болей станавілась індустрыйна-аграрным краем, савецкай мадэлі, эфектыўнасьць якой вельмі спрэчная.Негледзячы на літаратурныя посьпехі такіх пісьменьнікаў, як Васіль Быкаў, Уладзімер Караткевіч, Алесь Адамовіч і інш- ужываньне беларускай мовы паступова скарачалася. Пэўная адліга ненадоўга адбылася з  прыходам на пасаду Першага сакратара ЦК КПБ П.М. Машэрава, былога партызанскага кіраўніка. Беларусы - паплечнікі Машэрава на нейкі час зноў занялі кіруючыя пасады ў рэспубліцы. Сталі крыху болей друкаваць кніг на беларускай мове, зьявіліся першыя гістарычныя беларускія кінастужкі, у школах сталі выкладаць паўфакультатыўна гісторыю Беларусі(не БССР) і геаграфію БССР. У эканоміке зьявіўся мінінэп: павялічылі прысядзібныя надзелы, гараджанам афіцыйна дазволілі купляць вясковыя сядзібы пад лецішча, пашырылі правы разнастайных спажывецкіх кааператываў, не лецішчах дазволілі будаваць капітальныя дамы і інш. Усе гэта скончылася з сьмерцю беларускіх кіаўнікоў у "аўтамабільных катастрофах"- Машэрава, Сурганава,Прышчэпчыка. Новыя нацыянал-камуністыя не адбыліся. Трэба сказаць , што спачатку крамлеўскія кіраўнікі двойчы спрабавалі законна зьняць Машэрава на Пленумах ЦК КПБ- не атрымалася.З чарговай зьменай ўлады на расейцаў(Слюнькоў і К) у 1980 годзе беларускі мінінэп скончыўся.Але зьмены пачаліся ў самой сталіцы імпэрыі, якая даўно жыла ў пазыку і якой кіравалі так званыя крамлеўскія старцы.Савецкая эканоміка залежная ад кошту на нафту ўсе болей дэградавала, к 1985 году СССР была ўжо ня ўстане плаціць адсоткі па пазыках, імперыя  ўжо ня мела магчымасьці накарміць і апрануць насельніцтва, пустыя паліцы крамаў і масавы дэфцыт рэчаў- адзнака 80-х. Сацыялізм савецкага тыпу прайграў. Спробай спыніць крах было абраньне на Генсека КПСС М.С. Гарбачова ўвесну 1985 году, які абвясціў рэформы: перабудову эканомікі, гласнасьць,гасразьлік, пахутчэньне і нават шматпартыйную сістэму. Гарбачоў  сам не чакаючы запусьціў працэс развалу СССР пабудаванага на крыві, бо савецкі лад і дэмакратыя рэчы неспалучальныя.

            26 красавіка 1986 адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС- забруджаны тэрыторыі Украіны, Беларусі і Расіі, найбольш пастрадала Беларусь- 2.4 млн . насельніцтва ў забруджанай зоне, бо вецер дуў у яе накірунку. Пры гэтым савецкія кіраўнікі масава вывелі людзей на першамайскія дэманстрацыі- вынік тысячы захварэўшых, асабліва пастрадалі дзеці, зноў падрыў генафонду беларусаў. Пачынаюцца пратэстныі настроі, грамадства патрабуе пераменаў, масавыя мітыгі і дэманстрацыі пратэсту . У той жа час на Беларусі зьяўляюцца маладзевыя суполкі "Майстэрня", "Талака" і інш. і ў 1989 на другім Вальным Сойме у Вільне фармуецца Канфэдэрацыя маладзежных суполак- 66 арганізацыяў, а 19 кастрычніка 1988 году ўтвораны аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту" Адраджэньне", далей 25 чэрвеня 1989 году на першым Зьезде ў Вільні быў утвораны Народны Фронт(БНФ)-шырокі беларускі рух таго часу, прынімаецца ягоная Праграма і Статут. У склад БНФ увайшлі маладзевыя, жаночыя, прафсаюзныя, мастацкія, пісьменьніцкія і іншыя суполкі- гэта быў самы масавы рух ХХ стагоддзя на Беларусі, менавіта гэтая структура найбольш спрычынілася да аднаўленьня незалежнасьці Беларусі.Першым і самым аўтарытэтным  лідарам БНФ стаў Зянон Пазьняк. З БНФ выйшла большасьць палітычных партый сеньняшней Беларусі. На першых напаўсвабодных выбарах у Вярхоўны Савет, а палова яго не абіралася а прызначалася савецка-камуністычнай уладай у склад парлямента патрапіла ўсяго 27 дэпутатаў ад БНФ, але менавіта гэтыя асобы зрабілі савецкі парлямент з абсалютнай камуністычнай большасьцю дзеяздольным.У час ГКЧП (жнівень 1991 году)у Маскве і часовага адстраненьня Гарбачова ад ўлады, беларускі спікер-камуніст М.Дземянцей схаваўся дома і адмовіўся ад пасады. Ягоны намесьнік прафесар ядзернай фізікі Станіслаў Шушкевіч, які стаў новым кіраўніком парляменту склікаў сесію , на якой Дэкларацыя аб дзяржаўным суверыніцеце Рэспублікі Беларусь  1990 году набыла статут Аснаўнога Закона. 19 верасня 1991 году ВС перейменаваў БССР у Рэспубліку Беларусь, дзяржаўным гербам была зацьверджаная гістарычная "Пагоня", дзяожаўным сьцягам -бел-чырвона-беды сьцяг.

       Пасля украінскога рэферундума восеньню 1991 і Белавескіх пагадненьняў  ад 8 сьнежня 1991 году Беларусь канчаткова аднавіла поўную незалежнасьць.20 чэрвеня 1992 году Беларусь падпісала з Расійскай Федэрацыяй пагадненьне аб вывадзе з краіны ядзернай зброі на працягу 7 гадоў, пры гэтым быў падпісаны Будапешцкі Мемарандум, у якім ЗША, Велікабрытанія і РФ гарантавалі незележнасьць і недатыкальнасьць межаў краіны. У 1994 годзе на Беларусі адбыліся першыя ў яе гісторыі і апошнія свабодныя дэмакратычныя прэзідэнцкія выбары. У другім туры першым прэзідэнтам краіны быў абраны стаўленьнік Крамля- А.Г. Лукашэнка. На працягу трох гадоў была ліквідавана дзяржаўнасьць беларускай мовы, вернуты савецкія сімбалі і савецкія мэтады кіраваньня неэфектыўнай савецкай эканомікай- Беларусь стала краінай -сатэлітам РФ і ўступіла  ў адзін з горшых і цемнх этапаў сваей гісторыі.

 

 

 

         

                                                                                      Храналогія Менскага перыяда беларускай гісторыі

                                                                                                      паводле Алеся Чайчыца.

 

У часы Расейскай Імпэрыі эканамічным, культурным і грамадзкім цэнтрам побач зь Вільняй паступова робіцца Менск, разьмешчаны на перакрыжаваньні важных транспартных шляхоў.

 

 

1817 Узнікненне таемнага студэнцкага таварыства філаматаў.

1825 Створана рэвалюцыйнае таварыства «Ваенныя сябры».

1831 Нацыянальна-вызвольнае паўстанне супроць царызму.

1835 Адкрыццё Полацкага кадэцкага корпуса.

1838 21 студзеня (2 лютага) Нарадзіўся Кастусь Каліноўскі.

1839 Царкоўны сабор у Полацку прымае акт аб ліквідацыі Вуніі.

1861 чэрвень Скасаванне прыгоннага права.

1862 Выйшаў першы нумар нелегальнай газеты «Мужыцкая праўда».

1863 Паўстанне Кастуся Каліноўскага.

1881 28 траўня (9 чэрвеня) Нарадзіўся Іван Луцкевіч.

1882 25 чэрвеня (7 ліпеня) Нарадзіўся Янка Купала.

1882 22 кастрычніка (3 лістапада) Нарадзіўся Якуб Колас.

1883 27 кастрычніка (8 лістапада) Нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі.

1884 Пачаў выходзіць часопіс «Гомон», орган беларускай фракцыі «Народнай волі».

1891 Выйшла ў свет кніга Францішка Багушэвіча «Дудка беларуская».

1891 27 лістапада (9 снежня) Нарадзіўся Максім Багдановіч.

1903 травень Утварэнне першай беларускай палітычнай партыі - Грамады.

1906 Заснавана першае беларускае легальнае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца».

1906 1 (14) жніўня Выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай жніўня газеты «Наша Доля».

1906 10 (23) лістапада Пачаў выходзіць беларускі тыднёвік «Наша Ніва».

1914 Пачатак Першай сусветнай вайны.

1917 5 (18) снежня Адкрыццё Першага Ўсебеларускага з'езда.

 

 

3 сакавіка 1918 г. Савецкая Расія падпісвае зь Нямеччынай і яе хаўрусьнікаміБерасьцейскую мірную дамову. Паводле гэтай дамовы, Расея адмаўлялася ад тэрыторыі Беларусі. Беларусь мелася быць акупаваная нямецкімі войскамі.

9 сакавіка, у якасьці рэакцыі на Берасьцейскі мір і на неакрэсьлены статус беларускіх тэрыторый, Выканаўчы камітэт Першага Ўсебеларускага зьезду абвяшчае Беларускую Народную Рэспубліку. 25 сакавіка Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнай дзяржавай.Менавіта ад сакавіка 1918 года Беларусь непарыўна існуе ў якасьці самастойнага суб’екта міжнародных адносінаў: спачатку БНР, потым ССРБ-БССР, потым Рэспублікі Беларусь.

Нямецкія ўлады чыняць усялякую перашкоду органам беларускай улады.

Рада БНР усталёўвае афіцыйныя кантакты з урадамі іншых дзяржаваў. Незалежнасьць Беларусі прызнаюць  14 краінаў.

Увосень 1918 года бальшавісцкія войскі акупуюць Беларусь. Кіраўніцтва Рады Беларускай Народнай Рэспублікі эмігруе спачатку ў Літоўскую Рэспубліку, потым – у Чэхаславаччыну.

 

Другая Сусьветная Вайна

Другая сусьветная вайна каштавала Беларусі адну чвэрць насельніцтва. Вайна пачалася для Беларусі 1 верасьня 1939 году, калі нямецкія войскі атакавалі Польшчу, у склад якой уваходзілі і акупаваныя тэрыторыі Заходняй Беларусі.Частка беларусаў зь першага дня вайны прыняла ўдзел у змаганьні ў шэрагах польскай арміі. 17 верасьня 1939 году Польшча была атакаваная войскамі СССР з усходу, Заходняя Беларусь была ўключаная ў склад СССР і далучаная да БССР. Савецкія ворганы ўлады адразу пачалі масавыя рэпрэсіі, якія у 1920—1930-х гадах ужо перажыла насельніцтва Ўсходняй Беларусі.

22 чэрвеня 1941 году пачалася вайна паміж гітлераўскай Нямеччынай і СССР. Нямецкія войскі хутка занялі тэрыторыю Беларусі, пачалася актыўная партызанская вайна. Пры гэтым шмат у якіх мясьцінах нямецкія войскі сьпярша ўспрымаліся як вызвольнікі ад савецкай акупацыі і таму выклікалі сымпатыю мясцовага насельніцтва.

У час вайны гітлераўскія акупанты зьнішчылі большую частку габрэйскага насельніцтва Беларусі: паміж 600 і 800 тысяч чалавек. Як мінімум кожная дзясятая ахвяра Халакоста родам зь Беларусі.

 

Пасьля вайны

Пасьля вайны значная частка незалежніцкага беларускага руху апыноўваецца ў эміграцыі. Папоўненая ўцекачамі зь Беларусі, актывізуе сваю працу Рада БНР у выгнаньні.

У Беларусі тым часам паглыбляецца русіфікацыя. Паралельна адбудоўваюцца буйныя прамысловыя прадпрыемствы, расьце ўзровень жыцьця насельніцтва. У 1980-я гг. насельніцтва Менска дасягае аднаго мільёна жыхароў.

Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч, Рыгор Барадулін – сярод найбольш выбітных літаратараў гэтага часу.

26 красавіка 1986 г. адбываецца выбух рэактара на Чарнобыльскай АЭС, што ў паўночнай Украіне. З-за напрамку ветра ў тыя дні большая частка радыёактыўных рэчываў ападаюць на тэрыторыі Беларусі. Цэлы шэраг зямель у Гомельскай і Магілёўскай абласьцях робяцца непрыдатнымі для прыжваньня чалавека.

Зь 70-х гадоў у Беларусі паступова фармуецца новы незалежніцкі рух. Створаны спачатку ў форме шматлікіх культурніцкіх аб’яднаньняў, пад канец 1980-х гадоў рух афармляецца  ў выглядзе Беларускага Народнага Фронту, які робіцца галоўнай палітычнай сілай, што дамаглася абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі.

 

Пасьля 1991 г.

25 жніўня 1991 г. Беларусь юрыдычна задэкляравала свій статус у якасьці сувэрэннай дзяржавы. Бел-чырвона-белы сьцяг і герб “Пагоня” былі вернутыя ў якасьці дзяржаўных сымбаляў, зьявіліся ўласныя валюта, войска, пачаліся эканамічныя і палітычныя пераўтварэньні.

У 1994 годзе першым прэзыдэнтам Беларусі абіраецца Аляксандар Лукашэнка. У першыя гады ягонага прэзыдэнцтва ў краіне згортваюцца дэмакратычныя і рынкавыя рэформы, усталёўваецца аўтарытарны рэжым.