На гэтай старонцы - некалькі матэр'ялаў, якія даюць мінімальныя зьвесткі пра гісторыю Беларусі. Прызначаныя яны найперш для тых беларусаў, што нарадзіліся ў Расеі, вельмі даўно тут жывуць, ці з нейкіх іньшых прычынаў мала ведаюць пра гісторыю Бацькаўшчыны, і знаходзяцца пад уплывам яшчэ савецка-школьных ведаў.

Кароткі агляд гісторыі Беларусі для тых людзей, хто толькі пачынае ёй цікавіцца. Пра паходжаньне беларусаў; пра Тураўскае ды Полацкае княствы; пра Вялікае Княства Літоўскае; пра рэлігійныя узаемаадносіны і г.д.

150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі. Больш грунтоўная праца, дзе аўтары падрабязна але папулярна распавядаюць пра асноўныя падзеі з гісторыі Беларусі.