|
БЕЛАРУСКАЯ КУХНЯ ГЭТА БРЭНД ,ЯКІ ПАТРАБУЕ ПРЫЗНАНЬНЯ. Журналіст Віктар Дзятліковіч налічыў у Маскве 12 рэстарацыяў з беларускай кухняй. Сярод іх есьці досыць вядомыя "Белая Русь", "Крамбамболя", "Зубр". Ўсе яны прыватныя. Месцамі меню на беларускай мове, чаго наўрадзе знойдзеш на Беларусі. Вялікі выбар гатункаў дранікаў, калдуноў, бабак, мачанкі, смажанкі, крупнікі , грыбныя салаты, травяныя напоі. Размаўляючы з адным з уласьнікаў такой установы даведаўся, што сам ен расеец, але служыў на Беларусі, патрапіў на вясельле, быў зачараваны беларускай кухняй і беларускімі дзяўчатамі, там і знайшоў сябе пару і на ўсе жыцьце палюбіў беларускую кухню.Жывучы ўжо ў сталіцы імпэрыі ен вырашыў пазнаеміць з беларускай кухняй жыхароў Масквы і гэта сябе апраўдала.Асаблівасьці беларускай кухні нечакана вельмі спадабаліся японцам, карэйцам, немцам, літоўцам і іншым. Безумоўна любяць наведваць сваю кухню самі маскоўскія беларусы. Прафесійныя кулінары пазначаюць , што адметнасьцю беларускай кухні зьяўляецца глыбокая перапрацоўка прадуктаў і вялікая колькасьць страваў з бульбы. |