РАСЕЯ- ЯКАЯ ЯНА СЕНЬНЯ ЕСЬЦЬ. 2001 год.
Генадзь Лех

На абшарах былога СССР , у значнай часткі насельніцтва захаваліся шматлікія стэрэатыпы аб матухне Расеі кшалту "загадочной русской души", "русского мира", "доброго русского народа и враждебного окружения","За праўдай у Маскву", " демократической и справедливой России" і г.д. Гэтыя стэрэатыпы настолькі моцныя, што негледзячы на развал СССР шматлікія палітыкі савецкага партыйна-камсамольскага прызыву з былых саюзных рэспублік працягваюць гойсаць у Маскву за "праўдай", апелююць да "дэмакратычнага" ўладара Рфа- "рассуди и и помоги ......", або да яго атачэньня, хтосьці з іх тлумачыць гэта неабходнасцю "нейтралізацыі Расеі" у хатніх справах і пры гэтым у стасунках з імпэрскім кіраўніцтвам яны заховываюць наменклатурны табель аб рангах.Простая магілеўская даярка-калгасніца марыць аб саюзе(РБ-РФ), бо "павінна ж лягчэй жыць стаць", таму што "братняя Расея абавязкова павінна дапамагчы" ...мабыць нават даіць кароваў... Сустракаецца падобныя стэрэатыпы ня толькі ў звычайных абывацеляў,а нават у нашых адраджэнцаў( нават у асобных бэнээфаўцаў). Калі ж зірнуць на гэтыя міты з боку , з сталіцы былое імпэрыі , то інакш як "заскарузлы правінцыялізм" (найбольш мякка) гэта ўсе не ўспрымаецца.Прычым гэтая заскарузласьць у глухім палескім калгасе часам ня меньшая чым цэнтре Менску. Філасофія жыцьця РФа да й Масквы зусім іншая , прагматычная і зневажальная як да чужых, так і да сваех.Зусім ня такая ,як уяўляецца шмат каму на Беларусі. Міты застаюцца мітамі.Сучасная РФ- выключна прагматычная I паскудная краіна.

 

І

 

З гісторыі

Сучаная РФ узьнікла не сеньня і не ўчора, не голым месцы.Вядома шмат мітаў кшалту "Москва- третий Рим", "Византийская Русь". Але на справе тут зусім іншая сістэма каштоўнасьцяў. Маскоўская дзяржава прыйшла на сьмену Залатой Арды паглаціў яе народы і тэрыторыю. з чаго пры далейшым пашырэньні ўтварылася Расейская імпэрыя , потым СССР і нарэшце сучасная Расейская Федэрацыя. Вядомы Казьма Прутков калісьці выказаў "Зри в корень". А карані тут вызначаюцца гістарычнай восью Залатая АРДА- Маскоўская дзяржава- Расейская імпэрыя-СССР- Расейская Федэрацыя. Нават фармаваньне самой гэтай дзяржавы праходзіла па таму жа мангольскаму прынцыпу: захоп краіны з ператварэньнем у улус і выкарыстаньне рэсурсаў ,у тым ліку чалавечых( чужога гарматнага мяса) для захопу наступнай і краіны і г.д. Адсюль такая моцная імпэрская ідэалогія "стэпу" ў сучаснай РФ. Адсюль такое стаўленьне як да сваех так і да чужых.Адсюль ментальнасьць сучаснага расейца.Насамрэч Расея нашчадак менавіта Арды і Кіеўская Русь тут амаль ні прычым.

 

ІІ

 

Вайна

"Война очищает Россию"- выказвае сучасны вядомы расейскі палітык, а потым дадае "Каб імпэрыя жыла яна павінна ўвесь час пашырацца, бо інакш памрэ".
У свой час расейскі прэм'ер Віттэ казаў, што ў гісторыі Расеі ня было нават трох гадоў , каб яна не ваявала і , што трэба 50-годаў спакою каб краіна наладзіла дастойнае жыцьце для сваех грамадзян.

Сучасная РФ традыцыйна ў вайне.. На вайну сьпісваюцца ўсе праблемы, туды "зьнікаюць"грошы, на ей робяцца палітычныя кар'еры( на крыві , як калісьці мангольскія ханы).Адзін і той жа аб'ект будуецца на паперы некалькі разоў(ўсе ўзрываецца у папяровых справаздачах -"бандытамі") - якое поле для чыноўнікаў- бо сродкі з бюджэту выдзеляююцца колькі разоў і кожны згодна табелю і месцу атрымлівае свае..Калі б вайны ня было -яе б прышлось пачаць або прыдумаць повад. Сучасны ўладар РФ пачынаньнем чарговай вайны ў Чачне абавязаны сваем абраньнем на прэзыдэнта .Прычам згодна старой ардынскай традыцыі з непакорным улусам (Чачней) ваююць ня толькі самі рускія , але й татары, мардва і г.д., у тым ліку беларусы- грамадзяне РФ і нават самыя чачэны, жадаючыя атрымаць месца пад "сонцам", або кавалкі з Фэдэральнага бюджэта. Найбольшы прызыў з Паволжжа ды Уралу, дзе вельмі высокі адсотак іншамоўнага і інавернага , ў тым ліку масульманскага , насельніцтва. Практычна "нулявы" прызыў з Масквы ды Піцера ды буйных гарадоў, дзе амаль пагалоўна "касяць" ад войску, і на кожнай сцене ў мэтро напісана як гэта зрабіць. Таму "гарматнга мяса не хапае" і было б сумна каб гэты дэфіцыт быў пакрыты беларускай крывей , крывей сына даяркі -навучэнца магілеўскага ПТУ, якае спадзяецца на паляпшэньне жыцьця праз "саюз" I патэнцыйна можа атрымаць труну....

Складываецца нават уражаньне , што стан вайны падтрымлiвае расейскую Iмпэрскую мэнтальнасьць I як толькi скончыцца вайна ў Чачне яе пачнуць у iншым месцы, можна чакаць I за транзытныя шляхi праз Беларусь , бо тут ужо ўвязаныя даходы расейскiх алiгархаў.

 

ІІІ

 

Пра эканоміку

Існуе і актыўна актыўна падтрымліваецца дзяржаваю міт аб "рыночной России". Але на справе гэта ня так. На справе эканоміка РБ ня так ужо моцна адрозьніваецца ад эканомікі РФ, асабліва у сфэры буйной прамысловасьці і дзяржзаказаў. Сучасная эканоміка РФ цалкам збудавана на сістэме "откатов".Фірмы пастаўшчыкі мусяць рабіць адкат(хабар) мэнэджэрам фірмы пакупніка , у першую чаргу дзяржаўнай або напалову дзяржаўнае карпарацыі. Жадаеш атрымаць кантракт ад буйнога канцэрну-плаці адкат , хто больш прпануе той і атрымае.Мытня-адкат, ліцэнзія адкат, усе адкат. Кошт самаго кантракту у РФе мае меньшае значэньне чым памер адкату.Гэта ўжо зусім ня рынкавы параметр.

Генералы маюць адкаты на тэндэрах для войску. Дзяржчыноўнікі набываюць за мяжой тыя лекі або курэй , якіх вырабляюць і ў РФ, нават таньней, але фірмы -пасрэднікі , створаныя тымі жа чыноўнікамі плацяць адкат. Пры кожнае мытні створаныя свае мытныя фірмы, якія вырашаюць усе справы клінтаў за адваведную плату , большая частка якой йдзе на адкат. Фірмы-экспарцеры зьвяртаюць ПДВ(НДС) але ж ня цалкам, розьніца есьць адкат.У Рфе 21 млн. чыноўнікаў і ўсе яны жывуць не на заробок, а на адкатах. Прычым ў большасьці выпадкаў гэта робіцца досыць адкрыта, незаплаціш ня зрушыш ніводнае справы. Пры апошнім уладары РФа быў узяты курс на падвышэньне ролі дзяржавы ў эканоміке. Шэраг буйных прыбытковых прадпрыемстваў праз так званы "перадзел маемасьцi" былі зьвернутыя пад крыло Газпрама або РАО ЕЭС. У хуткім часе гэтыя прадпремствы сталі страчваць сваю прыбытковасьць, бо кіруючыя каманды мэнэджэраў ад гэтых дзяржаўных манаполій у сладзе былых гэнералаў, пракурораў, касманаўтаў і іншых дзяржчыноўнікаў прыходзячы на "пастой" на некалькі месяцаў на падобны камбінат адкрыта імкнуцца забяспечыць свае і сваех ўнукаў фінансавае становішча.На мэталлургічным "градообразующем" авіапромаўскім камбінаце ў Маскоўскай вобласьці на працягу ўжо двух гадоў б'юцца каманды мэнэджэраў, прадстаўляючыя аднаго уласьніка -Газпрам або дзяржаву, двум генералам дамамагаюць АМАПЫ, суды і г.д. і кожны з іх захаплівае на 2-3 месяцы па чарзе камбінат, які раней быў адабраны ў прыватніка.

Падаткі. Ад падаткаў у РФе бегаюць абсалютна ўсе прадпрыемствы незалежна ад формы ўласнасьці. Толькі насельніцтва плаціць больш меньш спраўна, але ж яно самае неабароненае і залежыць ад сьвету, вады , цяпла ды пенсіі. Бухгалтар - адна з самых аплочваемых прафесій. Сучасны бухгалтар вядзе чорную ,шэрую, белую бухгалтэрыю. Самыя вядомыя расейскія канцэрны маюць па некалькі (часам дзесяткаў) юрыдычных твараў. Дапамагаюць тут фірмы -аднадзенкі, якімі абкладываюцца расейскія банкі, зарэгістраваныя часьцей на не існуючых або памерлых людзей , г.зв. "сінякоў".Падатковая паліцыя, створаная ўладамі РФа і зараз ужо ліквідаваная, існавала ня столькі для збору падаткаў, колькі дзеля самазабеспячэньня праз адкаты.

Пра вываз капіталу з РФа і потым яго частковы адмыты зварот у выглядз інвестыцый напісана шмат. Найбольш рынкава у РФе працуе дробны ды сярэдні бізнэс, асабліва ў сфэры гандлю, бытавое абслугі і маларэнтабельнага вырабу. Самае сьмешнае , што калі ў гэтых галінах плаціць ўсе падаткі- то гэтыя сфэры стануць убытковымі. Найбольш спраўна плацяць падаткі і сумленна працуюць прадпрыемства заходніх фірмаў , пабудованыя нанава,ў голым полі( Макдональдсы, Марсы і г.д.),без удзелу расейцау, але ж доля гэтых прадпрыемсваў у гадавым абароце РФа мізэрна. Да таго ж выпадак с забойствам амэрыканскага ўладара гатэля "Рэдісон-Славянская" (маемасьць перайшла да свайго расейскага чачэнца пры падтрымцы маскоўскга мэра) абмежаваў паток буйных заходніх інвестыцыяў.

Пра то як шла "прыхватызацыя" ў Рфе напісана досыць шмат.Не хацелась каб падобная прыхватызацыя паўтарылася на Беларусі .У першай палове 90-х гадоў на шматлікіх акцыянаваных прадпрыемствах дзе стабільна ня выплочваўся заробак можна было назіраць малюнак, як на праходных дзве тры фірмачкі "бандыцкія" або "дырэктарскія" скупалі акцыі працоўнага люду, выкарыстовываючы фонд заробку. Такім чынам людзям далі акцыі і адразу забралі іх за iхны жа заробак. Сабраныя такім чынам буйныя пакеты акцыяў былі праданыя ў уласнасьць банкам або фінансавам групам, сабраўшым грошы з людзей на фінансавых пірамідах. Былі і іншыя схемы.Так ўзьніклі расейскія алігархі.

Усе дэфіцыты расейскае эканомікі пакрывае нафтагазавая "труба" , як і пры СССР. Але Беларусь ня маючая такой крыніцы расейскага варыянту "прыхватызацыі" ды "эканомікі" проста ня вытрымае..

 

ІV

 

Пра расейскую навуку,

 

Або, "А король то голый"

Пра расейскую навуку , пра яе сусветны узровень шмат, што кажацца, расейскiя ўладары надуваюць шчокi, але на справе сучасная расейская навука амаль ужо памерла(Кароль сапраўды голый). Дастаткова зазiрнуць на тэрыторыю маскоускix НДI. Часам гэта сакратарка, дырэктар, сантэхнik, электрык , бугалтар у некалькiх пакойчыках I астатняя тэрыторыя зданая у арэнду(часам праданая) камэрцыйна-гандлюючым структурам- сховiшчы , офiсы, прыватныя палikлiнiki I г.д. У правінцыі справы яшчэ горш. Iснуюць ужо цэлыя галiны навукi дзе ў Рфе не засталася нiводнага спецыялiста- маладыя зьехалi за мяжу або пераквалiфiкавалiся у гандляроў , старыя памерлi.Аспірантуры даўно ужо пустыя, шэраг навуковых саветаў або спынілі існаваньне , або гадамі не зьбіраліся.

У маскоўскім раене Сэтунь яшчэ фармальна існуе Ўсерасійскі(некалі Ўсесаюзны) Інстытут Легкіх Сплаваў( былая галоўная авіапромаўская "паштовая скрыня")-ВІЛС.Калісьці Інстытут меў вядомы вядомы хакейны клюб "Крылы Саветаў", архітэктарам па ўпрыгожваньню тэрыторыі працаваў сусветнавядомы Эрнст Неізвестный, інстытут быў галоўным па разпрацоўке новых матэр'ялаў ды тэхналегіяў іх вырабу для авіацыі, космасу ды абаронкі , маючы пры сабе досыць прыстойны опытны завод інстытут па шэрагу накірункаў меў 100% нішу па вырабу, некалькі тысяч навуковых супрацоўнікаў працавала ў ім, ды некалькі тысячаў спецыялістаў на заводе вырабляла новую навуковаемістую прадукцыю. Інстытут меў разнастайныя ільготы і г.д. Інстытут не пастрадаў ад перабудовачных працэсаў пры Гарбачове, але расейскую прыхватызацыю "перажыць " ня здолеў.

Ен не належыў да прыватызацыі па закону, але хіба у Рфе нехта саблюдае законы? Пры прэм'еры Гайдары расейскія дэмакраты адмовілі спробам дырэктара ды ягонага намесьніка "прыхватызаваць "прадпрыемства". Прычым "прыхватызатараў" цікавіла не навука, а вялізарная тэрыторыя прадпрыемства ў Маскве, завод , які вырабляў тытанавыя, нікелевыя, алюменевыя і іншыя вырабы. Дырэктар прадпрыемства Бондараў запрасіу новага на той час прэм'ера В.С. Чарнамырдзіна на хакей , на вар'ете ды лазню ў тых жа "Крылышках"- дазвол новы "камунацэкоўскі" прэм'ер даў. Калектыву паабяцалі вялікія заробкі і большасьць калектыву прагаласавала за "прыхватызацыю", бо абяцалі -будзем двух матак сасаць "дзяржаву за навуковыя распацоўкі" і самі зарабляць на экспартных пастаўках. Савецкія людзі былі трохі наіўныя. Потым паўтарылася тая ж схема,што паўсюль, заробкі не падвысілі , а сталі затрымліваць, так як ВІЛС стаў А\О , дзяржава спыніла фінансаваньне навукі- і "першая матка " адмовіла дзіцяці. На прахадной зьявіліся дзве фірмачкі адна дырэктарская, другая намесьніка і сталі скупаць акцыі- людзі не атрымашыя заробку прадавалі амаль задарма за свой жа заробак. Але гэты ручаек хутка зьнік і даў кіраўніцтву толькі каля 10%.Тады быў выкарастаны адміністратыўны рэсурс- выдан загад сдаць акцыі ў краваньне гендырэктару, прычым загадчык цэху , лабараторыі або адзелу звальняўся калі не забяспечваў сдачу акцыяў - у выніку шматтысячны калектыў сдаў ( аддаў сваю маемасьць) дырэктару. Гэта было пачаткам канца. Усяго 2 десяткі асобаў, у тым ліку аўтар гэтых радкоў, не сдалі акцыі.

Праз некалькі месяцаў гэты пакет зданых акцыяў(каля 40%) быў пераданы банку "Менатэп" вядомага алігарху М. Хадаркоўскага "за паслугі", потым улада мянялася шмат разоў. Не меняўся толькі заробак ды ягоная затрымка негледзячы на інфляцыю. Згодна сучаснай расейскай традыцыі былі судовыя прыставы, захопы, пагрозы буйных ўладальнікаў адзін аднаму на сходах акцыянераў, АМАПЫ, бандыты і г.д. Але навукоўцы, навука, спецыялісты былі ўжо ня пры чым. Асобныя дырыктары ад уласьнікаў працавалі 1-3 дні і чарговы перадзел. Амаль год прапрацавалі на прадпрыемстве "солнцевскіе", якія нагналі пад наглядам "Быкоў" бамжэй ды алкаголікаў на "задні двор" прадпрыемства, дзе зрабілі пераборку ды прыемку ламоў каляровых мэталаў- але як нідзіўна гэтыя "браты" спраўна плацілі заробкі застаўшымся супрацоўнікам інстытута. З прыходам Пуціна да ўлады ў РФе на ВІЛС прыехаў сьпікер - Думы камуніст Селезьнеў, заявіў што дзяржава зьвяртае ўплыў над прадпрыемствам і прадставіў новага кіраўніка -дырэктара вядомай "Славнефті" Гуцэріева.

Праз некалькі дзен на ВІЛС засялілася "чачэнская" каманда- яго узначальваў нейкі Матіеў(як прадстаўнік Гуцырыева)- плотнік з гор. Чачэны перакрылі выезныя брамы -абклаўшы ўсе машыны падаткамі, прадалі усе запасы мэталу на прадпрыемстве, забралі грошы з усех захаваўшыхся заходніх кантрактаў і пачалі распрадаваць усе,што можна з прамысловага абсталяваньня. "Крылышкі", з кірмашом,Лядовым плацам, стадыенамі, басэйнамі, кавярнямі і г.д. -цылы квартал Масквы яны прадалі самім сабе па кошту пакоя ў камуналцы.Пры гэтым на ўсех відных месцах былі вывешаныя партрэты Пуціна, Пуцін з Гуцэріевым, Пуцін з Кадыравым ды Гуцэріевым . Пасля чачэнаў ВІЛС быў пераданы дачэрняй кампаніі "ГАЗПРАМА". На сеньняшні дзень галоўны лабараторны корпус ды шмат іншых зданы ў арэнду ды пад склады.З навукоўцаў (было каля 6 тысячаў) засталося каля 150 чалавек пенсіянераў .З галаўных лабараторыяў па СССРу ў складзе 50-100 чалавек засталося 1-3 чалавекі ў сутарэньнях пры цэхах,большасьць якіх закрыта. Калісьці матэр'ялы распрацовываліся на дакладныя дэталі па прынцыпу 3-рэсурсаў. Але сеньня большасьць авіапарку вылетала на шмат больш рэсурсаў і вядома як "прадляецца" далейшая эксплуатацыі тэхнікі. Калісьці ў Інстытута было нават права "вета". Для гэтага на ВІЛСе існававала самая забяспечаная абсталяваньнем лабараторыя "усталасьці мэталла" .Цяпер праз некалькі год апошнія застаўшыяся пенсійныя навукоўцы , атрымліваючыя сьмешныя заробкі з затрымкамі, фізічна паставяць тут вялікую навуковую кропку.

 

V

 

Пра дэмакратыю

Расея ўсяму Сьвету дэманструе свой дэмакратычны фасад, але на справе з кожным годам ен ўсе бліжэй да беларускага , уся справа ў іміджмэйкерах ды рэкляме. Рэальная дэмакратыя праіснавала ў Расеі нядоўга - апошнія гады Гарбачова, ды першыя 5-год кіраваньня Ельцына. Пры сеньняшнім ўладары РФ каналы TV усе дзяржаўныя, ужо не пачуеш ягонае крытыкі ды вольных незалежных аналітыкаў, рэйтынгаў , выступы прадстаўнікоў апазыцыйных партыяў дазуюцца і рэжуцца, улада ўсе актыўней умешваецца ў выбары -падрэзая праз ЦІК ды суд непатрэбных.На самай справе сеньняшнее становішча дэмакратыі ў Рфе ўсе больш нагадвае беларускае, проста часам выкарыстовываюцца не адміністратыўныя рычагі, а судовыя ды фінансавыя , ды падаткавыя і як раней тэлефонае права. Чым далей ад Масквы тым мацней падобны ўціск. Залежныя цяпер ад Крамля СМІ усе часьцей выступаюць па прынцыпу :"У Багдаддзе ўсе спакойна, спакойна.." г.зн. "Расейцы жывуць усе лепш ды лепш", "Стан эканомікі паляпшаецца" пры наяўнасьці зусім іншых працэсаў.Пуцін на гэты конт выказаўся , што "час рэвалюцыяў прайшоў". Можна дадаць -час расейскай дэмакратыі прайшоў, застаўся толькі зьнешні фасад.

 

 

Пра саюз ды славянскае адзінства

У адрозьненьне ад РБ у РФ ніколі ня было прапаганды славянскага адзінства ды саюзнай дзяржавы. Пра гэта прыгадвалі толькі пад час сустрэч Лукашэнкі з уладарамі РФ.Пастулат славянскага адзінства увогульле непрымальны для сучаснага расейца. Расійская імпэрыя ніколі не была славянскай краінаю.

Тут трэба сказаць , што ў Маскве жыве амаль паўтара мільены пашпартных татараў(ня толькі казанскіх, але сібірскіх і іншых), а яшчэ больш за мільен іншых масульманаў. Іслам, разам з праваслаўем зьяўляецца паўнавартай дзяржаўнай рэлігіей РФ.Па розных падліках у Рфе каля 50 млн. Масульманаў ды будыстаў.

Па другое расійцы ніколі не лічылі сябе часткай славянскага Сьвету. І проста чыей -небудзь часткай.Яны Шмат часьцей кажуць аб "Русском міре" . І гэта зразумела сучаснаму расейцу. Больш таго ,калі кажуць аб славаках,чэхах, паляках славенах , харватах і г.д. - тэрмін славянскі амаль не ўжываецца.Калі тут апытваць на вуліцах то 9 з 10 могуць запытаць: а што чэхі гэта славяне ?. Больш таго сучасны расеец заўседы зьверху глядзіць на ўсе славянскія народы ды іх дзяржавы, ен нават паставіць сябе вышэй за славяніна. Сапраўды -усе славянскія народы - эўрапейскія, як і іх дзяржавы, расейцы нацыя эўраазійская, тут іншая мэнтальнасьць, набытая ад Залатой Арды, іншы размах. Таму пытаньне Саюзнай дзяржавы, якое так набіла аскоміну беларусам праз дзяржаўныя СМІ, ў РФ усяго адзіны з шмат палітычных вектараў і аб гэтым проста немагчыма ўвесь час талдычыць. Ельцын падпісаў саюзную дамову , зрабіўшы чарговы прапагандавы крок. Расейцы ніколі не пагадзяцца на нейкую надстройку над расейскім пірагом, які даўно ўжо падзелены і перадзелены, але яны з задавальненьнем, згодна сваей мэнтальнасьці адкусяць кавалак чужога. Гэтую саюзную дамову ніхто ўсур'ез ня ўспрымаў,яе выкарыстовывалі толькі для набыцьця палітычнага капіталу ад постсавецкага грамадства. Але савецкае ў РФ хутка памірае і становішча ўжо не такое , як пяць год таму. Нават камуністыя ў РФ больш ня робяць капітал на саюзе. Таму самую савецкую маску можна адкінуць і вярнуць свае больш традыцыйнае ардынска-імпэрскае аблічча. Што Пуцін і зрабіў.

 

Заключэньне

У РФ свой гістарычны шлях , у Беларусі свой. І зараз гэтыя шляхі йдуць у розныя бакі.Час гульняў прайшоў. Усе астатнее з боку Беларусі гэта гвалт самаго сябе. Расея глядзіць на Беларусь як драпежнік на кавалак мяса. Часам хочацца сказаць :"Хлопцы , вы з кім у гульні гуляеце, як толькі- ад Вас кавалкаў не застанецца". Таму калі сустракаеш у Маскве якога -небудзь "пана спартсмена" з фракцыі "Рэспубліка", які так" перажывае" за зацікаўленасьці якога-небудзь "Сургутнефтегаза" нафтагазавай маемасьцю на Беларусі, ці глядзіш на відовішча сустрэчы расейскай і беларускай палітычнай эліты ў гатэлі "Залатое кола" ў Маскве, на якім адкрытым тэкстам дрэнна апранутым "уладным калгасьнікам" з Беларусі прапануюць адкрытым тэкстам грошы за продаж сваей краіны і яны ў адказ ня могуць нічога сказаць акрамя "саюзных саплей"- становіцца сумна, бо ўлада на Беларусі знаходзіцца ня ў тых руках, у руках людзей адукацыя, далягляд ды розум прымушаюць жадаць лепшага. На справе РФ не жадае , ды ня будзе плаціць гэтым "калгасьнікам", яны не атрымаюць сваіх камісійных пры любым раскладзе. У Беларусі есьць толькі эўрапейскі шлях. У Расеі свой -эўразійскі.

Генадзь Лех , Старшыня Грамады Беларускай Культуры імя Франьцішка Скарыны. М. Масква.