|
Усяслаў Чарадзей![]() УСЯСЛАУ БРАЧЫСЛАВIЧ ЧАРАДЗЕЙ (1018 - 14 красавіка 1101) У 1065 годзе пачалася другая вайна паміж Кіевам і Полацкам. Усяслау хадзіў паходам на Пскоў, потым — на Ноўгарад, які яму ўдалося захапіць. У адказ на гэта тры кіеўскія князі, браты-суваладары, нашчадкі Яраслава Мудрага, павялі свае войскі на Менск. Крывавая бітва адбылася на рацэ Нямізе. Апавядаючы пра трагізм Няміскай бітвы 1067, аўтар «Слова пра паход Ігаравы» з спачуваньнем намаляваў вобраз … як яскравую гістарычную асобу, мудрага і дзейнага валадара, князя-чарадзея і адначасна як несправядліва пакрыўджанага, няшчаснага чалавека: кіеўскія князі ашукалі …. Па прыбыцьці на перамовы як толькі той ступіў з чоўна на другі бераг Дняпра каля Воршы, яго схапілі і адвезьлі ў Кіеў, дзе разам з двума малалетнімі сынамі кінулі ў вязьніцу-поруб. … прабыў у зьняволеньні больш за 14 месяцаў. Але ў гэты час на Кіеўскую зямлю напалі полаўцы, разьбілі войска Яраславічаў, і тыя ў паніцы зьбеглі хавацца ў розныя гарады сваёй дзяржавы. Абураныя іх паводзінамі кіеўляне ўзьнялі мяцеж, выпусьцілі зь вязьніцы Усяслава з сынамі і пасадзілі князя на кіеўскі пасад. |