Апошняя вандроўка на Беларусь- студзень 2017.

                  Навагоднія вакацыі ў Расеі дазволілі зноў звандраваць на Беларусь амаль адразу пасля Новага Году, наведваць радакоў. 3-га студзеня раніцай выехалі з Масквы, з надвор'ем пашанцавала і даехалі хутка. Па шляху, у кавярні сустрэлі два аўтобуса з малдаўскімі гасарбайтарамі, якія ехалі з маскоўскіх заробкаў. За апошнія тры гады, у сувязі з змяньшэньню рынка паслугаў па прыватнаму будаўніцтву і аздобленьню хат і кватэраў малдаване практычна апошнія, хто яшчэ знаходзіць працу, дзякуючы ўменьню і танным коштам на свае паслугі. Няма ўжо заходніх украінцаў, амаль ня стала ўсходніх, так званыя бежанцы з Луганска-Данецкай зоны ніяк сябе на гэтым рынку не заявілі, стала меньш узбекаў і таджыкаў, бо ўпалі і заробкі ўвалютным эквіваленце,  вельмі мала стала беларусаў, але зьявіліся будаўнічыя брыгады з унутраных губерніяў РФ, з тых жа Мардовіі ці Удмурціі.

             На мяжы нічого новага не ўбачылі, расейскія памяжоўнікі не дагледжвалі прыватныя аўто з расейскімі нумарамі, а на беларускім баку сумавалі два аўто транспартнай міліцыі. 4-га студзеня на Беларусі прайшоў сьнежны буран, з мужчынскім імем, на самай справе звычайны снегапад, а потым пачаліся марозы. У Падмоскоўі зіма пачалася 25 кастрычніка і было ўжо шмат снегу,  таму было цікава параўнаць працу маскоўскіх і беларускіх камунальшчыкаў. Тут адразу можна пазначыць,што маскоўсккія камунальшчыкі лепш спраўляцца са шляхамі, негледзячы на больш працяглую зіму і вялікую таўшчыню сьнежнага пакрову, асабліва гэта заўважна ва дварах, дзе ў беларусаў зусім няма малой тэхнікі, няма дворнікаў узбекаў і адразу бачна непрымальная праца савецкіх жэкаў. Камунальная рэформа на Беларусі ўжо не проста насьпела, яна становіцца небяспечнай для краіны, бо калі сапраўды будзе сьнежная зіма, з такой працай людзі няздолеюць выйсьці са шматпавярховых дамоў і ўсе спыніцца. Праўда апошнія двадцаць год на Беларусі назіраюцца эўрапейскія мяккія зімы, сьнег рэчаісна кладзецца толькі пасля Новага Году.

              Час занянты наведваньнем радакоў і сьвяточнымі сталамі праляцеў хутка і мы мусілі рушыць назад у Маскву.  Па шляху, недалека ад знаку Шклаўскі раен , убачылі замерзлую машыну  транспартнай міліцыі, падабралі аднаго міліцыянта, другі -кіроўца застаўся ў полі пільнаваць самаход, моцна замерзлы мужчына папрасіў давязці яго да Воршы і высадзіць на прыпынку гарадзкога аўтобуса, разпавеў , што салярка замерзла яшчэ ў вечары, што нядзіўна -на вуліцы было -28 градусаў, увесь час тэлефанаваў знаемым каб выратавалі міліцэйскі самаход і паплечніка. На пытаньне чаму ня выклікалі аварыйку, ен адказаў , што гэта магчыма толькі праз кіраўніцтва, але яго нельга зараз турбаваць ,бо сьвяты. Сумна, страшэнны " рабскі савок" захаваўшыйся на Беларусі не шкадуе нікога. На мяжы зноў жа заўважылі , што легкавікі з расійскімі і беларускімі нумарамі ніхто не даглядае. Грамадзяне любой з 80 краінаў лекка могуць патрапіць у РФ, галоўнае правільныя нумары самаходу.

_______________________________________________________________________________________________________________________

                                              Апошняя вандроўка на Беларусь -ліпень 2016.

              Як звычайна аформілі зяленую картку і патрапілі на Беларусь. Мяжа сустрэла доўгай чаргой з боку Беларусі, бо расейскія памяжоўнікі выконвалі функцыі мытнікаў і заварочвалі фуры з украінскімі, казахскімі,кіргізскімі нумарамі, а таксама часткова з малдаўскімі і беларускімі нумарамі ў адстоўнікі, як кажуць "на разбор палетаў".Беларускі бок у "Рэдзьках" сустрэў двума афіцэрамі транспартнай міліцыі. Зноў заўважылі пагаршэньне шляхоў на Беларусі, асабліва дрэнныя шляхі ўбачылі ў абласным цэнтры Магілеў, у гарадскіх дварах зусім адныя ямы, таксама заўважна, што дзіцячыя пляцоўкі не абсталевываліся з часоў СССР, брудныя лесвічныя клеткі , напэўна мясцовыя дэзы-жэкі зусім забыліся пра сваю працу, або ня маюць грошаў. Зноўку ўвечары заехалі ў "Міеле" па харчы і сустрэліся са смешнай саўковай сістэмай абслугі пакупнікоў. Падышлі ў адзел мясных вырабаў і былі другія на чарзе пасля мужчыны з дзіцем, але... пакупніку- мужчыне адрэзалі кавалак сыравяленай каўбасы , ўзважылі і падлічылі кошт, але пакупнік не пагадзіўся, сказаў ,што кошт павінен быць меньшы -"па акцыі", прадавачка паклікала старэйшую, яны доўга разьбіраліся і паклікалі загадчыцу сэкцыі, тая завіла , што па акцыі трэба купляць цэлы батон, далейшыя падзеі нас не зацікавілі і мы засталіся без кумпяка і шынкі, бо і так згубілі больш 15 хвілінаў і пайшлі на касу, але там сустрэлі чаргу на "роўным месцы", касірка не магла разабрацца з коштам тавару, бо ня было на ім штрых-коду і ў дадатковых сшытках таксама яго ня было, перайшлі на другую касу. Трэба пазначыць , што ўсе гэтыя мажныя цеткі-прадавачкі, якія яўна мелі вопыт савецкага гандлю, але былі выключна ветлівыя і стрыманыя, хутчэй  за ўсе яны добрыя бабулі і класна гатуюць, проста добрыя людзі, але трэба вучыць гандлю пэрсанал і праколы, хутчэй адсутнасьць мэнэджмэнту вельмі заўважная, няўжо цяжка наляпіць штрых-коды на ўвесь тавар. У гэтую вандроўку ўпершыню ўбачылі новыя беларускія грошы, але звыкнуць да іх і да коштаў у іх не атрымалася. У гэтым годзе на Беларусі вялікі ўраджай вішні- паласаваліся. У Магілеве заўважылі новую рэкламу гістарычнага гэрба места, з падсветкай на ліхтаравых слупах-прыгожа. На зваротным шляху , на мяжы з беларускага боку не сустрэлі нават транспартнай міліцыі-нікога, расейскія памяжоўнікі праверылі пашпарты, што рэдка бывае з легкавікамі.

 

  ______________________________________________________________________________________________________________________                                            

                Апошняя вандроўка на Беларусь. Красавік -2016

                                        нататка Сяржука Папова

                          Кароткая вандроўка ў Нясвіжтроху практычных парадаў. 

 

  Нясвіж наўрад ці каму трэба прадстаўляцьСёння шмат турыстычных фірмаў прапануюць экскурсіі ў Нясвіжскі 

замакКалі ёсць час, можна з'ездзіць туды з Масквы на машыне. Я ж хачу падзяліцца вопытам самастойнай паездкі з Менска. 

Пасля заканчэння працы на выставе я вырашыў у пятніцу паехаць у Нясвіж і застацца там да суботы. Было гэта ў канцы красавіка. У інтэрнэце знайшоўшто ёсць прамыя рэйсы аўтобуса (на Пінск)Рэйс даволі зручны: 12:20 ад Цэнтральнага аўтавакзала, кошт – 78 тыс. руб. Аўтобус быў запоўнены максімум на трацінуПрыкладна 2 гадзіны і я на Нясвіжскім аўтавакзалеТаксіст давёз да брамы музэя-запаведніка (яна ў пачатку дамбы). 

Нумар у гатэлі я забраніраваў праз Booking. Мог гэтага і не рабіць - у пятніцу гатэль быў амаль пусты. Аплаціў на месцы. Гатэль «Палац» (былая стайняразмяшчаецца непасрэдна ў замку, што вельмі мне спадабаласяЦэны для расейцаў цалкам прымальныяАднак часткова гэта кампенсуецца нязручнасцяміWi-Fi ёсць толькі на рэцепцыі і працуе кепскаў аднамесным нумары няма шафы для адзення (ёсць тры плечыкі), аплачаны сняданак складаецца з адной стравы (напрыклад, сырнікі з трускаўкайдарэчывельмі смачныя) і гарбаты (кавы). Прыемнашто лісток для замовы быў і на беларускай мове. Ці варта казацьшто не прапаноўваюць і карту места. 

Але галоўнае - калі збіраецеся ехаць вясной ці восенню, майце на ўвазешто ўвесь замак атрымлівае ацяпленне з горадаКанец красавіка на Міншчыне выдаўся вельмі халодным, але ацяпленне ўжо адключыліГарачую ваду адключаюць а 23-й. У музеі таксама было не горача. Добра, што ёсць гарбатнік. 

Вялікі плюс пражывання ў гэтым гатэлі - тое, што вы прыходзіце ў музей да адкрыцця. Нават ў суботу ў першую гадзіну замак амаль пусты. Аўдыягід магчыма атрымаць на беларускай мове. Таблічкі таксама беларускамоўныя. Дарэчы, ў замку вельмі нядрэнная музейная крама. 

Нясвіж – казка, але трэба было вяртацца ў Маскву. Квіток на вячэрні цягнік ў мяне быў з МенскаЧыгункі у Нясвіжы няма (што і добра), але няма і дзённых аўтобусаў ў Менск  - абласны цэнтр. Ранішніх -таксамаПраўдаў 14 км ёсць станцыя Гарадзея. Але ў сярэдзіне дня аўтобусных зносін з ёй практычна няматаму таксісты менш чым на 120 тыс. не пагаджаюцца. Такіх грошай мне плаціць не хацелася 

Выратавала парцье. Калі я спытаў ці няма ў яе кіроўцыякі давязе да Гарадзеі таннейяна дала мабільны тэлефон транспартнай фірмы са Снова. Адтуль даволі часта ў Менск праз Нясвіж едуць маршруткіТрэба загадзя дамовіцца на пэўны рэйс і выбраць адну з трох кропак у горадзедзе яна можа цябе падабрацьКалі месца ў машыне яшчэ ёсцьзанатоўваюць твой тэлефон 

Все атрымалася добра. Маршрутка з'явілася на ратушнай плошчы хвіліна ў хвілінуспыталі мой тэлефонны нумар, я заплаціў кіроўцу 60 тыс. (танней чым дзяржаўны аўтобус) і прыкладна праз 1.5 гадзіны апынуўся на мінскім вакзалеМашына была запоўненая цалкам. 

 

 

 

                                                 Апошняя вандроўка на Беларусь-травень 2016

                Дзякуючы травеньскім сьвятам у РФ, атрымалась зноў патрапіць на Беларусь. Асабісты самаход хутка давез да мяжы, аформілі зяленую картку на 2 тыдні і ўбачылі досыць вялізную чаргу з грузавікоў і легкавікоў у бок Расеі, якую стварыла памяжоўная варта РФ.Праехалі дзесьці 150 км па Віцебскай і Магілеўскай абласьцях, рамонту шляхоў не было заўважана.Гэта час , калі квінеюць сады, чарамшына і зеляніна мае салатны колер, што заўседы ўздымае настрой. У Магілеве заўважылі новыя рэкламныя плакаты на фоне Мірскага і Несвіжскага замкаў - "Гісторыя, гэта тое,што нас аб'ядноўвае", пасля напаміну(Я люблю Беларусь) , што насельніцтва пакуль яшчэ жыве на Беларусі, яму акуратна нагадваюць , што яно яшчэ мае гісторыю.Безумоўна гэта слушна, бо сеньняшняя ступень дэнацыялізацыі пачынае ствараць псіхалагічны разпад асобы, людзі спрачаюцы па расейскай палітыцы, як расейцы, забываючы,што жывуць на Беларусі. У хаце ўключылі тэлебачнікі- ні адзіны канал не працуе, высьветляецца - ўсе пераведзена на лічбу, што адзнака часу, але ў фармаце FAT, для якога трэба набыць прыстаўку беларускай або кітайскай з беларускім декодэрам вытворчасьці- ўсе ж беларуская ўлада неяк кантралюе сваю медыйную прастору.Крызіс апошніх годоў у РФ, які закрануў і Беларусь, зьмяніў аўтапарк ўласных аўто. Раней гэта былі пераважна ўжо добра патрыманыя Фольксвагены,Опелі, Форды, пры невялікай колькасьці Мэрсаў вертыкальшчыкаў і БМВ мясцовага бізнесу. Сенньня ад колькасьці каштоўных Х5,Х6, Х7 , Мэрсэдэсаў вабіць у вачох, упершыню ўбачылі ў Магілеве Майбахі з мясцовымі нумарамі. На цэнтральных вуліцах проста выставы новых каштоўных самаходаў. Запыталі радакоў - адкуль, адказ -з Расеі. Дарэчы амаль незаўважна самаходаў беларуска-кітайскай вытворчасьці маркі Джэлі. На службе у катэдральным касьцеле Сьвятога Станіслава паболела вернікаў, зьмяніліся ксяндзы, сеньня яны ня маюць польскага акцэнту, як няма ўжо і польскіх імшаў  у раскладзе небажэнстваў, пануе беларуская мова, але касьцел гэта адзінае месца ў Магілеве,дзе яна пануе.На могілках па  ўсей Беларусі ўвесь тыдзень прыбіраліся, фарбаваліся- шла падрыхтоўка да Раданіцы, на вуліцах местаў паўсюль гандлююць кветкамі да Раданіцы. У траўні адбыўся саміт ўраду саюзнай дзяржавы ў Магілеве, паседжаньне было ў ратушы, Кабякоў размаўляў з расійскім прэм'ерам Мядзьведзевым пра кошты на газ і іншыя гаспадарчыя справы на фоне гістарычнага герба Магілева, якім былі таксама ўпрыгоджаны вуліцы места, што само па сябе было сьмешна, бо напэўна ніхто не патлумачыў прэмьеру РФ за што  нададзены такі гэрб і ягоны сэнс.На зваротным шляху зноў патрапілі ў чаргу на мяжы, у якой згубілі каля поўгадзіны. Заўважылі, што грузавікі з расейскімі нумарамі йдуць па асобнай паласе і падаюць памежнікам нейкую паперу, усе самаходы з украінскімі нумарамі і часткова з беларусімі памежнікі накіровываюць у адстойнік. 

 

_______________________________________________________________________________________________________________________

                                                Апошняя вандроўка на Беларусь-сакакавік 2016.

                Пасля паўгадовага перапынку зноў патрапіў на Беларусь , напачатку сакавіка 2016, рухаліся на легкавым самаходзе, аформілі "Зяленую картку" на мяжы і лекка патрапілі нарэшце на Беларусь. Краіна сустрэла дрэнным шляхам, які раней быў заўседы лепш за расейскі і проста ўзорны, новымі аб'явамі аб платным шляху, білбордам аб Казіно і гральных аўтаматах у 4 кілометрах ад мяжы. Але ад самой кропкі зьбіраньня грошаў не засталася нават сьледу: ні руччавых шлагбаўмаў , ні будак.Толькі сумуючыя прадстаўнікі беларускай транспартнай міліцыі. Істотных зьменаў да Магілеву па шляху незаўважылі, а гэта прыблізна 130 км па краіне.  На ўскрайку места -  у раене Казіміраўцы(новабудоўлі) заўважылі новы гіпермаркет турэцкай сетцы "Miele", а таксама новую краму сетцы "Рублеўскій".Праехаўшы места наскрозь заўважылі, што пераважная частка вулічнай дзяржаўнай рэкламы на беларускай мове. Асноўная частка гэта рэклама беларускай мовы кшалту-"Ажыны", "Трускаўкі", "Журавіны" па-беларуску, або "Першае слова на роднай мове"- прысьвечнана папулярызацыі роднай мовы - зьявілася 1.5-2 гады таму. Але зьявілася новая рэклама на основе слогана" Я люблю Беларусь" і яе проста выключна шмат і шмат каляровых,памерных, дызайнавых варыяцыў, На  адным з мастоў яна больш чым на 40 слупах па па абодва бакі- безперапынна. Мясцовыя ўлады нагадваюць месьцічам, што яны яшчэ пакуль жывуць на Беларусі. А то з улікам расейскай медычнай прасторы насельніцтва пачало дэзарыянтавацца- ў якой краіне яно жыве. А гэтак выйдзі на вуліцу , або зірні ў вакно - на слупу напісана- Беларусь. Зьявілася таксама рэклама са словамі з дзяржаўнага гімну- "Сэрцам адданыя роднай зямлі". Напэўна ўсе гэта дзейнічае.

                Атрымалася прабыць толькі тры дні. У размове з месьцічамі высьветлілася масавая незадаволеннасьць ўладамі з нагоды пагаршэньня умоваў жыцьця, але ніякіх рэвалюцыйных настрояў, каб не стала горш, каб не было , як на Украіне. Украінцы , якія як бежанцы прыехалі на Беларусь ,сталі звальняцца і зьвяртацца на Украіну ў сувязі з пагаршэньнем умоваў існаваньня.

                Кошты і крамы.  Бутэлька "Баржомі " , шкло 0,5 л,ў Маскве  каштуе 169 рублей РФ, гэта  больш за 2 эўра, а ў Магілеве 16 тыс.беларускіх - гэта 0.75 эўра  - больш чым ў 2.5 разы таньней! Але абутак турэцкай і кітайскай вытворчасьці ў фірмовых буціках таго ж "Miele" у 2-2.5 разы каштоўней за маскоўскі кошт. У Гіпермаркеце людзей няшмат, але на касах вялізныя чэргі, бо вельмі доўга абслугоўваюць кожнага кліента, высьветлілася, што акрамя машынак са штрых-кодамі, есьць яшчэ тры(!) - белы,жоўты і ружовы сшыткі з кодамі і палова тавараў забіваецца ўручную, бо без штрыхкодаў, да таго касіры блытаюцца ў якім жа сшыткаў дакладны тавар. Гэта сьведчыць аб выключна дрэнным мэнэджмэнце.  Жахліва, што на паркінгу не вызначаны шэрагі, ніякімі лічбамі ці літарамі, прыходзіцца доўга шукаць самаход, выключна дрэнна зроблены ўезд-выезд, няма знакаў размяркаваньня руху- такі гіпэрмаркет намі убачаны ўпершыню, спадзяемся , што так не па ўсей краіне. Далека не толькі да Эўропы, далека нават да Масквы, але будзем спадзявацца , што навучацца. Зайшлі ў мясцовую аптэку і здзівіліся- на кожнай другой ,калі не часьцей, каробачцы - шыльдзік-"зроблена на Беларусі". Адрозьніваюцца назвы лекаў, выгляд, расійскіх амаль няма, есьць польскія , літоўскія, украінскія. Прыйшлося кансультавацца па дзіцячаму парацэтамолу, ібупрафену і г.д. ,бо іншыя назвы і выгляд. Зьвярнула на сябе ўвагу 11 назваў-відаў беларускай віагры, вельмі таннай. Цалкам лекі танньнейшыя за расейскія. Белфарм парадаваў сваей перамогай на ўласным рынку. Раней таксама прыходзілась набываць лекі, вітаміны беларускай вытворчасьці для знаемых расіянаў, але гэта было зьвязана не з коштамі , а вялізнай колькасьцю так званых падробных "пустышак"  на расійскім рынку.

            Як звычайна наведваю кніжныя крамы, яны тут дзяржаўныя і захаваліся цалкам,  на тых жа месцах, з тымі ж савецкімі назвамі, што і 30-40 гадоў таму. Кніжак на беларускай мове зараз добра , калі есьць 15%, пакупнікоў вельмі мала, сеньня насельніцтва амаль не чытае. Пытаюся пра дзіцячую біблію на беларускай мове, нідзе няма, есьць 4-5 варыянтаў на расейскай мове. Тут таксама пануе расейская медыйная прастора. Цікаўлюся на беларускія казкі і тут есьць выбар, нават неблагі, набываю некалькі кніжак у якаснай вокладцы з адной серыі"Бабуліны казкі ", "Мудрыя казкі" і г.д.выдавецтва "Харвест". Потым , калі пачаў чытаць дачцэ ў Маскве быў зьбянтэжаны ад колькасьці лексічных памылак. Гэта нешта сэрэдняе паміж беларускай мовай і трасянкай. Нават на адной старонцы, у падобных сказах "работа" і "праца" і адпаведна "работаць "  і "працаваць"- побач. Такога шмат, вучыць мову па такім казкам немагчыма. На вокладцы , таксама памылкі: "наклад" -па беларуску,  а не тыраж, "замова", а не заказ. Адказны за выпуск - І.В. Рэзько напэўна дрэнна вучыўся ў школе, адзін бал па дзесяцібальнай беларускай шкале адзнак.

              Кароткія вакацыі скончыліся і трэба зьвяртацца дадому. Мусілі спыніцца на мяжы з Расеяй  - расійскія памежнікі, па невядомых справах перыкрылі  мяжу, пастаяўшы каля гадзіны на адным месцы кіроўцы пачалі разам сігналяваць, бо "пробка"(карак)  дасягнула некалькі кіламетраў. Гэта дамагло. Памежнікі сталі прапускаць самаходы з двух шляхоў, прызначанных для легкавікоў і нам пашанцавала- мы праехалі, але менавіта за маім самаходам, расейскія памежнікі зноў перакрылі шлях. Таксама адзнака якасьці працы агульнай эўраазійскай прасторы.

                                                                  Працяг будзе. Мадэратар.