|
Юры Радзівіл![]() ЮРЫ РАДЗIВIЛ «Пераможца» (1480—1541) Валодаў вялікім ваенным талентам, удзельнічаў у шматлікіх бітвах з татарамі, Масквою, крыжакамі. 27 снежня 1527 года разам з Канстанцінам Астрожскім удзельнічаў у бітве пад Альшанкай і здабыў слаўную перамогу над татарамі. Дзесяткі тысяч жыхароў княства і Кароны былі вызвалены з татарскага палону. Пасля такой бліскучай перамогі Крым пачаў па-іншаму ставіцца да княства, нават неаднойчы звяртаўся да Вільні па дапамогу, чаго не было ад часоў Вітаўта. Татарскія напады пасля Альшанкі сталі радзейшыя і менш адчувальныя. Самая пачэсная ўзнагарода за шчырае служэнне Бацькаўшчыне чакала ў 1531 годзе. Пасля смерці Канстанціна Астрожскага ён атрымаў пасаду найвышэйшага гетмана, якую займаў да канца жыцця. Ён быў дужым фізічна, адважным і ўдачлівым як палкаводзец. |