Беларуская "лацінка"
Мікола Пачкаеў

Пачатак
Лацінка - гэта назва беларускага пісьма лятынскім альфабэтам. Сама старажытнае дакумэнтальнае сьведчаньне аб лятынскай кніжнасьці ў Беларусі адносяць да 11 сталецьця, а лятынская пісьменнасьць была характарнаю для адукаваных людзей Беларусі ад часоў сярэднявечча да 19 сталецьця. Аднак, наколькі вядома, беларуская пісьмовасьць да 16 ст. існавала толькі ў форме кірылічнае ґрафікі. Дамінаваньне праваслаўя на большасьці тэрыторыі Беларусі да сярэдзіны 16 ст. і абумовіла тое, што пісьмовы стандарт старабеларускае мовы доўгі час заставаўся пад моцным уплывам "царкоўна-славянскае" мовы - у славянскім праваслаўі сьвятой мовы Бібліі і літурґіі.

Аднак у сярэдзіне 16 ст. на беларускіх землях хутка разьвіваюцца культура Рэнэсансу й працэсы Рэфармацыі. Рэфармацыя, Контар-рэфармацыя плюс адначасовае распаўсюджаньне асьветы ў эўрапейскім стылі - усё гэта было сярод асноўных фактараў, што прывялі да канцу 16 сталецьця да значнага "ачышчэньня" беларускае пісьмовае мовы ад рысаў "царкоўна-славянскае". Пачынаючы з гэтае самае эпохі усё часьцей сустракаюцца й беларускія тэксты, выкананыя лятынскаю ґрафікаю. У экспазыцыі Нацыянальнага гістарычнага музэю ў Менску можна пабачыць Прывілей караля й вялікага князя Жыґімонту III Вазы, дадзены м. Віцебску на "Маґдэбурскае права", ад 1597 року. Гэты дакумэнт яўляе сабою прыклад архаічнае, "старабеларускае" лацінкі.

Беларуская лацінка 16-17 ст. шмат у чым нагадвала заходне-славянскія (то бок старапольскую ды старачэскую) сыстэмы пісьма. Напрыклад, яна выкарыстоўвала "cz" для перадачы [ч], "sz" для [ш], "z" для [ж], "w" для [в], а таксама "y" для перадачы як [ы] так і [й] (т.б. напр. "moj" было бы напісана як "moy").

Зь іншага боку, у адрозьненьне ад, скажам, польскае мовы, звычайна не рабілася розьніцы між літарамі "L" і "L", так што ўсякае "L" лічылася такім сама цьвёрдым гукам, як і рэдка ўжыванае "L": напрыклад там напісана "Inflianski", а не "Inflanski". Апроч таго, у адрозьненьне ад польскае мовы, мяккае [т'] адзначалася як "t", а не як "c": напр. "wolnosti", а не "wolnosci". Падобным чынам мяккае [д'] пісалася як "d", а ня "dz" (напр. "di", а ня "dzi", "dedyczny" а ня "dziedyczny"). Акрамя таго, старабеларуская лацінка ня ўжывала літары "g" - толькі "h", будучы ў гэтым падобнаю да чэскае пісьмовасьці. Калі ж патрабавалася адзначыць менавіта гук [g], яго часта перадавалі на пісьме як "kh": прыкладам, "Khotski" (па польску мусіла б пісацца"Gotski"). Тут выдавочна сьледваньне ўзору старабеларускае кірыліцы, дзе гук [g] насамрэч перадаваўся як "кг": "кгородски", "Кготски", "Жыкгимонтъ", "кгвалтъ" і г. д. Пазьней некаторыя часта ўжываныя замежныя ймёны, назвы й тэрміны, што ўключалі гэты гук, сталі пісацца таксама зь літараю "g" "Zygimont", "prava Magdeburskaho". У той сама час, многія канчаткі, такія, як напр. "ij" ("iy") у прыкметніках сьледуют царкоўна-славянскім узорам, хаця й ужываюцца ў тую эпоху ўжо непасьлядоўна. Літара "Е" адзначае як [э], так і [йэ]. Урэшце, слушнаю падаецца выснова, што архаічная беларуская лацінка першапачаткова фармавалася шмат у чым як транслітарацыя зь існаваўшае тады сыстэмы беларускае кірыліцы (гл. напр. такія элемэнты, як ужываньне "-ti-" "-kh-").

Большасьць захаваўшыхся старэйшых узораў архаічнае беларускае лацінкі маюць юрыдычны характар. Аднак варта адзначыць, што ўжо на гэтым этапе свайго разьвіцьця беларускае пісьменства лятынскім альфабэтам ня было абмежаванае толькі дакумэнтамі на паперы (пэрґамэньце), але ўжывалася таксама й для шырокага спэктру іншых афіцыйных і публічных функцыяў. У якасьці прыкладу можна прывесьці рэдкі дайшоўшы да нас надпіс старабеларускаю лацінкаю ад 1583 р., што знаходзіцца на звоне, калісь належаўшым да царквы вёскі Моладава, а цяпер выстаўленым у Музэі Старабеларускае Культуры пры Акадэміі Навукаў Беларусі ў Менску. Нягледзячы на панаваўшую "кірылічную спадчыну", у той сама пэрыяд 16-17 стст., калі мова беларускіх дакумэнтаў робіцца ўсё больш блізкаю да жывое беларускае мовы, мова гэтая ўсё часьцей набывае таксама й лятынскую форму. Акрамя шматлікіх юрыдычных дакумэнтаў, такія ўзоры можна знайсьці, прыкладам на леґэндах пячаткаў некаторых беларускіх местаў. Тое сама можна сказаць і аб літаратурнай мове, як напрыклад у "Кроніке Быхаўца", напісанай таксама старабеларускаю лацінкаю (гл. ілюстрацыю). У той час, як сама стары прыклад старабеларускага кнігадрукаваньня кірыліцаю датуецца 1517 р., відавочна больш раньні друкаваны тэкст старабеларускаю лацінкаю разьмешканы ў публікацыі 1642 р., што азагалоўлена як "Witanie na Pierwszy Wiazd z Krolowca do Kadlubka Saskiego Wilenskiego".

Заняпад
Вядома, што десяцігадовае расейскае нашэсьце ў 1654-1667 рр. спусташыла беларускія месты, страты дасягалі 80% мескага й 50% ад агульнага насельніцтва. За гэтым сьледвала (Другая) Паўночная вайна, прынесшая страты да 25% насельніцтва; так што на мяжы 17-18 стст. беларуская культурная традыцыя была ў значнай ступені проста фізычна падарванаю. Хоць да 1710 ад беларускае мовы ў якасьці "мовы суду" паўсюль афіцыйна адмовіліся на карысьць польскае, нельга сцьвярджаць, што беларуская пісьменная традыцыя цалкам перайрвалася ў некі пэўны момант. Захавалася шмат дакумэнтаў, напісаных ці перапісаных па беларуску (лацінкаю) і ў 18 ст., а вуніяцкая царква друкавала некаторыя свае выданьні, напрыклад зборнікі гімнаў, па беларуску лацінкаю. Акрамя таго захаваўся й шэраг рукапісаў драматычнага ды паэтычнага зьместу, 18 й пачатку 19 стст.

Між тым, тое сама заканадаўства, што зрабіла напрыканцы 17 ст. польскую мову адзінаю (акрамя лаціны) дзяржаўнаю моваю на абшары Рэчы Паспалітае (каб абараніць справаводзтва ад ґэрманізацыі ў сувязі з абраньнем немца вялікім князём літоўскім і каралём польскім), пацьвердзіла таксама й юрыдычную сілу ўсіх папярэдніх дакумэнтаў - на мове арыґіналу. Такім чынам, у 18 ст. афіцыйная копія любога дакумэнту, прынятага на беларускай мове, выдавалася па беларуску - натуральна, лацінкаю.

Гаворачы аб беларускай пісьмовасьці, звычайна прынята канцэнтравацца толькі на ўзорах рукапісных і друкаваных тэкстаў. Аднак жа йснуюць сьведчаньні таго, што пасьля прыняцьця польскае мовы адзінаю акрамя лаціны юрыдычнаю моваю Рэчы Паспалітае, беларуская пісьмовасьць фактычна заставалася ў паўафіцыйным ужываньні - для неюрыдычных фармальных патрэбаў - ажно да апошніх падзелаў Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў. У якасьці ілюстрацыяў варта згадаць магільныя надпісы канцу 18 ст. На здымку выяўлены надмагільны помнік з калісьці пераважна ўніяцкага мястэчку ў цэнтральна-ўсходняй Беларусі. На камні высечана "1794 […] IHNATKAWA". Відавочна, што па польску мусіла б быць "IGNATKOWA". Верагоднасьць памылкі цалкам выключаная, бо пры выкананьні гэтага даволі ґрунтоўнага, не шэраговага, помніку майстры мусілі б прытрымлівацца таго варыянту, які быў аульна прыняты й разглядаўся як слушны ў тых краёх у тую эпоху.

19 стагоддзе
Важнай трансфармацыяю ў сыстэме беларускае пісьменнасьці, што адбылася пры канцы 18-19 стст. - якраз тады, калі беларуская мова ня мела афмцыйнага ужываньня - быў пераход ад этымалягічнага да фанэтычнага прынцыпу ў напісаньні. Фанэтычны прынцып атрымліваў усё большае распаўсюджваньне сярод аўтараў, пісаўшых па беларуску ў першай палове 19 ст. - тым больш, што большасьць беларускамоўных матар'ялаў той эпохі носяць фальклёрны характар альбо стылізаваныя пад фальклёр. Так, артаґрафія ў беларускіх вершах Яна Чачота, надрукаваных у Вільні ў 1840-ых рр., ужо яўна аснованая на фанэтычным прынцыпе (гл. ілюстрацыю).

Другім прыкладам беларускага лацінскага пісьменства зьяўляецца "Muzyckaja prauda", друкаваўшаяся ў 1863-64, у пэрыяд антырасейскага паўстаньня, выданьне якое зьвязана зь імём Кастуся Каліноўскага. Тую сама сыстэму знаходзім і ў рукапісе "Лісты с-пад шыбеніцы".

Ня гледзячы на немагчымасьць леґальна друкаваць у Расейскай імпэрыі па беларуску (любым шрыўтом, тым болей лацінкаю), менавіта лацінцы аддавалі перавагу першыя "беларускія" літаратары ў сваёй творчасьці ды спробах данесьці яго да чытача - і гэта зусім ня толькі з прычыны свайго блізкага знаёмства з польскаю культураю. Па-першае, уласна беларускай кірылічнай сыстэмы пісьменства на той час ужо даўно не йснавала. Па-другое, трэба памятаць, што адзіным родам шырока даступных народу публікацыяў па беларуску у той час былі старыя вуніяцкія зборнікі беларускіх рэліґійных гімнаў (г.зв. "кантычкі"). Апошнія зь іх былі выданыя пры канцы 18 ст. і былі вядомыя ў аддаленых мясцовасьцях ажно да пачатку 20 ст. Гэтыя "кантычкі" былі тады адзінаю крыніцаю ўласна беларускае граматы ў народзе.

Таму й ня дзіва, што калі В. Дунін-Марцінкевіч пры канцы 1850-ых падаў прашэньне ў расейскія цэнзурныя ўлады, каб надрукаваць свае працы па беларуску (лацінкаю), ён спасылаўся на агульнавядомы тады факт, што большасьць пісьменных сярод беларускага сялянства ўмелі чытаць менавіта лятынскаю абэцэдаю. Хоць Дунін-Марцінкевіч не атрымаў такога дазволу (ды й рукапісаў яму, напэўна, ня вернулі), у некалькіх выпадках ён здолеў абысьці цэнзурную забарону, надрукаваўшы ў Менску свае творы па беларуску, але з польскімі тытульнымі аркушамі, напрыклад "Dudarz bialoruski" ці "Hapon". Тым часам, беларускі друк разьвіваўся ў той час пераважна ў эміґрацыі; польскамоўныя тытульныя аркушы й прадмовы да беларускіх твораў сустракаюцца і ў эміґранцкіх публікацыях, бо большасьць іхных чытачоў мелі польскую базавую адукацыю.

Беларуская лакінка сярэдзіны 19-га ст. захоўвала тыя рысы, што раднілі яе з польскаю пісьмовасьцю. Аднак у другой палове, і асабліва напрыканцы, сталецьця, калі "бацькі-заснавальнікі" сучаснае беларускае літаратурнае мовы ды літаратуры друкавалі свае творы, лацінка ўжо ўсё больш набліжалася да свайго сучаснага стандарту. Важнаю вяхою сталі некалькі кракаўскіх выданьняў Франьцішка Багушэвіча (сама вядомае - "Dudka bialaruskaja" - А.Ч.), у якіх, сьледуючы некаторым раньнім прыкладам у публікацыях Чачота й Дуніна-Марцінкевіча, у беларускім пісьмовым ужываньні было замацаванае "у нескладовае" - характарнае беларускае "u", потым перайшоўшае ў кірыліцу як "ў". Акрамя гэтае новае літары, традыцыйныя ґрафічныя рысы, як "cz", "sz", "z", захаваліся да рэформы 1900-х гг; натуральна, "c", "s", "z", "n" ужываліся для перадачы мяккіх "t", "s", "z" і "n" адпаведна.

Агулам у 19-ым сталецьці па беларуску (натуральна, лацінкаю) галоўным чынам за мяжою Расейскае ймпэрыі было выдадзена 38 найменьняў кнігаў. Для параўнаньня, у пэрыяд 1900-1916 рр. было выдадзена 191 найменьне.

Кнігадрукаваньне па беларуску было фактычна забароненае ў Расейскай імпэрыі, тым больш пасьля паўстаньня 1863 р, акрамя як для вузкага спэктру навуковых мэтаў у галіне этнаґрафіі. Янка Станкевіч згадвае толькі адзін выпадак, калі нехта абышоў гэтую забарону, апублікаваўшы зборнік беларускіх песень у Санкт-Пэтэрбурґу ў 1890-х рр., лацінкаю, выдвўшы песьні за "баўґарскія". Пад выглядам "этнаґрафічнае" надрукаваў у Пэтэрбурґу расейскаю кірыліцаю сваю брашуру зь вершамі Аляксандар Ельскі. Такі стан захоўваўся да лібэралізацыі расейскіх законаў аб прэсе пасьля рэвалюцыі 1905 р., калі стала магчымым заснаваць шэраг беларускіх выдавецтваў.

Важнаю вехаю для беларускае лацінкі сталася публікацыя ў 1907 р. пэтэрбурскаю выдавецкаю кампаніяю "Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ" новага буквару (лацінкаю), у якім аўтары фактычна ажыцьцявілі мадэрнізацыю беларускае лятынскае ґрафікі. Так, сьледуючы падобнай, меўшай мейсца раней, рэформе ў чэскім і славацкім правапісе: аўтары ўвялі літару "c" замест папярэдняга "cz" - гук [ч], а таксама літары "s" і "z" для гукаў [ш] і [ж] (замест "sz" і "z") адпаведна. Літара "L" заставалася для цьвёрдага [л], а "w" заставалася для [в]. Рэформа была чыста ґравічнаю, так што сама сыстэма беларускае лацінкі заставалася зусім ідэнтычнаю той традыцыі, што была замацаваная Багушэвічам у 1891 р. Іншыя беларускія выдавецтвы ў Вільні, Менску й Санкт-Пэтэрбурґу таксама пасьледвалі гэтай рэформе.

Як вынік гэтае даволі ўдалае мадэрнізацыі, такая "абноўленая" лацінка ўключала на пісьме меншую колькасьць літараў, хоць і большую колькасьць значкоў (дыякрытыкаў). Хутка яна стала практычна агульнапрынятым стандартам друку, вядомым, як "Нашаніўская лацінка" (бо сталася папулярнаю ў тым ліку дзякуючы яе ўжываньню ґазэтаю "Наша Ніва"). Больш за тое, хутка апынулася, што пераважная колькасьць увогуле ўсіх даступных публікацыяў беларускаю лацінкаю было ўжо надрукаванае менавіта такім спосабам. Таму гэта "дыякрытычная" сыстэма ня толькі замацавалася ў друку, але й стала панаваць у прыватнай перапісцы, асабістых нататках і ўжывацца для любога іншага кшталту патрэбаў (на ілюстрацыі аўтоґраў Я. Купалы), уключаючы таксама камэрцыйную рэкляму.

Урэшце, гэтая сыстэма добра служыла патрэбам беларускае мовы ды зь мінімальнымі папраўкамі ўжываецца дагэтуль (гл. ніжэй). "Старым" спосабам (з "cz", "sz") працягвалі выдаваць тыя, ў каго ня было тэхнічнае магчымасьці друкаваць згодна новага стандарту (абсалютна йдэнтычная сытуацыя назіраецца сёньня зь інтэрнэтам - калі чалавек ня мае магчымасьці выкарыстоўваць дыякрытыкі, ён піша "багушэвіцкаю" лацінкаю - А.Ч.), а таксама шэраг клерыкальных выдаўцоў, якія не прынялі рэформу.

Пачатак 20га ст.
У тую сама эпоху канцу 19га - пачатку 20га ст. беларускія аўтары й выдаўцы пачалі свае першыя спробы па стварэньню таксама кірылічнае сыстэмы пісьма для беларускае мовы. Да таго часу расейская мова й пісьмовасьць ужо значна пашырылася ў Беларусі (асабліва за адсутнасьцю альтэрнатыў) - а выдвўцы былі перш за ўсё зацікаўленыя ў тым, каб беларускія публікацыі дайшлі да як мага шырэйшага кола чытачоў. Таму некаторыя беларускія дзеячы бачылі неабходнасьць стварэньня беларускае пісьмовасьці таксама й расейскім "грамадзянскім" альфабэтам - гэтак званаю "ґражданкай". Першыя прыклады друкаваньня беларускіх тэкстаў расейскімі літарамі (напр. вершы Янкі Лучыны ў расейскіх ґазэтах) звычайна практычна ўва ўсім цалкам сьледвалі расейскай этымаляґічнай артаґрафіі. Іншым своеасаблівым раньнім варыянтам кірыліцы для беларускае мовы зьявіліся тры брашуры, выданыя ў 1902-03 рр. ў Лёндане "Польскаю Сацыялістычнаю Партыяю ў Літве". У гэтых брашурах беларускія словы былі пераданыя так, як быццам іх спачатку напісаць згодна польскай этымалёґіі, а потым проста перапісаць расейскім альфабэтам. Ніводны з такіх спосабаў перадачы беларускіх тэкстаў кірыліцаю канечне ня можа быць прызнаны ўласна беларускаю кірыліцаю. Іншыя раньнія ўзоры (нова-) беларускага кірылічнага пісьменства таксама больш-менш пасьлядоўна прытрымліваюцца расейскага "грамадзянскага" альфабэту, хоць у самой структуры перадачы словаў ужо праяўляецца выразны ўплыў сыстэмы беларускае лацінкі таго часу.

Урэшце, ня гледзячы на такія асобныя спробы з рознымі прыстасаваньнямі расейскае "ґражданкі" для беларускае мовы, беларуская кірыліца ўзьнікла як сыстэма толькі ў 1907 р., калі згаданыя вышэй выдавецкія кампаніі пачалі друкаваць таксама й кірыліцаю асобага выгляду. Адзіны стандарт беларускае кірыліцы ўсё ж пэўны час заставаўся праблемаю: так, адныя ўжывалі літару "и" для гуку [і], іншыя ж карысталіся "і" - пазычучы, аднак, ува ўсім астатнім расейскі альфабэт таго часу. У выніку, да канцу 1900-х рр. замацавалася своеасаблівая "зьмяшаная" (лепш сказаць, непасьлядоўная) сыстэма беларускае кірылічнае ґрафікі, у якой галосная [і] пішацца як лятынская "і", тым часам, як зычны [j] пішацца як расейскае "і кароткае". Замацавалася ўрэшце й аспрэчаная расейская літара "ё". Гэтая сыстэма існуе й дагэтуль.

Варта падкрэсьліць, што фармаваньне гэтае беларускае кірыліцы шмат у чым паўтарыла гісторыю з узьнікненьнем старабеларускае лацінкі - толькі наадварот. Як некалі архаічная беларуская лацінка ўзьнікла шмат у чым як трансьлітарацыя са старабеларускага кірылічнага напісу, так і сучасная беларуская кірыліца склалася па сутнасьці як трансьлітарацыя з сыстэмы мадэрнае беларускае лацінкі, атрымаўшы ў спадыну ўсе яе адметнасьці.

Гэта робіцца зусім відавочна з параўнаньня, прыкладам, таго, як гэтыя дзьве сыстэмы перадаюць перадаюць зьмякчэньне [д] і [т]. Мяккасьць іх (цалкам аб'ектыўна - А.Ч.) перадаецца адрозна ад мяккасьці ўсіх астатніх гукаў - прычым ідэнтычна ў беларускай лацінцы ды (сьледуючы ёй) кірыліцы. А менавіта, у беларускай лацінцы 19 ст. мяккае [д] перадаецца, як у польскай мове - як "dz" ("dz") і ніколі як "дь". Падобным чынам, напісаньне ў беларускай лацінцы мяккага [t] ёсьць "c"; і беларуская кірыліца пераймае гэтую структуру з лацінкі, адзначаючы зьмякчонае [т] як "ць", і ніколі як "ть". Само слова "лацінка", зьмяшчаючы зьмякчонае [т] пішацца праз (лятынскае) "c" ў лацінцы - і, адпаведна, праз "ц" у кірыліцы.

Далей, новая беларуская кірыліца пазычыла Багушэвічава "u": яго "адлюстраваньне" ў кірыліцы стала выглядаць, як "ў". Акркмя таго, у некаторых раньніх беларускіх выданьнях кірыліцаю не ўжываецца расейскае "ё" (гэтае літары няма ў лацінцы), а літара "о" ятуецца з "і", сьледуючы, зноў жа, лацінцы. (Сьпісаць, прыкладам, "дзь", "ць" ды "ў" толькі на фанэтычнасьць прынцыпу напісаньня, г.зн. на "дзеканьне", "цеканьне" ды "ўканьне" ў беларускім вымаўленьні, немагчыма: мадэрная беларуская кірыліца сьледуе "фанэтычнаму прынцыпу" там, дзе яму сьледвала лацінка і адступае ад яго там, дзе адступала лацінка). Так што можна нават сьцьвярджаць, што беларусы дагэтуль пішуць, у сэньсе сыстэмы, лацінкаю - нават пішучы кірылічнымі літарамі.

Цягам першых двух дзесяцілецьцяў 20 ст. лацінка й кірыліца суіснавалі ў беларускай пісьмовасьці. Многія кнігі нават друкаваліся двума варыянтамі - частка накладу лацінкаю, а частка кірыліцаю. Абедзьве сыстэмы ўжываліся таксама ў пэрыядычных выданьнях. Вышэйзгаданыя ґазэты "Наша Доля" й "Наша Ніва" выдавалі частку накладу кожнага нумару лацінкаю, а частку кірыліцаю. У 1910 р. з-за фінанцавых цяжкасьцяў "Наша Ніва" ўпершыню разглядала пытаньне аб пераходзе цалкам на якісьці адзін з варыянтаў. Рэдакцыя правяла апытаньне падпішчыкаў наконт іхных перавагаў у сэньсе шрыўту. Апынулася, што большая частка падпішчыкаў аддавалі перавагу кірыліцы, тым часам, як значная, хоць і меншая, частка хацела б бачыць ґазэту выданаю лацінкаю. Апрача таго, апытаньне паказала, што многія з тых, хто аддаў перавагу лацінцы, быліб схільныя чытаць "Нашу Ніву" нават тады, калі яна надалей будзе выходзіць толькі кірыліцаю; аднак жа сярод прыхільнікаў кірыліцы апынулася ня гэтак шмат тых, хто стаў бы чытаць ґазэту толькі лацінкаю. "Наша Ніва" працягвала выдавацца ў двух варыянтах да лістападу 1912 р., калі новая фінанцавы крызіс прымусіў абіраць. Рэдакцыя аб'явіла, што вымушана альбо зачыняць ґазэту, альбо друкаваць толькі толькі адзін варыянт, бо, маўляў, кожны нумар меў падвойны сабекошт. Улічваючы вынікі апытаньня 1910 р., выбар быў зроблены на карысьць кірыліцы. Аднак календары й дадаткі "Нашае Нівы" працягвалі й надалей выходзіць лацінкаю й кірыліцаю.

Распаўсюджанае меркаваньне, што перавага на карысьць кірыліцы альбо лацінкі было - пры іншых роўных - заснавана на рэліґійнай прыналежнасьці, то бок што быццам рыма-каталікі аддавалі перавагу лацінцы, а праваслаўныя - кірыліцу. У некаторых выпадках гэта магло мець ускоснае значэньне, по першасная пісьменнасьць чытачоў была паняволі заснаваная на польскай ці расейскай мове, і, у той час, як сярод пісьменных каталікоў у Беларусі напачатку 20 ст. практычна ўсе былі знаёмыя з кірыліцаю, сярод пісьменных праваслаўных знаёмых зь лятынскім альфабэтам было значна менш. Але ўсёж здаецца, што значна больш, чым веравызнаньне, ўплывала агульная культурная арыентацыя: ведзь лацінка ўжывалася таксама ў некаторых праваслаўных публікацыях, напрыклад "Piersyje malitwy i paznannie chryscijanskaj prawaslaunaj wiery", выданыя ў 1918 р.

Ня гледзячы на суіснаваньне кірыліцы й лацінкі ў беларускай пісьмовасьці таго часу, падаецца, што лятынская традыцыя ўсё яшчэ разглядалася тады як маючая большую "леґітымнасьць" (відавочна, у якасьці першаснае для сучаснае беларускае мовы). Так, прыкладам, калі ў 1915 р. заняўшы Вільню, камандуючы Пауль фон Гіндэнбурґ прызнаў ад асобы нямецкіх ваенных сілаў афіцыйны статус за беларускаю моваю (упершыню за больш чым дзьвюхсотлетняе пярэрвы!), ён прызнаў такі статус менавіта за лятынскаю вэрсыяю беларускае пісьмовасьці. Такім сама чынам, адзін зь першых (а мо' й першы) міжнародных слоўнікаў, што ўключалі й беларускую мову - "Sieben-Sprachen Wortbuch: Deutsch / Polnisch / Russisch / Wei?ruthenisch / Litauisch / Lettisch / Juddisch. Herausgeben in Auftrage des Oberbefehlshabers Ost. Verlag: Presseabteilung Oberbefehlshabers Ost" [1918] - таксама прадстаўляў беларускія словы ў іхным напісаньні лацінкаю. Адсутнасьць кірылічных шрыўтоў альбо незнаёмства нямцоў з кірыліцаю ня можа служыць тут тлумачэньнем, бо расейскія словы ў тым сама слоўніку надрукаваныя, натуральна, кірыліцаю.

За падзелам
Ува Ўсходняй Беларусі, якая ў 1921 была далучаная да СССР, лацінка ніколі не ўжывалася, прынамсі афіцыйна ці адкрыта. Аўтару, аднак, не вядома аб некай забароне лацінкі ў акупаванай саветамі Беларусі. Больша за тое, пытаньне аб тым, якая з дзьвюх сыстэмаў зьяўляецца больш падыходзячаю, усё яшчэ адкрыта абмяркоўваўся ў прэсе ў 1920-х рр., яму была аддадзеная значная ўвага на Акадэмічнай Канфэрэнцыі па беларускай мове ў Менску ў 1926. Прыхільнікам лацінкі быў, між іншым, першы Намесьнік Савнаркаму БССР Жылуновіч (Цішка Гартны). "Канчатковым" жа арґумэнтам прыхільнікаў кірыліцы было тое, што Расея зьяўляецца натуральным лідарам сусьветнае пралетарскае рэвалюцыі, а таму кірылічны альфабэт ё натуральная база для пісьмовасьці сусьветнае пралетарскае культуры будучыні, ня кажучы аб беларусах. Тым часам, як прыхільнікі лацінкі ў БССР спасылаліся на, сярод іншага, лінґвістычную мэтазгоднасьць, праціўнікі яе прывадзілі свае доказы галоўным чынам з галіны "клясавае барацьбы" й камуністычнае ідэалёґіі - так што спрэчка сапраўды была няроўнаю...

"Перш за ўсё неабходна вырашыць, хто больш зацікаўлены ў рэформе альфабэтаў на базе лацінкі: пралетарыят ці буржуазыя?.." - пытаўся, прыкладам, вядомы беларускі літаратар і публіцыст Уладзімер Дубоўка ў сваёй брашуры "Кірыліца ці Лацініка?" ў 1926 р. Ён заўзята выступаў супраць лацінкі ў беларускай мове, адхіляючы яе як штось "буржуазнае", "імпэрыялістычнае" ды няўласьцівае пралетарскай "культуры". Ды ўвогуле, поўная непатрэбнасьць лацінкі для беларусаў, настойваў Дубоўка, таксама відавочная, як зусім непатрэбнае, напрыклад, мэтро (тады яшчэ ў праекце) ў Маскве (!). У той сама час, ён выступаў за мадэрнізацыю беларускае кірыліцы, увядзеньне, напрыклад, новых літараў для перадачы гукаў "дз" і "дж".

Аднак падобныя дэбаты (таксама як і вынаходжаньне некіх новых, "нерасейскіх" літараў у кірыліцы) разглядаліся савецкім камуністычным урадам увогуле як падрыўная дзейнасьць сама сабою, і не маглі працягвацца ў той час, калі сталінскі тэрор набіраў размах. Публікацыі пад-савецкае Беларусі пасьля 1933 р. ужо катэґарычна сьцьвярджалі, што лацінка ўяўляе сабою нішто іншае, чым "вышэйшая ступень контар-рэвалюцыі."

З пачатку 1930-х рр. удзельнікі вышэйзгаданае Акадэмічнае Канфэрэнцыі былі рэпрэсаваныя, і да 1938 практычна ўсе растраляныя. Уладзімер Дубоўка ж апынуўся ў сталінскіх катаржных лягарох у Сыбіры, дзе правёў дзесяць лет. У Заходняй Беларусі, стаўшай з 1921 р. часткаю Польшчы, абодва альфабэты працягвалі свабодна суіснаваць. Польскія ўлады ставіліся ла беларускае культурнае дзейнасьці як такой без спачуваньня й не праяўлялі цікавасьці да ўнутры-беларускім дэбатам аб альфабэтах. Першая рэдакцыя "Беларускае граматыкі для школ" Браніслава Тарашкевіча (яшчэ ў 1918 р.) выйшла ў двух варыянтах - кірыліцаю й лацінкаю. У "клясычным" выданьні "Граматыкі" (Вільня, 1929 р.), што кадыфікавала ґраматыку беларускае літаратурнае мовы на той момант, прадстаўленыя як "беларускі альфабэт", так і "bielaruskaja abeceda", хоць асноўным шрыўтам дадзенага выданьня зьяўляецца кірыліца.

Праблематыка двух альфабэтаў абмяркоўвалася таксама і ў заходнебеларускай прэсе. Аднак, у адрозьненьне ад БССР, з дамінуючымі там арґумэнтамі аб "клясавай барацьбе", заходнебеларускія дэбаты па гэтаму пытаньню варочаліся галоўным чынам вакол мэтазгоднасьцю карыстаньня лацінкі, як альфабэтам, які ўжывае ўся Эўропа й заходні сьвет, і жаданьнем захаваць кірыліцу, як рысу, дадаткова падкрэсьліваючую адрознасьць беларускае мовы ад афіцыйнае польскае.

Так, некаторыя аўтары, прыкладам Канстанцыя Скірмунт, настойвалі на тым, што, па-першае, беларускі народ наўрад ці здолее поўнасьцю далучыцца да сучаснае эўрапейскае цывілізацыі й скарыстацца зь яе дасягненьняў, калі спачатку ня выйрвецца з на волю з расейскае "эўразыйскае" зоны ўплыву (тым больш камуністычнай). Па-другое ж, беларусы наўрад ці здоляюць вызваліцца з гэтае расейска-эўразыйскае зоны, пакуль спачатку не адмовяцца блытаючага "дву-альфабэцьця" ды ня прыме лацінку ў якасьці асноўнае сыстэмы свае пісьмовасьці. Таму, як пісала К. Скірмунт, для беларускага народу кірылічны альфабэт як такая зьяўляецца ў гэтым сэньсе "варожаю яго воле". Аднак жа, асабліва пры канца 1930-х рр., якк рэакцыя на польскую асыміляцыйную рыторыку й палітыку, многія беларусы даваеннае Польшчы сапраўды пачалі разглядаць кірыліцу як менавіта беларускі альфабэт, і да пачатку Другое Сусьветнае вайны менавіта кірылічнай пісьмовасьці стала аддавацца большая палітычная перавага заходнебеларускімі інтэлектуаламі.

Такім чынам, значная колькасьць розных публікацыяў у Заходняй Беларусі працягвала выдавацца лацінкаю. Заслуга ў гэтым належыць у першую чаргу намаганьням лідараў Беларускае Хрысьціянскае Дэмакратыі. Найбольш значнымі пэрыядычнымі выданьнямі былі "Krynica" і "Chryscijanskaja Dumka". Абедзьве былі заснаваныя як каталіцкія публікацыі, але ў 1930-х былі вымушаныя ператрансфармавацца ў фармальна сьвецкія пад ціскам пэўных, варожа настроеных, польскіх царкоўных уладаў.

Таксама значная колькасьць кнігаў у даваеннай Заходняй Беларусі друкавалася лацінкаю, галоўным чынам у Вільні (акрамя таго, такія ваданьні выхадзілі ў Празе. Як сьледуе з статыстыкі, прыведзенай у кнізе Й. Туронка "Ksiazka bialoruska w Drugiej RP", доля публікацыяў лацінкаю сярод агульнае колькасьці беларускіх кніжных тытулаў, выйшоўшых у 1921-1939 рр., складала 35%.

За савецкім часам
З сярэдзіны 1940-х рр. і да пачатку 1980-х друк беларускаю лацінкаю працягваўся толькі ў эміґрацыі. Ува многіх сытуацыях прычынаю была толькі адсутнасьць тэхнічнае магчымасьці выдаваць кірыліцаю, аднак у некаторых выпадках, як здаецца, гэта было ўсё-ткі справаю прынцыпу (прыкладам, публікацыі В.Пануцэвіча ў Чыкаґо). Значнае беларускае кнігавыданьне лацінкаю было разгарнутае ў Рыме ў 1940-70-х рр., галоўным чынам намаганьнямі кс. д-ра Пятра Татарыновіча, дырэктара беларускае службы Радыі Ватыкану. З 1950 па 1975 рр. ён выдаў 120 нумараў беларускага часопісу "Znic". Сярод ягоных выданьняў беларускаю лацінкаю акрамя некалькіх перакладаў Сьвятога Пісаньня, літурґічных і багаслоўскіх публікацыяў былі таксама, прыкладам, беларускі пераклад "Quo Vadis?" Генрыка Сянкевіча (1956) і паэма "Kalychanka" Рыгора Крушыны (1963). У ліку публікацыяў некаторых іншых беларускіх выдавецтваў таго часу таксама меліся кнігі, як поўнасьцю надрукаваныя лацінкаю, так і такія, дзе частка тэкстаў друкавалася лацінкаю, а частка - кірыліцаю, напрыклад некалькі выданьняў "Заранка" ў Нью-Ёрку.

У паваенным СССР ужываньне беларускае лацінкі разглядалася як нешта падрыўнае, нацыяналістычнае ды глыбока антысавецкае. Толькі прыбалтам была пакінуты такі прывілей. Тым ня менш, цікавы той факт, што беларуская лацінка калі-некалі ўжывалася таксама і ў падсавецкай Беларусі. Пазьнейшы такі надпіс лацінкаю, вядомы аўтару, зроблены на намагільніку ў вёсцы Клюшчаны Астравецкага раёну, датуецца сярэдзінаю 1970-х рр. (!)

Сучаснасьць
З часу аднаўленьня незалежнасьці Беларусі ў 1991 р., некаторыя намаганьні рабіліся таксама й для адраджэньня лацінкі - гэтае першапачатковае формы пісьмовасьці сучаснае беларускае мовы. Напрыклад, адроджаная ґазэта "Наша Ніва" выдала ў 1993 р. адзін нумар цалкам лацінкаю, дзе так былі надрукаваныя ня толькі артыкулы, але нават і ўсе камэрцыйныя абвесткі. Асобныя артыкулы лацінкаю падчас пары зьяўляліся ў "Нашай Ніве" ажно да нядаўняга часу (і зьяўляюцца дагэтуль - А.Ч.). Тры выпускі адроджанага часопісу "Chryscijanskaja Dumka - Хрысьціянская Думка" таксама зьмяшчалі асобныя артыкулы лацінкаю. Напачатку 1990-х рр. каля дзясятку брашураў (лацінкаю) былі факсымільна перадрукаваныя з выданьняў 1920-30-х рр. Аднак жа, адраджэньне лацінкі йстотна замарудзілася пасьля 1995 р., калі рэжым Лукашэнка вярнуў расейскую мову ў якасьці афіцыйнае ды пачаў практычнае выгнаньне беларускае мовы, у любой яе форме,з усіх галінаў дзяржаўнага й грамадзкага жыцьця Беларусі. Ня гледзячы на гэта, ужо ў 1998-99 рр. некалькі артыкулаў лацінкаю былі апублікаваныя ў часопісе "Спадчына". Некаторая колькасьць матар'ялаў лацінкаю было разьмяшкана ў апошнія рокі ў часопісах "Arche" ды "Arche-Скарына" (ды разьмяшкаецца дагэтуль - А.Ч.). Лацінкаю таксама выдаецца шэраг нерэґулярных малатыражных выданьняў (прыкладам ґазэта "Litva"). Іншым цікавы факт - шматлікія прыватныя абвесткі лацінкаю, што зьяўляюцца амаль у кожным нумары "Нашае Нівы". І, нарэшце, часта можна сустрэць публікацыі беларускаю лацінкаю ў інтэрнэце, існуе нават агульнадаступная праґрама для пераводу беларускіх тэкстаў з кірыліцы ў лацінку.

Пісьмо лацінкаю, ці прынамсі такая здольнасьць, паступова робіцца своеасаблівым прызнакам "добрага густу" сярод маладых беларускіх інтэлектуалаў. Аднак некалькі дзесяцігодзьдзяў неўжываньня лацінкі ў Беларусі прывялі да таго, што праблемаю ў сёньняшні час сталася таксама й тое, якою лацінкаю лепш карыстацца. Па-першае, застаюцца старыя рознагалосьсі наконт правапісу ў выпадках, калі "і" сьледуе за галоснаю. Традыцыйнаю артаґрафіяю зьяўляецца, напрыклад, "akademii", "Rasiei", "racyi", "dla ich", аднак жа некаторыя паваенныя выдаўцы ў эміґрацыі друкавалі гэта менавіта як "akademiji", "Rasieji", "racyji", "dla jich", і шмат хто ў Беларусі таксама лічыць гэта слушным.

Па-другое, некаторыя ў Беларусі настойваюць на тым, каб "аднавіць" старую лацінку з мэтаю зрабіць яе, маўляў, больш прыгоднаю для сучасных патрэбаў альбо "спрасьціць" яе. Існуе ў гэтым дачыненьні даволі актыўная ґрупа, патрабуючая замяніць літару "u" (лятынскае "ў") на літару "w" (паколькі, маўляў, гэтая літара ўсё адно засталася "пакінутаю" з канцу 1930-х). Іхным арґумэнтам зьяўлялася таксама й тое, што гэтае літары ("u") ня было ў стандартнай кампутарнай табліцы сымбаляў, што ўскладняла выдавецтва, і г. д. Аднак такі довад адпаў пасьля зьяўленья шрыўтоў "Unicode", як прыкладам для MS Office, а таксама кадоўкі UTF-8 для Netscape і MS Explorer для йнтэрнэту.

Хтось прапануе скасаваць літару "L" - маўляў для большае простасьці ды аднастайнасьці ў перадачы мяккасьці галосных, хоць не зусім зразумела, як прапануецца тады перадаваць розьніцу між, прыкладам, "стол" (stol) і "столь" (stol). Прапануецца таксама пісаць літару "g" замест "h" ува ўсіх беларускіх словах, незалежна ад розьніцы ў вымаўленьні двух гукаў, якія гэтыя літары цяперака адзначаюць - у беларускай кірыліцы літары "ґ" і "г". Найбольш арыґінальнаю зьяўляецца, напэўна, прапанова замяніць спалучэньне "ch" у беларускай лацінцы (гук [х]) на кірылічную літару "х", бо, маўляў, падобная да яе лятынская літара "x" (ікс) у беларускай лацінцк ўсё адно ўжываецца хіба што факультатыўна ў іншамоўных імёнах і назвах.

Канечне, падобныя разыходжаньні й "арыґінальная йдэі" хуччэй за ўсё адпадуць самі сабою, калі будзе апублікаваная дастатковая колькасьць тэкстаў беларускаю лацінкаю пэўнае вэрсыі, што, такім чынам, адрадзіла б яе публічнае ўжываньне - і адначасова "явачным парадкам" зацьвердзіла б пэўны стандарт, як гэта адбылося напачатку 20га ст. На гэты ж момант можна параіць прытрымлівацца "клясычнае" ("Наша-Ніўска-Тарашкевічавае", бяз "w") вэрсыі лацінкі; так, прынамсі, робіць аўтар.

Чаму лацінка?
Кажучы аб прымяненьні й практычных выгодах лацінкі, варта паказаць перш за ўсё на тое, што яна можа (і нават мусіць) быць ужываная для перадачы беларускіх імёнаў, назваў і словаў, калі неабходна гэта зрабіць лятынскім альфабэтам, напрыклад, у іншамоўным тэксьце. Зьяўляецца натуральным, што палякі, чэхі, славакі, харваты, славэнцы, немцы, французы, гішпанцы ды наогул усе, хто мае сваю нацыянальную вэрсыю лятынскага альфабэту, ніколі не транслітаруюць свае назвы ды ймёны, прыкладам, на анґельскую мову, а заўжды пішуць іх так, як гэтыя словы пішуцца лятынскімі літарамі на сваёй мове, з дыякрытыкамі ці бязь іх. І паколькі беларусы (як, спадзяюся, пераконвае гэты тэкст) маюць уласную традыцыю й сыстэму лацінкі, дык і яны, на тых сама асновах, маюць права й павінны паступаць гэтаксама. Напрыклад, Беларускі Народны Фронт даўно прытрымліваецца такое практыкі перадачы беларусціх імёнаў і назваў ува ўсіх (наколькі вядома аўтару) сваёх дакумэнтах на замежных мовах.

Афіцыйнае ўжываньне лацінкі ш Беларусі для тауіх мэтаў магло б стаць першым крокам да яе афіцыйнага вяртаньня й прызнаньня. Другім крокам магло б стацца прызнаньне лацінкі ў якасьці паралельнае афіцыйна-акцэптаванае сыстэмы пісьмовасьці наогул, так што тыя, хто хацеў бы её карыстацца, мелі б такое права, а школьная праґрама знаёміла б шкаляроў з прынцыпамі беларускае лацінкі. Хоць, наколькі вядома аўтару, афіцыйнае забароны на лацінку ніколі не накладалася, допуск лацінкі ў школьныя праґрамы, а таксама прызнаньне законнае сілы за дакумэнтамі, напісанымі беларускаю лацінкаю, відавочна патрабуе прыняцьця нейкага законадаўчага акту. Што ж да карысьці, якую Беларусь магла б атрымаць ад прызнаньня лацінкі ў больш доўгатэрміновай пэрспэктыве, дык блізкае знаёмства насельніцтва з лацінкаю можа, прыкладам, палегчыць беларусам авалоданьне эўрапейскімі мовамі й кантакты з рэґіёнам Эўрапейскага Зьвязу, упрасьціць доступ ды паскорыць знаёмства з сусьветнымі патокамі інфармацыі, і гэтак усебакова судзейнічаць разьвіцьцю здольнасьці Беларусі буць "мастом між Эўропаю ды Расеяю", у шырокім сэньсе замацоўваючы яе эўрапейскую самасьвядомасьць, і гэтак далей.

Згодна ж з больш радыкальнымі, чым у аўтара, меркаваньням, арґумэнты, прадстаўленыя Канстанцыяю Скірмунт у 1928, застаюцца актуальнымі й дагэтуль. Паступаюць пэўныя сыґналы, што нават пад рэжымам афіцыйнае рэ-русыфікацыі Лукашэнка, узмацняецца тэндэнцыя, магчыма нават у структурах, блізуіх да дзяржаўнай улады, на карысьць абмежаванага прызнаньня лацінкі, то бок для мэтаў міжнароднага напісу беларускіх імёнаў і назваў. Згодна йнфармацыі ў кнізе "Беларускія імёны" (Менск, 2001, слоўнік беларускіх імёнаў, што дае іх напіс як кірыліцаю, так і [клясычнаю] лацінкаю), Рэспубліканская тапанімічная камісыя пры Нацыянальнай акадэміі навукаў Беларусі, "сумесна з Дзяржкартгеафондам (РБ) рыхтуе слоўнік назваў населеных пунктаў", у якім (некі?) напіс беларускіх назваў лацінкаю будзе прадстаўлены разам зь іх кірылічным напісам. Аднак, пакуль гэты слоўнік не апублікаваны, застаюцца сумневы наконт таго, якое менавіта напісаньне лятынскім альфабэтам тудзе там паданае, бо, прыкладам, на некаторых мапах, выданых у Беларусі ў сярэдзіне 1990-х, назвы былі напісаныя ня беларускаю лацінкаю, а дзіўнаю сыстэмаю лятынскіх літараў, напэўна падабраных самімі выдаўцамі.

Пакуль што цяжка прадказаць, якія суадносіны ўва ўжываньні гэтых двух спосабаў беларускае пісьмовасьці могуць скласьціся ў будучыні. Аднак аўтар хацеў бы спадзявацца, што й для беларускай лацінкі могуць прыйсьці лепшыя часы. Як папярэдняе ўмовы, аднак, неабходна яшчэ дабіцца больш сьветлых пэрспэктываў для самое беларускае мовы як такое - і для Беларусі ўвогуле.

пераклад з расейскае зь невялікімі скарачэньнямі - Алесь Чайчыц