ГІСТОРЫЯ ГРАМАДЫ

Гiсторыя Грамады Беларускае Культуры iмя Франьцiшка Скарыны м.Масквы
(раней Таварыства беларускае культуры iмя Ф.Скарыны –скарочана ТБК)

Г .Л.

1. Пачатак
Крыху статыстыкi : згодна перапiсу 1989 года ў РСФСР пражывала 1 млн. 200 тысячаў статыстычных беларусаў, у тым лiку каля 73 тысячаў у Маскве. Яшчэ напачатку 80-гадоў памiж студэнтамi некалькiх маскоўскiх ВНУ было створанае нефармальнае "беларускае студэнцкае брацтва", якое налiчвала каля 30 сяброў. Але да пачатку перабудовачных працэсаў беларуская дыяспара ў Маскве мела неакрэсьлены характар. Першай ластаўкай гучна заявiўшай аб сабе, з экрана тэлебачнiкa, з пачатку перабудовы, была маладзевая суполка "ПАГОНЯ" (каля 40 сяброў –пераважна МДУ), створаная маскоўскiмi студэнтамi яшчэ y 1987 годзе . Менавiта сябры гэтае суполцы ўзьнялi ў Маскве, ўпершыню, бел-чырвона –белы сьцяг.За выключэньнем двух чалавек, yсе гэтыя студэнты зьехалi на Беларусь. 26 кастрычнiкa 1988 года атрымала афiцыйны статут (зарэгiстравана Массаветам) Маскоўскае гарадское таварыства беларускае культуры iмя Франьцiшка Скарыны (ТБК), ў арганiзацыi якога вялiкую ролю адыграў праф. Аляксей Каўка. Гэта была першая афiцыйна ўтвораная Суполка Беларускае дыяспары ў РФ напрыканцы ХХ ст .У склад згуртаваньня ўвайшлi : беларускiя лiтаратары, пiсьменьнiki, вайскоўцы, навукоўцы, сябры суполкi "Пагоня" i былога "студэнцкага брацтва".

 

2.Рамантычны перыяд(1988-1994).
Канец 80-х гадоў мiнулага стагоддзя вызначаўся моцным уздымам нацыянальна-вызваленчага руху на абшарах "ласкутнага" СССР, уздымам зацiкаўленнасьцi нацыянальных меншасьцяў РСФСР да сваей нацыянальнай гiсторыi, культуры, мовы, у тым лiку  ў Маскве. З 1988 па 1991 ў Маскоyскае Таварыства беларускае культуры запiсалiся каля семiсот(!) чалавек. Гэта былi людзi розных нацыяў i веравыначэньняў, поглядаў.
Беларусь была іх Радзімай.

Найбольшую колькасьць людзей у ТБК прывялi ў той час сябры суполкi БНФ, праз тагачасныя мiльенныя мiтынгi ў Маскве - беларусы проста прыхадзiлi пад бел-чырвона-белыя сьцягi. Амаль задарма ў "Камасамольскай праўде" або "МК" можна было надрукаваць аб'явы Таварыства. Шмат людзей прапанавалi сваю дапамогу.

З 1990 года ў межах маскоўскага таварыства беларускае культуры запрацавалi : нядзельная беларуская школка для дзяцей, згуртаваньньне беларускiх вайскоўцаў праз якое на Беларусь зьвярталiся афiцэры-беларусы ў беларускае войска, маладзевая сэкцыя, суполка БНФ, пачаў рэгулярна выходзiць бюлютэнь "Шляхам Скарыны", на маскоўскiх вулiцах і плошчах залуналi бел-чырвона-белыя сьцягi ў часы масавых палiтычных мерапрыемств таго часу. Бел-чырвона-белы сьцяг i Пагоня былi ўпершыню рэпрэзентаны ў РФ нашым Таварыствам, як нацыянальныя сымбалi Беларусаў. У час ГКЧП бел-чырвона-белы сьцяг разам з расейскiм трыкалорам быў узьняты сябрамi ТБК над Белым Домам РФ на паветраным шару. Частка сяброў ТБК актыўна ўдзельнiчала ў абароне Белага Дома (есьць yзнагароджаныя).

У 1991 годзе, адразу пасля путчу, з дапамогай Cтаршынi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь Станiслава Шушкевiча, якi i раней падтрымлiваў сувязь з ТБК, асаблiва y час ГКЧП, нашае Таварыства атрымала сядзiбаю добрае памяшканьне ў амбасадзе РБ, што безумоўна паспрыяла дзейнасьцi ТБК I беларускай дыяспары ў РФ.

Актыўны ўдзел у працы ТБК прымалi беларускiя вайскоўцы, якiя напачатку 1991 года y межах ТБК стварылi "Згуртаваньне беларускiх вайскоўцаў".Галоўным арганiзатарам у вайсковым накiрунку працы ТБК быў шматгадовы Сакратар ТБК, беларускi паэт, палкоўнiк Iгар Паўлоўскi. У1994 годзе гэтая сэкцыя ТБК спынiла свае iснаваньне, бо абсалютная большасьць актыўных сяброў ужо служыла ў беларускiм войску.Большую частку сваех iмпрэзаў гэтая сэкцыя ладзiла сумесна з астатнiм ТБК. Далей дзейнасьць БЗВ перанесена на Беларусь і яе старшынем стаў вядомы беларускі палітык Мікола Статкевіч.

Маладзевая сэкцыя ТБК, нашчадак перабудовачнай " Пагонi", на працягу 13 гадоў некалькi разоў меняўшая сваю структуру i cтан, iснавала да 2005 году. Праз удзел у яе працы прайшлi каля 2-ух соцень хлопцаў i дзяўчат.  Гэтая сэкцыя ўяyляла сабой нефармальную тусоўку маладых беларусаў, якiх аб'ядновае беларуская мова i беларуская песьня.Свае iмпрэзы маладыя беларусы праводзяць як сумесна з ТБК, так i асобна.

Два гады у межах ТБК адпрацавала нядзельная школка, якая трымалася на энтузiазме сп. Ганны Рыжкоўскай. Але з аб'ектыўных i суб'ектыўных фактараў , у першую чаргу па-за недахопу сродкаў, школка спынiла свае iснаваньне.

Выданьне Таварыства "Шляхам Скарыны" выдавалася 1-3 разы на год: 6 нумароў выйшла пад рэдакцыяй Аляксея Каўкi і Алеся Драянкова, 11 нумароў пад рэдакцыяй Генадзя Леха з актыўнай дапамогаю Таiсы Мiшчанкi i Вiктара Iванова .Потым рэдактарам "ШХ"  стаў Алесь Гелагаеў, якi падрыхтаваў апошнія 18-23-нумары. Гэтае выданьне зьяўлялась галоўным сродкам iнфармацыi аб падзеях i iмпрэзах у Таварыстве. Склад рэдакцыi , якi вызначае РАДА ТБК, складаў ад 4 да 7 чалавек у розныя часы. Рэдакцыя ТБК, у першую чаргу сябра Рады ТБК Таiса Мiшчанка, садзейнiчала выданьню зборнika вершаў I.Паўлоyскага "Над Беларусьсяй чорныя хмары", а таксама матэр'яльна дамагала некалькi выданьням на Беларусi. Пасля ад'езду, на працу ў Менск, апошняга рэдактара ШС Алеся Гелагаева выданньне больш не выдавалася.

У 1993 годзе ў межах ТБК быў утвораны фальклорны гурт "Алеся", якi аб'яднаў аматараў беларускай песьнi.З таго часу і па 2003 год, гэты гурт узначальвала і трымала на сваех жаночых плячах Алеся Адамаўна Бабарэка, дачка славутага беларускага фiлолага i асьветнiкa Адама Бабарэкi.Зьмянiлась некалькi складаў гэтага гурта. Неаднойчы гэты гурт выступаў на фальклорных фэстах на Беларусi й у Маскве. Спыненьне працы хору зьвязана з хваробай і смерцю Алесі Адамаўны, замены ей не знайшлося.

У 1991 годзе была створаная вунiяцкая (грэка-каталiцкая) суполка, ў першую чаргу, намаганьнямi сябра РАДЫ ТБК Генадзя Прыбыткi. Айцец Ян Матусевiч, тагачасны кiраўнiк вунiяцкай царквы на Беларусi, некалькi разоў прыязжаў Маскву, праводзiў Сьвятую Iмшу i хрост.Прыязжалi i праводзiлi iмшы маладыя святары новай гэнерацыi, але з ад'ездам на Беларусь актыўных лiдараў "дзесяткi" к 1994 году дзейнасьць вунiяцкай суполкi амаль спынiлася. Каталiкi i праваслаўныя , складаючыя пераважную большасьць сяброў ТБК, сваех асобных плыняў нiколi не стваралi, бо аб'яднаўчым фактарам тут зьяўляецца беларуская мова i культура. Тым ня меньш трэба адзначыць, што частка сяброў ТБК час ад часу супольна наведваюць беларускамоўныя каталiцкiя iмшы ў касьцеле Сьвятога Людовiкa. Трэба адзначыць, што каталіцкія казаньні па -беларуску былі магчымыя толькі ў той перыяд, калі каталіцкай царквой у Расеі кіраваў Арцыбіскуп Тадеуш Кандрусевіч.

Галоўным рухавiком дзейнасьцi ТБК ў розных накiрунках заўседы была суполка руху БНФ, да 1991 году - група падтрымкi БНФ. Негледзячы на тое, што нават у самые лепшыя часы (1992 год) сябры гэтае плынi складалi каля 10 % ад усяго ТБК ўплыў гэтае плынi на ТБК заўседы быў вызначальным. З пачатку cвайго iснаваньня па сеньняшнi дзень лiдарам гэтай, хутчэй за ўсе iдэалагiчнай плынi ТБК, зьяўляецца Генадзь Лех.

Першым Старшынем ТБК, каля года, быў Аляксей Каўка, склад першай Рады ТБК-16 чалавек. Другiм ганаровым Старшыней ТБК у траўнi 1990 году быў абраны славуты беларускi пiсьменьнiк- Алесь Адамовiч ,а працоўным намесьнikaм Алесь Драянкоў, пры гэтым Рада была пераабраная на склад 12 чалавек. Праз два гады выконваючым абавязкi Старшынi ТБК быў прызначаны cябра Рады ТБК Антось Сабалеўскi, намесьнiкaм Генадзь Лех, склад РАДЫ ТБК - 9 асобаў.Шматгадовым Сакратором ТБК і далей Грамады быў Паўлоўскі Ігар да сваей сьмерці."Дзядька Ігар" - як клікалі яго ў ТБК- былы палкоўнік савецкага генштаба, беларускі паэт быў шмат у чым стрыжанем і аўтарытэтам у суполцы БНФ і ТБК. Потым ТБК(Грамаду) ўзначальвалі Ганна Рыжкоўская і Генадзь Лех.

Да пачатку 1994 году ў рэгiенах РФ было зарэгiстравана 15 суполак беларускае дыяспары, з якiмi ТБК наладзiла стасункi. З 1994 году ТБК увайшло y склад Згуртаваньня Беларусаў Сьвету (ЗБС). Ад ТБК на I Зьезд ЗБС было вылучана 27 дэлегатаў па ўсем сэкцыям. Гэтая арганiзацыя аб'яднала суполкi беларусаў па ўсяму Сьвету з мэтаю каардынацыi дзейнасьцi беларускай дыяспары. 1994 год можна лiчыць канцом рамантычнага перыяда ў iснаваньнi ТБК. За гэты час у РФ i Маскве сфармавалася I вызначылася рэальная беларуская дыяспара, аб'ядналася сусьветная беларуская дыяспара, а галоўнае у 1991 годзе на мапе Сьвету зьявiлася новая дзяржава - Рэспублiкa Беларусь, якая есьць нашай метраполiяй.

3. Праблемны перыяд (1995-1999 г.).
У сувязi з палiтычнымi зьменамi на Беларусi , у першую чаргу адстаўкаю С.С. Щушкевiча, зьменаю yнутранага i зьнешняга курса, у беларускай дыяспары РФ напрыканцы 1994 года – напачатку 1995 году зьявiлася шмат праблемаў: маральных і матар'яльных. Зьнiкла маральная падтрымка i кантакты з урадам РБ; яшчэ летам 1994 году ў ТБК гвалтоўна адабралi памяшканьне ў амбасадзе РБ, дзе прапала бiблiятэка беларускае лiтаратуры, беларускiя iконы i iншая дробная маемасьць ТБК. Гэта нядзiўна, на той час сярод дыпламатычных i гаспадарчых супрацоўнiкaў амбасады было толькi 3  беларуса i нiводнага грамадзянiна РБ.

Галоўнае крэда тагачаснае пераважнае большасьцi супрацоўнiкаў амбасады: "Убирайтесь вон, в свою Белоруссию". Гэта быў нонсенс. Але вiнавата ў гэтым зусім трошкі i кiраўнiцтваТБК (РАДА). Не маючы адзiнай пазыцыi па пытаньню кадравага становiшча ў амбасадзе РБ, негледзячы на сустрэчы з тагачасным кiраўнiкoм МЗС РБ сп.П. Краўчанкам у 1992-1993 годзе, кiраўнiцтва ТБК ня здолела абаранiць свае пазыцыi, перашкодзiла традыцыйная беларуская памяркоўнасьць i талерантнасьць - надзея на тое, што " с часам усе ўтрасецца". Ня ўтраслося, сп.Краўчанка,як паказала далейшая гісторыя, быў звычайным наменклатурным перабежчыкам-вентылятарам.

Калi ж, пасля кадравых i палiтычных зьменаў у РБ, ТБК апынулася на вулiцы, прышлось шукаць новыя прытулкi i фундатараў сваей дзенасьцi.Трэба зазначыць, што акрамя аплаты памяшканьня, ўсе астатнія выдаткі ТБК несла коштам ахвяраваньняў яе сяброў. Значная частка сяброў страцiла цiкаўнасьць да дзейнасьцi таварыства. Больш таго , пачынаючы з 1995 году , маскоўскiя беларусы перасталi перасяляцца на сталае месца жыхарства ў Беларусь (пераважна ў Менск) з прычынаў эканамiчных, палiтычных i моўных. Падобныя праблемы ўзьнiклi па ўсей беларускай дыяспары Расеi: перасталi да 1999 году стварацца новыя супокi, спынiлi сваё iснаваньне некалькi старых.

Але большасьць сяброў ТБК жадала працягу дзейнасьцi таварыства. У студзенi 1995 году, пасля 3-х месяцавых кансультацыяў на тэму ,як жыць далей, сабраўся вялiki сход ТБК. Была абраная новая Рада ў сладзе 9 асобаў, лiдарам ТБК стаў Генадзь ЛЕХ, ягоным намесьнiкam Таiса Мiшчанка. Cакратаром ТБК застаўся Iгар Паўлоўскi. Было прынятае рашэньне не ўчыняць публiчнай спрэчкi з амбасадаю РБ, бо гэта дыпламатычнае прадстаўнiцтва сваей Беларусi, чые б ня былi супрацоўнiкi ў гэтай установе. Была выпрацаваная новая схема дзейнасьцi ТБК. Для вялiкix сьвяточных iмпрэзаў арэндовывалiся добрыя залi, для працоўных сустрэчаў арэндавалiся часовыя памяшканьнi або прыватныя кватэры.

Зноў наладзiлася праца "унiверсiтэта гiсторыi культуры" - лекцыi па гiсторыi Беларусi наладзiў сябра Рады ТБК Сяржук Папоў.Была адрацаваная праграма сяброўскiх гастроляў беларускiх бардаў у Маскве. На працягу 1996-2013 году нашае ТБК наведвалi некалькi разоў славутыя барды Вiктар Шалкевiч, Эдуард Акулiн, Зьмiцер Бартосik i Андрусь Мельнiкaў, Вайцюшкевіч і г.д.. У 1995-1996 годзе да нас на вечарыну ў ЦДЛ прыязджалі гурты "СЬВЯТА", "Ліцьвіны". Некалькі разоў у нас выступаў гурт "Стары Ольса".

Усе гэтыя iмпрэзы фундавалicя праз фундацыю створаную Генадзем Лехам. У гэты цяжкi час ТБК здолела ня толькi выжыць без усялякае дзяржаўнае дапамогi , але i наладзiць сувязi з iншымi грамадскiмi i нацыянальнымi cуполкамi Масквы. Лiтаральна ў гэты перыяд ТБК ажыцьцявiла cваю iдэю "чучхэ". У гэты перыяд ТБК 9 разоў праводзiла пiкетаваньне Амбасады РБ з лезунгамi абароны беларускай дзяржаўнасьцi, мовы, культуры, некалькi разоў з дапамогаю iншых грамадскiх арганiзацыяў дэмакратычнага накiрунку праводзiлiся мiтынгi, прысьвечаныя абароне правоў чалавека на Беларусi,4 разы праводзіліся мерапрыемствы па чарнобыльскай тэматыцы. Добрую дапамогу дзейнасьці ТБК(Грамадзе) заўседы аказваў сябра Рады Андрэй Макагон.

4. Сеньняшнi Дзень Грамады Беларускае Культуры.
У 2000 годзе ТБК прайшоў перерэгiстрацыю пад назвай РГА "Грамада беларускае культуры" iмя Франьцiка Скарыны (региональная общественная организация "Общество белорусской культуры". Перерэгістрацыя была зьвязаная
з ліквідацыяй зьверху ўсех нацыянальных структураў, створаных у часы СССР.

У стаўленьнi расейскіх уладаў да дыяспары адбылiся зьмены - улады РБ пачалi ствараць "сваю дыяспару". Пасля 5 –гадовага перапынку э Расеi створана ажно 42 новых суполкi, падтрымлiваючые iнкарпарацыю Беларусi ў склад Расеi. 2 красавiка 1999 года гэтыя фармальныя структуры ўтварылi Федэральную аўтаномiю Беларусаў РФ на Зьезде y Маскве , дзе прысутнiчалi дэлегацыi ўрадаў Масквы, РФ I РБ. Сярод новаўтварыных " папяровых" зьвяртаюць на сябе увагу "беларуска-расейскiя спартовыя клубы", " Общества по поддержке Союза России и Беларуси и лично Президента А.Г.Лукашенко".

У супрацьвагу ў Расеi, было ўтворанае Межрэгiянальнае Аб'яднаньне Беларусаў Расеi (МАБР), у склад якога ўвайшлi суполкi, створаныя яшчэ у 1988-1994 гады, у сяброў якiх хапiла духу супраць-таяць гэтае навале. Сярод гэтых суполак было нашая маскоўская ГРАМАДА, як   галоўны ўтваральнiк.

На Зьезде нашага Аб'яднаньня 25 сакавika 1999 года (сьвяточны Дзень Волi Беларускага Народу) прысутнiчалi С.Шушкевiч, С. Домаш., Г.Сурмач I iнш. Вядомы беларускi палiтык сп. Лебедзька, на гэты конт, выказаўся: " Цяпер мы маем шчырую і няшчырую беларускую дыяспару". Можна дадаць - рэальную i "саюзна-наменклатурную".

   Дэлегацыя ад ГРАМАДЫ актыўна ўдзельнiчала ў працы III-VI Зьездаў Беларусаў Сьвету, прычым у складзе агульнай дэлегацыi ад РФ. "Намеклатурна-саюзныя" апаненты канкурэнцыi не склалi.Час паказаў , што "саюзныя" беларусы могуць нешта рабіць, часам незразумелае толькі за бюджэтныя грошы. Сеньня ў РФ есьць добрае слаўцо-"піліць бюджэт". Намаганьнямі сяброў Грамады і безумоўна з дапамогай ураду , у Маскве , на Кутузаўскім прасьпекце быў пастаўлены помнік народнаму паэту Беларусі Янке Купале. Стварэньне бронзавага макету помніка аплаціў сябра Рады Антон Сабалеўскі , сеньня , на жаль, які ў іншым сьвеце.

Нашая суполка па-ранейшаму змагаецца за адчыненьне ў Маскве беларускага нацыянальна-культурнага цэнтра, за адчыненьне беларускага лiцэю, за захаваньне беларускай прысутнасьці ў РФ.. Сябры ГРАМАДЫ аказваюць iнфармацыйную, маральную i матэр'яльную падтрымку адно аднаму, знаемяць сваех дзяцей, сьвяткуюць агульныя беларускiя сьвяты і дні нараджэньня.

Нашая ГРАМАДА працягвае праграмы сустрэч са славутымi людзьмi Беларусi. Некалькі разоў -  адбыліся сустрэчы-вечарыны з славутым беларускiм гiсторыкам Уладзiмерам Арловым, аўтарам "10 вякоў беларускай гiсторыi". Адбывалiся таксама сустрэчы з Г.Сагановiчам, Л. Баршчэyскiм, Г. Бураyкiным, В.Вячоркай, Юрыем Хадыкам, Мілінкевічам і іншымі.Звычайна сустрэчы прымяркоўваюцца да нацыянальных сьвятаў, як Дзяды, Дзень Волі і інш.

Час мяняецца і ў сеньняшней Маскве налічваецца каля 12 рэстарацыяў з Беларускай кухняй, па падліках Віктара Дзятліковіча, што само па сабе есьць добра.  Безумоўна за гэты час, а прайшло 25 год з часу стварэньня Грамады-ТБК, шмат сяброў адышло ў іншы сьвет,  прытоку  новых сяброў не садзейнічала становішча на Беларусі. Часам на імпрэзы прыходзіць шмат моладзі, але сеньняшняя моладзь суперрацыянальная і пабойваецца адкрыта далучацца да Грамады. Грамада моцна састарэла і шмат якія актыўныя раней сябры, сеньня ўдзелу ў яе працы не прымаюць. Безумоўна есць і  разчараваньне ад неадбыўшыхся мараў, гэта тое з чым сустрэлася і беларуская дыяспара ў іншых краінах зараз і раней за нас.

 Склад сяброў i прыхiльнikaў ГРАМАДЫ зьменьшыўся і сеньня - каля 100 асобаў.

 

МІЖРЭГІЯНАЛЬНАЕ АБ'ЯДНАНЬНЕ БЕЛАРУСАЎ РАСЕІ

Межрэгiянальнае аб'яднаньне беларусаў Расеi.

 

1.Гicторыя пытаньня.

Упершыню размовы аб неабходнасьцi cтварэньня агульнарасейскай арганiзацыi беларускай дыяспары ўзьнiклі ў час правядзеньня ПЕРШАГА ЗЬЕЗДУ БЕЛАРУСАЎ СЬВЕТУ , летам 1993 году.Гэта быў час завяршэньня "рамантычнага" перыяду ў беларускiм адраджэнскiм рухе, час вялiкiх але марных надзеяў на атрыманьне ў хуткiм часе сваей рэальнай ,нацыянальнай , цывiлiзаванай эўрапейскай кватэры-незалежнай Беларусi. Шмат расейскiх беларусаў зьбiралася зьвярнуцца(i зьвярталiся з надзеяй на лепшае жыцьце і дабрабыт) на сваю Бацькаўшчыну. Але...

На Зьезде адбылося некалькi сустрэчаў кiраунiкоў суполак Масквы, Навасібiрску, Пiцербургу і г.д. з абмяркаваньнем гэтага пытаньня пры падтрымцы Рады ЗБС"Бацькаўшчына". У той жа час, ў 1993 годзе ,адбылiся зьезды ўкрaiнцаў і карэйцаў Расеi і былi створаныя агульнарасейскiя арганiзацыi гэтых дыяспараў.Але ў беларусаў рэальных выканаўцаў гэтая справа не знайшла, бо вялiкае патрэбы ня было-суполкi iмкнулiся мець справу ў першую чаргу з Беларусьсю, чым памiж сабой, дый Беларусь была багацейшай i мацнейшай, а тагачасны кiраўнiк Дзяржавы С.С.Шушкевiч з паразуменьнем ставiўся да справаў дыяспары.

Гэтак было да 1997 года, калi справы на Беларусi ўжо кардынальна зьмянілiся.На гэты раз жабрацкай і таталiтарнай Беларусi спатрэбiлася агульна-расейскае аб'яднаньне беларусаў для падтрымкі панславянскай ідэалогіі і асабіста Лукашэнкi.5 лютага 1997 года ў Менску адбылася афіцыйная "нарада прадстаунiкоў беларускiх суполак "па пытаньню правядзеньня Зьезда Беларусаў Расеi з мэтаю ўтварэньня агульнарасейскай арганізацыi беларусаў.Нарада адбывалася пад дахам грамадска-культурнага таварыства "Радзiма", якое у савецкi час было прыдаткам структур КДБ па працы з дыяспарай ( магчыма і зараз , бо функцii КДБ iстотна не зьмянiлiся).Пра правядзеньне iмпрэзы маскоўскiя беларусы даведалiся выпадкова і адразу пажадалi прыехаць , бо праз сваiх землякоў атрымалi праграмку , ў якой было пазначана, што на нарадзе будуць прысутнiчаць дарадцы Лукашэнкi, прадстаўнiкi Саўмiну РБ, Мiтрпалiт Фiларэт, Заметалiн, Латыпаў, "славянскiя саборы" , iншыя вядомыя прадстаўнiкi акупацыйна-калабаранцкiх колаў.Мэта зьезду -падтрымка рэжымуЛукашэнкi і ідэяў "саюзу" дыяспарай ў Расеi, у перспектыве стварэньне паралельнага аб'яднаньня дыспары ў Сьвеце, супраць iснуючага ЗБС "Бацькаўшчына". Самае смешнае , што пытаньне правядзеньня зьезду беларусаў Расеі павiнны былі вырашаць досыць адыезныя асобы з Прыднястроўя, Башкортостану,Арменіі и Чарнігаўшчыны..Напрыклад делегацыя з Арменіі ўяўляла сабой дзьвух жанчын- габрэек з "Славянскага дома Арменіі", якіх нішто не датычыла ў беларускіх справах, акрамя агульнай пракамуністычнай арыентацыі, ну і дармовага тура ў Менск .Рэальна на сходзе былі толькі дарадцы Лукашэнки беларускамоўныя Яновіч і Гурко, невядомыя нам прадстаўнiкi Саўмiну выступiушыя на слабай беларускай мове, а "славянскiя саборы" ня высовывалiся.Маскоўская дэлегацыя першай сама узяла слова і паставiла ўсе кропкi на месцы. Пасля заявы маскоўскiх беларусаў астатнiм ня было чаго казаць акрамя агульных словаў аб "еднасьці народаў былога СССР" . Настрой у арганізатараў быў сапсаваны-сэнс дзейства зьнiшчаны.Было падпiсанае пагадненьне са старшыней маскоўскай суполкі пры падтрымцы піцерскіх беларусаў , што разгляд і абмеркаваньне справы адкладываецца. Такім чынам пралукашэнкаускi зьезд восеньню 1997 году ў Башкортостане(Уфа) ня адбыўся, бо для гэтае справы яшчэ ня былі створаныя фармальныя структуры , а рэальна дзеючыя суполкі дыяспары або ўстрымлівалiся, або былi супраць. Але справа на гэтым ня скончылася. Дзеля ідэалагiчнай падтрымцы ў Расеi і Сьвеце лукашэнкаўскай дыктатуры ўсе роўна было патрэбна стварэньне новай паралельльнай беларускай дыяспары.Хай сабе і фармальна.

 

2.ПАДРЫХТОЎКА ЗЬЕЗДУ.

Летам 1997 году ЗБС"Бацькаўшчына " праводзiла ў Беластоку чарговую навукова-культурную канфэрэцыю "Культура Беларускага Замежжа".На гэты сход ад Расеі прыехалi кiраўнiкi 5-i самых буйных суполак з Пiцербургу, Iркуцку , Масквы, Навасибiрску i Калiнiнграду.Пасля канфэрэнцыi адбылося абмяркаваньне пытаньня правядзеньня Ўстаноучага Зьезду памiж кiраўнiкамi гэтых суполак. Памiж старшынямi пiцербургскага и маскоўскага таварыстваў беларускай культуры(найбольш буйнымі і " старымі") спадарамі Валянцінам Грыцкевiчам и Генадзем Лехам было дасягнутае пагадненьне аб правядзеньни напачатку 1999 году, у Маскве, Зьезду беларусаў Расеi.Прадстаўнік Iркуцку Алег Рудакоў станоўча паставiўся да гэтага пагадненьня і пазьней увайшоў у Аргкамітэт Зьезду, а старшыня Навасібірскага таварыства ўстрымаўся(пазьней перайшоу на бок рэжыму). Прадстаўнiк Калiнграду (сп.Шаховіч) паведамiў, што ягоная суполка ўваходзiць у аб'яднаньне Беларусаў Балтыi i ўдзельнічаць у расейскіх справах пакуль ня зьбiраецца.

На працягу 1998 года маскоўскае ТБК інфармавала iснуючыя суполкi і зацiкаўленых асобаў аб падрыхтоўцы Зьезду. Быў створаны Аргкамитэт зьезду, якi на сваім паседжаньнi вырашыў правесьці Зьезд беларусаў РФ 27 сакавіка 1999 году (найбліжэйшая да 25 сакавіка субота). З гэтаю мэтай Аргкамiтэт мусiў ўступiць у кантакт з Мiннацам Расеi, Мiнюстам Расеi i Дэпартаментам па межрэгіянальных сувязях Маскоўскай мэрыi. Ўсе гэтыя расейскія ўстановы напачатку досыць прыхільна паставiлiся да iдэi Зьезду. Мiнюст Расеi даў даведку :на 1 верасня 1998 году ў Расеi дзейничала 14 афицыйна зарэгiстраваных у 1988-1995 гадах суполак, але як высьветлилася 3-ы з іх фактычна спынiлi свае iснаваньне у 1994-1996 г.Пры гэтым новыя не стваралися , бо становiшча ў самой метраполii -Беларусi i рэферэндумы 1995-1996 гадоў не спрыялi гэтаму працэсу. Мiннац Расеi , ў асобе загадчыка адзелу сп.Кана М.В. паведамiў, што ягонае Мiнiстэрства прадаставіць памяшканьне і бярэ на сябе расходы на прыезд дэлегатаў.Вышэйзгаданы Дэпартамент Мэрыі ў асобе сп. Гарачава Ю.М. узяў на сябе расходы па размяшчэньню дэлегатаў зьезду. Маскоўскае таварыства, згодна закону, за свой кошт надрукавала аб'явы ў шэрагу цэнтральных газэтаў пра час і мэту правядзеньня Зьезду. Адбылося дзьве сустрэчы з удзелам прадстаўникоў мэрыі, Міннаца і аргкамитэту зьезду, на якіх абмярковываліся ўзоры запрашэньняў, колькасьць дэлегатаў зьезду і ганаровых гасьцей, здымкі дакумэнтальнага фільма пра зьезд i iншыя тэхнiчныя пытаньнi. Добрае стаўленьне да Аргкамiтэту Зьезду з боку расейскiх урадавых структураў доўжылася да 11 студзеня 1999 года, у гэты дзень чыноўнiкi Мiннаца РФ адмовiлiся ад далейшага супрацоў-нiцтва на падставе фармальнай iнфармацыi лукашэнкаускай амбасады ў Маскве, што дзейнасьць Аргкамiтэту Зьезду Беларусаў супярэчыць "працэсу аб'яднаньня Беларусi i Расеi". На наступны дзень адмовілася ад супрацоўніцтва мэрыя(пакінула за сабой статут назіральніка ад расейскіх уладаў). З гэтага дня замест дапамогi пачалiся перашкоды правядзеньню гэтага Зьезду.Безумоўна сапраўдны беларус ня будзе падтрымлiваць акупацыю сваей Радзiмы. У той жа дзень чыноўнiк Мiннаца г-н Кан прадставiў афіцыйную даведку ад Мінюсту аб тым , што на працягу апошнiх дзвух месяцаў у Расеi зарегiстравана 42(!!!) новых беларускiх суполкі і працэс працягваецца.

Аргкамітэту Зьезду ўдалося высьветліць цікавейшыя акалічнасьці:

1) ўтваральнікамі новых арганізацый зьяўляюцца, як правіла, тры асобы, часьцей адстаўныя службоўцы "сiлавых структураў РФ".,

2)новаствораныя структуры маюць чатыры новых тыпы назваў: а) "белорусско-славянский спортивный клуб г Омска" и г.д., б) "Общество поддержки Объединения Белоруссии и России и лично Президента Лукашенки г .Пскова" и г.д., в) рэгіянальныя федэральныя аўтаноміі беларусаў Комі, Карэліі і г.д., г) рэгіянальныя " белорусские землячества афганцев, интернационалистов и г.д. Москвы, Ленинградской области и т.д.".

3)кантактныя тэлефоны і адрэсы гэтых структураў, за выключэньнем новаствораных рэгiянальных аўтаномiй, стварэньнем якiх займаўся Мiннац РФ, зьяуляюцца "лiпавымi",

4) стварэньне і рэгiстрацыю новых структураў курыраваў "кадравы рэферэнт" Амбасады РБ ў Маскве А.В.Глод, фiнансаваньне з боку Беларусi.

Напрыканцы студзеня чыноўнiкi Міннаца РФ, Мінюста РФ , Лукашэнкаўскай Амбасады ,Мэрыі Масквы и Выканкама Саюза Беларусі і Расеі стварылі свой Аргкамітэт на чале з віцэ-прэм'ерам маскоўскага ўраду па пытаньнях канвэрсіі сп Каўрыгам Ф.П. Трэба адзначыць, што лукашэнкаўсая амбасада прапановывала свайго -"кадравага рэферента". Гэты сход наменклатуры карэйскага,буряцкага, украінскага, дагестанскага і беларускага паходжаньня прыняў рашэньне аб правядзеньні Сходу па утварэньню Федеральнай Аутаноміі Беларусаў у Расеі 2 красавіка 1999 года(дзень яднаньня наменклатуры РБ і РФ). Пры гэтэм, згодна закону аб Федэральнай культурнай аўтаноміі неабходна было мець региянальныя аўтаноміі больш чым у палове субъектаў РФ, што безумоўна нерэальна было выканаць нават для іх.Адзін з удзельнікаў гэтага "дзейства" загадчык Глаўнага ўпраўленьня выканкама Саюза сп Черняк А.В. выказаў меркаваньне, што беларусы есьць нацыя спецыфичнная , іх цяжка на штосьці арганізаваць, ня трэба перажываць, а Міннацу и Мінюсту трэба "падумаць" як "аформіць" гэтае ўтварэньне. Таким чынам беларускія суполкі Расеі мусілі праводзіць свой зьезд, а імпэрская і акупацыйная наменклатура свой.

 

3.Устаноўчы Зьезд Беларусаў РФ.

У склаўшыхся надзвычайных варунках маскоўскае таварыства культуры правяло некалькі надзвычайных сходаў, сустрэч з нешматликімі беларускімі бізнесоўцамі, пусьціла шапку па колу і талакой за два тыдні сабрала неабходныя грошы. Зусім нечакана грошы дало шмат маскоўскіх беларусаў.Асабліва трэба аддзячыць сп. Мішчанке, Буке, Леху, Валюжэнічу, Бабарэке, Шкіленку , якія разам унесьлі патрэбныя грошы. Усяго грошы далі больш 100 чалавек.І неабходная сумма была хутка сабраная Насуперак усяму ў настроях людзей панаваў уздым.А кажуць ,што беларусы ня армяне. Але ж могуць талакой ,хутка, ня горш за армян. Была за месяц аплочаная заля у ЦДЛ, апаратура, забраніраваны и аплачаны гатэль, каварня на харчаваньне и банкет, вырашаны ўсе квітковыя і тэхнічныя пытаньні. Уваходзячыя ў аргкамітэт прадстаўнікі Іркуцку і Піцербургу не мелі магчымасьці финасава дапамагчы Зьезду, але дапамагалі інфармацыйна і маральна. Аргкамітэт зьвярнуўся напрамкі да рэгіянальных адміністрацыяў РФ з лістамі аб выдзяленьні сродкаў на шлях дэлегацыям у Маскву і сродкі былі выдзеленыя. Неабходна адзначыць , што ў супрацьвагу, удзельнікі наменклатурнага межурадавага сходу за 6 дзен да ягонага пачатку яшчэ спрачаліся, хто павінен аплочваць урад Расеі, ці урад Беларусі(незразумела хто ж ўрэшце аплочваў). Тым ня меньш лукашэкаўская амбасада працягвала перашкаджаць , дасылаючы запрашэньні на свой сход і даючы дэзінфармацыю беларускім суполкам. У прыватнасьці, невядомы супрацоўнік амбасады за чатыры дні да правядзеньня Зьезду Беларусаў паведаміў якуцкай дэлегацыі на Зьезд, што маскоўскія беларусы свой зьезд адмянілі і будуць удзельнічаць у наменклатурным Сходе 2 красавіка(дзень яднаньня РБ і РФ) , квіткі на самалет якутцкай дэлегацыяй былі зданыя.Самае нахабнае што гэты невядомы спасылаўся на старшыню аргкамитэту Генадзя Леха.У выніку такой контрпрапаганды чатыры рэгиянальныя суполки(Якуція, Далекі Усход) не паехалі нікуды( шлях далекі і невядома , што адбываецца).Да таго ж аўтарытэт амбасады.........

І ўсе ж такі Зьезд адбыўся. 27 сакавіка на сход сабраліся прадстаўнікі суполак з Масквы , Піцербургу, Іркутску, Майкопу, Краснаярску(краявая аутаномия),Цюмені, Маскоўскай і Уладзімерскай вобласьцеў, усяго больш за 76 дэлегатаў з правам голасу каля 50 гасьцеў.На зьезд прыехала дэлегацыя Вярхоўнага Савету РБ, з удезелам С.С.Шушкевіча і Домаша А.М., дэлегацыя ЗБС " Бацькаўшчына" (Сурмач Ганна и Барыс Стук), прадстаўнік Дэпартамента маскоўскай мэрыі па працы са славянскімі нацыянальнасьцямі сп Волгіна Т.А.(безумоўна з назіральнымі мэтамі),прадстаўнікі іншых дыяспараў Масквы, вядомыя беларускія сьпевакі-барды Зьмицер Бартосік и Віктар Шалкевіч, прадстаўнікі сродкаў масавае інфармацыі з Беларусі(У.Панада и іншыя), беларускай рэдакцыи радые "Свабода" і іншыя. Але ў цэлым асвятленьня ў расейскіх СМІ беларуская імпрэза ня атрымала, бо гэты час галоўнай была тэма Косава і амэрэканскай амбасады ў Маскве вакол якой "сабралі" вялізны натоўп кідаючых ў будынак фарбу і яйкі, будынак амэрыканскай амбасады знаходзіўся ў 400 мэтрах ад будынку ЦДЛ, дзе праходзіў Зьед беларусаў.У гэты й жа дзень у Маскве праходзіў Ўстаноучы Зьезд Саюзу Правых Сілаў(СМІ аддалі тут належную ўвагу), які прыслаў за С.С. Шушкевічам "Мэрсэдэс" ,але дарэмна,чатыры гадзіны стаяла аўто чакаючы Станіслава Станіслававіча, але ен адмовіўся кажучы, што яму важна быць тут з роднымі беларусамі.

Зьезд пачаўся з традыцыйнага абраньня Прэзідыуму , у якой увайшлі Ганна Сурмач, Станіслаў Шушкевіч,Генадзь Лех и Анатоль Грыцкевіч, быіў абраны Сакратарыят. Ахову Зьезду несла дружына маскоўскіх беларусаў, якая добра выканала сваю працу(тут трэба падзякаваць Алесю и Янке Курысам, Алесю Каляде). Уся заля была ўбраная бел-чырвона-белымі сцягамі ,гэрбам "Пагоня", бел-чырвона-белымі спалучэньнямі кветак з нагоды Дня Волі Беларускага Народу. Перад урачыстым адкрыцьцем Зьезду маскоўскім фальклерным гуртом "Алеся" быў выкананы нацыянальны гімн "Магутны Божа". Шмат хто з прысутных падпяваў. Зьезд пачаўся з прывітальных выступаў гасьцеў з Беларусі: Станіслава Шушкевіча, Ганны Сурмач, іншых гасьцей з Беларусі,.выступамі кіраўнікоў суполак Да абедзенага перапынку былі зачытаныя ўсе прывітальныя заявы, зачытаная асноўная частка дакладаў.Вельмі спадабаўся грунтоўны даклад аб стане беларускага руху ў Расеі сп.Антоля Грыцкевіча. Пасля абеду была праведзеная арганізацыйная праца па абраню Рады Межрэгіянальнага Аб'яднаньня Беларусаў Расеі-МАБР(менавіта такая атрымалася назва ў гэтага ўтварэньня), дапрацоўцы і прыняцьця Статуту МАБР, абраньню Рэвізору МАБР.Были рэпрэзэнтаваныя выданьні: маскоўкіх беларусаў - "Шляхам Скарыны", іркуцкіх-"Маланка", піцербургскіх беларусаў-каталікоў-"Крыніца". Пасля рашэньня ўсех асноўных пытаньняў быў прыняты Зварот да беларусаў РФ і ўхвалы. Старшыней Рады МАБР быў абраны Генадзь Лех ад Масквы, намесьнікамі Анатоль Грыцкевіч(Піцербург) і Алег Рудакоў(Іркуцк), Сакратаром Рады МАБР абраная Таіса Мішчанка, Сябром Рады быў абраны вядомы бізнесовец беларускага паходжаньня Анатоль Селівончык з Цюмені. Галоўным Рэвізорам быў абраны Яўген Чапко.Зьезд і стварэньне МАБР можна ўспрымаць як свята беларускага адзінства, беларускай мовы, беларускай песьні.

Пасля завяршэньня працы Зьезду адбыўся канцэрт з удзелам беларускіх бардаў і фальклорнага гурту "АЛЕСЯ" і ўрачыстая вячэра ў кавярні. 28 сакавіка адбылася сустрэча абранай Рады з кіраўніцтвам ЗБС "Бацькаўшчына" з абмяркаваньнем накірункаў дзейнасьці і асобных артыкулаў Статуту МАБР.

 

4.Падзеі пасля Зьезду МАБР.

Згодна Закону аб грамадзкіх арганізацыях былі своечасова(нават двойчы) паданыя паперы на рэгістрацыю МАБР, пры гэтым яны прайшли дзяржаўную і недзяржаўную экспертызу. Але тым ня меньш у рэгістрацыі МАБР было адмоўлена на падставе: "Существуют обстоятельства по которым данная организация не может быть зарегистрирована". Ў размове чыноўнік упраўленьня юстыцыі г-н Жбанкоў(сам ен сябе адмовіўся назваць) выказаў прыватна-"Деятельность Вашей организации противоречит процессу объединения Белоруссии и России..."

2 красавіка адбыўся наменклатурны Сход па утварэньню аўтаноміі "Беларусы России" пад расейскім і лукашэнкаўскім сцягамі, з прывітальнымі словамі ад Лукашэнкі і Ельцына, з удзелам урадывых дэлегацыяў Расеі і Беларусі. Заля была пустая- чамусьці амаль ніхто з новаствораных суполак ня прыехаў(дый ня мог, бо ужывую іх ня было), але ў большасьці яны прыслалі паперы на рэгістрацыю. Так як удзельнікі сходу складаліся з Прэзідуюму і наменклатурна-ганаровых гасьцеў, то залю часткова напоўнілі навукоўцамі, запрошанымі(за грошы) на навуковую канфэрэнцыю "Беларусы ў Расеі"(якая была запланаваная на 3 красавіка), але гэта мала дапамагло.Быў толькі адзіны выступ на беларускай мове з боку ўрадавай дэлегацыі Беларусі. Былі прынятыя патрэбныя Заявы аб падтрымцы Лукашэску і палітыкі інкарпарацыі. Мінюст і Міннац РФ ўзялі на сябе рэгістрацыю гэтага Згуртаваньня. Фармальна загад ураду Лукашэску быў выкананы.

 

5.Заключэньне

У выніку двух адбыўшыхся Зьездаў можна адзначыць фактычнае афармленьне дзьвух рухаў: наменклатурнага "ФАРМАЛЬНАГА" і "БЕЛАРУСКАГА НЕФАРМАЛЬНАГА". Негледзячы ні на што МАБР пачаў дзейнічаць , да яго пачалі далучацца "старыя"суполкі, заховываўшыя "нейтралітэт".Галоўная задача МАБР інфармацыйная каардынацыя дзейнасьці беларускіх суполак у РФ- выконваецца. МАБР існуе як рух і ідэя. Далейшы лес МАБР у значнай ступені залежыць ад падзеяў на Беларусі, як метраполіі беларускага руху і ў меньшай ступені ад падзеяў у РФ і Сьвеце з пункту гледжаньня фармальнай рэгістрацыі і стаўленьня ўладаў. Галоўнае тое, што беларусы РФ не засталіся статыстамі гандлевых наменклатурных гульнях. На апошнім Зьезде ЗБС "Бацькаўшчына" дэлегацыя наменклатурных аўтанамістаў з РФ была ўспрынятая свістам за мову ды прапановы. Пасля гэтых падзеяў у РФ -працэс стварэньня сусветнага таварыства "прадажных" беларусаў заціх намертва.Ужо некалькі гадоў. Бо трэба грошы каб плаціць "іудам".А іх ў РБ замінае. На канфэрэнцыі(восень 2002 года) наменклатурных аўтанамістаў у Маскве заявілі аб наяўнасьці толькі 14 суполак( зь іх толькі 5 аўтаномій)- астатнія 28 зьніклі бязследна. Але й тут большасьць "папяровая"- нічога ня чуць аб іх дзейнасьці.Адрэсы ды тэлефоны -ліпавыя.... Час усе ставіць на свае месцы, ен паказаў, што якой-нябудзь рэальнай справы і дзейнасьці за гэтымі мертвымі структурамі няма, дый навошта тужыцца. Чарговы Зьезд аўтанамістаў адбыўся ў 2014 годзе, на ім прысутнічала ўсяго 26 дэлегатаў, з я якіх толькі адзін умеў(!) размаўляць і разумець па -беларуску. З прысутных абралі старшыню і 14 намесьнікаў пад расьпіл долі фэдэральнага бюджэта і больш аб іх нічога не чуваць- заняты "важнай" справай.Час ставіць ўсе на свае месцыю,за Беларусь, яе культурную спадчыну могуць змагацца неабыякавыя да яе асобы.Мы верым у незалежную вольную беларускую Беларусь, у лепшую долю беларускага этнасу.

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!!
МЫ ПЕРАМОЖАМ!!!