Артыкул  падрыхтаваў Алесь Каляда* па матэр'ялах Волі Вербіловіч.

Маскоўская беларуска, рэжысэр-кінадакумэнталіст Кацярына Кібальчыч, падчас імпрэзы маецца абвясьціць аб пачатку праекту «Мова ці кава» — моўных курсах для «трасянкамоўных». 
     Кацярына Кібальчыч — ляўрэат прэміі «Залатое пяро Расеі-2010» у намінацыі «Спэцыяльны карэспандэнт». Уганараваная за сэрыю рэпартажаў на Першым расейскім канале з «гарачай кропкі», якой у сьнежні 2010 году стала яе Радзіма — Беларусь. Яна ж — рэжысэрка неаднаразова адзначанага на міжнародных фэстывалях дакумэнтальнага фільма «Беларуская мара», прысьвечанага выжываньню беларусаў ва ўмовах дыктатуры зь фіналам на ўсё той жа плошчы Незалежнасьці.

«Я зьвязваю гэты праект зь 19 сьнежня, і гэта невыпадкова. Я добра памятаю тую салідарнасьць, якая была ў першыя месяцы пасьля Плошчы, але зараз як быццам нічога ад таго і не засталося.
Але калі хочаш штосьці добрае зрабіць, то трэба гэта рабіць самому. Таму я раблю ў Маскве. Увогуле, ідэя вельмі простая: зрабіць гэта весела, цікава, каб людзі прыходзілі, вучылі мову не ў звыклай клясе, а ў моднай кавярні.

Кацярына Кібальчыч разьлічвае, што нефармальнае аб’яднаньне «Мова ці кава» ў пэрспэктыве стане пляцоўкай, на якой будуць зьбірацца ня толькі «трасянкамоўныя», але і беларускамоўныя беларусы:

Прыходзяць студэнты, прыходзяць людзі дарослыя, але апроч Лукашэнкі, у іх няма агульных тэмаў для размоў. А ў такім разе будзе агульная справа — яны вучаць мову

«Думаю, што для беларускамоўных беларусаў гэта будзе таксама добрая магчымасьць прыходзіць на такія заняткі. Па-першае, каб падзяліцца ўласным досьведам, па-другое, пашырыць свой асяродак. І для іх гэта вельмі добрая камунікацыя. У Маскве, магчыма, гэта нават лепш пойдзе, чым у Менску, таму што ў людзей ёсьць патрэба зьбірацца.
«Гэта будзе цікава, весела і, вядома ж, бясплатна. «Мова і кава» чакаюць цябе. Далучайся», — такі заклік ужо зьявіўся ў Фэйсбуку на адмысловай старонцы «Мова ці кава» (http://www.facebook.com/MovaCiKava)

Шаноўныя беларусы!
Святочны настрой не перашкаджае нам працаваць. Таму што курсы беларускай мовы — гэта, перш за ўсе, творчы падыход і вялікая радасць.
Хочаце вучыць беларускую — напішыце кароткае прыватнае паведамленне на старонцы «Мова ці кава». Некалькі словаў пра сябе, вашыя пажаданні (у тым ліку час для заняткаў), тэлефон для сувязі!                    

                            АДКРЫЦЦЁ         

          

                  I ПЕРШЫЯ ВЫКЛАДЧЫКI:

          

   

Воля Вербіловіч

Родны горад – сціплая і прыгожая Вялейка, што ў Мінскай вобласці. Першыя скарбы роднай мовы я атрымала ад сваёй сям’і ды настаўнікаў беларускамоўнай школы, з якімі сябрую дагэтуль. Аднойчы нават стала пераможцай рэспубліканскай вучнёўскай алімпіяды па мове.
Вышэйшую адукацыю атрымала ў БДУ на факультэце філасофіі і сацыяльных навук. Пасля сканчэння універсітэта п…

                                                                                          

       Васіль Дранько-Майсюк

 

       Нарадзіўся ў мястэчку Давыд-Гарадок. У беларускамоўнай сям'і.
       Скончыў Беларускую Дзяржаўную Акадэмію Мастацтваў (2009г., спецыяльнасць: "рэжысура драмы")…

        * Алесь даслаў гэты артыкул за некалькі гадзінаў да сьмерці.