|
НЕКАТОРЫЯ ПОСТАЦI БЕЛАРУСКАЙ ГIСТОРЫI ( падрыхтаваў Алесь Каляда па матэр'ялах Волі Вербіловіч).
У 1612 Хадкевіч гераічна абараняў ад маскоўскага войска Смаленск, дзякуючы чаму горад застаўся ў складзе нашай дзяржавы. Прызначаны начальнікам аб'яднанага войска Польшчы і Вялікага Княства, Ян Хадкевіч адбіваў націск Асманскай імперыі з поўдня. Менавіта ягонай жалезнай волі, энергіі і прыроднаму таленту Айчына абавязаная перамогай пад Хацінам (на Днястры), дзе ў 1621 годзе ён са сваім паўгалодным і разрозненым войскам здолеў разграміць нашмат перасяжнага па колькасці непрыяцеля: з 70 тысячамі мусіў супрацьстаяць утрая большай ардзе туркаў і татараў - і здабыў бліскучую перамогу. Цяжка хворы, Ян Хадкевіч памёр у Хацінскім замку падчас бітвы. Аб вялікай папулярнасці яго ў народзе, мабыць, найкрасамоўней сведчыць тое, што дзеці тады гулялі ў ваенныя гульні, героем якіх быў Ян Кароль Хадкевіч. 2. КАНСТАНЦІН ІВАНАВІЧ АСТРОЖСКІ (1460-1530) - адзін з самых славутых герояў беларускай гісторыі, вялікі абаронца Айчыны. Паходзіў з роду турава-пінскіх князёў, нашчадкі якіх з канца ХІV стагоддзя мелі галоўнай рэзідэнцыяй горад Астрог на Валыні. Вайсковую службу пачаў удзелам у барацьбе з крымскімі татарамі ды ў першай вайне Маскоўскай дзяржавы супраць Вялікага Княства Літоўскага. Як найбольш таленавіты вайсковы кіраўнік ва ўзросце 37 гадоў атрымаў чын гетмана найвышэйшага - галоўнага начальніка над войскам дзяржавы - і неўзабаве здабыў эўрапейскую славу. У змаганні з крымскімі татарамі і маскоўскімі заваёўнікамі Астрожскі не меў сабе роўных. Згодна з надпісам на ягоным надмагіллі, гетман 63 разы дамагаўся перамогі над імі. Асабліва слаўнай была перамога над амаль утрая большым маскоўскім войскам на рэчцы Крапіўне пад Воршай 8 верасня 1514 года. Удалым манеўрам вывеўшы маскоўцаў пад знішчальны агонь артылерыі, К.Астрожскі вымусіў іх ратавацца ўцёкамі. Пра выдатную перамогу, якой Астрожскі фактычна ўратаваў краіну ад чужога панавання, даведалася ўся Эўропа. Ёй быў прысвечаны спецыяльны лісток навінаў, выпушчаны ў Нюрнбэргу ў 1514 годзе. Аршанская бітва ўвайшла ў эўрапейскія хрэстаматыі з ваеннай гісторыі як узор удалай тактыкі змагання з намнога перасяжнымі сіламі ворага, як прыклад вырашальнага ўплыву таленту і майстэрства вайсковага начальніка на вынік баталіі. Нястомна рупячыся пра належную абарону Вялікага Княства, найвышэйшы гетман не шкадаваў ні свайго жыцця, ні сродкаў ды на ўласныя грошы ставіў харугвы вершнікаў. У Эўропе Канстанціна Астрожскага называлі «Ромулам», «Сцыпіёнам», «другім Ганібалам», «князем, найбольш вартым светлай памяці». Гетманства гэтага «брата расейцаў па царкве, але іх страшнага ворага ў полі» стала ўзорам вайсковай чыннасці ў Вялікім Княстве.
Валодаў вялікім ваенным талентам, удзельнічаў у шматлікіх бітвах з татарамі, Масквою, крыжакамі. 27 снежня 1527 года разам з Канстанцінам Астрожскім удзельнічаў у бітве пад Альшанкай і здабыў слаўную перамогу над татарамі. Дзесяткі тысяч жыхароў княства і Кароны былі вызвалены з татарскага палону. Пасля такой бліскучай перамогі Крым пачаў па-іншаму ставіцца да княства, нават неаднойчы звяртаўся да Вільні па дапамогу, чаго не было ад часоў Вітаўта. Татарскія напады пасля Альшанкі сталі радзейшыя і менш адчувальныя. Самая пачэсная ўзнагарода за шчырае служэнне Бацькаўшчыне чакала ў 1531 годзе. Пасля смерці Канстанціна Астрожскага ён атрымаў пасаду найвышэйшага гетмана, якую займаў да канца жыцця. Ён быў дужым фізічна, адважным і ўдачлівым як палкаводзец.
Кастусь Каліноўскі нарадзіўся 2 лютага 1838 году ў вёсцы Мастаўляны пад Беластокам. Паходзіў са шляхецкага роду Каліноўскіх герба "Калінава", які паводле пісьмовых крыніцаў вядомы з XVII стагоддзя. Продкі Каліноўскага амаль сто гадоў валодалі маёнткам Калінава. Пасьля ягонага продажу у 1836 годзе бацька будучага кіраўніка паўстаньня заснаваў у Мастаўлянах ткацкую фабрыку, у 1849 годзе набыў фальварак Якушоўка паблізу мястэчка Сваслач Ваўкавыскага павета. Там прайшло дзяцінства Кастуся.
У 1065 годзе пачалася другая вайна паміж Кіевам і Полацкам. Усяслау хадзіў паходам на Пскоў, потым — на Ноўгарад, які яму ўдалося захапіць. У адказ на гэта тры кіеўскія князі, браты-суваладары, нашчадкі Яраслава Мудрага, павялі свае войскі на Менск. Крывавая бітва адбылася на рацэ Нямізе. Апавядаючы пра трагізм Няміскай бітвы 1067, аўтар «Слова пра паход Ігаравы» з спачуваньнем намаляваў вобраз … як яскравую гістарычную асобу, мудрага і дзейнага валадара, князя-чарадзея і адначасна як несправядліва пакрыўджанага, няшчаснага чалавека: кіеўскія князі ашукалі …. Па прыбыцьці на перамовы як толькі той ступіў з чоўна на другі бераг Дняпра каля Воршы, яго схапілі і адвезьлі ў Кіеў, дзе разам з двума малалетнімі сынамі кінулі ў вязьніцу-поруб. … прабыў у зьняволеньні больш за 14 месяцаў. Але ў гэты час на Кіеўскую зямлю напалі полаўцы, разьбілі войска Яраславічаў, і тыя ў паніцы зьбеглі хавацца ў розныя гарады сваёй дзяржавы. Абураныя іх паводзінамі кіеўляне ўзьнялі мяцеж, выпусьцілі зь вязьніцы Усяслава з сынамі і пасадзілі князя на кіеўскі пасад. 6.ТАДЭВУШ КАСЦЮШКА (1746-1817)У шэрагу выдатных барацьбітоў за свабоду ганаровае месца належыць нашаму суайчынніку Андрэю Тадэвушу Банавентуру Касцюшку. Чалавеку, які змагаўся за вызваленне ад чужаземнага панавання народаў Паўночнай Амэрыкі і Ўсходняй Эўропы, рабіў незабыўнае ўражанне сваёй энергіяй, мужнасцю, адданасцю ідэі свабоды. Нарадзіўся Касцюшка ў 1746 годзе ў сям'і беларускага шляхціча, фамільны маёнтак якога знаходзіўся ў вёсцы Сяхновічы Кобрынскага павета (цяпер у Жабінкаўскім раёне). У 1760 годзе скончыў піярскую (каталіцкую) школу, а ў 1769 годзе - Варшаўскі кадэцкі корпус. Затым 5 гадоў вучыўся ў Парыжскай ваеннай акадэміі. Па вяртанні дадому яму не знайшлося пасады ні ў войску, ні на цывільнай службе. Т.Касцюшка вымушаны быў пакінуць радзіму і падацца ў 1776 годзе ў Паўночную Амэрыку, дзе тым часам пачалася вайна за вызваленне ад ангельскага ўладарання. На працягу сямі гадоў ён змагаўся ў шэрагах амэрыканскай арміі, дзе атрымаў званне генерала і быў узнагароджаны сама высокім ордэнам Злучаных Штатаў - ордэнам Цынцыната. Перамога ў бітве пад Саратогай у 1777 годзе ў многім была заслугаю Касцюшкі. Вярнуўшыся ў 1784 годзе на Радзіму, Касцюшка доўгі час жыў у Сяхновічах. І хоць імкнуўся служыць у войску Вялікага Княства Літоўскага, яму там не знайшлося пасады, і ён змушаны быў у 1789 годзе пайсці ў польскае войска на камандзіра брыгады. Другі падзел Польшчы і Вялікага Княства, умяшанне суседніх дзяржаваў у іх унутраныя справы, а таксама незадаволенасць значнай часткі насельніцтва самавольствам феадалаў выклікалі абурэнне, якое ў сакавіку 1794 года перарасло ў народнае паўстанне. Кіраўніком яго быў прызначаны Тадэвуш Касцюшка. Задачамі паўстання было не толькі змаганне з акупантамі, але і ўстанаўленне права кожнага чалавека набываць зямлю, права выбіраць і быць абраным, ліквідацыя залежнасці сялян, вольнасць і роўныя правы для ўсіх і г.д. Аднак намер зрабіць уступкі сялянам выклікаў супраціў шляхты, ісці на канфлікт з якой Т.Касцюшка не адважыўся. Гэта звузіла сацыяльную базу паўстання. На першым часе яно мела некаторы поспех, але, пасля таго як Расея і Прусія накіравалі вялікую колькасць войскаў, паўстанне было задушанае. 10 кастрычніка 1794 года Касцюшка, цяжка паранены ў бітве каля Мацяёвіцаў, быў узяты ў палон і зняволены ў Петрапаўлаўскай цытадэлі ў Пецярбурзе. Пасля смерці царыцы Кацярыны ІІ Павел І вызваліў Касцюшку і дазволіў яму выехаць за мяжу. Памёр Касцюшка ў Швайцарыі ў 1817 годзе.
У пачатку Першай сусветнай вайны … разам з братам Юзафам і сябрамі Дамброўскім і Мацкевічам добраахвотна ўступіў у расійскую армію і з 20 жніўня 1914 г. служыў у 2-м Курляндскім уланскім палку 2-й кавалерыйскай дывізіі спачатку шарагоўцам, а потым унтэр-афіцэрам. Ён удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы, а потым сучаснай Латвіі. Узнагароджаны георгіеўскім медалём і Георгіеўскімі крыжамі 4-й, 3-й і 2-й ступеняў. Быў неаднойчы паранены і кантужаны. Партызанская дзейнасць … звярнула на яго ўвагу старшыні Рэўваенсавета Л. Троцкага, які выклікаў … у 1918 г. ў Маскву і прапанаваў яму пасаду інспектара кавалерыі Чырвонай Арміі. Аднак С. Булак-Балаховіч адмовіўся ад гэтай пасады, бо быў настроены супраць антысялянскай палітыкі савецкага ўрада. С. Булак-Балаховіч асабіста падбіраў камандзіраў і байцоў. Ён яшчэ з часоў Першай сусветнай вайны карыстаўся вялікім аўтарытэтам у сваіх падначаленых. С. Булак-Балаховіч супрацьстаяў спробам мясцовых бальшавіцкіх уладаў накіраваць у яго полк камуністаў. У лістападзе 1919 г. Балаховіч са сваім аддзелам, збольшага складзеным з беларусаў, паступіў на службу Беларускай Народнай Рэспублікі, але Рада БНР не знайшла сродкаў, каб яго забяспечваць. Сродкі знайшліся ў палякаў, і таму Балаховіч быў перакінуты пад Берасце, дзе ягоны дыверсійны аддзел зрабіўся ўдарным кулаком польскага наступу на бальшавікоў у беларускім Палессі. Пад час бiтвы пад Варшавай 1-я Лiтоўска-Беларуская дывiзiя пад камандай Жаурыда складала апошнюю рэзервовую частку абаронцаў горада i была ўведзена ў бой пад Радзiмiным, выратаваушы польскую сталiцу ад захопу бальшавiкамi, а потым, калi пачалося контрнаступленне польскiх армiй, Ю.Пiлсудскi перакiнуў яе ў авангард, каб яна магла браць удзел у вызваленнi сваёй Радзiмы. У 1922 г. дывiзiя была ўзнагароджаная ордэнам Вiртуцi Мiлiтары У лістападзе 1920 года, перад Рыжскай мірнай дамовай паміж палякамі і бальшавікамі, што канчаткова “парвала наш край папалам”, войска Балаховіча здзейсніла свой апошні паход у глыб акупаванай бальшавікамі тэрыторыі. Гэтым разам войска адкрыта рушыла пад бел-чырвона-белымі сцягамі, а Балаховіч, падтрыманы шэрагам беларускіх вайсковых і палітычных арганізацый, абвесціў сябе Начальнікам беларускай дзяржавы. Балахоўцы вызвалілі ад саветаў частку Усходняга Палесся, але мусілі адступіць пад ціскам мацнейшых сілаў ворага. У кавалерыйскім палку пад яго камандаваннем служылі палякі (быў нават польскі эскадрон), беларусы, украінцы, латышы, літоўцы і значная група расіян, непрыхільных да савецкай улады. Полк налічваў 1121 чалавека. |