Культура этнаса заўседы складаецца на працягу яго разьвіцьця няпростым шляхам і безумоўна пад ўплывам іншых культураў. У сеньняшней Беларусі дзейнічае праваслаўна-каталіцкі каляндар, што есьць вынік яе папярэдней гісторыі .Але ў гэтым календары прысутнічаюць мацнейшыя элементы паганства: Радаўніца( не блытаць з бацькоўскай суботай, гэта вясеньнія Дзяды), Купальле, Дзяды Дажынкі,Каляды, Гуканьне вясны і іншыя. Гэта традыцыйныя сьвяты беларусаў і сеньняшняя ўлада іх ня толькі вызнае, але й падтрымлівае. Увогульле беларусаў можна назваць самымі вялікімі паганцамі Эўропы, бо ў іх захавалася найбольшая колькасьць паганскіх абрадаў. У параўнаньне, напрыклад з Расеяй ці Украінай гэтыя сьвяты няпроста жывыя, яны яшчэ і папулярныя.  Для мяне Радаўніца была заўседы адным з найвяселейшых сьвятаў дзяцінства, бо менавіта на гэтае сьвята на могілках зьбіраліся вялікія сем'і, сьцялілі абрусы прыносілі шмат ежы , налівалі памерлым , шмат размаўлялі аб справах і памерлых, прыгадвалі кагосьці , каго я ніколі не бачыў- і галоўнае было весела, бо гэта зусім ня сумнае сьвята, дзякуючы якому можна было пазнаеміцца з зусім дальняй радней, убачыць свой род цалкам.Мой дзед па маці любіў пахадзіць па могілках , паразмаўляці і пагуляць у фарбаваныя яйкі, у яго быў свой рацэпт пафарбоўкі, які рабіў шкарлупу больш моцнай- і абышоўшы могілкі ен прыносіў штук з 25-30 нагуляных яек. У адрозьненьне ад хрысьціянскага Вялікдня на Радаўніцу рыхтавалі больш яек. І сеньня маці ніколі не пытаецца пра хрысьціянскі Вялікдзень, але заўседы пытаецца ці прыеду я на Радаўніцу,бо на Вялікдзень беларусы на могілкі ня ходзяць. Маці была хрышчаная паводле каталіцкай традыцыі, але ўсе жыцьце зрэдку хадзіла ў праваслаўную царкву, бо касьцелы былі зачыненыя і нават калі яны ўжо адчыніліся, не пайшла ўжо да касьцела, негледзячы на тое, што ўсе яе дзеці і ўнукі каталікі. І гэта таксама беларуская талерантная традыцыя. І безумоўна у яе вельмі шмат паганскіх забабонаў, як і ў большасьці беларусак сталага веку, то нехта тут накалдаваў, то " ня йдзі тут бо косьці крыжом ляжаць"Гэта есьць спецыфіка беларускага этнасу.

                      Купальле -самае маладзевае і самае цікавае сьвята дзяцінства. Летам , калісьці мы здымалі два пакоі ў хаце на веске, на адпачынак і ўначы нам пафарбавалі вокны чорнай фарбай, ўсе стаміліся спаць , а раніца ўсе не наступае, нарэшце гаспадыня ўзьнялася і пытае - мо канец сьвета, бо бакі ўжо баляць, цемна і певень ня крычыць. Як  потым высьветлілася моладзь з другога боку вескі ,па-за чыгункай ,так пажартавала, пеўня яна праз некалькі гадзінаў знайшла, шыбы адскрабала тыдзень і моцна лаялася, але ў яе ня было здзіўленьня і злосьці, яна прыгадвала свае маладыя гады. Асобныя гаспадары нават і не клаліся ў купалаўскую ноч -пільнавалі гаспадарку. Але гэтыя купалаўскія жарты былі ўжо пад канец сьвята, галоўнае на купальле была паганская традыцыя паліць вогнішчы, вадзіць карагоды, скокаць праз вогнішча і купацца галышом разам з дзяўчатамі- абрад ачышчэньня вадой, менавіта ў гэтую ноч утвараліся пары і часам на ўсе жыцьце,абіралі Купалінку і Князя Купалу, утвораныя пары шлі ўначы шукаць папараць-кветку і часам знходзілі свае шчасьце.Мяне бацькі сталі адпускаць на Купальле толькі з 14 гадоў. У 90-х гадах мінулага стагоддзя Грамада ладзіла неаднаразова Купальле разам з летувісамі, эстамі, латышамі ў якіх традыцыя падобная на нашую.Сеньня маскоўская Грамада састарэла, на Купальле не выязжае, Рада Грамады зьбіраецца ў гэтую ноч на лецішчы, пад-дахам барбекю, ўсе спадзяваньне на сеньняшнюю моладзь, напрыклад на тую ж "мову ці каву".

              Дзяды - нерухомае сьвята, звычайна адзначаюць 2-га лістапада. У гэты дзень прынята накрыць самы багаты стол, сесьці і паклікаць-"Сьвятыя Дзяды , прыходзьте да нас" , потым памаўчаць пакуль дзесьці ня рыпне падлога, ці нешта варухнецца- Дзяды прыйшлі. Дзяды - гэта гаспадары роду. нашчадкам якога зьяўляешся.