Жнівень 2023: Жнівень месяц адпачынкаў , але як ўжо тут было заўважана , апошнія дзесяцьгоддзі вельмі насычаны падзеямі. Вайна працягваецца , як і інфавайна, бакі хлусяць пра страты адзін другога, калі падлічыць  прыведзеныя страты, то атрымаецца , што бакі некалькі разоў знішчылі адзін аднога. Пры гэтым бакі апошнія месяцы ваююць вельмі граматна , берагуць людзей і тэхніку , як сказаў увесну Лукашэнка , расейцы нарэшце навучыліся ваяваць. Ніякіх наступаў буйнымі  калонамі, максімум пяць адзінак бронетэхнікі, наступы малымі групамі 20-30 жаўнераў з асобнай мэтай. Абодва бакі шукаюць дзіркі ў абароне адзін аднаго, адчуваецца адзіная некалі прафесіная школа, войскі хутка перакідваюцца з месца на месца, у жніўні практычна ўраўняліся бакі па выкарыстаньню дронаў, украінскія дроны  сталі даставаць Маскву  і абласныя месты, расейскія практычна ўсю тэрыторыю Украіны. Вайна набыла вельмі прафэсіны характар з абодвух бакоў і ніяк не нагадвае  таго ,што было год -паўтары таму, адчуваецца , што і кіраваньне войскамі , выведка палепшылася вельмі істотна, а таксама генеральскае мастацтва . Таму негледзячы на вялікі закалот у жніўні вялікіх дасягненьняў няма ні ў аднаго з бакоў. Так украінцы прарвалі фронт на вузкім вучастку ў накірунку Токмак -Мелітопаль,але расейцы купавалі гэты прарыў, больш таго прарыў на вузкім фронце пагражае заўседы флангавым ударам і атачэньнем . Падобнае было таксама пад Кумпянскам , дзе расейцам атрымалася трошкі прасунуца , але украінцы ліквідавалі прарыў. Галоўнай мэтай расейскіх наступаў зьяўляецца адцягнуць украінскія войскі і рэзэрвы з запароскага фронту і наступу на ўзбярэжжа азоўскага мору. У жніўні  адбылася вельмі заўважная  і лагічная падзея- знішчэньне самалета з кіраўніцтвам вагнэраўцаў  і асабіста  Прыгожыным. Разнастайныя аналітыкі пішуць і кажуць на гэтую тэму вельмі шмат і вельмі рознага, але ўсе зыходзяцца ў адным- гэта чакалася. У гэтым кантэксьце - наметы вагнераўцаў пад Асіповічамі скараціліся на траціну у жніўні, хтосьці звольніўся, хтосьці ў адпачынку , хтосьці паехаў у Афрыку , хтосьці заключыў кантракт з мінабароны РБ або РФ. Есьць меркавьне, што к кастрычніку вагнер , як пвк зьнікне ў Беларусі. 

  На Беларусі ўсе па-ранейшаму- арышты, суды. Большасьць палітвязьняў пасьля вызваленьня пакідае Беларусь.  У жніўні Лукашэнка павіншаваў Зяленскага з нагоды дня незалежнасьці, у тэксце есьць словы пра вечнае сяброўства украінскага і беларускага народаў і ўвогульле вельмі тэкст нагадвае віншаваньне часоў , напрыклад, Януковіча. У жніўні Лукашэнка зноў публічна нагадаў пра свае украінскія карані. На сходзе міністраў замежных справаў трох краінаў Балтыі і Польшчы быў вапрацаваны план поўнага зачыненьня межаў з Беларусьсю і фактычна прад'яўлены ўльтыматум дзейнаму кіраўніцтву РБ. Наўрадзе гэта спадабаецца Расеі ці Кітаю , бо транзітная гарлавіна і так вельмі вузкая стала. Хутчэй за ўсе ў верасьні -кастрычніку можна чакаць вынікаў, або штучныая мігранцкая крыза спыніцца, або беларускі калідор зачыніцца. Невядома зараз наколькі гэта залежыць ад Лукашэнкі. У жніўні быў арыштаваны Алег Рудакоў з жонкай Воляй , які добра вядомы сябрам Грамады, у свой час ен быў абраны ў першы і апошні склад Рады МАБР- міжрэгіянальнага аб'яднаньня беларусаў Расеі, стваральнік Іркуцкага Таварыства Беларускай Культуры і маладзевага клубу "Крывічы". Алег заўседы ахвярна працаваў у галіне беларускай культуры і ніколі не займаўся палітыкай, нават пазьбягаў гэтага і нават Лукашэнка ўзнагародзіў яго ордэнам Скарыны. Родам Алег з Полаччыны і праз больш 30 год зьвярнуўся на гістарычную Радзіму з Сібіру, у дзядоўскую хату. Разам з жонкай Воляй яны выраблялі нацыянальныя строі, пасы і інш., давалі майстар-класы нацыянальных вырабаў, прапагандавалі нацыянальную культуру і жылі простым беларускім, нават вясковым жыцьцем, але сістэма якая зьнішчае татальна беларускае не пашкадавала і іх, зноў жа тут узьнікае пытаньне, што магчыма сістэма працуе сама па сябе і ня мае кантролю, гэта нагадвае тэатр абсурду.Здароўя вам, шаноўныя беларусы, беражыце сябе! Жыве Беларусь!!!

____________________________________________________________________________________________________________________________

ПАВЕДАМЛЕНЬНЕ: у галіне " апошняя вандроўка на Беларусь " есьць новы артыкул -апошняя вандроўка на Беларусь 2023"

____________________________________________________________________________________________________________________________

Ліпень 2023: Вайна ў ліпені выйшла ў новую , больш актыўную фазу. Расейскія войскі спрабуюць наступаць на купянскім і ліманскім накірунках, украінскія на мелітопальскім і бердзянскім накірунках, бакі паступова ўцягваюць асноўныя сілы і рэзэрвы.Можна чакаць у жніўні і верасьні  асноўных падзеяў на вайсковай кампаніі 2023, да таго ж можна чакаць у верасьні новай хвалі мабілізацыі ў РФ, апошнія месяцы да гэтага рыхтавалі заканадаўства, узьняты ўзрост прызыва , мабілізыцыі і запасу, уведзеныа электронная позва і г.д. Калі наступ украінскіх войскаў будзе пасьпяховы , гэта абавязкова будзе ўведзена ў дзеяньне. На Беларусі працягваецца спэктакаль з ПВК Вагнер, але фарс у любы момант можа ператварыцца ў драму, бо зараджаная зброя абавязкова выбухне. Лукашэнка ездзіў у Піцер да Пуціна па грошы для вагнераў. Вымушаныя жарты пра погрозу Польшчы з боку вагнэраў на Беларусі прывялі да чарговых абмяжаваньняў з боку Літвы , Польшчы, Латвіі па транзіту праз мяжу і пагрозы зусім перакрыць мяжу. Пры такім сцэнары існаваньне рэжыму Лукашэнкі стане зусім непатрэбным для Пуціна, за выключэньнем уцягваньня ў вайну беларускай арміі разам з вагнэрамі ў вайну супраць Украіны. Пасля абмяжаваньняў на ўвоз санкцыйных тавараў з боку Турэччыны , Казахстану, Арменіі  і г.д. беларускі калідор стаў асноўным транзітам, расейскія камапаніі сталі нанімаць казахскі , узбекскі , армянскі і г.д. транспарт дзеля паставак санкцыйных і іншых  вырабаў з Эўразьвязу праз беларускі калідор.      Менавіта таму такія вялізныя чэргі на беларуска-расейскай мяжы, пры гэтым трэба адзначыць, што беларускія памяжоўнікі пакінулі расейскую мяжу перад вандроўкай Лукашэнкі ў Піцер. Безумоўна ўсе пералічанае адбываецца на ўнутраным жыцьці Беларусі.     Сеньня беларускае тэлебачаньне нічым не адрозьніваецца ад тэлебачаньня Хакасіі ці Башкортастану, беларускага кантэнту амаль няма, яно цалкам правінцыйнае расейскае тэлебачаньне. Тое ж самае адбываецца ва ўнутраным жыцьці  ва ўсех сфэрах РБ, зьнішчаецца беларускае. Вельмі моцны адток насельніцтва з Беларусі, зьязжаюць усе ў каго есьць магчымасьць, бо жыць у вязніцы для большасьці немагчыма, гэта выклікала вялікі дэфіцыт кадраў у розных галінах гаспадаркі і сфэры абслугі, на тэлебачаньні ўвесь час бягучы радок з пошукам кадраў .

          Апафеозам антыбеларускіх падзеяў у ліпені была сьмерць славутага, таленавітага беларускага мастака і рэстаўратара роспісаў цэркваў , вялікага беларускага патрыета Алеся Пушкіна.Алесь быў асуджаны на 5 гадоў за свае палітычныя перфомансы, арыштаваны ў царкве. Такія асобы ніколі ня зьяўляюцца пагрозай для ўдады, бо творчыя , крэатыўныя , трошкі не ад гэтага сьвету, але ў змаганьні з беларушчынай акупацыйная ўлада пайшла на такі крок. За апошнія поўгады Алесь схудней ў вязніцы на 20 кіло, яго катавалі і вельмі запозна даставілі з вязніцы ў шпіталь. Фактычна яго проста забілі. У свой час Грамада ладзіла выставу гэтага славутага мастака ў Маскве, вельмі пасьпяховую і шмат, хто з сяброў Грамады быў з ім знаемы асабіста, з ягонай жонкай Янінай. Спачуваньні ягонай сям'і і ўсем беларусам у сувязі са сьмерцю Алеся.Пухам зямля , братка Алесь. Грамада зараз не праводзіць імпрэзаў ,не час,  бо шкадуе сваех сяброў, трэба чакаць лепшых часоў.  Здароўя вам , шаноўныя беларусы.

 

__________________________________________________________________________________________________________________________

Чэрвень 2023: Вайна не спыняецца і гэта ўплывае на эканоміку ўсяго сьвету. Украінскі наступ нарэшце пачаўся, але толькі на ўзроўні сіл спэцаперацый  і дыверсійна-вышукацельных груповак, асноўныя штурмавыя брыгады ў справу не пайшлі, хутчэй за ўсе яны прызначаны ў прарыў, які зробяць папярэднікі.Каб спыніць высадку украінскага дэсанту была ўзарваная  плаціна  кахоўскай ГЭС. Самай цікавай падзеяй чэрвеню быў спэктакаль з ПВК "Вагнер", што гэта пакажа час , тут завязаныя ў вялікі валік грашовыя пытаньні, вялікія страты ПВК  ў Бахмуце, супярэчнасьці ў кіраўніцтве краіны. Было даўно зразумела, што Прыгожын жадае выскачыць з бахмуцкай мясарубкі, ен шматразова крычаў аб неабходнай ратацыі, аб недахопу баявых рэчываў, нарэшце выскачыў, але напэўна не атрымаў тых грошаў на якія разьлічваў,ен імкнуўся ў публічную палітыку і пачаў так званае паўстаньне, спыніўся ў 200 км ад Масквы. Роля Лукашэнкі ў гэтай справе ніякая, яго папрасілі згуляць ролю і патэлефанаваць Прыгожыну і размясьціць вагнераўцаў у РБ. Безумоўна ў гэтага спэктакаля есьць рэжысеры і яны ў Маскве. Лукашэнка тут толькі актор. Адчуваецца , што франтавыя гэнералы незадаволеныя кіраўніцтвам Мінабароны і лямант Прыгожына ў нейкім сэнсе таксама іх калектыўнае мяркаваньне.    На Беларусі нічога не мяняецца пакуль ў лепшы бок, працягваецца зьнішчэньне ўсяго беларускага ва ўсех галінах і арышты.Краіна апускаецца паступова на ўзровень ЛНР-ДНР.  Наяўнасьць прыватных вагнераўцаў гэта праблема для Беларусі і асабіста Лукашэнкі ў будучым, прычым бліжайшым.  Лес Беларусі будзе вызначацца на мірных перамовах  пасля вайны. Здароўя , вам шаноўныя беларусы , беражыце сябе.

  

 

*********************************************************************************************************************************************************************************

Травень 2023:Вайна працягваецца, канвеер сьмерці  не спыняецца, прапагандысцкая інфавайна йдзе ў тэлебачніку і ў сеціве, ўжываецца ўсе больш сучасная зброя і  невядома калі гэта ўсе скончыцца. Генералы з абодвух бакоў гуляюць у свае гульні, кшалту "кошкі-мышкі". Украінскі контранаступ так і не пачаўся, яго  быццам абвешчалі, быццам адмянялі, па словах украінскага боку , часам яны гатовыя , часам не гатовыя і трэба дадатковая зброя з боку Захаду.  Расея лупіць па украінскіх местах усем чым можа: дронамі, ракетамі , бомбамі, гарматамі, у адказ мае ракеты і дроны з украінскага боку . Расейскія крыніцы паведамлялі аб украінскіх ўдарах дронамі ў розных месцах, як у памежных абласьцях так нават і далекіх  , як  ад Украіны ў пскоўскай ці цвярской вобласьцях, нават у траўні паказалі ўдар па Крамлі. Расея абвесьціла ў траўні , што нарэшце ўзяла Бахмут, але украінскія крыніцы адмаўлялі  і казалі , што па- ранейшаму кантралююць частку места і ваколіцы, што там на справе можна толькі здагадвацца, бо хлусяць усе. У траўні ўпершыню украінскія часткі ўвайшлі у расейскія памежныя вобласьці РФ, кшалту Бранскай і Белгародскай, што было зусім нечакана, захапілі  нейкія памежныя вескі на некалькі дзен і пасведчаньню расейскага боку былі выбітыя, да гэтага толькі Расея лупіла па памежных вобласьцях Украіны , гэта сьведчыць , што зона канфлікту толькі пашыраецца, а Украіна спрабуе расцягнуць  расейскія войскі перад магчымым контрнаступам.  У Расеі прынялі новыя законы , якія ўскладняюць магчымасьць выязду за мяжу, у першую чаргу для прызыўнікоў і мабілізаваных.

    А што сказаць пра Беларусь: жыцьце там не паляпшаецца, арышты, вобшукі , суды. Грамадскія дзеячы, медыкі, сьвятары, нават асобы недатычныя да былых пратэстаў, беларускія крыніцы паведамляюць аб арыштах тых, хто вырашыў зьвярнуцца. Вельмі заўважны адток насельніцтва з Беларусі, нават у Расею, а ў эўрапейскіх краінах колькасьць беларусаў  павялічылася шматразова  і ўвесь час павялічваецца далей. ПА ўсей Беларусі зьявілася шмат вакансіяў патрабуюцца ўсе - гнігаі, працоўныя, медыкі і г.д., у Менску пішуць аб больш за 28000 выкансіяў. З 5 -га траўня зьявіліся беларускія  памяжоўнікі  і мытнікі на расейска-беларускай мяжы , падарожнікі паведамлялі аб вельмі пільным кантроле з іх боку, фоткаюць , правяраюць, кішэні і рэчы, каескі, заносяць у кампутар, утварыліся вялізныя чэргі, што гэта азначае на справе невядома, есьць разнастайныя тлумачэньні, але варта пачакаць , каб зразумець, што адбываецца тут. Утворана з боку РБ 6 памежных пераходаў на расейска-беларускай мяжы, астатнія шляхі выезду заваленыя.Вялікая ўвага ў траўні была прыцягнутая да здароўя Лукашэнкі, ен прыляцеў у Маскву  ў вельмі дрэнным выглядзе , цяжка рухаўся і зьехаў адразу пасля расейскага параду, каб прыняць парад у Менску.  Пэўны час не зьяўляўся перад  насельніцтвам і ўзьнікла пытаньне, што будзе, узьнікла шмат тэорыяў і дыягназаў, а таксама версіяў, што будзе калі яго не стане. Можна сказаць адное, дакладна: сеньня Беларусь -краіна сатэліт РФ, якая знаходзіцца ў каланіяльным стане, але калі ўладу ў краіне перахопіць расейская хунта будзе нашмат горш і краіна апусьціцца да ўзроўню ЛНР-ДНР,  будзе паўнюткая мабілізацыя і вайна з Украінай. І такая хунта ўжо есьць  у кіраўніцтве РБ. Можа быць горш за Лукашенку.

         А што сказаць пра нашу састарэлую маскоўскую Грамаду- спробы арганізаваць сустрэчы з вядомымі  беларускімі гісторыкамі , як гэта было звычайна , не атрымаліся, бо ўсе запрошаныя асобы адмовіліся ехаць у Маскву ў такі складаны час. Здароўя вам , шаноўныя беларусы, беражыце сябе, захоўвайце родную мову і культуру.

___________________________________________________________________________________________________________________________

Красавік 2023:Вайна працягваецца, людзі гінуць, сусветнае варьяцтва і канвэер сьмерці не спыняецца.Расейскія і украінскія звесткі з фронту можна мяняць месцамі ,ад гэтага сэнс не зьмяняецца, нават лексічныя штампы аднолькавыя, адчуваецца адная і тая ж савецкая школа прапаганды і хлусьні.Найбольшыя баі назіраліся , як і ў сакавіку , ў Бахмуце, апошнія 2 месяцы шмат гучыць вуліца Чайкоўскага і чыгуначны вакзал , напэўна там найбольшая утылізацыя чалавечага матэр'яла. Захад ,па-ранейшаму, аказвае дапамогу Украіне, але не так , каб яна  перамагла, часам аддаюць мала і тое , што самім ня трэба, часам шмат рекламы і мала рэчаіснай дапамогі. Украінскага наступу ў красавіку ня было , былі спробы выведкі праз бойкі. Пазыцыйная вайна .Адчуваецца , што гэтая стужка зацягнецца да кастрычніка, а ў украінцаў няма выбара,пры гэтым грамадская думка на захадзе зусім перастала палохацца Расею, столькі дзірак, бруду , некампетэнту павылазіла . Ужо зараз узьнікае думка, а што будзе калі вайна скончыцца і шмат асобаў са звычкай забіваць звернецца да дому, колькі зброі зьехала і зьедзе з фронту у прыватныя схроны.Можна прыгадаць бандыцкі перыяд пасьля Вялікай Айчыннай .На гэтым тле асобныя інфармацыйныя крыніцы паведамлялі аб нейкіх кантактах паміж ЗША  і РФ  па пытаньню міра на ўзроўні экспертных групаў, а таксама пэўныя каментары па гэтаму пытаньню з украінскага боку, кшалту "нічога без Украіны і вайна да перамогі". Амерыканскія фінаналітыкі кажуць , што увосень грошы на вайну ў Расеі скончуцца. Спадзяемся , што так. Але колькі іх прагнозаў не адбылося і вялікая частка санкцыяў проста абыходзіцца.

        А што сказаць пра Беларусь: там усе ж тое- арышты, суды, аблавы і г.д. і на гэтым тле Вялікодныя сьвяты і Радаўніца, і гэта , як заўседы, надзея , вера  ў адраджэненьне і бясконцае жыцьце, на лепшае, сустрэча з продкамі, з той самай вечнасьцю. Прайшла абвестка , што групоўка лукашэнкаўскага чынавецтва Белая Русь ператворана ў партыю і гэта сьведчыць аб непазьбежнасьці пераменаў, але прамежкавых не канчатковых, бо зьбіраліся зрабіць гэта бадай яшчэ 15 год таму і пад гэтую ідэю ствараўся рух "Белая Русь" з дырактароў прадпрыемстваў , старшынь калгасаў і чынавецтва, але дыктатар пабаяўся зьяўленьня новых твараў на палітычным полі нават сярод паплечнікаў і паслухмяных калгасных чыноўнікаў, а зараз няма куды адступаць і няма часу  чакаць , і трэба рыхтаваць адыход ад спраў, магчыма ўбачым вельмі падкантрольную парламенцкую рэспубліку, а мабыць і новую фігуру, якая абавязкова зьесьці старую, як у казахскім варыянце. Глабальныя , тэктанічныя зрухі адбываюцца на планэце ў палітыцы і сьвет ніколі ўжо ня будзе ранейшым. Прэстарэлы Байдэн сабраўся балатавацца на другі тэрмін,  пры гэтым менавіта ен заявіў у Кіеве  і Варшаве, што не аддасьць Беларусь  Расеі ні  пры якіх абставінах,  верагодна гэта таксама тэма будучых перамоваў. Здароўя , вам шаноўныя беларусы.

____________________________________________________________________________________________________________________________

РАДА ГРАМАДЫ віншуе сваех сяброў і ўсех людзей з вялікоднымі святамі, мы кажам "ХРЫСТОС  УВАСКРОС" і верым у адраджэньне . Беларусь і беларусы  абавязкова адрадзяцца. Дзень заўседы перамагае цемру.Здароўя вам шаноўныя , беларусы.

____________________________________________________________________________________________________________________________

Сакавік 2023: На Беларусі  ўсеж тое: рэпрэсіі і татальнае вынішчэньне беларускага, уначы па бандытску зьнішчаны помнік славутай паэтке мінулага Ларысе Геніюш у Зельве, суды ,пасадкі , арышты патрыетаў і проста выпадковых людзей штодзенна. Лукашэнка больш нават не прэзыдэнт-узурпатар, ен ператварыўся у расейскага генерал-губэрнатара, памянялася нават уся ягоная рыторыка, стала зусім расейскаю, ен ўжо нічым не адрозьніваецца ад крымскага Аксенава, Захад канчаткова вырашыў лічыць Беларусь акупаванай краінаю. Дыктатар пад прымусам  Пуціна пагадзіўся на размяшчэньне ядзернай зброі на тэррыторыі Беларусі, якая будзе падпарадкавана расейцам і да апошняга спрабаваў выгандляваць некія прэферэнцыі, варта тут прыгадаць пуцінскае на перамовах " зарплату нужно отрабатывать". Хутчэй за ўсе лес Беларусі будзе вырашацца на пасляваенных перамовах, калі толькі ня будзе спалены ўвесь свет у ядзернай вайне. Пуцін вырашыў размясьціць ядзерную зброю ў Беларусі, што есьць парушэньне міжнародных дамоўленасьцяў і  да таго гарантуе ядзерны ўдар па Беларусі  ў выпадку пачатку патэнцыйнай ядзернай вайны.  На Украіне працягваецца вайна, расійскія войскі паціху рухаліся ў Бахмуце, Аўдзейке і Марьінке і ваколіцах, але так нічога канчаткова і не захапілі. Шмат размоваў пра украінскі контранаступ, але незразумела ці есьць для гэтага рэсурсы. Новы кітайскі "імператар "Сі, які здолеў усталяваць абсалютную ўладу над Кітаем, чаго не было з часоў Мао прылятаў на перамовы з Пуціным бакі пачалі ствараць новую дыктатарскую вось разам з Іранам: Пекін -Масква - Тэгеран, да якой прылеплены марыянетачны губэрнатар Лукашэнка. У сакавіку ен зьвярнуўся да гэнералаў , каб яны рыхтаваліся да вайны, на кітайскім узбярэжжы ўздоўж насупраць Тайваню будуюцца бомбасховішчы і абаронныя умацаваньні. Усем дыктатарам патрэбна адное -неабмежаваная пажыцьвая улада абсалютнага манарха як мінімум, як максімум перадача яе ў спадчыну.Уражаньне , што 21 стагоддзе стала ператварацца ў пачатковае сярэдневечча , калі ствараліся новыя манархіі. Есьць моцнае адчуваньне , што кропка незвароту ўжо адбылася, супрацьстаяньне будзе толькі ўзмацняцца і сьвет не зьвярнецца да мінулага жыцьця. Тым ня меньш заўседы есьць надзея на шчасьлівы выпадак, які так хутка мяняе гісторыю. Прэмьер Гіспаніі Педра Санчас напрыканцы сакавіка прыляцеў у Кітай па запрашэньню Сі каб весьці перамовы ад імя Эўразьвяза па Украіне. Пасля абмежаваньня паставак кітайскіх вырабаў на рынак ЗША з боку былога прэзыдэнта Трампа, рынак Эўразьвяза стаў аснаўной крыніцай гандлю кітайскімі вырабамі, але сеньня беларускі калідор ператварыйся ў вузенькае вакенца, якое можа быць зачыненае ў любы момант з боку Польшчы.

Здароўя вам вам шаноўныя ,беларусы.

 

____________________________________________________________________________________________________________________________

РАДА ГРАМАДЫ віншуе Сваех Сяброў і ўсех Беларусаў з 105 угодкамі абвяшчэньня БНР- Днем Волі 25 сакавіка. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! ЖЫВЕ ВЕЧНА! Здароўя вам шаноўныя Беларусы!

___________________________________________________________________________________________________________________________

Люты 2023 : вайна ўжо больш за год, паломаныя лесы, ненароджаныя ў будычым дзеці.   За месяц расейскія войскі ўзялі некалькі весак, узялі ў напаўкола Бахмут, той Бахмут больш разбураны чым Сталінград- кадры вайсковых кронікаў жахлівыя, малаверагодна , што там будуць у будучым нешта рамантаваць, хутчэй за ўсе зьнесуць парэшткі у будуць адбудоўваць нанава. Новы кіраўнік гэнерал Герасімаў спрабаваў наступаць на шырокім фронце, у лютым не атрымалася. Пра страты абодва бакі амаль нічога  не кажуць пра сябе, але кажуць пра страты суперніка і ў гэтым няма нічога новага, інфармацыйная вайна працягваецца. Захад прыняў рашэньня перадаць Украіне танкі і летакі і гэта ўжо наступальная зброя.Будзе ці не будзе украінскі наступ пабачым праз некалькі месяцаў. У свеце наіраецца пашырэньне стасункаў паміж Расеяй і Кітаем, магчыма ў будучым будзе новы вайсковы блок і таксама сюды магчыма далучыцца Іран. А амерыкана-эўрапейскі блок НАТА   папоўніўся новымі сябрамі Швэцыяй і Фінляндыяй. Становішча на планэце не паляпшаецца. Расея прыпыніла ўдзел у дамове СНЗ-3.

    На Беларусі ўнутры амаль нічога не мяняеццца- суды, арышты і іншае людажэрства. Польшчы зачыніла памежныя пераходы на мяжы с Беларусьсю, акрамя " варшаўскі мост" пад Бярэсцем і адразу ўтварыліся чэргі, тым часам Літва забараніла ўезд самаходаў з нешэгенскімі нумарамі на сваю тэрыторыю з Польшчы, а таксама зачыніла адзін з двух чыгуначных пераходаў. Гэта ўсе накіравана каб ускладніць гандлевы паток Расеі з Эўропай праз беларускі калідор, а таксама стварыць больш праблемаў Калінінградскаму анклаву РФ. Трэба пазначыць , што зацікаўленасьць у так званых дарожных мапах "саюзнай дзяржавы" апошнія поўгады амаль знікла і больш таго з Менску часам гучала крытыка гэтых мапаў, напрыклад, што расейскае заканадаўства не падыходзіць РБ у сферы падаткаабкладаньня.А Крамлю зараз вельмі патрэбны беларускі калідор у Эўропу, бо санцкцыі супраць Расеі нельга параўноўваць з санцкцыямі супраць Беларусі, і гэта магчыма толькі пры захаваньні незалежнасьці РБ , нават фармальнай. Зачыненьне памежных пераходаў ствараюць новае становішча, Беларусь закаркоўваюць разам з Расеяй і цікаўнасьць Крамля да захаваньня фармальнай незалежнасьці РБ зьменьшваецца. У гэтых варунках  Лукашэнка актыўна падарожнічае, напэўна , як ніколі. Ен шмат часу правеў у Эміратах і Зімбабве, займаючыся грашовымі праэктамі на будучае, летаў , як васал, разам з кіраўнікамі Абхазіі і паўдневай Асеціі прылятаў у Маскву на  прамову Пуціна 21 лютага, а потым уляцеў у Кітай.

       Разнастайныя крыніцы паведамляюць аб узрывах у аэрапорце Мачулішчы ў 12 км ад Менску і пашкоджаньні вельмі каштоўнага расейскага летака далекай выведкі, таксама паведамляюць аб вобшуках і допытах на межах РБ, а таксама аб затрыманьнях у Фаніпалі і Мачулішчах, нехта нават на сябе браў адказнасьць, кшалту беларускіх партызанаў. Што гэта было на справе пакажа час. І трэба дадаць , што украінскія дроны дасягнулі Падмаскоўя ,Піцера, Энгельса , Туапасе, Севастопаля і іншых месцаў. Здароўя вам ,шаноўныя Беларусы, пачалася вясна і вайна некалі абавязкова скончыцца.

 

____________________________________________________________________________________________________________________________

Студзень 2023: жахлівая , зусім непатрэбная чалавецтву вайна працягвалася і мела пазыцыйны характар у студзені , гінулі жаўнеры з абодвух бакоў, былі санітарныя страты, былі страты сярод цывільнага насельніцтва, асабліва ў Дняпры, разбурэньне інфраструктуры. Больш таго , неабвешчаная вайна ўсе больш становіцца гібрыдна-сусветнай. У яе ўцягваецца ўсе больш краінаў сьвету, на апошнім паседжаньні "рамштайна" удзельнічалі міністры абароны 58 краінаў сьвету, гэта ўжо ня калектыўны Захад, або НАТА , а агульнае чалавецтва ў пэўнай ступені.  Сьвет працягвае дзяліцца ў гэтым гістарычным разломе. Нават афрыканская Марока дала войсковую дапамогу Украіне.Украінскае войска ў студзені страціла Саледар і некалькі весак у данецкай вобласьці, за гэтымі тэрытарыальнымі стратамі шмат чалавечых стратаў і яшчэ больш паломаных лесаў.  У студзені прахадзілі вайсковыя сумесныя вучэньні  расейцаў і беларусаў у РБ, частка расейцаў  і вайсковай тэхнікі пасля вучэньняў на беларускіх палігонах накіровывалася на данбас. Кіраўнік Генштабу РФ сп. Герасімаў быў прызначаны напрасткі кіраваць войскамі на месцы і можна чакаць вялікага абвастрэньня напачатку вясны.

На Беларусі ўсе тое ж: арышты былых удзельнікаў пратэстаў і часам радакоў, арышты тых , хто зьвярнуўся дадому пасля эміграцыі наведаць бацькоў, родных, могілкі, маемасныя справы , або назусім,  пакаяныя звароты пасля тых арыштаў , як пад капірку, арышты сьвятароў, суды і выракі тым , хто быў арыштаваны раней, часам за выказваньне ў сеціве. Татальная зачыстка супольніцтва з боку дзеючай улады, але гэта нічога не дасьць, жыцьце не палепшылася , апазыцыйныя настроі не зьменшыліся, насельніцтва стала больш асьцярожным, колькасьць жадаючых помсты толькі павялічваецца. Складываецца ўражаньне , што ўлада настолькі малаадукаваная і зусім ня ведае сусветнай гісторыі, не жадае глядзець , хоць крыху наперад , ня мае ніякіх тармазоў. Тым часам беларускія вайсковыя адзінкі на Украіне толькі узмацняюцца,  а так званы "міністр абароны" сп. Сахашчык у кабінеце Ціханоўскай спрабуе стварыць вайсковыя харугві з палітуцекачоў ў Літве і Польшчы, аб чым казаў нават сам Лукашэнка, сустракаецца з гэнералам Залужным, кажа пра новы беларускі корпус. Усе гэта павялічвае пагрозу грамадзянскай вайны ў самой Беларусі. Зянон Пазьняк наведаў Кіеў, Львоў і Бахмут , дзе сустракаўся з жаўнерамі і кіраўніцтвам палка Каліноўскага. Сьвятлана Ціханоўская зрабіла шэраг афіцыйных візытаў на высокім узроўне, сустракалася с першымі асобамі краінаў.

     Шаноўныя беларусы , вясна ўсе роўна будзе, усе наладзіцца, вайна абавязкова скончыцца, здароўя вам і Перамогі.

____________________________________________________________________________________________________________________________

Сьнежань 2022 і вынікі: Скончыўся жахлівы год Беларусі , Украіны, Расеі і ўсяго сьвету, калі кавідная ліхаманка перайшла ў вайну, набліжаную да сусветнай. Самые жахлівые баі ў сьнежні адбываліся на дуге Бахмут- Саледар у Данецкай вобласьці , ні адзін бок не саступаў, негледзячы на надыход  халадоў.  Трэба дадаць , што ў зімовы час рэзка падвышаюцца санітарныя страты, па-за пнеўманій і вірусных пашкоджаньняў. У цэлым сьнежань працягвалася пазыцыйная вайна, бо ні аднаго з бакоў не хапіла моцы , каб  спроба наступу перайшла ў рэчаісны наступ, а такіх спробаў было даволі шмат з абодвух бакоў. Колькасьць расейскіх войскаў і тэхнікі на Беларусі ўвесь час павялічвалася, на жаль , калабарацыйнае кіраўніцтва вядзе рэй да адзінага войска, каб уратаваць сябе ад суду, але наўрадзе гэта дапаможа ім.Святлана Ціханоўская ўпершыню павіншавала беларусаў з Новым Годам па-беларуску, што есьць вельмі добра. Расейскі газавы шантаж Эўразьвязу атрымаў поўную паразу, бо павялічылася выпрацоўка сонечнай і ветравой энэргіі, а таксама пастаўкі газу з іншых краінаў сьвету. У двух гішпанскіх партах, што маюць газавыя тэрміналы, чэргі перавысілі больш за 30 танкераў, тэрміналы паўнюткія , як ніколі, газапрод з Марока да Гішпаніі працягнулі ў Францыю ў бок Марсэлю і Гішпанія ператварылася ў краіну пастаўшчыка газу  ў Эўропу, нарвэскі газ прыйшоў у Польшчу па новаму газаправоду Балцікпайп , шмат азэрбайджанскага газу пачало паступаць у Эўропу праз Турцыю па газаправоду і г.д. Усе гэта прывяло зніжэньня коштаў на электраэнергію , газ і нафту у краінах Эўразьвязу і яны наблізіліся да даваенных. Варта чакаць , што эўрапейскія палітыкі зрабілі выснавы і больш ніколі не запусьцяць расейскі газ у Эўропу у вялікіх памерах. Паступова павялічваецца выпрацоўка энэргіі на атамных станцыях , у першую чаргу ў Францыі, бо праграма закрыцьця атамных станцыяў спынена і станцыі запускаюцца нанава, Брусэль прызнаў атамную энэргію зяленай яшчэ летам. Увесь сьвет працягвае актыўна дапамагаць Украіне , зброяй, грашыма і іншым. Новы 2023 год дае невялікую надзею на мір, магчыма к восені.

     А што сказаць пра Беларусь , там ўсе ж тое : суды, пераслед, арышты лепшых людзей краіны, патрыетаў Бацькаўшчыны, зьнішчэнье ўсяго беларускага , нацыянальнага , шчырага, сьветлага. Але на сьмену цемры заўседы прыходзіць сьвятло і злачынствы заўседы караюцца божым і чалавечым судом. Здароўя вам шаноўныя суайчыньнікі. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ, ЖЫВЕ ВЕЧНА!

 

____________________________________________________________________________________________________________________________

РАДА ГРАМАДЫ віншуе сваех сяброў і ўсех рэчаісных беларусаў,  з Калядамі , Раством і Новым Годам!!!!!! Здароўя і Перамогі вам , шаноўныя беларусы. Хай здохнуць нашыя ворагі , хай ім будзе пекла.  У сучаснай РБ адзіная каталіцкая царква бароніць  беларускае грамадства і сваех сьвятароў, а прызначанае Крамлем кіраўніцтва праваслаўнай царквы  не выконвае сваех пастарскіх  абавязкаў , толькі транслюе імпэрскую прапаганду і нават не бароніць сваех сьвятароў, якія бароняць вучэньне Хрыста і народ. Можна толькі пашкадаваць. Вельмі моцны  ціск узурпатарская ўлада аказвае на грэка-каталіцкую царкву, арыштоўвае святароў , забараняе царкоўныя выданьні і службы.  Час прайдзе і Пан узнагародзіць ўсех- сьвятароў каталіцкіх, праваслаўных , уніяцкіх , якія пайшлі на пакуты, у вязніцу за народ і Хрыста, а прадажнае царкоўнае кіраўніцтва патрапіць у пекла і будзе яму суд і божы і чалавечы. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!

___________________________________________________________________________________________________________________________

У суботу 17 лістапада а 14 гадзіне адбудецца сустрэча- лекцыя з вядомым беларускім гісторыкам Сяргеем Тарасавым на тэму " Вытакі беларускай дзяржаўнасьці"  м.Курская. Запрашаем сяброў Грамады. Есьць магчымасьць паслухаць, пабачыцца , паразмаўляць, абмяркаваць. Удакладніць адрэсу сустрэчы можна ў Андрэя Макагона і  Таісы Мішчанкі. 

____________________________________________________________________________________________________________________________

Лістапад 2022: У лістападзе расейскае войска пакінула херсонскі плацдарм на правам беразе Дняпра, гэты было вынікам вялікіх стратаў на хэрсонскім плацдарму з боку расейцаў, а таксама вельмі дрэннай лагістыкай дзякуючы хаймэрсам і украінскай штурмавой авіацыі. Украінскае войска падчас цяжкіх 3-х дзенных баеў нарэшце захапіла райцэнтар Снегіроўку, які быў адмыкай для Херсону і трэба пазначыць , што украінцы спрабалі узяць яго яшчэ з ліпеня. У расейцаў , якія там бараніліся скончыліся баепрыпасы і паліва і яны зышлі на левы бераг Дняпра. Для украінскай арміі гэта безумоўна важная перамога, але гэта зусім не значыць перамогі ў вайне. Афіцыйна РФ адмабілізавала 318 тысячаў персонаў, гэта без уліку 23 тысячыў зэкаў для ПВК "Вагнер" і ў другой палове лістапада было вельмі заўважна , што расейцы пераважна атакуюць , а украінцы бароняцца.Цалкам ўсе зноў пачало нагадваць цяжкую пазыцыйную вайну, якая была ў ліпені і жніўні. Крэмль , выдатна разумеючы ў якую пастку ен патрапіў, увесь месяц спрабаваў прымусіць Украіну да перамоваў, каб манетазаваць здабыткі вайны і захаваць уладу. Усе расейскія ракетныя і дронавыя удары ў лістападзе нанасіліся па аб'ектах цывільнай інфраструктуры, у першую чаргу энэргетычнай, каб пазбавіць насельніцтва цяпла, вады , электрычнасьці ў зімовы перыяд.Заходнія кіраўнікі шмат сустраюцца і робяць для вырашэньня украінскага пытаньня, але недастаткова.Каб Украіна ўстаяла трэба сучасныя сродкі СПА, каб зрабіць купал над усей Украінай.

    На Беларусі працягваюццы арышты, вобшукі, суды да бясконца.Забаронены нацыянальны бчб- сьцяг. Размах рэпрэсіяў нагадвае1937 год у СССР, дзесяткі тысячаў паламаных лесаў.  Улада разпачала канфлікт з каталіцкай царквой.  Асобна трэба пазначыць "раптоўную сьмерць " Уладзіміра Макея. 

     Макей доўгі час , фактычна больш за двадцаць год быў другой фігурай на палітычнай мапе Беларусі, яго лічылі сменшчыкам Лукашэнкі, ен адзіны, хто акрамя дыктатара, выступаў ад імя Беларусі  і часам супярэчліва Лукашэнку, а галоўнае ен меў сталыя кантакты на Захадзе, займаючы доўгі час пасаду міністра замежных справаў. Насіў вышыванку, размаўляў па-беларуску, удзельнічаў у фэстах, веў старонку на фэйсбуку, не хаваў свае сямейнае жыцьце з беларускай мовай, магчыма на паказ, пры гэтым верай і праўдай служыў дыктатару. Яго клікалі ліберальным заходнім вэктарам у беларускім палітычным жыцьці. Адліга 2015-2020 была ягонай ініцыятывай.  Калі пачаліся беларускія пратэсты ў 2020 ягоны старэйшы сын пайшоў разам з народам і пакінуў дыпламатычную пасаду і  шмат , хто з апазыцыянераў спадзяваўся , што Макей перайдзе на бок народу і вертыкаль рухне . Але не адбылося,ен працягнуў служыць дыктатару.  Да пратэстаў 2020 году Макей актыўна стасаваўся на фэйсбуку, часам адказваў на пытаньні , часам камунікаваў з прадстаўнікамі пазыцыі  і дыяспары, пасля пратэстаў амаль паўтары гады ягоная прысутнасьць на фэйсбуку зьнізілася амаль да нуля і аднавілася некалькі месяцаў таму . Ен даслаў сябрам тлумачальнае апавяданьне наступнага зьместу " ягоны старэйшы сын пачаў займацца курамі, але потым кінуў гэтую і справу і яму , Макею, прыйшлося дапамагаць гэтай гаспадарке , ен пачаў назіраць за курамі , асабліва за пеўнем і заўважыў, што певень захоўвае парадак  у куратніку, ніколі ня есьці першым, заўседы клапаціцца каб ўсе куры  паелі, толькі потым есьці сам і г.д.,  потым як вынік без пеўня ў статку немагчыма, як і дзяржаве". Калі Макей "раптоўна памер" не стала адразу  ягонай старонкі на ФБ, ен знік з сяброў, не зразумела  гэта здарылася ў час смерці  ці крыху раней. У Крамлі Макея моцна не любілі , асабліва , ягоныя заходнія кантакты. Сьмерць Макея была нечаканай, бо ен не скардзіўся на здароўе і меў вельмі насычаную праграму сустрэчаў, напрыклад сустракацца з Лаўровым у панядзелак 28 лістапада , а потым ехаць у Варшаву, куды Лаўрова не пусьцілі, а перад гэтым ен летаў у Ереван ванна-транспартным летаком, што само па сабе цяжка, а таксама напярэдні сустракаўся з пасланцам Папы. Трэба пазначыць , што і пахаваньне Макея не стала нацыянальнай справай, неяк ўсе паціхаму . Канспіралагічных тэорыяў шмат, сапраўды ў любога чалавека можа здарыцца інфаркт, але калі такая асоба гіне ў такі момант  ня вельмі верыцца ў нясчасны выпадак. Магчыма з часам мы даведаемся пра акалічнасьці, а мо ніколі.

 

___________________________________________________________________________________________________________________________

Кастрычнік 2022: Мабілізацыя ў Расеі прывяла да спыненьня украінскага наступу ў кастрычніку. Унутры Расеі ўсе больш гучна гучыць голас уладароў прыватных арміяў, Прыгожына і Кадырава, гэта ўсе больш становіцца небяспечным для краіны, пасля іх крытыкі зьняты генерал Лапін, расейскім генералам зараз ужо трэба падабацца гэтым тыктокерам у палітыцы.Пасля пашкоджаньня крымскага маста Расея стала біць ракетамі і дронамі па энергетычных абьектах інфрастуктуры , спрабуя пакінуць Украіну ўзімку без святла, цяпла , вады і тым самым прымусіць да перамоваў. У кастрычніку было 4 прапановы да перамоваў з боку Расеі, але на разнастайных расейскіх умовах, але непрымальных для Украіны. Украіна вельмі залежыць ад заходняй дамамогі  і адпаведна ад кіруючых колаў , краінаў якія ва ўмовах дэмакратыі  регулярна аднаўляюцца, што уносіць акцэнты у дапамогу. Безумоўна заходняя дапамога магла быць больш эфектыўнай, але калектыўнаму захаду хуткая перамога Украіны непатрэбная, яны намагаюцца зацягнуць максімальна гэтую вайну, каб максімальна аслабіць Расею і зрынуць сучаснае расейскае кіраўніцтва, Крэмль разумее гэтую небяспеку і таму імкнецца прапанаваць перамовы аб спыненьні баявых дзеяньняў , каб накапіць моц на наступны  этап вайны. Заходнія эліты не жадаюць мець больш ніякіх справаў з Пуціным, газавы і ядзерны шантаж быў для іх непрымальны. Вайна перайшла зноў на пазіцыйныя рэйкі, пачаўся новы этап, калі захоп 100 м уздоўж пад нейкай вескай ужо лічыцца перамогай. У гэтых умовах вельмі важна вынішчаць тэхніку і жывую моц суперніка, што , здаецца,  больш эфектыўна робіць Украіна ,бо ваюе на сваей зямлі. Расея вывела парэшткі Пацемкіна, помнікі Ушакову і г.д., разнастайную маемасьць і значную частку насельніцтва х правага берага Дняпра , упершую чаргу з Херсону, што сведчыць аб тым, што хутчэй за ўсе Херсон мусяць здаць па -за стратаў, бо гэтая частка абароны найбольш прастрэліваецца украінцамі.

         А што сказаць пра Беларусь? Лукашэнка пасля звароту с чарговых перамоваў з Пуціным, абвесьціў аб стварэньні сумеснай вайсковай групоўкі з Расеяй, на справе поўнаму падпарадкаваньню беларускага войска расейскаму генштабу. У Беларусь прыбыла 9 тычсячаў расейскіх вайскоўцаў. Лукашэнка спрабуе ацалець у гэтай сусветнай бойне, але шанцаў у яго практычна няма, беларусы ў разьлік не бяруцца. На Беларусі па-ранейшаму суды і арышты, краіна ператварылася ў вязніцу. Свет увогульле пачаў дзядіцца на два вялізных блока: з аднаго боку  таталітарныя, дыктатарскія краіны-Кітай , Расея, Паўночная Карэя, Іран і Беларусь, а з другога астатні свет з ЗША, Эўразьвязам, Вялікай Брытаніяй і гэта вельмі небяспечна для нашчадкаў. Здароўя вам шаноўныя , беларусы, уладкоўвайце свае старыя сядзібы, бацькоўскія, дзядоўскія і г.д.

___________________________________________________________________________________________________________________________

Верасень 2022: У вайне пачаліся зрухі, дапамога Захаду сучаснай тэхнікай, абучэньне ў Эўразьвязе украінскіх вайскоўцаў, амэранская выведка з улікам арбітальных спадарожнікаў  і грошы  зрабілі сваю справу- украінскія войскі нарэшце пачалі контранаступ у Харкаўскай і Херсонскай вобласьцях. У Харкаўскай вобласьці вызвалілі практычна ўсю тэрыторыю , вядомы месты Балаклея , Ізюм, Кумпянск і г.д., вайсковыя расейскія гарматы больш ня бьюць па Харкаву, што было на працягу паўгады, вайна перамясьцілася на тэрыторыю Луганскай і Данецкай вобласьцеў, на паўночную частку , дзе украінскія войскі узялі Ліман, за які раней былі працяглыя двухмесячныя  баі і дайшлі на Сватава і Крэменной. Расейскі плацдарм на правым беразе Дняпра моцна зьменшыўся, дзякуючы тром прарывам фронту ў верасьні. Да перамогі  украінцам яшчэ далека, але яны паказалі ўсяму сьвету на , што здольныя , адначасова  расейскае войска і кіраўніцтва паказала няздольнасьць і недахопы. Галоўнай праблемай расейскага войска сталі страты, параненыя кантратнікі разрывалі кантракты пасля месяцаў баеў, як і тыя у каго скончыліся кантраты вельмі шмат не пажадалі іх працягнуць і зьвярнуліся ў цывільнае жыцьце. Спадзяваньні  на кадыраўцаў або злачынцаў з вязніц не не надта апраўдалася , бо кадыраўцы ваююць пераважна не ў акопах, а хутэй ловяць дэзэртыраў у заградатрадах. Ва ўмовах жахлівай вайны расейскаму войску стала моцна не хапаць гарматнага мяса, якое ня можа зыйсьці з кантракта.Да таго ж розніца паміж старым гарбатым запарожцам  і сучасным мерсэдэсам вельмі істотная.  Да таго ж расейскай войска не мае больш перавагі ў паветры, бо пастаўкі заходніх сродкаў СПА вырашылі гэта пытаньне. У гэтых умовах Пуцін абвесьціў 21 верасня частковую мабілізацыю і адразу расейцы прызыўнога узросту пабеглі у іншыя краіны: Казахстан, Манголію, Грузію , Беларусь і іншыя. Ці дапаможа гэта расейскаму войску пакажа час, хутчэй за ўсе- не. Абвешчаны тры хвалі мабілізацыі , хучэй за ўсе з часам можа пачацца і агульная мабілізацыя.  Расейскі пашпарт стаў таксічным, у расейцаў , якія жывуць за мяжой зьявілася шмат праблемаў, кшалту прыпыненьня рахункаў  і адказу ў працы, а таксама адмове ў пасадцы ў самалет, як гэта зрабіла Фінэйр, негледзячы на выгляды на жыхарства. Расейцы сеньня паступова пераходзяць у стан " габрэяў" у Эўропе. Шмат краінаў спынілі выдачу візаў. На акупаваных  тэрыторыях Пуцін правеў фальшывы рэферэндум аб далучэньні да Расеі , прычым на нават тэрыторый, якія РФ не кантралюе. Эксперты ААН прыявялі прыклад, калі ў мястэчку да вайны жыло больш 2000 цывільных асобаў, а засталося  толькі 11 і з іх большасьць адмовілася галасаваць нават пад дуламі аўтаматаў, але Пуціна гэта не хвалявала , ягоная адукацыя і гібрыдны светапогляд дазваляе казаць чорнае на белае і наадварот, фактычна ен адрэзаў сябе шлях да перамоваў гэтай анэксіяй. Зяленскі пасля гэтага адмовіўся ад усех перамоваў з Пуціным

   А што сказаць пра Беларусь? На Беларусі мацнейшыя рэпрэсіі, асабліва супраць разумных і адукаваных, нават супраць каталіцкай царквы, калгаснае кіраўніцтва спрабуе выжыць, ацалець , заціснутае паміж молатам і накавальняй. Яны сдалі практычна ўсе  але спрабуюць выжыць, на што ў іх практычна не засталося шанцаў. Прыйдзецца абавязкова адказваць.Святлана Ціханоўская стварыла ўрад, прызначаны міністар абароны Сахашчык абвесьціў збор у беларускую харугву, у першы дзень запісалася больш за 800 чалавек, весь свет прыйшоў у рух, выраслі кошты , шмат дзе прадаюць нерухомасьць, шмат де купляюць. З гэтага ўсяго нешта абавязкова зробіцца нешта новае.Здароўя вам, шаноўныя беларусы. Жыве Беларусь!

 

____________________________________________________________________________________________________________________________

РАДА ГРАМАДЫ віншуе ўсех беларускіх патрыетаў з днем вайсковай славы 8 верасня, гадавінай славутай Перамогі па Воршай маскоўскай навалы. Сеньня на баку Украіны ваюе шмат беларускіх добраахвотнікаў. Гэта полк імя Каліноўскага ў складзе батальенаў Літвін і Волат, гэта полк Пагоня, гэта атрад Тэрор, які адкалоўся ад каліноўцаў, гэта   беларусы ва ўсех частках ВСУ. Спадзяемся на вызваленьне Беларусі ў будучым. Верым і пераможам ! Жыве Беларусь!

____________________________________________________________________________________________________________________________

ЖНІВЕНЬ 2022: Вайна доўжыцца ўжо поўгады і яна па-ранейшаму можа перайсьці ў сусветную. Лінія фронту практычна не мянялася ў жніўні, 18 разоў расейцы абвешчалі узяцьце паселка Пескі пад Данецкам, прычым двойчы гэта рабіў Кадыраў, але ж тыя ж рускамоўныя ресурсы паведамляюць пра працяг баеў у Песках. Дзякуючы пастаўкам заходніх марскіх ракетаў Украіна нейтралізавала расейскі чарнаморскі флот і вызваліла выспу Змяінаю, дзякуючы кантролю над якой магчыма рабіць экспарт збожжа.Інфавайна працягваецца і абодва бакі хлусяць. На Украіне ўзмацняецца партызанскі рух, забіта шмат калабарантаў з акупацыйных адміністрацыяў. Па паведамленьню расейскіх СМІ ў Маскве была забіта дачка палітолога, філософа , багаслова А. Дугіна. Асоба Дугіна  вельмі значная і ўплывовая  ў сучасным расейскім грамадстве, ягоныя ідэалы і заснаваны ім рух вельмі блізкі да нацыянал-сацыялістычнай рабочай парты Неметчыны , на чале якой былі Адольф Гітлер і Марцін Борман, ен стасусуецца з падобнымі ўтварэньнямі ў іншых краінах, напрыклад нацыянал-сацыялістычнай партыі Турэччыны, ен адзіны з заснавальнікаў ідэй "рускага сьвету", стварэньня "эўразійскай супэрімпэріі", словамі ягоных працаў вельмі часта вымаўляе Пуцін, яго вельмі часта клічуць асабістым духаўніком Пуціна. Есьці пэўная гістарычная паралель паміж роляй Распуціна пры двары Нікалая ІІ і  роляй Дугіна пры Пуціне, але поўнай карэляціі няма і час іншы. Што сказаць пра дачку -малавядомая і неўплывовая зусім, магчыма быў замах на самаго Дугіна, магчыма не.  Вельмі моцна ўсе падобна  на інсцэніроўку з сакральнай скрэпавай ахвярай. Прызначаная зрабіць украінскі след у тэракце нейкая Воўк с Марыўпалю , зьбегла праз Эстонію ў Аўстрыю, безумоўна быў бы моцны інфармацыйны эфект , каб яна была кшалту "схоплена" спецслужбамі РФ і праз тэлебачнік каялася і клікала зьнішчыць тэррарыстычны рэжым у Кіеве, але яўна надурыла куратараў. На пахаваньні Дугін і ягоная жонка не выглядзелі нясчаснымі. Узьнікае вядомае горкаўскае " а ці быў хлопчык?" Пры ўдалым раскладзе можна абвесьціць было мабілізацыю. Ідэя стварэньня добраахвотніцкага корпусу пакуль , што спрацавала слаба, негледзячы ,што губернатары плацілі прыстойныя разавыя выплаты пад заключэньне кантракта. Напрыклад , па паведамленьням СМІ , смаленскі губернатар набраў у свой танкавы батальен каля160 асобаў пры патрэбных 440. Не вельмі дапамагае і кантрактаваньне злачынцаў з вязніцаў, таму апошні клапан спрацаваў слаба, бо вайна пераваліла за поўгады. Нядзіўна ,што ў гэтых умовах Пуцін абвесьціў павялічэньне войску на 137000 чалавек, у расейскіх таталітарных умовах ніхто ня здолее праверыць ні колькасьць , ні  тэрміны прызыву. Вайна ўступае у новы віток. Украіна атрымала каля 12 хаймерсаў і яны моцна , разам з М777, паўплывалі на характар вайны,але ў румынскай арміі 470 хаймерсаў, Захад мог паставіць 1000 хаймерсаў, але ня робіць гэтага, складываецца уражаньне , што ен не жадае хуткага вызваленьня Украіны, жадае каб вайна цягнулася максімальна доўга. Міністар абароны Украіны Рэзьнікаў сказаў , каб далі 100 хаймерсаў і Украіна пераможа, вядомы аглядальнік Арэстовіч сказаў , што хопіць яшчэ 30. 

Беларусь. Пасля пэўнага перапынку на Беларусі пачаліся зноў масавыя арышты, ксяндзы, мастакі, музыкі, рэстаратары, былыя рэдактары, семьі , ў жніўні, арышты зусім звычайных,часам нездатных асобаў, ніякіх не арганізатараў пратэстаў. Матар'ялы спраў падобныя на справы 30-гадоў у СССР, кшалту справы "рабочай групы", да гэтага часу не зусім зразумела, што гэта азначае і хто на справе гэтым кіруе. Тлумачым , чаму так. Напачатку жніўня МЗС РБ зьвярнулася з лістом каб зьняць санкцыі з РБ,  з заўвагамі, што РБ ня мае ніякага дачыненьня  да гэтай вайны і жадае міру. Літаральна на наступны дзень прэсслужба міністра-абароны Хрэніна, дэ-факта пастаўденага Крамлем, заяўляе ,што Беларусь сьвядома ўдзельнічае у гэтай вайне і гэта правільна, яшчэ праз суткі з вуснаў іншага прадстаўніка мінабароны прагучала , што Беларусь за мір і супрацоўніцтва з НАТА, калі гэта не супярэчыць сяброўству з Расеяй. Потым трох беларускіх генералаў адпраўляюць у адстаўку і на іх месцы ставяць трох палкоўнікаў з расейскімі прозвішчамі.  Крэмль атрымаў чарговую перамогу пад дыванам. На нарадзе ў жніўні Лукашэнка ні разу не прыгадаў вайну, але пакрытыкаваў МЗС РБ за дрэнную працу па аднаўленьню стасункаў з Эўразьвязам, бо там палова нашага збыту. У жніўні зноў пачаліся "старыя праблемы" з Россельгаснаглядам , зноў беларускія тавары пачалі зьвяртаць, не пускаць , арыштоўваць  у РФ. Невыязны Макей зьехаў на адпачынак у Азэрбайджан, на мора. Асоба міністра абороны Хрэніна тыповая для гэбшніка, гаспадара свайго слова, " слова даў , слова забраў".   Напярэдадні вайны ен даў слова афіцэра , што нападу з боку Беларусі ня будзе, а літаральна праз дні, 26 лютага ен тэлефанаваў міністру абароны Украіны  і прапаноўваў капітуляцыю ад імя Шойгу. Калі Лукашэнка павіншаваў з Украіну і украінцаў з днем незалежнасьці , у той жа час па украінскіх местах  з Беларусі былі нанесеныя ракетныя удары. Украінцы моцна пакрыўдзіліся, асоба Лукашэнкі становіцца ўсе больш камічнай у гэтых умовах. Яму вельмі каштоўна абыходзіцца падтрымка і прызнаньне вынікаў выбараў 2020 з боку Пуціна, фактычна сеньня гэта толькі адтэрміноўка палітычнай сьмерці. Здароўя вам шаноўныя беларусы і Перамогі нам усем. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

____________________________________________________________________________________________________________________________

Ліпень 2022: Страты і Пастаўкі больш моцнай заходняй зброі ў ліпені і чэрвені , кшалту РСЗВ паціху сталі  ўраўнаважываць  моц бакоў, вайна стала ўсе больш набываць зацяжны пазыцыйны характар, больш таго, украінскія войскі сталі паціху ціснуць расейскія пад Херсонам, спрабуючы іх увогульле адрэзаць,ад асноўных частак за Дняпром. Расея са свайго боку спрабуе цалкам захапіць Данецкую і Луганскую вобласьці, выконваючы нейкую праграму мінімум.Расейскія войскі на Беларусі па-ранейшаму страляюць ракетамі па Украіне. Санкцыі супраць Расеі і супраць Беларусі на сеньня моцна адрозьніваюцца, сусветныя брэнды застаюцца ў РБ, сборачныя аўтазаводы таксама і праз мяжу йдуць трэйлеры з новымі і патрыманымі самаходамі ў РФ і гэта трохі ратуе расейскі аўтарынак. На сеньняшні дзень складваецца становішча, пры якім фармальная незалежнасьць РБ выгадна Крамлю па-за блакады і эканамічных санкцыяў, бо Беларусь можа стацца часовым мастом для Расеі па сувязі са зьнешнім сьветам. Захад прыняў ужо 7 пакет санкцыяў, але каб Крэмль  адчуў гэты націск патрэбны час.У беларускай апазыцыі, знаходзячайся за мяжой Беларусі ўсе больш мышынай вазні. Фінансавыя патокі дапамогі сеньня кантралюе Светлана Ціханоўская,  найбольшую крытыку ў яе бок дадае тая частка апазыцыі , дзеля якой беларуская мова і культура не каштоўнасьць, якая найбольш схільна да поўнай здачы незалежнасьці і зыхода пад Пуціна. Напад на Ціханоўскую сеньня йдзе не па загаду з Менску,  а па загаду з Масквы. Выбары 2020 года гэта была партыя паміж Лукашэнкам і Пуціным, таму што рэчаісных лідараў апазыцыі  Лукашэнка арыштаваў да па пачатку выбарчай кампаніі, Крэмль двінуў сваех кандыдатаў , а Лукашэнка сваех спойлераў, калі ўзьнікла фігура хатняй гаспадыні Ціханоўскай і пачала набіраць адсоткі , у яе атачэньні былі і прадстаўнікі Крамля і прадстаўнікі Лукашжнкі і прадстаўнікі беларускай апазыцыі. Сеньня грамадства Беларусі падзяляецца на чатыры ўмоўныя часткі: ябацькі- гарачыя прыхільнікі Лукашэнкі, бчбшнікі- прыхільнікі незалежнасьці і пераменаў,  традыцыйнага палітычнага балота і прыхільнікаў рускага міра і Пуціна. У 90-я палітычнае балота займала больш за 70% насельніцтва, але сеньня ня больш 30%, рускаміраўцы  складаюць каля 5-7% і пераважна гэта асобы з расейскімі карнямі і зацікаўленасьцямі. Ябацек  таксама ня болей 30 %. Пры гэтым больш за 90 % насельніцтва катэгарычна супраць вайны. 

    Шаноўныя суайчыньнікі, калі вы зьбіраецеся  на Бацькаўшчыну , то павінны ведаць , што апошні месяц зьявіліся праблемы з абслугованьнем расейскіх картак на Беларусі, большая частка з іх не працуе, не заўседы працуюць расейскія тэлефоны ў беларускім роўмінгу, вялікі разрыў курсаў біржы , продажу і набыцьця  расейскіх рублеў на Беларусі ў дачыненьні да беларускага рубля. Лепш за ўсе ехаць туды з традыцыйнай наяўнай валютай. Здароўя , вам шаноўныя беларусы.

 

____________________________________________________________________________________________________________________________

Чэрвень 2022: Вайна . У Эўропе кажуць , што Пуцін прымусіў забыць Сьвет пра кавід. Абсалютная большасьць эўрапейцаў успрынімае вайну , як шматсерыйны фільм, які кожны дзень паказваюць па тэлебачаньню. Але ў памяжоўных краінах: Польшчы, Прыбалтыцы, Румыніі , Славаччыны , Баўгарыі, якія былі часткай савецкага блоку, або зонай уплыву СССР ўсе добра памятаюць і ставяцца да вайны па-іншаму.  Вайна йдзе ўжо пяты месяц. Пра абарону Марыупаля, Севераданецка, Лісічанска, Рубежнага і г.д. ведае увесь  Сьвет.Сапраўднае дзікунства ў 21 стагоддзі, заснаванае на пост- імпэрскіх спазмах і канвульсіях. Эўропа падзялілася  з аднаго боку  чынавецтва старой Эўропы  Італіі , Аўстрыі , Няметчыны, Францыі якое  зыходзячы са сваех дэмакратычных пасадаў добра ўладковывалася ў шмалікія газпрамаўскія і калягазпрамаўскія офісы і банкі у Эўропе.  Тут трэба пазначыць мэнэджэрскі талент сучаснага Крамля праз арганізацыю падобнага вялізнага хабару эўразьвязаўскаму кіраўніцтву, гэта часы лідарства Шредара і Меркель у Эўразьвязе і Няметчыне і зараз немцы кажцуць пра тое , што краіне ня больш 450 БТР- БМП і большасьць не хаду, што пры Меркель  тры міністры абароны-жанчыны скарачалі вайсковыя расходы і войска , як маглі і сеньня краіна засталася бяз зброі. З другога эўрапейскага боку Вялікая Брытанія, Нарвэгія, Іспанія і ўся Ўсходняя Эўропа, якая добра памятае савецкую акупацыю. Агульная дапамога Захаду Украіне вялізная, але дазаваная, шмат робіцца каб Украіна адбілася, але нічога амаль каб перамагла. Ужо 8 мільенаў бежанцаў у Эўропе з Украіны. Зноў жа Крэмль таленавіта дзейнічае газавым венцілем  , што прывяло да росту коштаў на газ больш чым у 10 разоў(!) ў Эўропе і за тры першыя месяцы вайны расейскі бюджэт дадаткова атрымаў 100-120 млрд даляраў прыбытку, што  ў сваю чаргу прывяло да таго, што Эўропа фактычна аплочвае вайну. 

         Беларусь апынулася у вельмі дрэнным стане праз санкцыі, як краіна -сатэліт і хаўрусьнік РФ, ты ня меньш Лукашэнка пятляе як трус, пазьбягаючы прамога увахода ў вайну беларускага войску, тым ня меньш з тэрыторіі РБ ляцяць расейскія летакі і ракэты і за гэта абавязкова прыйдзецца адказваць. Лепшыя сыны Беларусі змагаюцца за Украіну і Беларусь ў складзе палку імя Кастуся Каліноўскага , сярод іх есьць загінулыя , параненыя , палонныя. Фармуецца другі полк "Пагоня" і есьць канфлікт паміж арганізатарамі вайсковых фармаваньняў за размяркаваньне ахвяраваньняў. У Лісічанску двое патрыетаў патрапіла ў палон і Расея абвясьціла іх наемнікамі і русафобамі, Сьвятлана Ціханоўская змагаецца за прызнаньне іх ваенапалоннымі. 

Санкцыі супраць РФ з боку Захаду прывялі  да фактычнага спыненьня выпуску самаходаў і цывільных летакоў, бо 90 % камплектучых выраблялі на Захадзе. Ва ўсем свеце пачаўся моцны рост коштаў на энерганосьбіты і харчы. У эканамічным і інфармацыйным плане Трэцьцяя Сусветная вайна ўжо пачалася.  Здароўя вам , шаноўныя Беларусы, беражыце сябе, захоўваеце сваю мову і культуру  для сябе і нашчадкаў, наведвайце і ўладкоўвайце свае вясковыя бацькоўскія або дзядоўскія сядзібы, калі такія захаваліся.

 

____________________________________________________________________________________________________________________________

Травень 2022:Больш трох месяцаў расейска-украінскай вайны, разбураныя месты , забітыя вайсковыя і цывільныя , дзеці і жанчыны, шмат пакалечаных, разбураныя семь'і, паломаныя лесы. Захад разглядвае чарговыя пакеты санкцыяў супраць кіраўніцтва і эканомікі РФ, азіяцкія і эўрапейскія кампаніі пакідаюць тэрыторыю РФ, каб вытрамаць Крэмль усе мацней прывязваецца да Кітаю. Зацяглыя баі йдуць за кожную веску, за кожны дом , холм, расейцы ціснуць , украінцы контраатакуюць. Заходнія краіны дапамагаюць Украіне зброяй і грашыма, але па-рознаму, дазавана, складваецца ўражаньне, што шмат хто з іх не жадае перамогі Украіны, але жадаюць каб Украіна адбілася са стратай тэррыторыі. Гэтая пазыцыя найбольш заўважна ў Няметчыны, Францыі, Італіі, якія маюць пэўныя камэрцыйныя стасункі з РФ. Адбываецца спроба чарговага мюнхенскага зговара, здаецца што гісторыя усех гэтых шольцаў-макронаў нічому ня вучыць або яны прагулялі урокі гісторыі.

     Ня сеньяўшні  дзень у РФ поўная перавага ў гарматах, танках, летаках, ракетах, украінскае войска больш матывавана. Кіраўніцтва УПЦ Маскоўскага патрыярхата выйшла з пад падпарадкаваньня Кірыла , абвесьціла незалежнасьць  і наладзіла стасункі з УПЦ Кіеўскага патрыярхата. Усе вырашыла вайна, мітрапаліт Ануфрый яшчэ 24 лютага зьвярнуўся з патрабаваньнем спыніць вайну да пуцінскага сябра мітрапаліта Кірыла Гундзяева, але безвынікова, таму украінскія япіскапы пайшлі на падобны крок. У Эўропе 6 млн . украінскіх уцекачоў, найбольш у Польшчы- каля трох.У 2008 годзе калі адбыўся напад на Грузію, Вахтанг Кікабідзе зьвярнуўся, каб спыніць вайну ,а дзеячоў культуры Расеі , але ніякага адказу не атрымаў.У 2022 годзе значная частка дзеячоў культуры пакінула Расею  і асудзіла агрэсію Крамля супраць Украіны.У беларусаў увесь час узьнікае пытаньне, як увогульле гэта магло атрымацца з расейскім грамадствам, дзе тая русская культура, пісьменьнікі , паэты, якія б не далі скаціцца большасьці грамадства ў такі стан.Адказ просты - большасьць грамадства кніжак не чытае , гісторыяй не цікавіцца,ей дастаткова крамлеўскай прапаганды, тым больш , што для гэтага нічога ня трэба рабіць. Калі вядомая расейская журналістка Юлія Латыніна кліча сучасную РФ-  Ардой , у гэтым есьць традыцыйны сэнс, Ардзе гісторыя і культура не патрэбныя , яна жыве рабаўніцтвам і захопамі. Увогульле , па аналогіі пасля другой сусветнай вайны - цэлая генерацыя немцаў лічыла гітлера вялікім чалавекам, а ягоны час лепшым у гісторыі Няметчыны. Каб перамагчы украінцы павінны мець наступальную зброю, сістэмы залпавага вагню і г.д., але й калі дачакаемся такого узьнікне пагроза ядзернай вайны, сучасны сьвет і так вісіць на валаску.

    На акупаванай Беларусі сатэлітны дыктатар працягвае рэпрэсіі і разпачаў вайсковыя вучэньні на мяжы з Украінай, заяўлае аб неабходнасьці стварэньня народнага апалчэньня і вывучэньня украінскага вопыту вайны, адначасова праз Макея ен шукае паратунку і стасункаў з Эўразьвязам, пры гэтым падпісвае чарговы указ пра сьмяротнае пакараньне пры "замахе на тэррарызм". Ен быццам раздваіваецца спрабуючы выжыць. Яшчэ ў 2014 годзе пасля захопу Крыму і часткі Данбасу на Беларусі была створаня тэрабарона, але вельмі малалікая, хутчэй да зьместу чым да сэнсу, абласныя кіраўнікі сталі генераламі і кіраўнікамі тэрабароны праводзіліся вучэньні, але зараз размова йдзе аб шматлікай народнай абароне, накшалт украінскай, якая практычна сама вызваліла Сумскую вобласьць. Узьнікае пытаньне ці не пабаіцца Лукашэнка даць народу зброю. Усе вельмі проста: расейскія пракрэмлеўскія прапагандоны ўсе больш заяўляюць , што пасля Украіны будуць Казахстан і Беларусь, Крамлю сеньня Лукашэнка ўжо проста перашкода і таму ен дваіцца.

Здароўя вам , шаноўныя беларусы. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ !!!!! Беражыце сябе.

____________________________________________________________________________________________________________________________

Красавік 2022:Скончыўся другі месяц вайны , 4 мільены украінскіх бежанцаў у Эўразьвязе, пераважна жанчыны з дзеткамі, забітыя і згвалтаваныя цывільныя грамадзяне, патопленыя некалькі караблеў расейскага флоту і сярод іх флагман-крэйсер  " Масква", тысячы забітых вайскоўцаў з абодвух бакоў, яшчэ больш параненых ,шмат  знішчанай тэхнікі, разбураныя месты. Абодва бакі хлусяць павялічваючы страты суперніка. 43 краіны сьвету ўзяліся дапамагаць Украіне ўсем-зброяй ,грашыма, харчамі і г.д. Расейскае войска  сустрэўшы вялізны супраціў з боку украінцаў адышло з Чарнігаўскай і Кіеўскай вобласьцеў, а Сумы самастойна вызвалілі тэрыторыю вобласьці, памяжоўнікі зьвярнуліся на межы.Тое , што адбывалася  ў час акупацыі пад Кіевам есьць злачынства супраць чалавецтва, словы Буча і Барадзянка зараз ведае ўся планэта. Тым ня меньш расейскае войска ўвесь красавік падцягвала рэзэрвы і спрабавала ісьці  ў наступ на усходзе Украіны, дадаткова перакінуўшы туды войскі выведзеныя з поўначы Украіны. Але гэта быў другі месяц вайны, лінія фронту стабілізавалася , пачалася пазыцыйная вайна за кожную веску, гарматныя дуэлі, украінскія войскі ўсе часьцей контраатакавалі на розных накірунах.   Убачыўшы , што вайна зацягваецца беларускі дыктатар не вырашыўся перайсьці мяжу і пачаў шукаць шляху і паратунку ў Эўразьвязе, але безвынікова, ягоная рыторыка на працягу красавіка моцна змянілася. Макей зьвярнуўся з дыпламатычным лістом да Эўразьвязу з прапановай замірэньня, намякая ,што Беларусь тут не прычым, але Эўразьвяз нічога не адказаў, апошнія два тыдні  красавіка экс-міністар МЗС РБ  Мартынаў неведваў разнастайныя кабінеты кіраўнікаў Эўразьвязу з мэтай паслабіць санкцыі, напэўна разносіў кошыкі з пачастункамі ад Лукашэнкі. На Беларусі адбывалася сапраўдная партызанская рэйкавая вайна, шкодзіліся рэлейныя шафы, масты і г.д. каб сарваць  пастаўкі расейскага войска на Украіну па чыгунке, на Беларусі зноў масавыя арышты і пасадкі, пайшлі справы чыгуначнікаў, урачоў артапедаў, урачоў траўматолагаў, вельмі нагадвае 1937 год у СССР. Тром захопленым хлапцам, якія палілі рэлейную шафу, з Магілеўскай вобласьці, карнікі  прастрэлілі калені, гэта жахлівыя болі і інваліднасьць на ўсе жыцьце. Зяленскі падзякаваў за дапамогу беларускім партызанам і беларусам вайскоўцам з батальену імя Каліноўскага, на жаль у гэтай вайне гінуць і прыгожыя , сьвядомыя, беларускамоўныя хлопцы- эліта і гонар нацыі. У выніку падзей красавіка расейскі наступ спыніўся, план глабальнага захопу Украіны замяніўся на план поўнага захопу Данецкай і Луганскай абласьцеў, а таксама сухапутнага калідору ў Крым уздоўж Азоўскага мора. Крамлеўскае кіраўніцтва працягвала шантаж ужываньня ядзернай зброі. Вялікая Брытанія і ЗША зрабілі заявы, што адкажуць тым жа , адразу , без кансультацыяў з НАТА і хаўрусьнікамі, калі супраць Украіны будзе ўжыта хімічная, ядзерная і г.д. зброя. Перамога Украіны ў гэтай вайне патрэбна ўсем, усей планеце, нават калгаснаму дыктатару Лукашэнке. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!! Беражыце сябе шаноўныя суайчыньнікі.

____________________________________________________________________________________________________________________________

РАДА ГРАМАДЫ ВІНШУЕ ЎСЕХ БЕЛАРУСАЎ З ВЯЛІКОДНЫМІ СЬВЯТАМІ.ХРЫСТОС УВАСКРОС! ХРЫСТОС УВАСКРОС!ХРЫСТОС УВАСКРОС! САПРАЎДЫ ТАК! Гэта надзея на вечнае адраджэньне, яйка як сымбаль нясконцага жыцьця! Выклікае вялізны сум усе большы адыход масоўской патрыярхіі ад сусветнага праваслаўя і ад хрысьціянства. Кірыл Гундзяеў ня толькі блаславіў вайну і забойства цывільных , але й практычна парушыў хрысьціянскія запаведзі. З часам гэты жахлівы перыяд у маскоўскім праваслаўі  будзе названы "гундзяеўшчына", сымбалем якога будуць залаты гадзінік роллекс і шчыльнае супрацоўніцтва царквы са спэцслужбамі. НА Беларусі , пастаўлены Гудзяевым поп таксама падтрымаў свайго гаспадара, фактычна беларускае праваслаўе дэградуе, яго вычысьцілі ад беларускіх сьвятароў, а тое , што дасылае Расея , можна вынікаваць гісторыяй "бацюшкі са свастыкай", які гвалтаваў прыемную дачку і быў маерам ФСБ. Шмат для Беларусі робіць беларускі касьцел, які захоўвае хрысьціянскія традыцыі на Беларусі, нядзіўна ,што ўсе больш беларусаў знаходзяць у ім свой душэўны прытулак. Але й ўсе часьцей адбываюцца арышты ксендзаўі пераслед з боку марыянетачных уладаў. Час разставіць ўсе на месцы і дае нам надзею. Хрыстос уваскрос!

____________________________________________________________________________________________________________________________

Сакавік 2022: Вайна . Больш за месяц. Разбураныя месты Харкаў, Чэрнігаў, Маріупаль,Сумы і г.д.. Загінуўшыя дзеці і цывільныя грамадзяне. Гераізм, Здрада, Марадзерства, Цікаўнасьць . Інтэрнэтвайна і інфавайна з абодвух бакоў. У першы дзень вайны, рупары Крамля , кшалту віслены Караулава ,абвясьцілі , што расейскія танкі ў Кіеве і Зяленскі збег у Польшчу, потым яшчэ тыдзень абвяшчалі ,што Зяленскі і ўрад Украіны зьбеглі ў Польшчу, Няметчыну ,Ізраіль або Турэччыну, а Пуцін зьвяртаўся да украінскіх вайскоўцаў скласьці зброю. У дыктатара быў план і была адпаведная інфармацыя ад ягоных спэцслужбаў, былі дамоўленасьці з асобнымі заходнімі лідарамі, хутчэй за ўсе вусныя, гэта нагадвала мюнхенскі зговар 1938 году па разздзелу Чэхаславаччны, каб залагодзіць Гітлера. Есьць добры, грунтоўны  аналіз  гэтых падзеяў  ад сп. Іларыонава, былога эканамічнага дарадцы Пуціна. Не выпадковасьць , разьлік з боку Пуціна.Зусім невыпадкова за тыдзень да пачатку вайны з украінскага боку былі прыбраныя мінныя палі, з боку Крыма, там  дзе шмат каналаў,Дняпро і наступаць можна толькі па шляхам. Але бліцкрыг не атрымаўся , украінскае кіраўніцтва ня зьбегла , украінскае войска паказала добрую падрыхтоўку і здольнасьць ваяваць. Расейскае войска панесла вялізныя страты і ў большасьці местаў перайшло да абароны , або да адступу. Хэрсон і Сумы два супрацьлеглых варыянта пачатку вайны і два падыхода да яе. У першы дзень дзве калоны расейскіх войскаў  з поўначы і ўсхода ўвайшлі ў Сумы, у месте ня было украінскіх войскаў , але была артылерыйская вучэльня  і курсанты з выкладчыкамі далі свой першы ў жыцьці бой , разам з нацпаліцыяй, кіраўніцтва места раздала зброю месьцічам, пры тым ,што нават Зяленскі сказаў у поўдзень ,што Сумы захоплены, украінцы выкінулі і знішчылі ворага, нарадзілася тут першая тэрабарона. Раеныя цэнтры сумскай вобласьці не здаліся, абараняліся ,Ахтырка і Канатоп, быў вызвалены захоплены Трасьцянец, а потым практычна ўся вобласьць. Іншая справа Херсон да якога вайна дакацілася не адразу. Кіраўніцтва рэгіена, паліцыі,сбу зьбегла адразу, у ваенкаматы запісваліся тысячы цывільных у тэрабарону, але зброю ніхто не даваў, уезды ў места не закрываў блокамі,не рыхтаваўся  да абароны, каля 200 найбольш актыўных месьцічаў самі здабылі стралковую зброю і далі свой бой у месте супраць танкаў і большасьць загінула. У гэтым херсонскім варыянце і быў разьлік Пуціна. На Беларусі такое ж прадажнае , калгаснае , кіраўніцтва, якое адразу перайдзе на бок акупанта ,або збяжыць. За сакавік адзначылася вызваленьнем Ірпеня першая нацыянальная адзінка -батальен імя Каліноўскага, лепшыя людзі Беларусі. Пачала фармавацца другая адзінка- полк Пагоня ў межах замежнага легіену добраахвотнікаў, есьць беларуская рота у полку Азоў у аточаным Марыупале. На самой Беларусі увесь месяц шлі арышты і суды настаўнікаў , паэтаў , мастакоў, медыкаў і чыгуначнікаў. Чыгуначнікаў за блакаду чыгуначных шляхоў на Украіну, за рэйкавую вайну супраць расейскіх акупацыйных войскаў, Зяленскі падзякаваў беларускім партызанам, на жаль імены герояў гэтай вайны пакуль невядомы. Некалькі разоў беларускія войскі ўздымалі па трывозе , размяшчалі на палігонах уздоўж украінскай мяжы і зьвярталі назад у казармы, як сьведчаць аналітыкі большасьць вайскоўцаў не жадае ваяваць з Украінай і высокая верагоднасьць пераходу на бок украінскага войску. Тым ня меньш з беларускіх аэрадромаў і палігонаў расейцы бьюць па Украіне і Лукашэнка  есьць ваены злачынец. У Гааге , Страсбурге і ААН пачаліся судовыя працэсы супраць вайсковых злачынцаў, у першую чаргу супраць Пуціна і Лукашэнкі, супраць іх уведзены вялізарныя санкцыі, якія увесь час узмацнаюцца. На жаль церпіць і насельніцтва краінаў. І ў Беларусі і ў Расеі шмат людзей выходзіла на пратэсты супраць вайны і шмат было арыштаў. На жаль расейскае грамадства падзеленае па прынцыпу Стругацкіх-прыблізна 85% звычайных людзей , якія ня здольны да самастойнага аналізу і йдуць за дзяржаўнай імпэрскай прапагандай і каля 15% людзей у якіх мозг не ўспрымае накірованую прапаганду(апраменьваньне), так званых "вырадкаў", якія здольныыя на самастойнае успрыняцьце сьвету. Жыве БЕЛАРУСЬ! СВЕТ АБАВЯЗКОВА ПЕРАМОЖА ЦЕМРУ!

 

 ___________________________________________________________________________________________________________________________

25 сакавіка 2022. РАДА ГРАМАДЫ ВІНШУЕ СВАЕХ СЯБРОЎ І ЎСЕХ БЕЛАРУСАЎ З ЧАРГОВЫМІ ЎГОДКАМІ АБШЧЭНЬНЯ БНР- ДНЕМ ВОЛІ!!!!! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ , ЖЫВЕ ВЕЧНА!!!!!! Шаноўныя суайчыньнікі , трымайцеся моцна , захоўвайце сваю культуру, мову, гістарычную спадчыну і сябе асабіста, трымайцеся сваех каранеў.Верым , можам, пераможам! Калі ў вас на Радзіме захавалася бацькоўская хатка на весцы, зьездзіце да яе, навядзіце дабрабыт, наведайце родныя могілкі, родны кут можа ўратаваць у цяжкія часы самым нечаканым шляхам, сіла беларусаў літаральна ў роднай зямлі. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!

 

********************************************************************************************************************************************************************************

Люты 2022: дачакаліся... да вайны з Украінай. 24 лютага а 4 гадзіне пачаліся бамбардзіроўкі Украіны і Кіеву, а 5 гадзіне раніцы Пуцін абвесьціў спэцаперацыю па дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі Украіны. Як у вядомай песьне"...ровно в четыре часа Кіев бомбілі,нам обьявілі, што началася вайна". Увесь люты Пуцін, Лаўроў і іншыя афіцыйныя асобы штодзенна хлусілі, што не зьбіраемся нападаць на Украіну, але пры гэтым эвакуавалі свой дыпламатычны пэрсанал з Украіны. Заходнія амбасады пераехалі ў Львоў. Усе па ўзору напада фашыстоўскай Няметчыны на СССР у 1941 годзе. Хрыстапрадаўца Лукашэнка цяпер ужо не зьяўляецца ня толькі прэзідэнтам дэ-юрэ, але й дэ факта і можа быць прыбраны ў любы момант расейцамі. Каб захаваць хоць на нейкі час пасаду ен стаў шчанюком, які візгваў і падбрэхіваў па загаду Пуціна, як выказаўся расейскі палітолаг Пуцін трымае шчанюка ўжо не за кароткі ланцуг, але ўжо за ашыйнік. Некалькі электронных СМІ паведамілі , што ен вывез сваю сямью ў Эміраты.Беларускае войска выконвала функцыю квартэрьераў  да расейскага, ставіла палаткі, рубіла дровы, паказвала шляхім расейцам  да Украіны на мясцовасьці, з беларускіх аэрадромаў узляцелі летакі і гелікоптэры, якія бамбавалі украінскія гарады, з беларускіх палігонаў ударылі ракеты па Украіне.За сваю падтрымку Лукашэнка расплаціўся Беларусьсю, якую ніколі не любіў, як і саміх беларусаў і сеньня Беларусь акупавана. Менавіта па загаду Масквы ен татальна вынішчаў усе беларускае, каб ня было магчымасьці людзьмі звацца. Аб пачатку магчымай вайны тройчы папярэджваў Украіну прэзыдэнт Байдэн, а апошняе 48- гадзіннае папярэджваньне стала рэчаісным...

     Цяпер на Украіне гінуць цывільныя і вайсковыя ,дзеці, разбураецца краіна і дзякуючы хрыстапрадаўцу Беларусь мае да гэтага дачыненьне, беларускае войска стала ля мяжы Украіны. Беларусы і украінцы заўседы былі братамі, а гэтая пачвара шмат разоў казала, што "ніколі з беларускай зямлі ня было і ня будзе пагрозы для Украіны", але гэтыя словы , як і іншыя толькі хлусьня, бясконцая хлусьня прадажнага ўзурпатара, які дарэчы сябе называў "скорее всего украінцем". На чацьверты дзень вайны на зямлі , на моры і ў паветры стала зразумела , што бліцкрыг не атрымаўся, расейцы ня здолелі узяць ніводнага абласного цэнтру, нават ніводнага буйнога места, панесьлі вялізарныя страты, пачала разгортвацца сапраўдная народная вайна праз тэрытарыяльную абарону. Месьцічы ў захопленых местах зьвярталі украінскі сьцяг на будынкі, голымі рукамі спынялі танкі і павярталі,  вельмі мала здраднікаў і насельніцтва дапамагае СБУ іх лавіць. Краіны Захаду назіралі двое сутак за барацьбой Украіны, выказвалі слава падтрымкі, правадзілі сустрэчы , але нічога не рабілі і толькі на трэцьці суткі пачалі аказваць рэчаісную дапамогу Украіне. Упершыню ў гісторыі яны пачалі увадзіць жахлівейшыя санкцыі супраць эканомікі, фінансаў, спорту, абароны, фізычных адказных асоб Расеі і часткова Беларусі. Узровень жыцьця насельніцтва, які і так падаў па-за санкцыяў і кавіду пачне падаць больш імкліва, грашовыя адзінкі РБ і РФ ператварацца ў нішто. Спадзяваньні РФ на Кітай пакуль , што марныя , Кітай устрымліваецца і заявіў аб адмове пакупаць расейскую нафту. Пасля чатырох дзен вайны Пуцін прывеў у баяздольнасьць ядзерныя часткі, што азначае пагрозу тактычнай атамнай бомбы для Украіны, вядомы расейскі палітолаг Салавей абвесьціў , што Пуцін вывез сямью на Алтай .Калі адбылася ДОС атака на расейскія дзяржаўныя сэрверы, якія бароняць кібервойскі і яны перасталі дзейнічаць . Пуцін зьехаў на Урал , дзе склікаў партхозактыў. У расейскіх местах шмат людзей выйшлі на пратэст супраць вайны і больш за 5000 асобаў было арыштавана.  Выйшлі і ў Менску і таксама каля 800 асобаў было арыштавана.  Беларускія патрыеты прыехалі ў Кіеў і ўступілі ў войска Украіны, прынамсі  беларускі белы легіен у кіеўскую тэрабарону. У гэтым часе, калі Ціханоўская пачала фармаваць урад, варта прызначыць міністра абароны , які бы пачаў фармаваць беларускае войску з добраахвотнікаў на Украіне.

Шаноўныя суачынікі, адбыўся глабальны тэктанічны здвіг на планэце, які можа зьнішчыць чалавецтва. але й можа уратаваць Беларусь, сачым за падзеямі! Жыве Беларусь ! Слава Украіне!

 

        

 

___________________________________________________________________________________________________________________________

Студзень 2022: пачатак 2022 году вельмі бурлівы насычаны падзеямі. 2 студзеня пачаліся пратэсты ў Казахстане супраць павялічэньня коштаў на газ у балонах, на якім ездзіць большасьць самаходаў і якім казахі гандлююць прыватна ў Расею, гэта фактычна закранула большасьць насельніцтва, бо напрыклад удвая павышаўся кошт таксі, прыватны дробны бізнэс, ацяпленьне, прыгатаваньне ежы і г.д. Казахі вышлі на пратэсты па ўсей краіне, фактычна большасьць паліцыянтаў і вайскоўцы пачалі трымаць нейтралітэт і ў гэтых умовах прэзыдэнт Такаеў  фактычна вызваліў ад усіх пасадаў лідара нацыі елбасы Назарбаева, гэтаму спрабаваў перашкодзіць КНБ, камітэт нацыянальнай бязпекі, але Такаеў запрасіў на дапамогу замежныя войскі АДКБ , у тым ліку беларускія , схлусіўшы ўсяму сьвету пра 20 тысячаў замежных бандытаў напаўшых на Казахстан. У Крамлі добра ведалі рэчаіснае становішча, але дапамаглі Такаеву, бо з палітычным мастадонтам Назарбаевым Пуціну было вельмі цяжка размаўляць. Такаев перамог , але з гэтага часу ен будзе вінны Пуціну  і гэта дрэнны пачатак ягонага кіраваньня краінай. Гэтая гісторыя вельмі яскравая дзеля Беларусі, дзе Лукашэнка зьбіраецца прыняць на рэферэндуме Канстытуцыю кшалту назарбаеўскай і пуцінскай, зьвязанай з яго асабістымі пажыцьцевымі гарантыямі. Такаеў за два тыдні вызваліў ад дзяржаўных пасадаў і цеплых камэрцыйна-дырэктарскіх месцаў радакоў елбасы. Нават самы надзейны назарбаеўскі пераемнік апынуўся ненадзейным.Сям'я Назарбаева вельмі добра праецыруцца на атачэньне і сямью Лукашэнкі.

    На Беларусь у вялікай колькасьці уводзяцца расейскія войскі з далекага усходу, так званыя бураты, больш 200 эшалонаў з тэхнікай і абсталяваньнем.Большая частка разьмярковываецца уздоўж украінскай мяжы. Заяўлена аб хаўрусных вучэньнях, але такой колькасьці войскаў ніколі не было на Беларусі і пазапланавыя вучэньні тэрмінова абвясьцілі толькі на 10 дзен.Гэта ўсе адбываецца ва ўмовах фактычнага ультыматуму Расеі да НАТА, патрабаваньне каб НАТА дала гарантыі на неўваход Украіны і Грузіі  ў НАТА, а таксама каб нават прыбрала свае войскі з Баўгарыі і Румыніі. У адказ на расейскія патрабаваньні краіны НАТА перакінулі ва Ўсходнюю Эўропу і Чорнае мора дадатковыя вайсковыя часткі, кіраўнікі краінаў заявілі , што ў выпадку ўварваньня на Украіну , санкцыі будуць максімальна магчымымі, адключэньне ад СВІФТУ, спыненьне канвэртацыі расейскага рубля і г.д.. Прэзыдэнт ЗША Байдэн заявіў ,што пасля такіх санкцыяў эканоміка РФ упадзе і ніколі не ўздымецца. Прты гэтым варта заўважыць ,што за 2021 год насельніцтва Расеі і так скарацілася на мільен чалавек і нават масульманскі прыток з Сярэдняй Азіі  не дапамагае. Краіна пусьцее, паміраюць гарады і вескі ў рэгіенах, зьязжае маладое насельніцтва ў Эўразьвяз і ЗША.

    У адбываючыхся падзеях Лукашэнка стаў дробным вінцікам  РФ,  ен ужо не кантралюе тэрыторыю Беларусі, яму не далі ніякіх грошаў адтуль , з ім перасталі камунікаваць, ен сапсаваў усе , што можна. У гэтых умовах ен спачатку публічна скардзіўся , што Пуцін не запрашае яго ў Туву, як раней у Крым, а Пуціну ен ўжо не патрэбны, захад не прызнаў яго прэзыдэнтам і ўжо не прызнае, а потым пачаў выступаць на нацыянальную тэму, абвясьціў 2022 год годам гістарычнай памяці на беларускай мове, прыгадаў ВКЛ, пачаў рабіць заявы ў абарону беларускай мовы каб усе гэта пачулі ў Крамлі. Але расейскія аналітыкі заўважылі , што Лукашэнка ўжо спазьніўся сесьці на нацыянальнага каня і наўрадзе ў яго гэта атрымаецца. Урэшце напрыканцы студзеня ен склікаў пазачаргова нацыянальны сход ябацькаў дзе выступіў з вельмі супярэчлівым пасланьнем нысычаным перламі кшалту "вайна будзе" і " вайны ня будзе", " ўсе дрэнна, поўны крызіс у эканоміцы" і  "усе добра, беларуская эканамічная мадэль самая правільная". Гэта сьведчыць аб поўнай разгубленасьці дыктатара, праграмы падпісаў, войскі увайшлі , перасталі камунікаваць і грошы ня далі. 

      Анэкдот часу: сядзяць дзве ябацькі ў электрычцы і размаўляюць аб вялікай палітыцы "У іх было 80 адсоткаў, а ў нас 20% , але мы ўсе роўна іх перамаглі"...

*********************************************************************************************************************************************************************************

РАДА ГРАМАДЫ ВІШНШУЕ СВАЕХ СЯБРОЎ І ЎСЕХ БЕЛАРУСАЎ З КАЛЯДАМІ , РАСТВОМ  І НОВЫМ 2022 ГОДАМ!!!!!!!

____________________________________________________________________________________________________________________________

  Сьнежань 2021:  міграцыйны крызіс пачаў затухаць, большая частка мігрантаў зьвярнулася дахаты. Каля 800 учекачоў засталася на мяжы ў Брузгах , у лагістычным цэнтру, надышлі маразы і ў лесе  не стала магчымым жыць, шмат каго , прымусам трымалі на мяжы, усе больш разпавядаў, тых , хто зьвярнуўся дадому аб "сілавіках", якія бралі па 700-1000 даляраў або эўра за таксі да Менску , у аэрапорт, з асобы, але ўзяўшы грошы- падманывалі і перавозілі на іншы вучастак мяжы.Гібрыдная вайна Лукашэнкі скончваецца безвынікова і нават наадварот з вялізнымі стратамі для беларускай эканомікі. Можна тое ж самае паведаміць пра газавую вайну Пуціна з Эўразьвязам. Эўразьвяз наладжвае танкерную лагістыку паставак газу ў Эўразьвяз, газавы шантаж не атрымаўся. У Нямеччыне прыйшло да ўлады новае кіраўніцтва і бабуля Мэркель з сваем урадам зышла, якое больш прагматычна паставілася да Расеі і газавага пытаньня, яно не даруе Крамлю ягоных кундштукаў.На Беларусі вялікія тэрміны14-18 год даюць апазыцыянерам, якія не ўдзельнічалі нават у пратэстах і былі арыштаваныя яшчэ задоўга да выбараў. Вельмі змрочна. Арыштоўваюць за налепку з Пагоняй, за колер хаты і вядома за бчб-сьцягі.Лукашэнка стаў вельмі небяспечным для свайго атачэньня, бо ўводзяцца пэрсанальныя санкцыі з боку ЗША і Эўразьвяза. Напрыканцы сьнежня , пасля нефармальнага саміту СНД, куды запрасілі ня ўсех прэзыдэнтаў, Лукашэнка і Пуцін паразмаўлялі сам-насам каля трох гадзінаў, разнастайныя крыніцы паведамляюць  аб тым , што Лукашэнка прасіў 3,5 млрд даляраў у чарговую пазыку і Пуцін ня даў.  Лукашэнка апублікаваў праэкт новай канстытуцыі РБ, якая таго ж кшалту , што новыя канстытуцыі  Расеі для Пуціна і Казахстану для Назарбаева- гэта канстытуцыі аб пажыцьцевым кіраваньні дыктатараў. Эпідэмія кавіду ў Сьвеце ўсе больш становіцца падобнай на сэзонныя захворваньні грыпам, сьмяротнасьць падае , але й заразнасьць павялічваецца і здаецца чалавецтва стала прызвычаіцца патрохі да навай хваробы, ва ўсякім разе перастала баяцца. Здароўя Вам ,шаноўныя беларусы. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!!

 ___________________________________________________________________________________________________________________________     

                                                                                      РЭКВІЕМ

 9-га сьнежня памер адзін са старэйшых сяброў нашай Грамады, сябра суполкі БНФ у Маскве , адзін з апошніх нашых маскоўскіх беларускіх  зубраў - КУРЫС АЛЕСЬ ПЯТРОВІЧ. Алесь Курыс родам з Івацэвіч, быў апантаным патрыетам Бацькаўшчыны, адначасова  сціплым, культурным чалавекам, добрым і надзейным сябрам. Ен ня меў вышэйшай адукацыі, але быў добра начытаным чалавекам з шырокімі поглядамі, быў добрым працоўным спецыялістам. Не было ніводнага пікету, мітынгу, арганізаванага Грамадой у абарону беларускай мовы і культуры, у якім бы не прыняў удзелу Алесь Курыс. Удзельнічаў у першым устаноўчым зьезде ЗБС"Бацькаўшчына", у некалькіх зьездах адзінага БНФ. Калі напачатку 90-х гадоў у Маскве ўзьнікла  суполка беларускай вуніяцкай(грэка-каталіцкай) царквы Алесь Пятровіч прыняў у яе дзейнасьці найбольшы ўдзел і ўвайшоў у "10" сяброў найбольш спрыяўшых дзейнасьці , ен сам прынімаў на сваей кватэры айца Яна Матусевіча, калі той прыязжаў з Беларусі дзеля правядзеньня першых набажэнстваў. Апошнія гады моцна хварэў,і імкнуўся зьязджаць на Беларусь, у малую радзіму на 7-8 месяцаў на год, у падмаскоў'і толькі зімаваў, казаў , што хоча памерці на Беларусі, але надышла пандэмія і такія вандроўкі былі спыненыя. Памер пасля цяжкай хваробы. Вечная памяць сапраўднаму патрыету Бацькаўшчыны.

___________________________________________________________________________________________________________________________

Лістапад 2021: словы Беларусь і Лукашэнка гучыць на розных мовах планэты з тэлебачнікаў у сувязі з міграцыйнай крызай. Тысячы мігрантаў з Сірыі і Іраку, пераважна курдаў ,набылі турыстычныя пуцеўкі на Беларусь , частка з іх мела беларускія візы і прыляцелі напрамкі ці праз Турэччыну ў Менск з мэтай патрапіць ў Няметчыну і атрымаць пасобія. За пераход мяжы яны пакідалі 2000 эўра з асобы ў офісах турыстычных кампаній , якія потым зачынілі гэты накірунак або зьніклі. Безумоўна гэта гібрыдная вайна, як і выдача беларускіх візаў, безумоўна гэта падман людзей. Сілавікі , якіх ня хочацца называць  беларускімі, гуртавалі бежанцаў і везлі да мяжы, галоўнай кропкай ціску на Эўразьвяз стаў пераход Брузгі пад Гародняй.Тыя хто здолеў выбрацца адтуль, кажуць аб тым , што над імі здзекваліся , білі. Ночныя і днеўныя штурмы мяжы, абарона мяжы польскім спэцназам і памяжоўнікамі, нараджэньне дзяцей у лесе ,калючы дрот ,газ, амуніцыя і бярвены- было ўсе. Мэта правакацыі -прымусіць прызнаць Лукашэнку прэзыдэнтам РБ з боку Эўразьвязу і зьняць санкцыі, аб чым двойчы размаўляў Лукашэнка з Мэркель.У лістападзе не атрымалася, частка мігрантаў, каля 2000 ужо зьвярнулася назад. Безумоўна гэта жахлівае , палітычнае дзікунства. Здзіўляе паводзіны атачэньня і сілавікоў, рана ці позна прыйдзецца плаціць па рахункам, такія злачынствы ня маюць тэрміна дзеяньня.Польшча і Эўразьвяз не саступілі , Польшча будзе будаваць мэталічную сценку на мяжы. Безумоўна бабулька Эўропа часткова вінаватая, бо шмат мігрантаў пруцца ў яе без дазволу , дзякуючы палітыке фраў Меркель і апошніх двух прэзыдэнтаў Францыі, па-за вялікіх пасабіяў для бежанцаў. Па-за гэтай палітыцы Вялікая Брытанія зышла ў брэксіт.  Немцы жартуюць анэкдотам па тэме:  стаяў чатырохпавярховы дом  у якім на першым паверсе жыла сірыйская сям'я, на другім алжырская, на трэцьцім іракская, а на апошнім нямецкая, узарваўся бытавы газ і загінулі сірыйская, алжырская і іракская сем'і, а з нямецкай ўсе ў парадку, таму што дарослыя былі на працы , а дзеці ў школе. Эўрапейскія лідары ў сувязі з падзеямі на беларуска-польскай мяжы завілі, што Лукашэнка тут не самастойны, гэта частка гібрыднай вайны Крамля. Лукашэнка і Пуцін віртуальна ,ў лістападзе, падпісалі чарговую дэкларацыю аб хаўруснай дзяржаве і 28 праграмаў да яе. Самае жахлівае , як кажуць эксперты гэта фактычнае падначаленьне беларускага войску расейскаму генштабу, захаванае ў агульнай вайсковай дактрыне. Лукашэнка ўпершыню выказаўся аб прызнаньні акупацыі Крыма і пажадаў прыехаць у яго да Пуціна.Узурпатар запляміўся канчаткова і яму ўжо няма куды саступаць, абдымкі Крамля пачынаюць яго душыць.

ТЫМ НЯ МЕНЬШ. ВЕРЫМ , МОЖАМ , ПЕРАМОЖАМ !!!!ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!!!

____________________________________________________________________________________________________________________________

Кастрычнік 2021: Пуцін не прыехаў у Менск на паседжаньне да Лукашэнкі. Прэсавы сэкратар Пяскоў абвесьціў аб віртуальнай сустрэчы.Дзяржаўнае сацыалагічнае агенства РФ ВЦІОМ паведаміла аб выніках апытаньня насельніцтва Беларусі па якіх у Лукашэнкі максімальны антырэйтынг-55%, дзе абсалютная большасьць жадае пераменаў,новай улады, перамоваў з апазыцяй з лічбамі па кожнай пазыцыі, а таксама высокія станоўчыя рэйтынгі апазыцыянераў. Такія лічбы і іх публікацыя ВЦІОМ ня могуць быць выпадковымі - гэта рашэньне Крамля. У адказ беларускія афіцыйныя палітолагі пачалі крытыкаваць Пуціна і выбары ў Расеі, параўноваючы з Лукашэнкам. Паміж двума дыктатарамі чарговае непаразуменьне, якое доўжыцца увесь час прэзыдэнцтва Пуціна. Можна толькі здагадвацца хто з іх больш гаспадар свайго слова" слова даў , а потым забраў". Беларускай эканоміке патрэбныя чарговыя крэдыты, афіцыйныя асобы кажуць аб трох мільярдах і малаверагодна , што Крэмль зараз іх дасьць. Гэта ўмовы для дэвальвацыі беларускага рубля. Нацбанк Беларусі абвесьціў, што не плануецца ўвода расейскага рубля ці саюзнай валюты. Ціханоўскую двойчы дапусьцілі ў эфір "ЭХА МАСКВЫ" і гэта таксама невыпадкова. Гэта бясконцы гандль за Беларусь. Палітологі кажуць , што ніякага падпісаньня 28 саюзных праграмаў 4 лістапада ня будзе, да таго ж Пяскоў абвесьціў ,што Пуцін не плануе сустрэчы з Лукашэнкам. У Расеі абвесьцілі лакдаўн у сувязі з ростам захворваньнем на кавід, на Беларусі  ўсе тое ж самае, але але ж без лакдаўна. Зянон Пазьняк зьвярнуўся са зворотам па адмене санкцыяў з боку заходніх краінаў і ў гэтым есьць слушнасьць, таму ,што нідзе санкцыі  не дапамаглі зваліць дыктатараў,  гэта выклікала вялікую спрэчку сярод апазыцыі.  На Беларусі працягваюцца рэпрэсіі, суды,дэпартацыі,пошук апазыцыянераў, таксама міграцыйны крызіс на мяжы с Польшчай і Літвой. Зьявілася новая зьява, калі "сілавікі" спыняюць міжгароднюю маршрутку і прымушаюць усех пасажыраў выйсьці і  пісаць тлумачэньні аб удзеле ў пратэстах і стаўленьні да апазыцыі.Здароўя вам ,шаноўныя суайчыньнікі. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!

 

___________________________________________________________________________________________________________________________

Верасень 2021: у верасьні Лукашэнка і Пуцін узгаднілі і абвесьцілі 28 саюзных праграмаў на падставе 32 дарожных мапаў па якіх шлі перамовы апошнія тры гады. Але падпісаньне перанеслі на  амаль два месяцы пазьней. Адчуваецца , што не па ўсем пазыцыям дамовіліся, зноў абвесьцілі ,што кошт газу для Беларусі будзе 127 даляраў за 1000 кубоў(трэцьці раз абвесьцілі), з улікам таго , што кошт газу узьняўся з 60 даляраў амаль да тысячы ў Эўропе, што безумоўна добра перад уваходам у зіму, але не зразумела ці падцьверджана гэта міжурадавым пратаколам . У апублікаваных на сайце урада РФ праграмах шмат саюзнай рыторыкі і словаў, кшалту уніфікацыі заканадаўства. Але падобнае ужо пісалася раней і ў саюзных паперах і ў эўразійскіх. Эксперты спрачаюцца наконт што гэта такое. Зянон Пазьняк абвясьціў стварэньне ў эміграцыі ўрада нацыянальнага выратаваньня, які будзе фактычна канкурыраваць з Урадам Ціханоўскай і антыкрызісным камітэтам Лутушкі. А есьць яшчэ РАДА БНР, якая ўсемі прызнаная. Добра гэта ці дрэнна пакажа час, магчыма гэта ўсе змаганьне за фінансавую дапамогу з Захаду, а можа і нешта больш сур'езнае. А на Беларусі па-ранейшаму жудасьці, пра якія цяжка пісаць.  На эўрапейскім газавым рынку жахлівы скок коштаў на газ. Тое аб чым пісалі эксперты фактычна адбылося- Расея як ніколі выкарыстоўвае пастаўкі газу , як зброю. І гэта ў той час калі зышла з палітыцы бабуля Меркель. У Няметчыне адбыліся выбары  і вынік іх нагадвае гіспанскій, калі ніводная партыя не можа сфармаваць урад і шчыліна паміж першым і другім месцам меньш 1 %. Гэта азначае , што пытаньне фармаваньня ўраду вырашаецца праз паддыванныя перамовы , або калі не атрымаецца правядзеньне новых выбараў, і гэта ў той час калі ў Эўразьвязе патрэбны лідар.  Грамадства фрагментаванае і моцна, у палітыку вайшлі як крайнія правыя , так моцна левыя , кшалту гіспанскіх анархістаў. Здароўя , шаноўныя суайчыньнікі ! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!

______________________________________________________________________________________________________________________

ЖНІВЕНЬ 2021: Сайт пэўны час працаваў ня цалкам , немагчыма было нешто рэдагаваць ці зьмясьціць, перапіска з сэрвіснай службай плену не дала і гэта першы сказ за апошнія два месяцы. Жнівень месяц адпачынку, але сьвет увесь час зьмяняецца, акрамя зьменаў на Беларусі,  жахлівая рэакцыя, суды і арышты. На гэтым тле  зноў адбываюцца сустрэчы Пуціна і Лукашэннкі, доўгія , за зачыненымі дзвярыма, бясконцы гандль за Беларусь. Працягваецца канфлікт з уцекачамі на польскай і літоўскай межах. Памяжоўная служба Польшчы здымае з дронаў лагеры ўцекачоў на беларускам  баку і паведамляе, што зараз большая частка з іх жылі ў Расеі.  Як кажуць , усе "па паняціях" двух правадыроў, па іх дамоўленасьцях. Можна толькі пашкадаваць людзей, якія трапілі паміж молатам і накавальняй. Адразу дзякуем маскоўскім беларусам , якія працягваюць па выходных выходзіць да амбасады РБ, хай нават без сьцягоў і плакатаў, але потым у армянскім завулку ўсе ж робяць фота са сьцягам, але такія фоты зараз тут публікавацца ня будуць. Змяніліся паводзіны маскоўскай паліцыі да пратэстоўцаў, цяпер яны папярэджваюць , што будуць арыштоўваць і такія затрыманыя ўжо былі, праўда потым  складалі пратакол у пастарунку і адпускалі, але ўжо і былі рашэньні аб  дэпартацыі. Здароўя вам шаноўныя беларусы! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!!

____________________________________________________________________________________________________________________________

Ліпень 2021: Абсалютная міжнароднае прызнаньне  Сьвятланы Ціханоўскай, як лідара беларускага народу. Шмат міжнародных сустрэчаў, яе прыняў прэзыдэнт ЗША Джо Байден у Белым Доме, таксама прэмьер Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан. Тут трэба пазначыць , што у 1994 годзе галоўным вектарам настрояў насельніцтва РБ- быў Лукашэнка, які абяцаў вяртаньне саўковага жыцьця. Але зараз рэзультуючы вектар настрояў беларусаў- Ціханоўская, з ей зьвязаныя надзеі на перамены. Гэтае афіцыйнае прызнаньне адрэсавана беларускаму народу і Крамлю. Жахлівая рэакцыя на Беларусі. Прысуды, арышты, выгнаньне з працы выкладчыкаў і медыкаў, выхады з вязніц. Пачаўся пераслед беларускіх грамадскіх арганізацыяў зусім недатычных да пратэсту: таварыства беларускай мовы, беларускага саюзу пісьменьнікаў, згуртаваньня беларусаў сьвету , нацыянальнага універсытэта імя Гілевіча і іншых. Беларусь пакінула Ніна Шыдлоўская, адная з заснавальнікаў "Бацькаўшчыны". Два дыктатара зноў сустракалісь і размаўлялі больш 5,5 гадзінаў, ніякіх дакладных дамоўленасьцяў, акрамя заявы аб кошце па газу для РБ на наступны год, але пратакол пакуль не падпісаны. Па паведамленьнях разнастайных СМІ абодва дыктатара былі вельмі незадаволеныя вынікамі. Шэраг інтэрнэт-рэсурсаў паведаміў аб эвакуацыі Лукашэнкі ў крытычным стане з "славянскага базару" у Віцебску на верталеце. Ужо потым зьявілася паведамленьне аб тым , што ўнучка Лукашэнкі ад старэйшага Віктара пабралася шлюбам, на фота Лукашэнка віншуе маладых. Крытычнае становішча склалася на мяжы з Літвой, сотні мігрантаў спрабуюць трапіць у Эўразьвяз, гэты струмень штучны , арганізаваны дактатурай . Эўразьвяз тэрмінова ўзмацняе мяжу Літвы з Беларусьсю.З другога боку пачалі летаць летакі з Іраку, нават з невялікіх адносна местаў і везьці гэтых мігрантаў, але гэты мэдаль мае два бакі і ўвесь гэты "аллах акбар" можа застацца ў Беларусі, ябацькам мала ня будзе, струменьчык пабяжыць і ў  РФ.Пачалася алімпіяда ў Токіа . Посьпехаў беларускай зборнай пакуль няма , але есьць вялікі скандал- спартоўка Крысьціна Т. адмовілася зьвяртацца на Беларусь і атрымала палітычны прытулак у Польшчы, вельмі нагадвае савецкія часы. Здароўя і ПЕРАМОГІ ,шаноўныя суайчыньнікі! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!!

____________________________________________________________________________________________________________________________

Чэрвень 2021: На Беларусі жахлівая рэакцыя, бясконцыя суды і арышты, упартае змаганьне дыктатара з народам. Напярэдадні сустрэчы Байдэн- Пуцін ,у Жэневе, Ціханоўская перадала амэрыканскаму прэзыдэнту пяць пунктаў патрабаваньняў сярод якіх правядзеньне вольных прэзыдэнцкіх выбараў у 2021 годзе і тое , што незалежнасьць Беларусі ня можа быць прадметам гандлю. У Пуціна была прымусовая мачымасьць азнаеміцца з патрабаваньнямі беларускага народу. Па выніках гэтай сустрэчы ў Менск прылятаў Патрушаў , кіраўнік ФСБ РФ. Палітолагі кажуць , што ен патрабаваў ад Лукашэнкі выкананьня сочынскіх пагадненьняў, зыходу з пасады і гарантаваў Лукашэнке бяспенчнае месца з семьей у РФ, магчыма ў тым жа Растове , побач з Януковічам. Адной з важных падзеяў быў зыход старога вернага сябра Лукашэнкі- шэрага кардынала і вернага пса Шэймана, які ратаваў Лукашэнку неаднаразова ў крытычныя моманты. Пратасевіч і ягоная сяброўка Сапега былі вызваленыя пад хатні арышт, пасля збіцьця і шматлікіх заяваў Пратасевіча - гэта ўжо скарыстаны палітычны матар'ял. Тым ня меньш надзея на радыкальныя зьмены ўжо у гэтым годзе застаецца, бо Лукашэнка для Крамля моцна смярдзючы, або таксічны. Беражыце сябе , шаноўныя , беларусы, бо ў Расеі узьнялася чарговая хваля эпідэміі каронавірусу, зьвязаная з новым індыйскім штамам "дэльта". Па ранейшаму , у чэрвені , маскоўскія беларусы выходзілі да амбасады з бчб-сьцягамі, пратэстуючы супраць дыктатуры. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ. ЖЫВЕ ВЕЧНА!

_____________________________________________________________________________________________________________________________

Травень 2021: Над Беларусяй чорныя хмары.  У вязніцы загінуў сябра БНФ Вітольд Ашурка і гэта чарговая пляма лукашызму , якая патрабуе міжнароднага трыбуналу. Лукашэнка ўсе ж такі падпісаў загад аб магчымай перадачы Саўбезу сваех паўнамоцтваў, партыя паміж двума дыктатарамі перайшла ў эндшпіль,  зараз яму трэба пільна сачыць за складам і якасьцю ягонага атачэньня, ен робіць ўсе больш памылак і здаецца , што яму дапамагаюць іх рабіць.І Беларусь і Расея кіруемые пажыцьцевымі дыктатарамі ўсе больш стагнуюць эканамічна і тэхнічна.  Дыктатура Лукашэнкі здзейсьніла авіцыйнае пірацтва, прымусова пасадзіла ў менскім аэрапорце авіалайнер на якім ляцеў Пратасевіч са сваей сяброўкай, былы рэдактар тэлеграм-канала НЕХТА , кампутарны чарвяк і айцішнік. Палітолагі доўга спрачаліся хто гэта зрабіў , беларускае КДБ па загаду Лукашэнкі  або  спэцслужбы РФ па загаду Крамля. Гледзячы на нахабную калгасную падаплеку(бомба,ХАМАС) Лукашэнка праявіў неадэкват, тым самым зрабіўшы "ход канем"  у палітычнай партыі. Супраць Беларусі ўвялі шмат новых санкцыяў, БЕЛАВІА пазбаўлена магчымасьці летаць ў Эўропу, авіцыйныя кампаніі зараз будуць аблятаць Беларусь. Лукашэнка зноў напрыканцы траўня разам з Колям злятаў на два дні да Пуціна па "дапамогу" у Сочы, зноў быў гандль беларускім суверынітэтам, ніякіх публікацый і інфармацыі дзеля СМІ, агульныя словы, але 0.5 млрд. даляраў з таго самага мінулагодняга верасьнеўскага крэдыту другім траншам абяцаны ў чэрвені і БЕЛАВІА будзе лятаць больш па Расеі. Выступаючы на РЭХА МАСКВЫ вядомы беларускі эканаміст і былы кандыдат у прэзыдэнты Яраслаў Раманчук  на пытаньне аб расейскіх крэдытах паведаміў, што добра калі 30 % з іх патрапілі на Беларусь, астатняе зьвярнулась назад у якасьці адкатаў і зусім неабавязкова ў Расею. Па ўсяму сьвету зноў зьявіліся акцыі пратэсту беларусаў пад нацыянальнымі сымбалямі супраць дыктатуры, у Маскве, каля амбасады таксама. Здароўя вам, шаноўныя суайчыньнікі. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ. АБАВЯЗКОВА ПЕРАМОЖАМ!

___________________________________________________________________________________________________________________________

Красавік 2021:месяц насычаны драматычнымі падзеямі. Негледзячы на сусветную пандэмію і крытычны стан медыцыны ў Індыі і Перу палітыкі працягвалі граць з вагнем трэцьцяй сусветнай вайны. Расейская армія была перакінутая з усходу на межы з Украінай, нават былі перацягнутыя караблі Каспійскай флатыліі з адного боку , з другога боку ва Украіне пачалася частковая мабілізацыя, Эўразьвяз, НАТА, ЗША і Турцыя  сталі на бок Украіны. Эўрапярлямант прыняў рэзалюцыю ,якая накіравана супраць Расеі і ўступае ў дзеяньне ў выпадку пачатка вайны з Украінай. У якасьці мераў разгледжаны адключэньне Расеі ад свіфту, спыненьне культурнага і турыстычнага абмену, замарозка актываў і ануліраваньне залатых пашпартоў расейскіх алігархаў і шмат чаго іншага. Дзякаваць Пану Богу не здарылася пакуль.  

   21 красавіка быў    анасаваны выступ Пуціна перад Фэдэральным Сходам , на якім будуць абвешчаныя надзвычайныя падзеі. У кулуарах палітыкі сьведчылі аб паглынаньні нашай Беларусі. Але нешта пайшло не так.  На 22 быў запланаваны пазачарговы Фэдэральны Сход і ў Крэмль прыляцеў Лукашэнка, ен размаўляў з Пуціным 4 гадзіны і ўсе адмянілася.  Магчыма ўмяшалася найвысокая сіла на баку беларусаў. Тым ня меньш пагроза незалежнасьці Беларусі з боку імпэрскай Расеі застаецца. Як застаецца пагроза вайны Расеі з Украінай, нават магчымасьць вайсковага расейскага ўдару праз Беларусь на Кіеў. Гэта  яшчэ раз сьведчыць аб безпрынцыповасьці  і нядальбачнасьці сучасных палітыкаў. На Беларусі суды і арышты бясконца.

    Ужо больш за год можна назіраць палітычную шахматную партыю паміж Пуціным і Лукашэнкам .У якасьці галоўнага і адзінага прызу- Беларусь. У межах гэтай партыі вылучаліся прарасейскія кандыдаты на выбары і іх арыштоўвалі і ў межах  гэтай гульні узнікла красавіцкая справа "загаворшчыкаў", або па выразу Лукашэнкі - "вініпухаў". Каб прынудзіць хутчэй здаць Беларусь на сваех умовах Крэмль зладзіў гэтую справу і ў Маскве былі арыштаваныя  -палітычныя"вініпухі" Фядута і Зяньковіч. Іншых не знайшлі, або каго атрымалася. Бакі гулялі ў сваю гульню, таму Крэмль заявіў аб арышце злачынцаў, а Лукашэнка , што ен даслаў 10-12 спецыялістаў у Маскву ,каб арыштаваць. Адразу пасля гучных заяваў  Крамля Лукашэнка заявіў , што будзе дэкрэт аб перадачы ягонай ўлады савету бязпекі РБ, калі з ім нешта здарыцца. Але напэўна потым спахапіўся, або нехта дарадзіў, бо Лукашэнка патрэбны Крамлю каб здаць Беларусь, а калі будзе такі дэкрэт, ен Крамлю больш не патрэбны. Мат.

    Хто такія гэтыя палітычныя вініпухі. Фядута быў у камандзе Лукашэнкі з самага спачатку і даволі працяглы час, потым выгнаны, літаратар, ні да якай палітычнай сілы не далучыўся, нікога крамя сябе асабіста не прадстаўляе, яго нельга нават прылічыць да апазыцыі.Зяньковіч - амэрыканскі адвакат , які займаўся дапамогай эміграцыі ў ЗША, дастаткова экзальтаваны, прадстаўляе толькі сябе асабіста. У сеціве і расейскіх СМІ шмат сцебу з кадрамі стужкі па камічнаму раману Шльфа і Петрова "12 стулаў", дзе Астап Бэндэр зьбірае грошы на "Союз меча і орала". Таксама прыводзіцца савецкая стужка "Аперацыя ТРЭСТ" , па падзеях 30-х гадоў мінулага стагоддзя, калі чэкісты стварылі і піярылі неіснуючыю падпольную арганізацыю ТРЭСТ, каб выцягнуць па-за мяжы ў СССР  дзеячоў белай эміграцыі, у першую чаргу Савінкава. Напэўна арганізатары вывучалі гэты вопыт, але гэта не зпрацавала, таму атрымаліся толькі вініпухі. Папутна на Беларусі быў арыштаваны старшыня БНФ Костусеў, які па жыцьцю нават ніякіх мітынгаў не арганізовываў, але рабіў антырасейскія заявы , калі гэта было патрэбна Лукашэнку, ен стары знаемы Лукашэнкі па Шклову, дзе працяглы час узначальваў жылкамунгас .

 

____________________________________________________________________________________________________________________________

РАДА ГРАМАДЫ ВІНШУЕ ЎСЕХ ПАТРЫЕТАЎ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ  З ДНЕМ ВОЛІ!! Здароўя і Перамогі , шаноўныя суайчыньнікі! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ !!! ЖЫВЕ ВЕЧНА!

____________________________________________________________________________________________________________________________

Сакавік 2021: Пасля  сустрэчы дыктатараў у Сачах, напачатку сакавіка пачаўся "мяккі" ціск з боку Крамля на Лукашэнку, зноў чарговыя абмежаваньні на пастаўку харчоў з двух камбінатаў  у РФ праз бізун "Расспажыўнагляду", эўразіская камісія(Масква) запатрабавала ад беларускага ўраду зьняць пратэкцыю на беларускія  тавары ўнутры Беларусі( памятаем лозунг "купляйце беларускае") на працягу месяца(!), а гэта ўдар пад дых усей эканамічнай мадэлі Лукашэнкі, пры гэтым з 1,5 млрд .верасьнеўскага  расейскага крэдыту большая частка на Беларусь так і не паступіла. Тэлеграм-канал NEXTA выпусьціў стужку " Залатое дно" на рускай мове , арыентаваны  на рускамоўных "неверагодных" і "ябацькаў". Для "сьвядомых і змагароў" нічога новага ў гэтай стужцы няма, яны даўно змагаюцца з калабаранцкай сістэмай за незалежнасьць краіны. У стужкі разпавядаюцца пра акалічнасьці будаўніцтва і інтэр'ера рэзыдэнцыяў Лукашэкі, пра яго аўта - і авіа паркі, звычкі, жанчынаў і г.д. Ен сьведчыць аб тым, што дыктатары розных краінаў моцна не адрозьніваюцца, як і іх лес. За першыя суткі стужку паглядзела больш 2 млн. чалавек , 67 % з Беларусі. Матэр'ял выкладзены навалам  і трохі стамляе. Лагічна было зрабіць некалькі  фільмаў кшалту "Рэзыдэнцыі Лукакашэнкі", "Самалеты.." Аўтамабілі ..." "Жанчыны.." і г.д.

        Крэмль  пачаў ціснуць на беларусаў , якія выхадзілі супраць дыктатуры ў Маскве  і Піцеры да амбасады і кансулята. Прыходзілі ,па асабістаму жаданьню, і сябры  Грамады. "Новая газэта" паведамляе  аб беларусах , знаходзячыхся  ў расейскіх вязніцах па патрабаваньню беларускага МУС. Паведамляюць аб адмовах на внж у Расеі, аб забаронах на 40 гадоў уязжаць у РФ. Трэба паспачуваць людзям якія патрапілі ў такія перадзелы, але усе ж такі трэба пазначыць" шаноўныя суайчыньнікі, а чаго вы чакалі ,  у якой скрыні вы сядзелі , калі апошнія 6 стагоддзяў  шматлікія "курапаты"  абумоўленыя адпаведнымі стасункамі паміж краінамі ". " Дзякуючы рускай мове вы ня адчуваеце культурную мяжу, але яна есьць і нічога не зьмянілася". "Вашая руская мова  гэта прадукт каланізацыі і калі вы вырашылі зноў стаць беларусамі зьвяртайцеся да мовы продкаў, давайце дзецям беларускія імены і ўсе стане на свае месца". " Ня варта хавацца ў краіне , якая парадзіла сучасную беларускую дыктатуру і ўвесь час яе падтрымлівала".

   Як і чакалася рэакцыйная хунта усе зрабіла, каб забараніць Дзень Волі, адмовы  ў правядзеньні і арышты. Тым ня меньш сьцягі зьявіліся уначы па ўсей Беларусі, людзі віншавалі масава адзін аднаго, гэта сапраўды галоўнае  нацыянальнае сьвята і ягоны сэнс з часам толькі ўзмацняецца. Жыве Беларусь!!! Жыве вечна!!!

____________________________________________________________________________________________________________________________

Люты 2021:  рэпрэсіі і гандль краінай зьяўляюцца прыкметай лютага ў Беларусі - кожны працоўны дзень суды і прысуды над удзельнікамі пратэстаў, кожны дзень гвалт. У лютым адбылася чарговая сустрэча ў Сачах паміж Пуціным і Лукашэнкам. Узурпатару патрэбны грошы для савецкай датацыйнай эканомікі, Крэмль можа іх дасць у абмен на суверынітэт. Йдзе гандль .Расейскія палітолагі паведамляюць , што беларускі народ не гатовы да "інтэграцыі"  і гэта вынік пратэстаў, але паміж дыктатарамі часовае паразуменьне і габрэйскі гандль чужой зямлей. На планэце пануе пандэмія і абмежаваньні, больш за 110 млн перахварэла кавідам і гэта тыя , хто зафіксаваны , але нашмат болей , хто перахварэў не фіксуючыся нідзе ў леккай форме. 2,5 мільена памерла, але на справе большая частка з іх памер ад іншых хваробаў, кавід іх проста дабіў. Теорыі загавара ахапілі сусветнае сеціва, камісія САЗ ,якая працавала ў Кітае паскардзілася на абмежаваньні з боку кітайскіх уладаў , але вызначыла , што вірус зьявіўся не з уханьскага кірмашу, ен быў туды занесены. 2021 год пачаўся з вялікага вывучэньня Марса- некалькі спадарожнікаў і марсаходаў на планэце, вялікія навуковыя дасягненьні  ЗША, Кітаю і ААЭ. Адказ расейскага кіраўніка Роскосмасу Рагозіна проста сьмешны і несур'езны.  Імпэрыя стала тэхнічна дэградуе, няма ні расейскіх тэлебачнікаў ,ні працэсараў, ні тэлефонаў , знішчаны галіновыя НДІ, засталіся толькі шыльды, тэрыторыі зданыя ў арэнду , або праданыя , паступова памірае акадэмічная навука, але для прэзыдыумаў, узнагародаў і "распіла" захавана адпаведнае кола асобаў. Можна выказаць толькі шкадаваньне, бо моц краіны ў сучасным свеце не ў "трубе", іржавых бомбах і пагрозах суседзям, а ў тэхналогіях , узроўне навукі   і жыцьця цывільных грамадзянаў.   Здароўя , шаноўныя суайчыньнікі. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!!

____________________________________________________________________________________________________________________________

Cтудзень 2021: для беларусаў працягваецца час выпрабаваньняў і надзеі. Штодзеныя кропкавыя пратэсты ў сталіцы і іншых месцах Беларусі, арышты і суды - з пачатку пратэстаў на Беларусі было арыштавана больш за 32 тысячы асобаў(!), дыяспара па ўсем сьвеце , на ўсех кантынентах пад бчб-сьцягамі падтрымлівала народ Беларусі, у тым ліку ў Маскве і Піцербургу. Узурпатар адказваў рэпрэсіямі і гандлем незалежнасьці з Масквой, зноў пачаліся разнастайныя перамовы па "дарожных мапах" і транспарту беларускіх грузаў праз расейскую Усть -Лугу.  Беларускі рэвалюцыйны  крэатыў сапраўды неверагодны- гэта сьнегавікі  з бчб, гэта бчб-сьцягі на ільдзе, на электрычных слупах, дротах, што вымушае камунальныя службы працаваць  у нязвыклым ладзе. Зьявіліся паведамленьні, што дыктатар  рыхтуе канцлагер для пратэстоўцаў , недзе пад Баранавічамі. Часам здаецца , што Пуцін і Лукашэнка вельмі падобныя, як  і рэжымы кіраваньня ў краінах.  Гістарычны выкліковы зварот у Расею атручанага Навальнага, ягоны арышт і выпуск сябрамі Навальнага ў адказ дакументальнай стужкі пра " Палац Пуціна ў Геленджыку і яго асабістае жыцьце" , было асабістай помстай Навальнага расейскаму дыктатару за атручаньне, што ускалыхнула дэмакратычнае грамадства на ўсей планэце , у Расеі тасама адбыліся пратэсты і сутычкі ў разнастайных вялікіх і малых местах і сталіцах. Але пакуль рэвалюцыйнага становішча ў Расеі , як на Беларусі не назіраецца, асноўная маса " тупа маўчыць і жуе жуйку". Гэта ўсе адбываецца на тле кавіднай пандэміі, САЗ сьведчыць аб больш 2 мільенах памерлых ад кавіду за апошні год на планэце. 20 студзеня адбылася інагурацыя новага прэзыдэнта ЗША Дж. Байдена, гэта таксама дае надзею на падтрымку беларускага вызвольнага руху. Сьвятлана Ціханоўская выступала на РАДЗЕ БЯСПЕКІ ААН, негледзячы на пратэсты расейскай дэлегацыі, крамлеўскае кіраўніцтва па-ранейшаму застаецца ворагам беларускага народу, мовы і культуры. Яна неблага прэзэнтуе беларускі народ за мяжой.

   У Расеі нараджаецца новае пакаленьне беларускай дыяспары, як дарэчы ва ўсем сьвеце. Фактычна гэтаму садзейнічала беларуская рэвалюцыя, зьявілася вельмі шмат новых груповак, суполак, незьбіраючыхся рэгістравацца, але робячых сваю справу падтрымке Радзіме,безумоўна патрэбна каардынацыя іх дзейнасьці і старая дыяспара тут павінна дапамагчы.

________________________________________________________________________________________________________________________

Сьнежань 2020: час дваравых маршаў у  Менску і местах Беларусі, працяг арыштаў і судоў , вялізныя спагнаньні з пратэстоўцаў, павялічэньне падаткаў і тарыфаў, як спроба дыктатуры кампенсаваць страты эканомікі па-за санкцыяў за кошт насельніцтва і безумоўна гэта традыцыйны расейскі мэтад " гарматнага мяса " ва ўсем. Хунта з сілавікоў , якая аточвае дыктатара запэцкана ў крыві максімальна, бо дыктатар паклапаціўся аб гэтым .У выступе перад працоўнымі на "Гроднаазоце"  кіраўнік КДБ РБ Церцель заявіў, што ўсе тры вылучэнцы ў прэзыдэнты ад новай "апазыцыі"  - Бабарыка ,Ціханоўскі, Цапкала былі вылучаныя Крамлем, як расейскія агэнты, безумоўна гэта не навіна, але ўпершыню гэта было прызнана дыктатурай, пры гэтым не было прыгадана пра трох кандыдатаў-спойлераў ад Лукашэнкі, партыя ФСБ-КДБ або Лукашэнка -Пуцін на беларускім палітычным полі перайшла ў эндшпіль і пешка(Сьвятлана Ціханоўская) стала прахадной, дзякуючы падтымке беларускага народу, які  калектыўнаю інтуіцыяй адчуў, хто есьць хто. За Сьвятлану памыліліся і Пуцін і Лукашэнка. Тут можна нагадаць знакамітае-"хотелі как лучше, а получілось как всегда" нябожчыка Чарнамырдзіна. Лукашэнка мог яе проста не рэгістраваць, абвесьціць подпісы несапраўднымі праз"бабу Ліду", але палічыў хатнюю гаспадыню несурьезным супернікам і пажадаў мець хоць нейкую легітымнасьць на Захадзе.З часам будуць вядомы усе акалічнасьці працы штабу "трох грацыяў" , падзеі ад'езду маскоўскай каманды разам з Цапкаламі пасля тэлефонай размовы Пуціна і Лукашэнкі напярадані выбараў, калі Ціханоўская схавалася на лецішчы без аховы, магчыма сама Ціханоўская з часам усе разпавядзе ў дэталях, аб усех паддывановых пагадненьнях ,у тым ліку  ў ЦВК і безумоўна крамлеўскае " переметнулась, ..." таксама мае гістарычнасьць.Сьвятлана Ціханоўская адчула падтрымку і сьпеласьць беларускага народу  і зрабіла свой гістарычны выбар.Гэта ,як і кавід ужо найнавейшая гісторыя 2020 году.

   Каля беларускай амбасады ў Маскве па-ранейшаму , па нядзелях, з 17 да 19 гадзін, зьбіраюцца беларусы ў падтрымку пратэстаў у Беларусі пад бчб-сьцягамі, вельмі добра што гэта адбываецца стыхійна і асобныя сябры Грамады ўдзельнічаюць асабіста, па сваей ініцыятыве,Рада Грамады заўседы гэта ўхваляе, але ніякім чынам не ўдзельнічае ў гэтым арганізацыйна. Як і казалась раней , сеньня пратэст аб'яднаў розныя плыні грамадства-ад моцных прыхільнікаў беларускай мовы і культуры і поўнай незалежнасьці( г.зв. змагароў) да гарачых прыхільнікаў эўраінтэграцыі і эўрапейскіх каштоўнасьцяў(эўрапейцаў) і нават прыхільнікаў аб'яднаньня з Расеяй(хаўрусьнікаў).

      Тадэвушу Кандрусевічу дазволілі зьвярнуцца на Беларусь на Каляды, пасля доўгіх перамоваў паміж дыктатурай і Ватыканам.Кандрусевіч  заўседы падтрымліваў беларушчыну ў каталіцкай царкве, у 90-я гады ен блаславіў беларускія імшы ў Маскве, калі кіраваў каталіцкай царквой у Расеі. Гэта сьветлая чыстая асоба, вялікі патрыет Бацькаўшчыны, ен неаднаразова сустракаўся з сябрамі Грамады. Тое , што папа Францішак  прыняў адстаўку Кандрусевіча не есьць добра. Магчыма папа памыліўся. Беларускі касьцел падтрымаў пратэст, як мог і вялікі дзякуй яму ад беларускага народу, бо сьвятары былі разам з народам,як павінна быць сапраўдным вучням Хрыста. На чале беларускага касьцелу новы мітрапаліт, што і хто ен такі пакажа час, спадзяемся на лепшае.  Больш складанае становішча ў праваслаўнай царкве на Беларусі.Частка сьвятароў падтрымала пратэст супраць камуністычнай безбожнай улады, але падстаўлены Гундзяевым новы кіраўнік беларускага экзархату Веніамін забараніў нават выконваць рэлігійны нацыянальны гімн беларусаў" Магутны Божа" у цэрквах і гэта дрэнная прыкмета, як чыноўнік ен адпрацоўвае костку, кінутую крамлеўскімі гаспадарамі, йдзе звальненьне знакавых ў беларускім праваслаўі сьвятароў, маючых хрысьціянскую пазыцыю, На гэтым тле заўважны адыход часткі вернікаў з праваслаўя. Гэта падобна на разчараваньне ў Пуціне, часткі палітычнага спектра Беларусі, які быў арыянтаваны на Расею , які жадаў пазбыцца Лукашэнкі праз Расею.

   Вельмі цікавыя ў гэтым годзе навагоднія віншаваньні ад Ціханоўскай і Лукашэнкі (нечакана). Адчуваецца , што вельмі сур'езна рыхтаваліся абодва. Выступ Ціханоўскай лепш, бо есьць зварот да беларускага народу цалкам і да складнікавых частак насельніцтва, зварот на беларускай мове, але з трасянковымі русіцызмамі, каб быць больш зразумелай.Абодва зьвярнуліся да верша Купалы "БЕЛАРУСЫ", ягоных радкоў. Нават Лукашэнка пазначыў сьпеласьць беларускай нацыі. Абодва апелявалі да беларусаў. Усе гэта моцна пераклікаецца з новай стужкай "Беларусфільма" - "КУПАЛА" , якую дыктатар забараніў дзеля паказу ў верасьні. Стужку ў непоўным варыянце можна паглядзець праз пашуковыя сістэмы ў інтэрнэце- безумоўна гэта лепшы твор "Беларусфільма", але з біяграфіі Купалы выкінуты самыя важныя ў яго жыцьці і гісторыі Беларусі 1916-1922 годы. Тым ня меньш лічым вартым гэта паглядзець і раім.

     Далейшыя падзеі на Беларусі залежаць таксама ад міжнароднага становішча і барацьбы з кавідам. Перамога Джо Байдена ў ЗША можа дапамагчы беларускаму народу. На 16 -е студзеня  прызначана ягоная інагурацыя. Спадзяемся на Пана Бога і лепшае. ВЕРЫМ! МОЖАМ !ПЕРАМОЖАМ!

 

____________________________________________________________________________________________________________________________

З КАЛЯДАМI ,  РАСТВОМ I НОВЫМ 2021 ГОДАМ, Шаноўныя  Беларусы!!! Здароўя , усяго найлепшага і ПЕРАМОГІ!!!!! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

 

********************************************************************************************************************************************************************************

Лістапад-2020: Беларусы сапраўды неверагодныя- змаганьне за сваю будучыню йдзе 4 месяцы: агульныя маршы, маршы раенаў, злучаныя маршы, маршы пенсінераў і медыкаў, жаночыя маршы ў Менску і іншых местах. Падтрымка дыяспары ў розных краінах сьвету. Бел-чырвона-белы сьцяг і  Пагоня ўжо не патрабуюць доказаў і прызнаньня -іх ведаюць ва ўсем свеце. У эміграцыі сфармавалася два-цэнтра: вакол Сьвятланы Ціханоўскай з памочнікамі са старой класічнай беларускамоўнай апазыцыі і  антыкрызіснае  кіраваньне на чале з Паўлам Латушкай. Выдатна , што яны ўземадзейнічаюць. Добра ,што крамлеўская цапкалабабарыкінская крэатура ад іх далека . Зараз не час уносіць смуту і спрэчкі. Таму лісты шаноўнага і вельмі паважанага Зянона Пазьняка зараз залішнія.Асаблівы дзякуй тым , хто па нядзелях выходзіў да беларускай амбасады ў Маскве, новая генерацыя маладых беларусаў заарганізавалася сама па сябе і гэта вялізная надзея на будучыню, бо старая класічная беларускамоўная дыяспара памірае ва ўсем сьвеце, у тым ліку ў Маскве. У лістападзе апублікаваны прозвішча і каардынаты больш за сямі тысячаў амапаўскіх карнікаў і гэта вельмі добра для будучых працэсаў над злодзеямі.У бліжэйшы час можна чакаць сустрэчы Сьвятланы Ціханоўскай з абраным на пасаду прэзыдэнта ЗША Д. Байдэнам, у яе тасама запланаваны дыпламатычныя сустрэчы ў Нарвэгіі і Вялікай Брытаніі. За апошнія тры месяцы ў яе адбылося больш сустрэчаў з кіраўнікамі краінаў чым у Лукашэнкі за 26 гадоў. Гэта дыпламатычны прарыў, які павінен дапамагчы вырашэньню беларускага пытаньня. Пабудаваная на расейскі крэдыт беларуская АЭС у Астраўцы і адчыненая з вялікай помпай , як вялікае дасягненьне Лукашэнкі зламалася амаль адразу нават не дашоўшы да патрэбнай працоўнай магутнасьці. Праблема ў тэхнічнай дэградацыі расейскіх прадпрыемстваў, якія выраблялі камплектуючыя,  тут можна нагадаць шматлікія аварыі ракетаў са спадарожнікамі пры запусках за апошнія пяць гадоў,  расейская навука , асабліва галіновая , практычна ліквідавана за часы прэзыдэнцтва Пуціна, што прывяло да тэхнічнай дэградацыі працоўнага пэрсаналу прадпрыемстваў, засталіся толькі ганаровыя прэзыдыумы і шмат блефу. Але з улікам недахопу электраэнэргіі і вялікай залежнасьці ад углевалародаў у Беларусі пабудова сваей АЭС прынцыпова правільная. Здароўя вам шаноўныя суайчыньнікі! ВЕРЫМ , МОЖАМ , ПЕРАМОЖАМ! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

________________________________________________________________________________________________________________________

Кастрычнік 2020: Нацыянальная рэвалюцыя ў Беларусі працягваецца. Увесь месяц адбываліся вялікія маршы пратэстаў па ўсей краіне, сутычкі з сілавікамі, тысячы цывільных асобаў былі арыштаваныя , вязніцы перапоўненыя. Больш за тое пратэст радыкалізуецца, былі падпалы будынкаў РАУС, падпалы прыватных сядзіб і самаходаў міліцыянтаў. З другога боку сілавікі сталі болей ўжываць болеей гранаты, гумавыя кулі, вадаметы і газ , зьбіцьце супраць пратэстоўцаў.  Негледзячы на падтрымку пратэсту з боку часткі праваслаўнага беларускага сьвятарства, прызначаны Масквой новы мітрапаліт Веніамін падтрымаў дыктатара і нават забараніў нацыянальны рэлігійны гімн беларусаў "Магутны Божа". У той час , як каталіцкая царква Беларусі стала цалкам на бок народа Беларусі, мітрапаліта Тадэуша Кандрусевіча, які ў 90-я гады кіраваў каталікамі ў Расеі і  ладзіў беларускія імшы ў Маскве, падтрымліваў добрыя стасункі з сябрамі Грамады, злачынны рэжым не пускае ў Беларусь. Асобам падтрымліваючых яшчэ Лукашэнку ў народзе далі абразьлівую мянушку "ябатькі", пераважна малаадукаваным, калгаснага паходжаньня. Ціханоўская заклікала народ Беларусі разпачаць агульнанацыянальны страйк , блакаду шляхоў і дзяржаўных устаноў з 26 кастрычніка, але негледзячы на падтрымку грамадствам у кастрычніку гэта не атрымалася і пры гэтым сотні актывістаў былі звольненыя, зачынены крамы і кавярні, падтрымаўшыя страйк. Ціханоўская прызначыла некалькі памочнікаў па накірунках і гэта вельмі прыстойныя асобы, а Латушка разам з каардынацыйнай Радай спрабаваў стварыць нешта накшалт ураду ў выгнаньні(антыкрызіснае кіраваньне). 31 кастрычніка анлайн адбыўся сусветны кангрэс беларусаў дзе выступалі вядомыя асобы беларускай дыяспары ,Рада БНР  і лідары сучаснага пратэсту. На жаль вельмі шмат выступоўцаў прамаўляла на рускай мове, што сведчыць  мінімум аб вялікай неаднароднасьці руху, бо  без мовы і нацыянальнай культуры перспектываў ў Беларусі абсалютна няма. Сярод тых , хто выступае супраць дыктатара есьць плынь , для якой мова , культура і незалежнасьць пусты гук. Безумоўна гэта будзе мець працяг пасля перамогі над дыктатарам. Па ранейшаму  новае пакаленьне маскоўскіх беларусаў выходзіла да амбасады з бчб- сьцягамі, што дае вялізную надзею на сьмену пакаленьняў і працяг нацыянальнага руху. Яна зспалучаюцца праз , напрыклад праз групу "БЕЛАРУСЫ МАСКВЫ" на ФБ. Пра саюзных беларусаў з пачатку пратэсту не чуваць.Здароўя  і ПЕРАМОГІ, шаноўныя суайчыньнікі. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

 

____________________________________________________________________________________________________________________________

 

 

Верасень 16-30.2020: Вельмі насычаны падзеямі. Лукашэнка правеў таемную інагурацыю, хутчэй за ўсе не ўзгодненую з Крамлем, не яе не быў запрошаны дыпламатычны корпус і грамадскія арганізацыі, тыя ,хто быў запрошаны ў Палац незалежнасьці ня ведалі зьместу запрашэньня. 18 краінаў сьвету не прызналі Лукашэнку за прэзыдэнта Беларусі. Эўразьвяз Прызнаў Святлану Ціханоўскую прэзыдэнтам Беларусі і Кардынацыйную Раду, як прадстаўніка беларускага народу. Маршы і пратэсты працягваліся ўвесь месяц па ўсей Беларусі. Ціханоўская выступала Ў Эўрапарламенце і ААН, сустракалася з прэзыдэнтам Францыі Макронам і іншымі прадстаўнікамі краінаў сьвету. Дыяспара па ўсяму сьвету выходзіла з бчб-сьцягамі ,Пагоней супраць дыктатара Лукашэнкі. У Маскве новае пакаленьне беларусаў шмат разоў выходзіла на пікеты каля амбасады РБ і нас "парэшткі" Грамады Беларускае Культуры, старую бнфаўскую гвардыю  гэта ня можа не радаваць- зерне прарасло і яшчэ як, ніякія дыктатары не спыняць беларускі народ. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! ЗДАРОЎЯ І ПЕРАМОГІ!

____________________________________________________________________________________________________________________________

Верасень 1-15.09. Па суботах жаночыя маршы, па нядзелях агульныя маршы герояў, беларусы не здаюцца , пратэст працягваецца , негледзячы на масавыя арышты. Беларусы цалкам зьмянілі палітычны імідж , замест калгасьнікаў, бульбашоў на арэну вышла эўрапейская нацыя.Пратэсты адбываюцца па ўсей Беларусі і БЧБ-сьцягі лунаюць паўсюль. Фактычна супрацьстаяньне Пуціна і беларускага народа, Лукашэнка ўжо пабочны фактар. Лідары Эўразьвяза ,ЗША і Кітая ціснуць на Пуціна, каб ня было ўварваньня расейскіх войскаў на Беларусь . Пуцін падпіхвае Лукашэнку да зыходу.  Армія і міліцыя РБ на сеньня фактычна чужыя для Беларусі. Коля Лукашэнка пайшоў у рублеўскую школу , што таксама падцьверджвае будучы хуткі зыход Лукашэнкі і зьезд у Расею. Беларусы будуць шчасьлівыя , калі прарасейскі сукін сын зьездзе назаўседы. Па выніках перамоваў у Сочы 14.09 Расея зьвяртаецца  да палітыкі датацый Беларусі па ўсех накірунках.Штаб Бабарыки запусьціў раней зьнятую заяву Бабарыкі аб стварэньні прарасейскай палітычнай партыі "ВМЕСТЕ" пад рэкламуюмую Крамлем і Лукашэнкам ідэю прыняцьця новай Канстытуцыі РБ.  Літва прызнала Ціханоўскую прэзыдэнтам, чарга за іншымі краінамі.Верым , можам ,пераможам! Жыве Беларусь.

_________________________________________________________________________________________________________________________

Жнівень 26.08-31.08. НА Беларусі працягваецца вызвольная нацыянальная рэвалюцыя. Актыўны ўдзел прымаюць жанчыны. 10 -тысячны жаночы беларускі марш моцна зварушыў пратэст,  уразіла таксама акцыя каля Дома ўраду, калі беларускі ў нацыянальных строях прыкацілі гарбузы  і сьпявалі народны сьпеў адмовы стараму жэніху,  увогульле крэаціў беларускай нацыі дае моцную надзею на лепшае будучае. Сапраўды не спыніць, не стрымаць. 30.08 адбыўся вялічэзны мітынг і шэсьце-марш  Менску  з перакрыцьцем вуліцаў, арыштам да 200 удзельнікаў, супрацьстаяньнем каля палаца незалежнасьці і шматлікімі крэатыўнымі акцыямі кшалту сьмерці і труны для Лукашэнкі, Лукашэнка зноў зьявіўся з аўтаматам . Ціханоўская працягвала рабіць првільныя і разумныя заявы, упершыню сказала, што гатова да перамоваў з Масквой, але зноў падтвердзіла непахіснасьці курса на незалежнасьць  Беларусі, на эўрапейскі выбар, у яе ўсе лепш з беларускай мовай. Пуцін зноў падтвердзіў легітымнасьць Лукашэнкі і заявіў аб сфармаваньні паліцэйскага рэзэрву  па дапамогу дыктатару. Але ўсе гэта безпэспектыўна праз рогат  і  массавасьць мірнага пратэсту, як і вайсковая тэхніка ўведзеная ў Менск. Маршы пратэсту адначасова адбыліся ў бальшыні местаў Беларусі і розных местах планэты, дзе іх ладзіла беларуская дыяспара. Трэба пазначыць , што на зьмену састарэлай нашай Грамадзе ў Маскве прыйшла новая хваля маладых , крэатыўных беларусаў, не зьвязаная  з ранейшымі спрэчкамі і ідаламі, але прымаючая б-ч-б сьцяг , як каштоўнасьць Яны зьбіраюцца праз нэт, праз групу ў Фэйсбуку"Беларусы ў Маскве", сустракаюцца, находзяць новыя пляцоўкі і фарматы. Здароўя і перамогі шаноўныя суайчыньнікі . Жыве Беларусь!

_________________________________________________________________________________________________________________________

Жнівень 19.08- 25.08. На Беларусі створана КР- каардынацыйная рада пратэсту ў складзе 600 чалавек , на чале прэзыдуум з 7 чалавек.Мэты Рады прымусіць Лукашэнку адмовіцца ад улады  і правесьці новыя свабодныя выбары. Рада ня супраць саюзнай дзяржавы і ўдзелу Лукашэнкі  ў новых выбарах. У склад Рады не увайшла сістэмная апазыцыя , палітычныя партыі і рухі Беларусі.У складзе Рады шмат пратэстоўцаў з вуліцы, палітолагаў з канапы, прадстаўнікоў страйкамаў і проста выпадковых людзей. Некалькі сяброў Рады, як і прадстоўнікоў страйкамаў ужо зьехалі за мяжу, некалькіх арыштавалі пасля допыту ў СК. Прадстаўнікоў Рады выклікаюць на допыты ў СК.Крэмль вуснамі Пяскова і Лаўрова выказаў незадаволенасьць складам і мэтамі Рады, Лаўроў абразіў беларускі народ назваў нашую мову часткова штучнай. Рада , вуснамі Латушкі апраўдвалася. Па закліку Ціханоўскай 23.08 у Беларусі адбыўся наймацнешы па колькасьці мітынг з падтрымкай у іншых на мітынгах ў іншых местах. Агульны склад удзельнікаў па Беларусі прэвысіў паўмільена. На Беларусі хавалі забітых амапаўцамі і гэтага дараваць нельга. Заявы Ціханоўскай насілі  правільны , выключна паліткарэктны характар і былі своечасовымі. Лукашэнка зрабіў яшчэ адную палітычную памылку паказаўшы сябе і свайго малодшага сына з баявымі аўтаматамі. Працягваюцца звальненьні стракуючых , шмат людзей звальняюцца самі ў знак пратэсту. Па ўсяму сьвету адбываюцца ланцугі салідарнасьці беларускай дыяспары, наймацнейшы 23.08. Страйкучых і звольніўшыхся спецыялістаў тэлебачаньня Лукашэнка замяніў расейскімі спецыялістамі, на контрмітынгах , арганізаваных Лукашэнкай зьявіліся расейскія і імперскія сьцягі. Іх ахоўвае міліцыя. Расея зьмяніла кіраўніка беларускай праваслаўнай царквы на беларускага, але вельмі праўладнага Веніаміна.Мітрапаліт Павал, расеец спачатку павіншаваў Лукашэнку  з перамогай, потым адмовіўся ад віншаваньня , потым ездзіў у шпіталі да параненых і крытычна паставіўся да ўлады. У Маскве гэта палічылі памылкай. Што яшчэ раз паказвае як далека сучасны Крэмль знаходзіцца  ад вучэньня Хрыста.  У Расеі быў атручаны практычна адзіны апазыцыйны лідар Алексей Навальны, які з цяжкасьцю быў вывезены ў клініку ў Няметчыне. Гэта жах Крамля перад магчымым пратэстам у Расеі, расейскі дыктатар прымервае на сябе падзеі ў Беларусі. Тым ня меньш ня трэба здавацца . З намі Бог! ВЕРЫМ, МОЖАМ , ПЕРАМОЖАМ! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

_______________________________________________________________________________________________________________________

Жнівень 1-19.08.2020: НА Беларусі - дэмакратычная нацыянальна-вызваленчая рэвалюцыя, пераможа яна ці не пакажа бліжэйшы час. Як і чакалася вынікі "выбараў"  былі сфальсіфікаваныя. Пратаколы перапісваліся пад непасрэдным ціскам адміністрацыі  на карысьць Лукашэнкі. Гэта чакалася і прагназавалася, калгасны дактатар па-іншаму ня можа. Чакалася , што будзе "плошча", што будзе разгон і пасадкі, але не чакалася такой масавасьці вызваленчага ўздыму , не чакалася страйку на прадпрыемствах, не чакалася , что негледзячы на масавыя арышты, зьбіцьці , забойствы беларусы будуць выходзіць зноў і зноў, што беларуская тэматыка загучыць у розных краінах на тэлеканалах. Беларусы зноў спрабуюць "людзьмі звацца".  Пратэст узьнік стыхійна у розных местах, ен ахапіў ня толькі сталіцу, абласныя гарады, але й райцэнтры ,нават вескі,паўсюль уздымалі б-ч-б сьцягі і гучаў вокліч "ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ" , супраць Лукашэнкі выступіла нацыя, якая абавязкова  сеньня ці заўтра пераможа. У пратэста не было арганізацыйнага цэнтра, ен не падобны на майдан, нацыянальныя лідары Севярынец і Статкевіч даўно ў вязніцы, палітычнае поле было зачышчанае, выпадковы супернік Лукашэнкі Сьвятлана Ціханоўская, якую безумоўна Лукашэнка і Пуцін недаацэнілі, была вывезеная КДБ у Літву да дзяцей. У сувязі з адсутнасьцю кіруючага цэнтру была абраная Каардынацыйная Рада і яе прэзыдыюм. Нарэшце зьявіўся яркі лідар- гэта Павел Латушка, былы дыпламат, міністар культуры, прэсавы сакратар Лукашэнкі, дырактар Купалаўскага тэатру.Пакуль не атрымаўся усебеларускі страйк, але ен можа адбыцца. Лукашэнка узнагородзіў 300 амапаўцаў якія зьбівалі ,гвалтавалі , забівалі мірных пратэстоўцаў і гэта добраная навіна, бо гэта сьпіс для будучага трыбунала ў Гааге. Беларусы ,трамайцеся , не здавайцеся. ВЕРЫМ ,МОЖАМ, ПЕРАМОЖАМ!!!!! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ"

_________________________________________________________________________________________________________________________

Ліпень 2020: колькасьць захварэўшых на кавід дасягнула 18 млрд. асобаў у сьвеце, Найбольшая  колькасьць у ЗША , Бразіліі,Індыі і Расеі. У бліжэйшым будучым можна чакаць  ,што абсалютнымі лідарамі стануць Індыя і Бразілія. Крытычнае становішча з медыцынай у Перу, вайскоўцы хаваюць памерлых уздоўж шляхоў. З пачаткам турыстычнага сэзона ўзьняўся узровень захвораваньнем на кавід у Эўразьвязе, кажуць аб магчамасьці паўторнай хвалі, урады зноў зьвяртаюць абмежаваньні.У ЗША хвароба мае палітычны і этнічны вектары. Як правіла, найбольшая колькасьць захварэлых у штатах, кіруемых традыцыйна дэмакратамі, менавіта тут адначасова заўважна высокая колькасьць чорнаскурага насельніцтва і шмат разбуральных пагромаў, таксама моцна абмежаваны правы паліцыі. У ЗША пачалася прэзыдэнцкая гонка.  На Беларусі таксама прэзыдэнцкая кампанія, у якой удзельнічаюць с аднаго боку кандыдаты-спойлеры і тут лінейка (Канапацкая,Дзмітріеў , Чэрачань) нашмат цікавей чым у ранейшыя часы,з другога боку падтрымліваемая крамлем группа "трох грацыяў". Вельмі цікава было назіраць за мэтамарфозай групы. Калі на першым менскім мітынгу прасілі прыбраць бчб- сьцягі, то пазьней саступілі воле насельніцтва і былі ўжо ня супраць бчб-сьцягоў, загучалі беларускія песьні, зьявіліся, з хай паперцы ,кароткія выступы па-беларуску, пачалася па нарастаючай  хуткая беларусізацыя пратэсту, які напачатку быў абсалютна рускамоўным і схавана -прарасейскім, галоўным прынцыпам пратэсту напачатку было наступнае : давайце спачатку скінем Лукашэнку, потым будзем вырашаць патрэбна  ці не патрэбна беларуская мова , ці будзем уступаць у Расею ці не. Эвалюцыя пратэста паказала , што у Беларусі  крымска-данбаскія варыяцыі не спрацуюць, бо жыве іншае ментальна насельніцтва. Вокліч "Жыве Беларусь " гучаў мацней і мацней ад мітынга к мітынгу. Фенамен хатняй гаспадыні Сьвятланы Ціханоўскай зьявіўся  нечаканым для спецыялістаў.  Яна аказалася харызматычнай і шчырай для беларускага насельніцтва, у яе адразу паверылі і пачалі бараніць.З

аднаго боку працавалі выдатныя і каштоўныя палітолагі, кшалту арыштаванага Шклярава, які займаўся выбарнымі справамі Ангелы Меркель, потым кандыдатаў у прэзыдэнты ЗША і г.д. Але есьць асабістыя акалічнасьці Сьвятланы Ціханоўскай, зьнешнія данныя, адсутнасьць палітычнай ангажаванасьці і вопыту. Насельніцтва Беларусі ўбачыла ў ей сваю, жонку, дачку, сястру, зразумелую, сьціплую жанчыну і стала на яе абарону. Калі  незадоўга да выбараў Сьвятлана заявіла, што яна за незалежнасьць і жадае дэнансаваць саюзную дамову, на наступны дзень Пуцін патэлефанаваў Лукашэнку , у выніку два дыктатара чарговы раз знайшлі часовае паразуменьне , далей такі прабеларускі пратэст Крамлю ужо быў непатрэбны.Заўважна , што Цапкала-жонка зьехала галасаваць у Расею і пракаментавала, што дзейнасьць аб'яднанага штаба вычарпаная, сам Валер Цапкала неаднаразова зьвяртаўся лісьліва да Пуціна па дапамогу з абвінавачваньнямі Лукашэнкі ў русафобіі і адмове будаўніцтва саюзнай дзяржавы. Нацянальна-дэмакратычныя сілы Беларусі не вылучылі кандыдата па-за кавіда і супярэчнасьцей на гэтых выбарах.Шаноўныя суайчыньнікі , дыктатараў не зьвяргаюць праз выбары, толькі праз паўстаньне, бо пры дыктатуры няма законаў , судоў ,парламенту , выбараў і падліку галасоў, есьці  толькі імітацыя. Беражыце сябе. Тое ,што у 5 км ад лукашэнкаўскіх Драздоў ,у санаторыі "Беларусачка" арыштавалі групу вагнераўцаў, паказала наколькі "шчырыя" стасункі ў гэтых істот. Іх дамоўленасьці маюць часовы характар і мяняюцца ў залежнасьці ад абстаноўкі. Яны гаспадары свайго слова, могуць даць могуць узяць назад , такія жартачкі.Яшчэ раз беражыце сябе.  ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!
_________________________________________________________________________________________________________________________

Чэрвень 2020: колькасьць афіцыйна выяўленых хворых на Кавід перавысіла 10 млн асобаў, а колькасьць афіцыйна памерлых ад кавіду дарасла да паловы мільену. Лідары па колькасьці захварэлых ЗША, Бразілія ,Расея ў чэрвені. Зачынены межы краінаў,шмат асобаў, вандроўнікаў трапіла ў складанае становішча. Зачынена мяжа паміж Беларусью і Расеяй з расейскага боку. На Беларусі " выбарчы спэктакль-фарс". Апошнія рэчаісныя выбары адбыліся ў 1994 годзе, калі перамог Лукашэнка. Яго падтрымала Расея пад лозунгам "народны прэзыдэнт - Народу" , Больш выбараў на Беларусі ня было , толькі шоў, вынікі гэтых спэктакаляў міжнародная супольнасьць ніколі не прызнавала, але заўседы  падтрымлівала і прызнавала вынікі фарсу кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі. Беларусь падпісала саюзную дамову, як дэкларацыю, без дакладнага напаўненьня і атрымала да 200 млрд .даляраў прэферэнцыяў.  Як вядома апошнія паўтара гады Пуцін моцна "нагібаў " свайго хаўрусьніка-дыктатара, з мэтаю інкарпарацыі Беларусі ў склад Расеі, але вядомыя напродныя прымаўкі -" два боты пара...", або "два павукі ў адной банцы..." лепш за ўсе адлюстроўваюць гэтае становішча. Спэцыфіка апошніх "выбараў" у тым, што ўпершыню Расея не патрымала "свайго сукіна сына" Лукашэнку, а выставіла супраць яго прарасейскія падрыхтаваныя кансэрвы. Адзін дыктатар вырашыў папсаваць нэрвы іншаму. Насельніцтва Беларусі моцна стамілася ад Лукашэнкі і гатова галасаваць не задумываючыся за каго заўгодна, абы не Лукашэнка, пры тым ,што ня законы, ня выбары,ня суды не Беларусі , як і ў Расеі не працуюць, усе адбываецца па "жаданьням і разуменьням"  дыктатараў, падлікі і ўлікі таксама. Пануе сталінскі прынцып" не важна как голосуют, важно кто счітает".  Сеньня можна бачыць на Беларусі змаганьне двух сцэнараў "беларускіх выбараў" : адзін ад адміністрацыі Лукашэнкі і іншы ад пуцінскай Лубянкі. Ускосна КГБ супраць ФСБ. Самы жахлівы вынік , які можа быць гэта калі 10 жніўня Ярмошына абвесьціць  пераможцам Лукашэнку, што прагназуема, а расейскія СМІ іншую асобу, гэтая іншая асоба  можа папрасіць дапамлгі "зяленымі чалавечкамі " ад Пуціна. Гэта і есьць гібрыдная вайна. Бо дыктатар Пуцін прыйдзе , як вызваліцель Беларусі ад дыктатара Лукашэнкі, бо ідэалагічная глеба падрыхтаваная. У траўні ўжо быў адкрыты зварот  ад кіраўнікоў 8 прарасейскіх структураў на Беларусі да Пуціна з прапановай вызваліць Беларусь ад Лукашэнкі.Шаноўныя , суайчынікі , беражыце сябе , не ўдзельнічайце ў гульнях дыктатараў, час разставіць усе на сваі месцы. Здароўя вам.

________________________________________________________________________________________________________________________

Травень 2020: Напрыканцы траўня колькасьць захварэлых КАВІД-19 наблізілася да 6 млн. асобаў на планэце, паступова ў спэцыялістаў-мэдыкаў, вірусолагаў пачынаецца паразуменьне , напрацоўваюцца мэтодыкі дыягностыкі і лячэньня ,зьяўляюцца новыя сродкі барацьбы. Ва Эўропе эпідэмія пачала згасаць.У Гіспаніі шмат рэгіенаў,дзе са шпіталя выпісалі апошняга захварэўшага, з ліпеня павінен пачацца турызм, Але ў ЗША,Расеі ,Бразыліі наадварот эпідэмія на піке. Шмат кажуць аб новых хвалях гэтага захворваньня. Ілон Маск запусьціў прыватны карабель з астранаўтамі на МКС, гэта ўжо вельмі сур'езна, расейская касманаўтыка , якая даўно мае праблемы развіцьця, здаецца памірае, бо распрацаваныя яшчэ Каралевым "Саюзы" больш не запатрабаваныя, іх час зыходзіць. Гэта сьведчыць аб тым, што кухарка ,або палітык з журналісцкай адукацыяй ня можа кіраваць  "Роскосмасам", бо праца некалькіх пакаленьняў савецкіх спецыялістаў загіне, як ужо загінула ўся атраслевая навука ў РФ. Засталіся толькі прэзыдыумы, банкеты, узнагароджаньні і распілы грошаў, гэта вельмі сумна, бо адзінае добрае , што было ў СССР гэта навуковыя дасягненьні. На Беларусі афіцыйная колькасьць захварэлых наблізілася да 42 тысячаў, есьць захварэўшыя, на жаль, і сярод маскоўскіх беларусаў. На Беларусі пачалася выбарная прэзыдэнцкая кампанія, на жаль апазыцыя ня выдзьвінула адзінага кандыдата, якім павінен быў стаць Павел Севярынец. І гэта вельмі шкада. Але дзейства ўжо пачалося : больш 30 ініцыятыўных групаў, есьць асобы прыцягваючыя ўвагу- блогер Ціханоўскі(праз жонку), банкір Бабарыка, былы чыноўнік з каманды Лукашэнкі - Цапкала. Ты ня меньш, што ў Расеі,што на Беларусі пануе сталінскі выбарчы прынцып : "не важна , як галасуюць, важна хто лічыць". У свой час прэзыдэнт Мядзьведзеў каментуючы такую расейскую спэцыфіку адказаў:" У нас свае поніманіе демократіі". Таму ўсе патугі нешта зьмяніць на сеньняшні момант-марныя. Тым ня меньш нішто не вечнае, у тым ліку аўтакратычныя і дыктатарскія рэжымы. Здароўя вам ,шаноўныя беларусы, беражыце сябе, мы абавязкова пераможам.

________________________________________________________________________________________________________________________

Красавік 2020: Эпідэмія каронавірусу пацягнула за сабой больш небясьпечную праблему- падзеньне сусьветнай эканомікі. Урады краінаў, дзе шчыруе пандэмія, мусяць абіраць кампраміс паміж ізаляцыяй насельніцтва і  эканомікай. У любым выпадку ,частка насельніцтва апынецца ў вельмі цяжкім становішчы, бо назапасеныя  кошыкі семьяў, асобаў ,  краінаў хутка зьмяньшаюцца. У свеце , на канец красавіка 3 млн . афіцыйна пацьтверджаных захварэлых і каля  250 тысячаў памерлых. Гэтыя лічбы адносныя ,бо  спецыялісты кажуць , што  ў рэчаіснасьці  ў 10 разоў болей , бо каля паловы пераносяць  хваробу беэзсімтомна і яшчэ шмат са слабымі сімптомамі , таму не зьвяртаюцца  да ўрачоў , не зьяўляюцца выяўленымі. Што датычыць уліку памерлых ад каронавірусу , то розныя краіны выкарыстоўваюць розныя мэтодыкі падліку, дзесьці ўлічваюць пагалоўна ўсех, хто памер і ў яго выявілі каронавірус, а ў асобных краінах лічаць памерлымі ад каронавірусу тых , хто ня меў іншых хваробаў. Краіны ,дзе эпідэмія пайшла на памяньшэньне пачалі ўводзіць палегкі ў самаізаляцыю і паступова запускаць прадпрыемствы.На Беларусі пачалася пасяўная і падрыхтоўка да параду 9 траўня, апошняе выклікае вялікую крытыку, ня толькі Захаду і сусветных структураў, але нават у Расеі. Здароўя Вам шаноўныя беларусы, хай дапаможа Вам Пан Бог.

________________________________________________________________________________________________

Сакавік 2020: ЭПІДЭМІЯ КАРОНАВІРУСА НАБЫВАЕ ПЛАНЭТАРНЫ МАСШТАБ- з кожным днем павялічвалася колькасьць захварэлых,памерлых.  Вялізнае падзеньне біржавых індэксаў у сьвеце. Падзеньне коштаў на нафту і газ. Галоўны лезунг : сядзі ў хаце.  Тыя , хто маюць прыватную сядзібу апынуліся ў лепшым становішчы, бо маюць магчымасьць пагуляць па ўласнаму двару, займацца гаспадарчымі справамі , пасадзіць гародніну і садавіну, кветкі.  Найбольшай  ступені ўздзеяньня вірусу маюць вялізныя месты кшалту - Нью-Йорк, Масква , Мадрыд і г.д., там дзе метро, электрычкі, грамадскі транспарт, дзе вялізная шчыльнасьць насельніцтва. Зараза перадаецца нават праз мэталічныя прыстасаваньні , кшалту поручняў, дзвярных ручак, дзе вірус можа жыць да 9 дзен. Хутчэй за ўсе перахварэць прыйдзецца ўсяму чалавецтву. Гісторыя чалавецтва  можа істотна зьмяніцца на да і пасля каронавірусу. Беражыце сябе, трымайцеся каранціну, апранайце пальчаткі і маскі, хадзіце толькі ў краму, акуратна мяняйце маску і здымайце пальчаткі.  Хай дапаможа нам усем Пан Бог.

________________________________________________________________________________________________________________________

РАДА ГРАМАДЫ ВІНШУЕ СВАЕХ СЯБРОЎ І ЎСЕХ ПАТРЫЕТАЎ З ДНЕМ ВОЛІ 25 САКАВІКА. ЗДАРОЎЯ І ПЕРАМОГІ, ШАНОЎНЫЯ СУАЙЧЫНЬНІКІ. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

У сувязі з эпідэміяй на каронавірус традыцыйны сход ля помніка Янкі Купалы адмяняецца. Упершыню . Сядзіце па хатах і лецішчах, адмоўцесь ад грамадскага транспарту, беражыце сябе.

 

 

*********************************************************************************************************************************************************************************

Люты 2020: 1- га лютага Лукашэнка сустрэўся з Майклам Пампэа, дзяржсакратаром ЗША ,ў Менску, гэта вызначальная сустрэча, Пампэа прапанаваў дапамогу ў забесьпячэньні нафтай РБ, таксама падтрымку ў захаваньні незалежнасьці Беларусі, 7 лютага Лукашэнка сустрэўся з Пуціным у Сачах  па нафтагазавых пытаньнях і Расея пагадзілася  захаваць кошт 127 даляраў за1000 м3 на гэты год.Безумоўна беларуска-амэрыканския перамовы паўплывалі на спагадлівасьць расейскага кіраўніцтва. Чакаецца хуткі зварот амэрыканскага амбасадора.Тым ня меньш нафтавыя перамовы працягваліся ўвесь люты. Абодва бакі рабілі разнастайныя заявы, але  безвынікова.Тым ня меньш  згода на кошт 127 даляраў па газу не зусім апраўдана, бо сеньня ў Эўропе цеплая зіма, зашмат прапаноў аб газавых кантрактах, шмат пастаўшчыкоў і агульны трэнд па памяньшэньне коштаў на вуглявадароды,зяленая энэргетыка і электрамабілі паступова падрываюць манаполію вуглявадародаў  і моц  Расеі. Уся беларуская армія ўпершыню выклікалася на вучэньні тэрміновай гатоўнасьці, нават старшынь аблвыканкамаў    узьнялі на тэрытарыальную абарону. Перамовы с Польшчай і Прыбалтыкай нарэшце мелі станоўчы вынік па магчымых пастаўках нафты. На Беларусь упершыню прыехалі брытанскія вайскоўцы у колькасьці 30 спэцназаўцаў дзеля сумесных вучэньньняў.   Эпідэмія новага каронавірусу , пачатая ў Кітае  у лютым распаўсюдзілася яшчэ на 64 краіны і апусьціла ўсе біржавыя індэксы.          

 

_________________________________________________________________________________________________________________________

29 студзеня , а 19 -ай гадзіне , у межах Грамады ,адбылася чарговая сустрэча з беларускімі гісторыкамі Ляхоўскім і Грыбоўскім ў кавярні , на жаль сяброў прыйшло мала . Тэмы сустрычы вельмі цікавыя "Беларуская дыяспара ў міжваенны перыяд паміж сусветнымі войнамі"  , "Беларусы ў арміі Андэрса". На сустрэчу быў запрошаны , па асабістай ініцыятыве спадара Макагона,  спадар Кандыбовіч ад саюзных аўтанамістаў.

_________________________________________________________________________________________________________________________

Cтудзень 2020: негледзячы на тое, што перамовы па нафце и газу з увязкай да "глыбокай інтэграцыі" ішлі літаральна да Новага Году, Беларусь увайшла ў 2020 год с дамоўленасьцю па пастаўкам газу па старым кошце 127 даляраў толькі на 2 месяцы студзень і люты і зусім без дамоўленасьцяў  па нафце і яе транзіту праз Беларусь. Перамовы , якія прайшлі ўжо ў студзені таксама не прывялі да якіх-небудзь дамоўлегасьцяў. У гэтых умовах прэзыдэнт Лукашэнка ўвеў экалагічны падатак на транзіт расейскай нафты па галінах "Дружбы", а таксама загадаў пачаць шукаць іншыя крыніцы нафтавых паставак. Разгледжваюцца пастаўкі чыгуначным транспартам, таксама реверсіный запуск галінкі нафтаправода  з Эўропы, запуск непрацуючага нафтаправода з Латвіі на Наваполацак і іншыя варыяцыі. Дзеля даведкі : Беларусь дабывае каля 2 млн тн уласнай нафты высокай якасьці ў прыпяцкім прагібе і шукае новыя радовішча ў іншых прагібах, праблема ў тым , што на Беларусі нафта залягае вельмі глыбока, яе цяжка шукаць і бурыць. Сваей нафты дастаткова для эканомікі Беларусі, але для падтрымкі беларускага рубля і іншых справаў краіна перапрацоўвае расейскую нафту і экспартуе ў Эўропу 95 бэнзін па бензапровадах. Адзінай расейскай прыватнай кампаніі , якой дазволілі невялія пастаўкі нафты па чыгунке зьяўляецца кампанія Гуцэріева , якой належыць частка акцыяў мазырскага нафтаперапрацоўчага. Гэтую схему прыдумалі ў глыбокім СССР, калі пабудавалі на Беларусі два буйных нафтаперапрацоўчых завода каля магістралных нафтрапровадаў, каб экспартаваць не нафту, а прадукты яе перапрацоўкі.

     Канец сьнежня і пачатак студзеня на Беларусі ішлі суды над удзельнікамі сьнежаньскіх выступаў у абарону незалежнасьці, 8-га студзеня такіх судоў было 45(!), агульная колькасьць спагнаньняў перавысіла 40 тысяч даляраў і сувязі з гэтым абвешчаны салідарны збор сродкаў у падтрымку палітычна асуджаных і выплату спагнаньняў. Працягваецца вырашацца лес Беларусі, таму заклікаем да агульнай салідарнасьці ўсех беларусаў. Галоўны арганізатар пратэстаў Павал Севярынец выйшаў толькі на 5 гадзінаў пасля 15 содняў, каб пабачыцца з сям'ей, сустрэў у вязніцы свае народзіны, Раство і Новы Год, быў зноў затрыманы і асуджаны на 30 содняў.

     У Іране быў зьбіты  ракетай украінскі пасажырскі Боінг 737, загінулі цывільныя асобы розных нацыяў, гэта адбылося пасля забойства ў суседнім Іраку генерала Сулеймані, другой па значнасьці асобе ў кіраўніцтве Ірана, наступным бамбаваньняў амерыканскіх вайсковых базаў у Іраку з боку іранскай авіацыі ў адказ і абвастрэньнем стусункаў паміж Іранам і Захадам. Сумна, але сусветныя лідары праводзяць небяспечную ,для існаваньня чалавецтва , палітыку.

Спробы дамовіцца пра нафту і газ ішлі весь студзень,але безвынікова, расейскае кіраўніцтва не пажадала дамаўляцца без глыбокай інтэграцыі. У выніку ,ў аднабаковым парадку  Беларусь пачала падвышаць тарыфы за пракачку нафты і газу праз сваю тэрыторыю. На наваполацкі нафтаперапрацоўчы прыйшла нарвеская нафта, якая гэты час зьяўлялася хутчэй за ўсе сымбалем альтэрнатыўных паставак. Пытаньне аб пастаўках наты будзе узьнята 1 лютага на перамовах Лукашэнкі з дзяржсакратаром ЗША Пампэа.

У Расеі  прэзідэнт Пуцін абвесьціў вялікія канстытуцыйныя зьмены ,абумоўленыя жаданьнем Пуціна зысьці ўбок, застацца і кіраваць вечна.

____________________________________________________________________________________________________________________________

РАДА ГРАМАДЫ ВІНШУЕ СВАЕХ  СЯБРОЎ І ЎСЕХ БЕЛАРУСАЎ З КАЛЯДАМІ , РАСТВОМ ХРЫСТОВЫМ І НОВЫМ 2020 ГОДАМ!!! ЗДАРОЎЯ І ПЕРАМОГІ!!!!!

____________________________________________________________________________________________________________________________

Сьнежань 2019: галоўнымі падзеямі сталі перамовы аб "глыбокай інтэграцыі" 7 і 20 сьнежня ў Сочы і Піцербурзе паміж Пуціным і Лукашэнкай , акцыі пратэсту ў Мінску ў абарону незалежнасьці 7,8, 20, 21 і 29 сьнежня , прыняцьце Саветам бязьспекі РБ новай канцэпцыі абароны незалежнасьці 19 сьнежня. Напярэдадні перамоваў 20 сьнежня зьявіўся фільм з паказаньямі былога спэцназаўца Гараўскага, які зьбег у Няметчыну аб забойстве вядомых апазыцыянераў. Аналітыкі  і палітыкі  кажуць аб тым , што зьяўленьне стужкі прымеркавана да перамоваў, каб паставіць шлагбаўм на Захад для Лукашэнкі і выгадна расейскаму боку, зьвяртаюць ўвагу на расейскіх удзельнікаў здымкі стужкі. Арганізацыя акцый пратэсту ў Менску ў сьнежні выкрысталізавала новага апазыцыйнага лідара Беларусі - Паўла Севярынца, фактычна больш за ўсе людзей рэагуюць менавіта на яго заклікі, адбываецца зьмена пакаленьняў у палітыкі. Прэм'ер РФ Мядзьведзеў заявіў аб наяўнасьці 31 шляхавой карты, у якой прапісаны агульная валюта і наднацыянальныя органы, Лукашэнка ў адказ паведаміў , што яны адклалі гэтую мапу  разам з Пуціным. Лукашэнка у інтэр'ю Венедзіктаву з "ЭХА МАСКВЫ" заявіў , што Захад і НАТА не дапусьцяць захопу Беларусі з боку Расеі, што зьяўляецца вельмі дзіўным на тле звычайнай антызаходняй рыторыцы Лукашэнкі. Амбасадор РФ у Беларусі заявіў, што пагадненьні аб глыбокай інтэграцыі падпішуць напачатку 2020 года.

____________________________________________________________________________________________________________________________

РЭПЛІКА: пра саюзную дзяржаву. 20 год таму Лукашэнка падпісаў дэкларацыю аб стварэньні саюзнай дзяржавы з Расеяй. Час быў такі- Лукашэнка марыў на белым кані ўехаць у Крэмль, Ельцын быў хворы і зьбіраўся зыходзіць, Лукашэнка яго неяк абаяў і Ельцын нешта паабяцаў у гэтым накірунку. Гэтая дамова прэдугледжвала пасаду саюзнага прэзыдэнта, парляманта, урада і г.д. Потым нейкі час быў гандль ,хто будзе прэзыдэнтам,хто віцэ-прэзыдэнтам, ці па чарзе, аб паўнамоцтвах , квотах саюзнага парламенту( расейцы прапановывалі 90% расіянам і 10% беларусам зыходзячы з колькасьці насельніцтва) бо бакі не давяралі адзін аднаму. З прыходам да ўлады Пуціна Лукашэнка выразіў разчараваньне і перамовы спыніліся ,а Пуцін  выказаў "Мухі асобна ,катлеты асобна"  і прапанаваў беларусам у склад Расеі 6 абласьцямі, маўляў адная мова.  Паміж хаўрусьнікамі адбыліся газавыя, малочныя, нафтавыя, цукровыя і г.д. войны. З 2007 году Расея паступова пачала закручваць кранікі, паступова памяншаючы датацыі ў беларускі сацыялізм, расейскія крэдыты сталі каштоўнымі , а на Беларусі пачаліся маленькія эканамічныя рэформы пры захаваньні калгасна-планавай эканомікі. Беларусь пачала рабіць займы ў іншых краінах, у першую чаргу ў Кітаі. У 2008 Расея напала на Грузію і захапіла паўдневую Асецію і Абхазію, Лукашэнка адмовіўся прызнаваць  гэтую анэксію ,схаванаю пад квазідзяржавы. Расея шмат разоў выказала незадавальненьне пацызыяў Беларусі , менавіта з гэтага часу Беларусь стала тармазіць інтэграцыйныя перамовы ў межах саюзнай дзяржавы, але карэнныя зьмены у палітыке Лукашэнкі адбыліся ў 2014 годзе, калі Расея захапіла Крым і частку Данбаса, словы незалежнасьць і суверынітэт сталі сталымі ў рыторыцы беларускага лідара, зроблены невялікія паслабленьні на   карысьць беларускай мовы і умацаваньньне беларускага войску і ВПК. Пры гэтым гандль працягваўся з невялікімі перапынкамі на гандлевыя войны. З 2017 году Расея стала моцна закручваць гайкі ў дачыненьнях да Беларусі, зводзячы прэференцыі да нулю, крыдыты сталі  патрабаваць здачы суверынітэту, кошты на нафту і газ для Беларусі сталі імкнуцца  да сусветных, беларускія харчы  сталі рэгулярна бракавацца ў Расеі, на расейска-беларускую мяжу зьвярнуліся расейскія памяжоўнікі і мытнікі. У 2019 годзе , у сувязі з 20-годдзем саюзнай дамовы  патрабаваньні расейскага боку ўзмацніліся разам з мантрамі беларускага кіраўніцтва" ніколі не здадім суверынітэт". У Расеі розныя асобы регульна агучваюць лічбы расейскіх прэферынцыі  і пазыкаў у эканоміку Беларусі  за 20 год кажучы  ад 130 да 200 млрд даляраў і  што надышоў час разлічыцца суверынітэтам. Летам пачала працаваць "інтэграцыйная"камісія Арэшкін-Крутой, якая павінна ўзгадніць 31 "шляхавую мапу" , напярадні сустрэчы 7 сьнежня Пуціна і Лукашэнкі   рабілісь розныя заявы  аб ўзгадненьні 21 мапы з 31, ці толькі 15 з 31, рэчаісна акрамя перамоўшчыкаў гэтых папер ніхто не бачыў, да гэтага часу невядома аб чым йдзе размова. 5 га сьнежня Лукашэка павінен быў рабіць "гістарычную заяву" для двух скліканьняў палаткі, але гэтага не адбылося. 7-га сьнежня пасля 5 гадзінаў перамоваў ў Сочы Лкашэнка і беларуская дэлегацыя зьехалі не зрабіўшы ніякіх заяваў. Самая жахлівае , што Беларусь , яе народ, гісторыю ,культуру, мову ніхто не прымае  ў разьлік, як было раней, калі бальшавікі дзялілі  Беларусь на дзве часткі, калі Сталін аддаў беларускую Вільню, а Расейская імпэрыя арэзала Смаленскае ваяводства, нічога новага, нават вораг не зьмяніўся.

____________________________________________________________________________________________________________________________

Лістапад 2019: галоўнай падзеяй лістапада  стала пахаваньне ў Вільні Кастуся Каліноўскага, Зыгмунда Серакоўскага і паплечнікаў. Парэшткі кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 году былі знойдзены яшчэ ў  польскі міжваены час, быў пастаўлены крыж, але потым за савецкім часам усе зноў было зьнішчана . Зараз парэшткі гэтых дзеячоў былі знойдзены паўторна і адбылося ўрачыстае пахаваньне ў прысутнасьці прэзыдэнтаў, сьвятароў, афіцыйных і неафіцыйных дэлегацый,  ганаровых варт і тысяч беларусаў з бел-чырвона-белымі сьцягамі. Нарэшце ў самай галоўнай фігуры сучаснай беларускай палітычнай гісторыі , самай знакавай постаці зьявілася магіла,усыпальніца. Галоўным лозунгам-паролем паўстанцаў на Беларусі было : "Каго любіш- люблю Беларусь", што фактычна стала першым палітычным падмуркам для дзяржаваўтварэньня пад назвай Беларусь, бо ідэі аднаўленьня ВКЛ  паступова сталі зыходзіць у той час, асабліва пасля паразы паўстаньня 1830 году. Фактычна ў Вільні адбылося прабеларускае сьвята і пастаўлена вялікая гістарычная кропка. У лістападзе адбылася сустрэча прэмераў Румаса і Медзьведева па ўзгадненьню "дарожных мапаў інтэграцыі" , што ўзгаднілі,што не ўзгаднілі засталося загадкай, гандль працягнуўся.

____________________________________________________________________________________________________________________________

РЭПЛІКА: НА Беларусі  ў лістападзе адбыліся чарговыя "парламенцкія выбары" ў палатку, як кажуць на Беларусі, таксама прайшлі яшчэ меньш заўважныя "выбары" у сэнат. Савецкая зона  і бальшавіцкія прынцыпы кіраваньня  нікуды не падзеліся , Пуцін і Лукашэнка ўмоўна былыя камуністы. Нядзіўна,што некалькі год таму расейскі прэм'ер Мядзьведзеў  выказаў , што ў Расеі свае паразуменьне дэмакратыі і тое ж самае паўтарыў новаабраны дэпутат палаткі  Давыдзька, каментуючы вынікі і нерэчаіснасьць " выбараў" на Беларусі ў лістападзе. Яшчэ больш дакладна на гэтую тэму выказаўся  сам Лукашэнка, кажучы , што інвестарам няважна , што парламент нелегітымны, важна стабільнасьць дзеля інвестыцыяў. МЗС РБ апошнія два гады рабіла ўсе каб адмыць Лукашэнку ад ярлыка "нелегітымнага дыктатара", таму чакалася, што  рэальных выбараў ня будзе, але ў палатку "прапусьцяць" дзесятак апазыцыянераў, упершую чаргу патрыятычна арыянтаваных, каб была дадатковая падпорка на "інтэграцыйных " перамовах з Расеяй і "цукерка" для дэмакратычных краінаў Эўропы і Амерыкі. Летам гэтага году на сустрэчы з кіраўніком палаткі ен казаў , што палатке трэба рыхтавацца да  прыходу ў яе прадстаўнікоў апазыцыі.  Але гэтага не адбылося, напэўна Лукашэнка перадумаў і вырашыў пакінуць усе як было раней. Сталінскі прынцып "Неважна як галасуюць, важна ,хто лічыць" -спрацаваў праз татальны кантроль дзяржапарата. Даўно вядома , што колькасьць рэальна прагаласаваўшых нашмат меней афіцыйных вынікаў, асабліва фальсікатарскім фактарам зьяўляцца датэрміновае галасаваньне. Гісторыя йдзе па сьпіралі, ніякія спробы адмяніць яе законы не спрацоўваюць, час усе ставіць на свае месцы, дрэнна тое , што дзеяньне кіраўнікоў савецкага мінулага кшалту дрэнна адбіваецца на ўзроўні жыцьця насельніцтва краінаў , стагнацыі ў эканоміке, непапраўным адставаньні ў тэхналогіях.

____________________________________________________________________________________________________________________________

13 -га лістапада адбылася сяброўская сустрэча з нагоды Дзядоў, зьбіралася "старая гвардыя". Традыцыйная сустрэча адбылася ў традыцыйнай кавярні на Беларускай. Было абмяркавана становішча на Беларусі і перспектывы, а таксама становішча дыяспары ў Маскве і Расеі.

____________________________________________________________________________________________________________________________

РАДА грамады віншуе сваех сяброў і ўсех патрыетаў Бацькаўшчыны з Дзядамі. Сьвятыя Дзяды прыходзьте да нас!

____________________________________________________________________________________________________________________________

Кастрычнік 2019: Чарговыя заявы аб суверынітэце і незалежнасьці Беларусі з боку Лукашэнкі, Макея з аднаго боку і заява міністра фінансаў РФ аб расійскім Падатковым Кодексе для Беларусі з другога. Сеньня любую дамоўленасьць па коштах на газ, нафту, крэдытах  і г.д. для Беларусі  кіраўніцтва РФ ўвязвае з інтэграцыяй-акупацыяй. Ніякія мантры Лукашэнкі кшалту " Расея моя краіна"  сеньня не дзейнічаюць на кіраўніцтва РФ. У кастрычніку зноў былі абмежаваны пастаўкі беларускай малочкі ў Расею з шэрагу прадпрыемств РБ. Што датычыць унутранога становішча, то беларушчына загнаная Лукашэнкай у рэзэрвацыі і дазаваная апошнія 5 гадоў праз радые тэлебачаньне , плакаты- сеньня гэтыя дазатарныя кранікі закручаныя на мінімум за апошнія гады і хутчэй заўсе гэта зьвязана з перамовамі Пуціна і Лукашэнкі на Валааме. Падарожжа ў кастрычніку па местах Беларусі паказала, што зьменшылась колькасьць плакатах прапагандуючыў беларускую мову, на аўтобусы і тралейбусы звернута расейская мова, на самым беларускамоўным канале ТБ "Беларусь-3" беларускай мовы засталася меней за траціну. У беларускамоўнай  гімназіі ў Барысаве набралі адразу 4 першых рускамоўных класа. Адчуваецца ,што ўсе перамовы , якія ладзіць беларускае кіраўніцтва з Расеяй, гэта перамовы аб лесе Лукашэнкі і ягонай сям'і, ўласна Беларусь, яе гісторыя ,культура зьяўляюцца проста прадметам гандлю. У сувязі з знойдзенымі парэшткамі паўстанцаў Каліноўскага і яго самого ў Вільні сярод беларускай інтэлігенцыі адбылася жорсткая дыскусія, дзе хаваць у Менску або ў Вільні, літоўскі урад гэтай дыскусіі ўвагі не надаў- Каліноўскага з паплечнікамі будуць хаваць у Вільні , ў лістападзе. На мітынг арганізаваный Статкевічам у абарону незалежнасьці сабралося каля трохсот асобаў, гэта сьведчыць аб анабіезным стане грамадства, для ўладаў добры тэст, што бараніць Беларусь асабліва няма каму і можна гандляваць суверынітэтам. З нагоды Дзядоў у Курапатах  адбыліся паэтычныя чытаньні па растрэляных беларускіх паэтах і пісьменьніках, сабралася некалькі сот грамадзянаў.

____________________________________________________________________________________________________________________________

РАДА ГРАМАДЫ ВІНШУЕ СВАЕХ СЯБРОЎ І ЎСЕХ БЕЛАРУСАЎ З ДНЕМ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ 8 ВЕРАСНЯ. Упершыню за апошнія гады на Крапіўніцкім поле не было міліцыянтаў.

____________________________________________________________________________________________________________________________

Верасень 2019: Скончыліся жнівеньскія вакацыі, дзеці пайшлі ў школы і ВНУ, а прэм'еры РБ і РФ Румас і Мядзьведзеў парафіравалі нейкае пагадненьне аб далейшай інтэграцыі, якое нідзе пакуль не апублікавана і якое мусяць падпісаць прэзыдэнты 8 сьнежня. Пры гэтым у Менску Лукашэнка і ягоная прэсавая сакратарка , як шаманы камлаюць увесь верасень, што незалежнасьць і суверынітэт непахісны. Праўладная расейская газэта "Камэрсант" дапусьціла ўцечку  інфармацыі аб пагадненьні, сэнс якой у наступным: Расея праглынае Беларусь эканамічна, але пакідае Лукашэнку прэзідэнтам з войскам і парламентам. На сустрэчы з украінскімі мас-медыямі Лукашэнка абвяргаў усе гэта, але з улікам ,што ен часта хлусіць -мала ,хто паверыў. Стала вельмі цяжка сабраць беларускую грамаду ў Маскве, хтосьці моцна састарэў і праблемы са здароўем, хтосьці зьехаў на Беларусь або далей, шмат праблемаў з працай, упершыню сярод маскоўскіх беларусаў шмат безпрацоўных. Эканамічнае жыцьце ў  Расеі пагаршаецца і Масква ўжо больш не надта прываблівая. Па выніках 2018 году колькасьць расіянаў, якія ехалі на заробкі ў Беларусь афіцыйна ўпершыню перавысіла колькасьць беларусаў  , якія афіцыйна ездзілі на заробкі ў Расею. У 2019 гэта толькі пагоршылася.Не Беларусі йдзе кампанія па выбарах у Палатку, рэчаісных выбараў няма, але большая частка апазыцыі выкарыстоўвае гэта каб нагадаць аб сваім існаваньні, хутчэй за ўсе Лукашэнка дазволіць крыху больш апазыцыянераў у парламенце, асабліва ў сувязі інтэграцыйным гандлем з Расеяй. Здароўя вам ,шаноўныя беларусы.

___________________________________________________________________________________________________________________________

Ліпень2019: Дзень незалежнасьці 3-га ліпеня ў Менску адзначыўся ня толькі вялікай колькасьцю расейскай сучаснай вайсковай тэхнікі, але й салютам, якім кіравалі два расейскіх спецыяліста, у выніку адна жанчына загінула , больш за 10 асобаў паранена. Віцэ-прэм'ер РФ Козак прывязаў кошты на газ для Беларусі да "інтэграцыі", фактычна тое ж самае , што і з "падатковым манеўрам" на нафту- сусветныя кошты на энэрганосьбіты. Усе выгады ад "Саюзнай дзяржавы" становяццы нулявымі і часам адмоўнымі з улікам гандлевых войнаў.  Расея не пралангавала выплаты па крэдыту, паставіў умову  усе той жа "інтэграцыі" - у выніку Беларусь узяла кітайскій крэдыт каб пагасіць запазычаннасьць Расеі, бо гэта не зьвязана з палітычнымі патрабаньнямі з боку ўрада КНР. Беларусь абвесьціла аб датэрміновым выцісканьні бруднай расейскай нафты з трубаправодаў у бок Расеі , але тут можна чакаць  чарговых "падарункаў" з мэтай далучэньня. Яшчэ ў сакавіку было заяўлена ,што ня трэба правадзіць парламенцкія і прэзыдэнцкія выбары ў адзін год на Беларусі, а трэба штосьці перанесьці на восень гэтага году, але на сеньня не зразумела якія і калі будуць выбары і ці будуць увогульле. 17-18 ліпеня Лукашэнка некалькі разоў сустракаўся з Пуціным на выспе Валаам і ў Піцербурзе ў межах 6-га форуму рэгіенаў  Расеі і Беларусі, пытаньне ўсе тое ж -прымушэньне да"інтэграцыі", рэальныя вынікі перамоваў невядома. Афіцыйна прэзыдэнт Беларусі заняў пазыцыя - спачатку вырашэнбне пытаньняў, потым можна размаўляць пра інтэграцыю. На форуме было цікава назіраць за мімікай 3-х асобаў: Лукашэнкі, Пуціна і Макея, асобнае дзякуй тэлеаператарам.

____________________________________________________________________________________________________________________________

Чэрвень 2019: на Беларусі пачаліся Другія Эўрапейскія Гульні, фармат якіх яшчэ ня цалкам вызначаны, на ўрачыстым адкрыцьці выкарыстовывалася нацыянальная гістарычная сымболіка, казалася пра ВКЛ. Гэтыя гульні безумоўна ўзьнімуць імідж Лукашэнкі, як у свой час Аліева ў Азэрбайджане на Першых Гульнях, але мала чым дапамогуць Беларусі, замежнікаў на іх прыехала вельмі мала, мерапрыемства моцна стратнае, тым ня меньш Беларусь яшчэ раз нагадала пра свае існаваньне ў Сьвеце. Кіраўніцтва Расеі працягвае  ціснуць на  "інтэграцыю", есьць адчуваньне , што кіраўніцтва Беларусі пачынае здавацца, пажухлі плакаты з агітацыяй за беларускую мову, зноў зьявіліся палітзэкі, зьвернута практычна мяккая беларусізацыя, расейская вайсковая тэхніка прыбыла ў Беларусь з нагоды парада да Дня Незалежнасьці. На ўрачыстае закрыцьце Эўрапейскіх гульняў Лукашэнка запрасіў Пуціна. На шляху Магілеў-Ворша , у Віцебскай вобласьці  ўздоўж шашы зьявіліся кветкі баршчавіка- шкоднага агента з Расіі, якога хутчэй за ўсе прывезлі на колах з Расіі і які так хутка памнажаецца,калі не прыняць экстраныя рухі....

____________________________________________________________________________________________________________________________

Травень 2019:ціск на кіраўніцтва РБ працягваецца, па нафтаправоду "Дружба" у Беларусь прыйшла нафта засьмечаная хлорнай арганікай, спецыялісты кажуць , што фактычна на 6-8 месяцаў прыйдзецца выдаўліваць брудную нафту, якая дайшла да Славакіі і Польшчы, но асноўная частка,каля 85% засталася на Беларусі, фактычна справа йдзе аб дыверсіі, бо Беларусь згубіць вялізныя грошы ад страты  экспарту бензіна95(96), Украіна  адмовілася прымаць брудную нафту. Узгадаваецца старая справа з дыверсійным ўзрывам на туркменскім экспартным газаправодзе, пасля якой туркменбашы пасварыўся з Пуціным, магчыма назаўседы. Адчуваецца ,што Лукашэнка пачаў саступаць, пачынаюцца ўсякія перамовы аб "інтэграцыі" на розных узроўнях, адначасова робяцца прарасейскія заявы,кшалту антынатаўскай заявы ў ААН сумеснай з РФ, магчыма Лукашэнка жадае аслабіць расейскі ціск да прэзыдэнцкіх выбараў. Будучы саўковым чалавекам ен ня можа пераступіць праз сябе, бо час яго савецка -расейскай гульні скончыўся і яму трэба нешта вырашаць. НА Беларусь прызначаны новы амбасадор ад РФ сп .Мезенцаў, як прадстаўнік мяккай сілы ў параўнаньні з Бабічам, адначасова амбасадор РБ ў Маскве Сямашка атрымаў стат віцэ-прэм'ера, што безумоўна правільна. У аэрапарту Дамадзедава пад Масквой ўзарваўся пры пасадке пасажырскі Супэрджэт, які разпрацавала і пабудавала кампанія якая будуе вайсковыя самалеты СУ, загінулі людзі. У сувязі з разбурэньнем пасажырскага самалетабудаваньня і фактычнага знішчэньня атраслевых НІІ  задача стварыць сучасны пасажырскі самалет была загадана вайсковым канструктарам. З самага пачатку гэта была вельмі праблемная тэхніка, дастаткова прыгадаць аварыю на дэманстратыўным палеце ў Інданезіі, калі самалет урэзаўся ў гару, можна прыгадаць калі першыя тры самалеты былі пастаўлены ў лізінг у Армэнію і праз месяц зьвернуты, бо увесь час ламаліся. Сеньня іх пабудавана каля 130 і кіраўніцтва РФ шукае каму іх прадаць, пры тым ,што каля 85% камплектуючых вырабляюцца не ў Расеі, можна нагадаць перамовы Пуціна з эгіпецкім прэзыдэнтампа пытаньню аднаўленьня палетаў ў Эгіпет у абмен на пакупку буйной партыі Супэрджэтаў. Буйныя расейскія авіакампаніі летаюць пераважна на імпартовых  самалетах, напрыклад "Сібір" на эўрапейскіх Аэрбасах, Аэрофлот на амэрыканскіх Боінгах.

___________________________________________________________________________________________________________________________

Красавік 2019: Супрацьстаяньне ў Курапатах- зьнішчэньне часткі народнага мемарыялу, "крыжалом" з боку ўлады пад выглядам добраўладкаваньня тэрыторыі, арышты апазыцыйных лідараў і малебны , пікеты з боку апазыцыі і грамадскасьці, выступ у абарону мемарыяла з боку рэлігійных лідараў. Суботнік Лукашэнкі на лініі Сталіна і сталінісцкія заявы, падкрысьліваюць, што ен не мяняецца, мянаецца навакольле.Чарговыя прапановы  па аб'яднаньню-паглынаньню з боку Расеі, адначасова зноў перашкоды беларускім харчовым вырабам на мяжы з Расеяй, вандроўка Лукашэнкі ў Турцыю на сустрэчу з Эрдаганам, запрашэньне Лукашэнкі на сустрэчы ў Польшчу з нагоды юбілея пачатка другой сусветнай вайны і Літву з нагоды пахаваньня Каліноўскага і паплечнікаў. Вандроўка  Лукашэнкі ў Кітай на форум "Адзін шлях", з якого ен зьехаў датэрмінова і не падпісаў выніковых папераў, замена амбасадора Бабіча на Мезенцева з боку Расеі, арышты  ў атачэньні прэзыдэнта. Адчуваецца, што за Беларусь узяліся па ўсем накірункам.

_________________________________________________________________________________________________________________________

Cакавік 2019: Сябры Грамады ўсклалі  кветкі ў выглядзе бчб- сьцяга да помніка Янкі Купалы на Кутузаўскім праспекце ў Маскве, гэта побач з Масква-сіці. Ускладаньне кветак адбылося а 17 гадзіне маскоўскага часу, потым сяброўская сьвяточная размова ў кавярні, доўга не разыходзіліся. Рада Грамады сьвядома  не паведамляла час ускладаньня праз сайт, а толькі прыватна сябрам, гэта дазволіла пазьбегнуць чарговай "фотасесіі". На Беларусі адбылося два вялікіх урачыстых сьвяткаваньня- 23 сакавіка ў Гародні і 24 сакавіка ў Менску, паміж арганізатарамі імпрэзаў назіралася нават канкурэнцыя. Па ўсім свеце адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы па угодках БНР, ладжаныя дыяспарай. Важнай сусветнай падзеяй будуць выбары на Ўкраіне 31 сакавіка, ад выніку якіх залежыць шмат чаго на постсавецкай абшары. Прэзыдэнт Беларусі Лукашэнка прагназаваў пра перамогу Парашэнкі ў другім туры. На Беларусі пачалася кампанія кадравых перастановак пад назвай"абасраная карова ў Шклове", што фактычна азначае пачатак прэзыдэнцкай кампаніі Лукашэнкі.

__________________________________________________________________________________________________________________________

РАДА ГРАМАДЫ ВІНШУЕ СВАЕХ СЯБРОЎ І ЎСЕХ ПАТРЫЕТАЎ БЕЛАРУСІ З ДНЕМ ВОЛІ -25 САКАВІКА! ЗДАРОЎЯ, ШЧАСЬЦЯ, ВЯСНЫ, ПЕРАМОГІ!!!!ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!! 101-УГОДКІ.Ахвотным прапануем ускласьці б-ч-б кветкі да помніка Янкі Купалы і адзначыць сьвята ў кавярні.

__________________________________________________________________________________________________________________________

Люты -2019: трохдзенныя перамовы Лукашэнкі і Пуціна ў Сачах, з горкамі,лыжамі, культурнай праграмай наведваньня, хакеем. Зноў аўтарытарныя кіраўнікі вырашалі лес Беларусі і сям'і Лукашэнак. Пакуль дакладныя вынікі невядомыя. Але па зьвяртаньні зноў зьявіліся ў Лукашэнкі антызаходняя рыторыкі, зноў непавага да беларускага, зноў гандлевыя прапановы кшалту -"дайце грошаў" да РФ. Бачна , што Лукашэнка жадае спадабацца Расеі , што крыху супакоўіся наконт магчымай вайны, напэўна тут штосьці паабяцалі-гарантавалі. Вялікая размова Лукашэнкі доўжылася 7,5 гадзінаў , упершыню да пытаньняў была дапушчаная лаяльная апазыцыя  , Лукашэнка заявіў,што 98% беларусаў за незалежнасьць, што ен йдзе на чарговыя выбары,якія хутчэй за ўсе адбудуцца ў гэтым годзе. Расея следам за нафтай , падвысіць кошт для Беларусі на газ, больш крэдытаў не дасьць, ціск на Беларусь будзе павялічвацца, таму Лукашэнка хутчэй за ўсе перанясе тэрмін выбараў бліжэй. На сусветным накірунку узмацняецца ціск на Расею з боку ЗША праз санкцыі, адбываецца далейшае падзеньне узроўню жыцьця , як на Беларусі ,так і ў Расеі.

___________________________________________________________________________________________________________________________

Cтудзень 2019: шквал выступаў, фейкаў, рэпартажаў супраць незалежнасьці Беларусі з боку РФ , негледзячы на Калядныя сьвяты, прычым артыкулы зьяўляюцца штодзенна, асноўны ўпор робіцца на асабіста Лукашэнку, на здраду хаўрусу з Расеяй. 31 студзеня тэлефоная размова Лукашэнкі і Пуціна аб сустрэчы. Упершыню Лукашэнка пачаў казаць аб павялічэньні колькасьці памежнікаў, аб стварэньні хуткіх атрадаў кажучы аб непрыкрытай мяжы з Расеяй. На сусветным узроўні галоўныя падзеі ў Венесуэле, самай багатай нафтай краіне сьвету, два прэзідэнты і абодва незаконныя, чарговая рэвалюцыя ў краіне, дзе амаль ніхто не працуе і абсалютная большасьць не жадае працаваць і вучыцца, чакаючы раздачы пернікаў, дзе насельніцтва галадуе, а генералы займаюцца наркатрафікам і гандлем нафтай. У Венесуэле было ўжо шмат ревалюцыяў і пераваротаў, у краіне вельмі моцныя левыя настроі, як і шмат дзе ў Лацінскай Амерыцы. 6-га студзеня Украінская праваслаўная царква атрымала томас нарэшце,  пачаўся пераход прыходаў з маскоўскага патрыярхату ў праваслаўную царкву Украіны. З гэтай перамогай трэба павіншаваць Украіну, паступова краіна пазьбягае ад каланіяльнага мінулага, адмоўнае -жахлівы адток насельніцтва ў Эўразьвяз у сувязі з атрыманым безвізам.
_____________________________________________________________________________________________________________________________

РАДА ГРАМАДЫ ВІНШУЕ СВАЕХ СЯБРОЎ І ЎСЕХ БЕЛАРУСАЎ З КАЛЯДАМІ, РАСТВОМ ХРЫСТОВЫМ І НОВЫМ 2019 ГОДАМ!!!

**********************************************************************************************************************************************************************************

Cнежань 2018: выступ М. Симанян аб Беларусі , як аб магчымай "гарачай кропцы"  у наступным 2019 годзе, вялікі артыкул у "Военном обозреніі" Мінабароны РФ, накіраваны супраць асабіста прэзідэнта Лукашэнкі з поўным аналізам ягонай дзейнасьці на гэтай пасадзе, галоўны пасыл- чаму не здае Беларусь, спрэчка паміж Пуціным і Лукашэнкай у Пецербурзе па-за коштаў за энерганосьбіты і пагадненьнямі ў межах ЭўраЗЭС, заява віце-прэм'ера расейскага ўраду  Козака аб немагчымасьці далейшых фінансавых прэферэнцый без здачы суверынітэту РБ, ультыматыўная заява прэм'ра расейскага ўраду Мядзьведзева  ў беларускім Бярэсьці аб выкананьні саюзнай дамоўленасьці 1999 года ў абмен на фінансавыя прэферэнцыі па коштах на энерганосьбіты.  Важнай падзеяй году зьяўляецца таксама аб'яднаўчы сабор Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы , які адбыўся 15.12.18 , мітрапалітам Кіеўскім і ўсей Украіны абраны 39-гадовы Епіфаній. Працяг яшчэ на поўгады санкцыяў з боку Эўразьвязу, заявы амэрыканскіх кіруючых асобаў аб узмацненьні санкцыяў і патрабаваньне к РФ аб вызваленьні украінскіх маракоў. Лукашэнка і Пуцін  сустракаліся двойчы :25 і 29 сьнежня з удзелам міністраў замежных справаў і іншымі адказнымі асобамі: йшоў складаны гандль.  Надыходзячы 2019 год будзе вельмі няпросты, але трэба верыць у перамогу і адраджэньне.

**********************************************************************************************************************************************************************************

Лістапад 2018: прызначэньне амбасадорам Беларусі ў РФ Уладзімера Семашку, моцную фігуру ў кіраўніцтве РБ, цяжкага перамоўшчыка  для ўладаў РФ. Па загаду Лукашэнкі ўдвая падвышаюцца заробкі ў беларускім ВПК, пад Воршай пачынаюць будаваць завод стралковай зброі, ці не занадта блізка да мяжы. Напрыканцы лістапада ў Менску новы кіраўнік і Лукашэнка ўжо выказаў незадаволенасьць новым урадам Румаса, маўляў , як папярэдні Кабякова. Гэта нядзіўна, у свеце вельмі неспакойна, лідары захварэлі на непрадказальнасьць і безадказнасьць, але шэры калгасны чыноўніцкі набор Менску незадавальняе ўжо самаго Лукашэнку, бо час выпрабальны і патрабуе хуткіх рашэньняў, нестандартных падыходаў, змаганьня за Беларусь. У расейскім друку працягваюцца публікацыі пра захоп або уключэньне("аб'яднаньне") Беларусі і гэта прапаганда доўжыцца чацьверты месяц, у першую чаргу йдзе апрацоўка сярэднестатыстычнага расейскага абывацеля да якого даводзіцца думка,што Лукашэнка "ўжо не зусім наш" і Беларусь несамастойная і непатрэбная краіна-нахлебнік. Важныя падзеі адбыліся на Украіне,каля Керчанскай пратокі: спачатку Расея спыніла або ўскладніла праходы украінскіх і замежных камэрцыйных сухагрузаў з Бердзянска і Марыупаля з мэтай паўплываць на вынік выбараў на Украіне . Спроба прайсьці тром вайсковым кацерам ВМС Украіны праз пратоку скончылася іх захопам, некалькі маракоў паранена. Маракі змешчаны ў Лефортава. У адказ Украіна увяла вайсковае становішча ў 10 памежных вобласьцях, у тым ліку ў памежнай з Беларусьсю Чарнігаўскай.

____________________________________________________________________________________________________________________________

Кастрычнік 2018: Кастрычніцкія перамовы ў Сочы прэзыдэнтаў і ўрадаў  былі даволі цяжкія, Форум регіенаў Расеі і Беларусі ў Магілеве,  места доўга рыхтавалі, прыехала больш за 2000 афіцыйных асобаў, больш два дзесяткі губэрнатараў з РФ, семінары, акуратныя размовы аб еднасьці, пазьбяганьне нацыянальнага кантэксту з абодвух бакоў, на пешаходным праменаде ў цэнтры места- небачаныя дагэтуль магілеўцамі артысты з усходу , шаманы, чумы. ярангі і г.д, антыпутынскія налепкі на сценах і слупах у Магілеве, апошні дзень форума - ў магілеўскі аэрапорт прыляцеў Пуцін і яго асабіста сустракаў Лукашэнка, зноў перамовы і вандроўка на малую радзіму Лукашэнкі- Александрыю, дзе Пуціна частавалі нацыянальнай беларускай кухняй. Пра Магілеў :Пуцін-прыгожы горад, Лукашэнка не толькі беларускі, але і расейскі горад. Вынік усех вераснеўскіх і кастрычніцкіх перамоваў- нарэшце затрыманыя крэдытныя грошы паступяць у РБ, але паставак светлых нафтапрадуктаў у РБ да канца 2019 года ня будзе, з пастаўкамі беларускай сельгаспрадукцыі -не вырашана. У кастрычніку працягнулася хваля артыкулаў і семінараў антыбеларускай накіраванасьці ў РФ, зьмест тый жа- знішчэньне беларускай дзяржавы. Канстынопальскі патрыярх надаў томас украінскай праваслаўнай царкве і адмяніў часовае старое рашэньне ХVII стагоддзя, Гэта безумоўна галоўная падзея году. Фактычна РПЦ  маскоўскага патрыярхату, якая не ўдзельнічала ў сусветнам праваслаўным саборе  апынулася ў поўнай ізаляцыі, што адпавядае рэчаіснасьці, чым больш царква йдзе ў русле дзяржаўнай палітыцы, тым далей яна ад вучэньня Хрыста , тым меньшая павага да яе , тым больш падае яе аўтарытэт. З новым пенсіным заканадаўствам у РФ фактычна адмянілі пенсію і царква , як звычайна прамаўчала падтрымліваючы ўлады. Кірыл правеў Сынод у Менску , дзе абвесьціў раскол з Канстантынопалем ,з забаронай маліцца вернікам у храмах Канстантнопальскага патрыярхату ,у Сінодзе не засядаў ніводзін беларус, Менск быў абраны пляцоўкай каб падкресьліць прыналежнасьць Маскве беларускіх епархіяў. У адказ Канстантынопаль выдаў тлумачэньне, што Беларускія епархіі, таксама Бранскае , Смаленскае, Холмскае і Пшемысльскае  япіскапаты адыходзяць ад Масквы. Тэолагі кажуць , што створаны юрыдычны падмурак для Беларускай аўтакефаліі- Полацкага патрыярхату. Пажывем, пабачым ,як яно будзе. Калі зірнуць на адток праваслаўнага гарадскога насельніцтва  ў пратэстанскія цэрквы, асабліва ў "пяцідзесятнікі" - сучасная беларуская праваслаўная царква маскоўскага патрыярхату не мае ніякіх перспектываў , неглядзячы на вялікую падтрымку РФ, бо падыход да вернікаў савецкі, дзяржаўна- заскарузлы. Падабаееца гэта ўсе ,або не падабаецца, або абыякава, але Сьвет мяняецца незалежна ад нас і нашых ведаў аб ім. У кастрычніку адбылося дзікунскае, незразумелае , загадкавае забойства 22 чалавекі ў керчынскам каледжы, якое зноў паўплывала на расейска-украінскія стасункі. 25 -27 кастрычніка ў Гомелі адбыўся форум регіенаў Украіны і Беларусі, на якім сустрэліся Парашенка і Лукашэнка , Лукашэка заявіў, што Гомель падобны на ўкраінскія гарады, бакі дамаўлялісь па супрацоўніцтву, украінская дэлегацыя падкрэсьліла моўныя праблемы сучаснага кіраўніцтва Беларусі, зразумела таксама , тое што Беларусь ня здолее больш пастаўляць дызпаліва і бэнзін у Украіну , як раней, у сувязі з расейскімі абмежаваньнямі.

____________________________________________________________________________________________________________________________

Верасень 2018: Зьмена ўрадавага эканамічнага блоку на чале з  прэм'ер-міністрам РБ Кабяковым(этнічным расейцам і масквічом) перад цяжкімі перамовамі ў Сачах , у Беларусі новы ўрад і новы прэм'ер Румас. Перамовы 21 верасня былі цяжкімі і доўгімі паміж прэзідэнтамі, прэм'ерамі і віцэпрэм'ерамі і скончыліся нічым, агульныя словы без анонсаў. Яны датычыліся прадукцыі сельскай гаспадаркі і паставак энэрганосьбітаў, рамантычны сэзон паміж кіраўніцтвам краінаў даўно скончыўся і Расея моцна аслабла фінансава ў сувязі з вялізарнымі вайсковымі расходамі. 8 -га верасня  чарговыя гадавіна перамогі беларусаў на Крапіўніцкім полі. Пачаўся працэс наданьня аўтакефаліі ўкраінскай праваслаўнай царкве з боку Канстантынопальскага патрыярхата, у Кіеў былі прызначаныя новыя япікапы з паўночнай Амэрыкі, украінскага паходжаньня, гэта ў першую чаргу маемасны працэс. Маскоўскі патрыярхат пагражае разрывам стасункаў і расколам з Канстантынопальскім патрыярхатам, але на справе гэты раскол у сьвеце і так існуе дэ-факта - праваслаўныя цэрквы падзяляюцца на грэцкія(абсалютная большасьць) і рускія(меньшасьць), да таго ж Сусьветны патрыярх праводзіў сусьветны праслаўны сабор, якога не было ўжо 500 год і адзіная з 17 памесных праваслаўных цэркваў якая не прыняла ўдзел - маскоўскі патрыярхат. Трэба пазначыць ,што рэлігія ў сучасным сьвеце ня мае такога ўплыву ,як раней і часам царкоўныя структуры ў недэмакратычных краінах зьяўляюцца аддзелам дзяржаўнай прапаганды.

____________________________________________________________________________________________________________________________

РАДА ГРАМАДЫ ВІНШУЕ СЯБРОЎ І ЎСЕХ ПАТРЫЕТАЎ БЕЛАРУСІ З ДНЕМ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ!!!!!. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!СЛАВА ПРОДКАМ РАЗЬБІЎШЫМ АРДУ!

____________________________________________________________________________________________________________________________

Жнівень 2018: Месяц адпачынкаў у гэтым годзе быў насычаны разнастайнымі палітычнымі падзеямі: на Беларусі Лукашэнка чарговы раз зьмяніў урад з дапамогаю чарговага шоў, новая сустрэча Лукашэнкі з Пуціным і ўсталяваньне графіка кантактаў,  Лукашэнка пагадзіўся на прызначэньне Бабіча амбасадорам Расеі ў Беларусі- яму нябыло куды падзецца, бо палітычнага манеўра ужо няма, у жніўні назіраўся шквал артыкулаў пра Беларусь у дзяржаўных расейскіх выданьнях , найбольш цікавы ў "Военном обозреніі" пад прозвішчам Ягораў,  зьмест гэтага ціску аднолькавы- Лукашэнка стары, краіна несапраўдная, ня мае права на існаваньне, толькі два прадпрыемства даюць прыбытак, эканамічная мадэль дохлая і існуе за кошт датацый Расеі. У жніўні адбыўся ўброс дэзы пра інсульт у Лукашэнкі. У нямецкім выданьні "Berliner Zeitung" зьявіўся артыкул расейскага аўтара пад назвай пад назвай " Калі Беларусь павядзець сябе неправільна Пуцін увядзець войскі" , які імеў моцны водгук як на захадзе,  так і ў нэт-супольнасьці. Гэта пераклікаецца з увядзеньнем першага пакета санкцыяў з боку ЗША  супраць Расеі 27 жніўня. У жніўні расейскій і беларускій рублі ўпалі на 10-12% ў дачыненьні да даляра пасля ўвядзеньня санкцыяў.

_____________________________________________________________________________________________________________________________

_____________________________________________________________________________________________________________________________

                                                                                       МАЦІ. РЭКВІЕМ.

 Мая маці -Лілія , у дзявоцтве Падольская, нарадзілася ў лютым 1934 году, ў Магілеве, у доме з чырвонай цэглы на пагорку над Быхаўскім кірмашом , там дзе Дубравенка ўпадае ў Дняпро, гэта гістарычны цэнтар места, цэрквы і касьцелы, імпэратарскі летні палац, казармы лейб-гвардыі,старажытныя гарадскія муры , Замак, Ратуша і Шляхетны сойм. Сеньня захавалася  толькі меньш за палову таго ,што было, праўда за лукашэнкаўскім часам аднавілі Ратушу. У 1941 маці пайшла ў першую клясу за нямецкім часам. Праз два месяцы немцы павесілі яе настаўніцу і прымусілі дзяцей глядзець, яна моцна крычала па начах і мой дзед Юзаф, яе бацька загадаў больш у школу не хадзіць. Потым , уверасьні 1944 году , пасля вызваленьня, яна пайшла адразу ў 5 клясу. Калі ў места з баямі ўваходзілі немцы, дзед , які працаваў у пажарнай ахове, тушыў жылыя дамы месьцічаў і разам з пажарнай аховай быў арыштаваны, адпраўлены ў лагер для ваенапалоных, у Задняпроўі, праз два дні яго знайшла мая бабуля і разам з малой маці забрала з лагера за яйкі і хатнюю каўбасу, у хуткім часе такім чынам была вызваленая ўся пажарная ахова места, Магілеў пачала бамбаваць штодзена савецкая авіацыя і немцы аднавілі дзейнасьць пажарнай аховы места ў Пажарным завулку, бо трэба было тушыць . Летам 1942 году пажарная ахова выехала тушыць склады пад Бялыначамі, якія падпалілі партызаны па дамоўленасьці і гэтым часам узялі на самаходы свае сем'і  каб іх не забілі немцы , такім чынам пажарныя з сем'ямі апынуліся ў партызанах, у самай буйной на Магілеўшчыне партызанскай брыгадзе на чале з палкоўнікам -асецінам гером Саюзу Асманам Касаевым, маці бачыла ,як яго забілі з самалету. Землянкі, карнікі , балоты, лясы, хвароба на малярыю, спаленыя вескі.Час вайны пакінуў у маці самыя моцныя ўражаньні.Калі партызаны пайшлі на злучэньне з Савецкай Арміяй у 1944 годзе, яе бацькі пакінулі з трыма малодшымі дзяцьмі ў адной вясковай хаце, у чужых людзей ,ей было 10 год, Магілеў быў вызвалены, але бацькі на працягу трох тыдняў не зьявіліся і чужыя людзі сталі выганяць чатырох малых дзяцей, тады яна аддала залаты гадзіньнік, які быў у яе на захаваньні-сямейная рэліквія за тое , што яны адвязуць яе з малымі ў Магілеў , больш за 70 км на вазку, іх адвезлі і высадзілі каля роднага разбамбаванага і абгарэлага дому . Яна пешкі з малымі дайшла да былога сямейнага фальварка Наўкі каля Вейна ў Задняпроўі, да сваей бабулі Ліжбэты- 17 км. За залаты гадзінік бацькі будуць ей доўга нагадваць бацькі. У 10 год яна сама ўжо прымала рашэньні, малодшаму брату ,які быў з ей на той момант было толькі 2 гады, сестрычкам 8 і 6 год, у яе былі моцныя кіраўнічыя здольнасьці. Партызанскія брыгады  пайшлі далей на Менск і бацькі былі адпушчаныя да дому толькі праз месяц. Негледзячы на тое, што пайшла адразу ў 5 клясу вучылася добра, пасля сканчэньня школы, закончыла Кіеўскую Акадэмію, па размяркаваньню працавала ў Луганску, потым зьвярнулася ў родны Магілеў, дзе прайшло яе жыцьце, працавала загадчыкам адзела ПТО, загадчыкам лабараторыі якасьці жалезабэтону, кіраўніком прадпрыемства ў межах трэста "Магілеўсельбуд", дзень будаўніка быў яе прафесійным сьвятам, кіраваць мужчынамі для яе было звыклым. Вайна моцна адбілася на яе здароўі, яна была самай малой у сваей сям'і, ўсе жыцьце прыхворвала, асабліва на дыхальную сістэму, што пазьней перайшло у асму. Вырасьціла двух сыноў.  Маці вітала адраджэньне беларускай дзяржаўнасьці, мовы , культуры, пісала лісты ў Вярхоўны Савет у абарону беларускай мовы, у адміністрацыю за захаваньне беларускамоўных каталіцкіх трансляцый імшаў на радые. Верыла ,кахала, шмат працавала,  была аматаркай тэатру. Была зацятай лецішчніцай пасля выхаду на пенсію, вырошчвала кветкі, садавіну і гародніну. Памерла пасля працяглай цяжкай хваробы 18.07.2018 ва ўзросьце 84 год. Пахавана на вейнаўскіх могілках, дзе пахаваны яе бацькі,дзяды, шмат радакоў. Сьветлая памяць.

                                                                                                                                                                                                                   Генадзь

__________________________________________________________________________________________________________________________

Ліпень -2018: Зкончыўся чэмпіенат Сьвету па футболе ў Расеі- у фінале зборная Францыі перамагла Харватыю, Мундзіаль запоўніўся цікавай інтрыгай і добрай арганізацыяй. Урад РФ карыстаючыся цікаўнасьцю і ўвагай насельніцтва да чэмпіянату правеў шэраг непапулярных рашэньняў: павысіў пенсійны узрост, падняў камунальныя паслугі, зрабіў карту "Мір" абавязковай для бюджэтнікаў, увеў акрэдытацыю візавых цэнтраў, увеў новыя абмяжаваньні для бюджэтнікаў па выезду за мяжу і карыстаньню грашыма, якія закранаюць нават Беларусь, і г.д. Фактычна расейцы пачынаюць жыць у новых эканамічных і візавых умовах- краіна паціху зачыняецца. На войны і супэрпраэкты патрэбны грошы.На Беларусі "чакаюць-нечакаюць" новага расейскага амбасадора Міхала Бабіча, які адзначыўся асаблівай роляй  ва Ўкраінскіх падзеях, зразумела гэта азначае  адкрытую падтрымку прарасейскіх сілаў на Беларусі і супрацьстаяньне з беларускімі ўладамі. У медыя-прасторы назіраецца поўная перавага расейскага імпэрскага кантэнту на Беларусі, беларускі кантэнт слабы і саўковы -адцягнуты на другі плян, таму Менск ня жадае канфлікту і ўзмацненьня супрацьстаяньня. Пасля двугадзінай сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі ў час Мундзіаля на Беларусі зноў памяніліся палітычныя ветры- улады фактычна выступілі супраць абаронцаў Курапат, зноў пачаліся палітычныя арышты.

__________________________________________________________________________________________________________________________

Чэрвень -2018: Выступаючы ў Кобрыне прэзыдэнт Лукашэка ўпершыню выказаваў  магчымасьць звароту памяжоўнага кантролю на мяжу з Расеяй з боку Беларусі, таксама фактычна падтрымаў уваход Украіны ў НАТА, міністар МЗС сп. Макей выказаў магчымасьць зьяўленьня вайсковай базы РФ на Беларусі , фактычна ў супрацьвагу ініцыятыве польскага боку на ўсталяваньне амерыканскай базы ў Польшчы, на якую польскі ўрад гатовы выдаткаваць 2 млрд .далляраў. Прэзыдэнт ЗША Трамп увеў падаткі на ўвоз у краіну сталі і алюменю з Эўропы,Канады , Мексікі, эканамісты кажуць аб разбурэньні ВТО, 12 чэрвеня адбылася першая сустрэча Амэрыканскага Трампа і паўночнакарэйскага Кіма ў Сінгапуры, нарэшце два  небяспечных дзівака паразмаўлялі сам-насам. З 11 -га чэрвеня з трох беларускіх прадпрыемстваў зьнялі абмежаваньні ў пастаўках малака ў РФ, але гэта не надоўга, на беларуска-расейскай мяжы 15-км чэргі ўжо ня першы раз. Галоўнай падзеяй чэрвеня зьяўляецца чэмпіянат Сьвету  па футболу ў Расеі, які пачаўся 14-га чэрвеня. Пад час чэмпіянату было абвешчанае ўрадавае рашэньне па падвышэньню пенсійнага ўзроста да 65 год для мужчынаў і 63 для жанчынаў, што выклікала негатыўную рэакцыю ў грамадстве. У ноч  з 23 на 24 чэрвеня беларускае Купальле, для жадаючых -адрэса не зьмяналася.

 

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

Травень-2018: Чым далей мы ад другой сусветнай вайны, тым з большым размахам РФ сьвяткуе дзень перамогі, апошнія гады набыла моц грамадзянская акцыя "несьсьмяротны полк", якая ў гэтым годзе сабрала ў РФ каля 10 мільенаў чалавек, подобные акцыі адбыліся ў сталіцах Казахстану,Кіргізіі, Малдовы, дзе мясцовые лідары ўзначалілі шэсьце. У Менску выйшла каля 1500 чалавек і акцыя не была падтрымана ўладамі, але і не забаронена. Цікавы склад удзельнікаў: манархісты, чорнасоценцы, сталіністы, абсалютна пераважна этнічныя расейцы з украпленьньм мясцовых элементаў на крамлеўскіх датацыях, кшалту адыезнага габрэя Дзермана. Беларускае кіраўніцтва пастаўлена ў складанае становішча, разагнаць было нельга -прамы канфлікт з Крамлем, але ў будучым могуць быць большыя праблемы і размах акцыі праімпэрскіх сілаў і гэта першы адкрыты выступ, фактычна супраць дзеючай улады, супраць любой беларускай улады. На Беларусі пасьпяхова завяршылася пасяўная. У Армэніі пасьпяховая аксамітная рэвалюцыя, Нікол Пашыньян стаў прэм'ерам і ўзначаліў краіну, Лукашэнка не павіншаваў з абраньнем, у краіне пачалася поўная зьмена кіраўніцтва. На сустрэчы з Лукашэкай і Пашыньянам Сачах, Пуцін заўважыў ,што час "беларускіх крэветак скончыўся" і "халявы больш не будзе", кажучы пра тое , што РФ узяла пад поўны кантроль мяжу з РБ. Зараз ўсе грузавыя самаходы праходзяць мытны, пашпартны і памяжоўны кантроль з расейскага боку, легкавые самаходы праходзяць пашпартны памяжоўны кантроль. У расейским вайсковым часопісе "Военное обозреніе" зьвіўся артыкул Ягорава пра Беларусь як краіну. Аўтар абгрунтоўвае тэзу ,што Беларусь як краіна не адбылася, яна не патрэбная, што эканоміку трымае Расея, што толькі тры прыбытковых прадпрыемствы напаўняюць беларускі бюджэт, друкаваньне падобных артыкулаў у дзяржаўным выданьне немагчымае бяз згоды  кіруючых колаў, спроба сфармаваць новую грамадскую думку.

 

___________________________________________________________________________________________________________________________

Красавік-2018: Атручаньне бацькі і дачкі Скрыпалей, ангельскага афіцэра ў ангельскім Солсберы, газавая атака ў сірыйскам месте Дума, забойства былога дырэктара Аэрафлота ў Лондане, ракетная атака ЗША,Францыі і Вялікабрытаніі на аб'екты ў Сірыі ня робіць гэты Сьвет больш устойлівым і спакойным,  лідары вялікіх краінаў рaбілі гучныя заявы, становішча ўсе больш нагадвае карыбскую крызу, або перад другой сусветнай вайной, здаецца ,што ўлады загуляліся або сеньняшнія кіраўнікі надта легка гледзяць на праблему вайны і міра, вялікодныя сьвяты ніяк не паўплывалі на сеньняшні атэістычны сьвет. Прэзыдэнт Украіны Парашэнка правеў 7-гадзіныя перамовы з сусветным патрыярхам Варфаламеем аб атрыманьні ўкраінскай праваслаўнай царквы памеснай аўтакефаліі, чаго Украіны дамагалася шмат гадоў, хутчэй за ўсе у бліжэйшы год дзве украінскія праваслаўныя царквы аб'яднаюцца. Беларусь рыхтуецца да пасеўной. Прэзыдэнт Лукашэнка зьвярнуў,ся да парламэнту з традыцыйным пасланьнем, у якім ен адмовіўся ад ідэі рэферэндума аб чым казалася апошнія два месяцы, беларуская  ўлада напалохана аксамітнай рэвалюцыяй  у Армэніі, дзе зыходзіць з палітычнай сцэны прарасейская карумпаваная ўлада пад ціскам пратэстоўцаў. Зьмест пасланьня- нічога не рабіць,таптацца на месцы, бо ўсе навакольле для дзеючай у Беларусі ўлады -жахлівае.

_________________________________________________________________________________________________________________________

РАДА ГРАМАДЫ віншуе сваех сяброў  праваслаўнага веравызначэньня з Вялікднем ,8 красавіка! Хрыстос Уваскрос! Хрыстос Уваскрос! Хрыстос Уваскрос!Шчасьця,міру ,дабрабыту!

______________________________________________________________________________________________
РАДА Грамада віншуе сяброў каталіцкага,уніяцкага і пратэстанцкага веравызначэньня з Вялікднем! 2 красавіка. Хрыстос Уваскрос! Хрыстос Уваскрос! Хрыстос Уваскрос! Шчасьця, міру, Дабрабыту!

________________________________________________________________________________________________________________________

Сакавік -2018 : Найгалоўнешай падзеяй зьяўляецца мітынг-канцэрт з нагоды 100 -абвяшчэньня БНР  у Менску, сабралася каля 50000 асобаў бчб-поглядаў,канцэрты,мітынгі,выставы і г.д. адбыліся ў іншых местах Беларусі. Былі дазволеныя ўладамі.  На дзень Волі 25 сакавіка ў Маскве Грамада Беларускай Культуры ўсклала кветкі да помніка Янкі Купалы на Кутузаўскім прасьпекце ў выглядзе бел-чырвона-белай стужкі.  Быў узьняты белчырвонабелы сьцяг незалежнасьці. У межах сьвяткаваньня Дня Волі у бібліятэцы на Курскай адбылася сустрэча з вядомым беларускім гісторыкам Уладзімерам Ляхноўскім, спецыялізуючагася на гісторыі БНР, 31 сакавіка. Сустрэча была цікавай, але прыйшло толькі 11 чалавек, што вельмі замала. Прагучала вельмі шмат цікавых акалічнасьцяў пра гэты час. На працягу сакавіка Расея,Эўразьвяз,ЗША і Канада, зачынялі кансуляты,высылалі дыпламатаў у сувязі са справай Скрыпаля.

__________________________________________________________________________________________________________________________

У суботу 31 сакавіка а 13 гадзіне адбудзецца сустрэча з вядомым беларускім гісторыкам Уладзімерам Ляхноўскім , спецыялізуючымся на гісторыі БНР. Запрашаюцца сябры Грамады. Месца сустрэчы ўдакладняйце ў Таісы, Андрэя ,Генадзя. Мерапрыемства праводзіцца ў межах сьвяткаваньня 100-годзя БНР у Маскве.

 

__________________________________________________________________________________________________________________________

 

РАДА ГРАМАДЫ ВІНШУЕ СВАЕХ СЯБРОЎ І ЎСЕХ ПАТРЫЕТАЎ БЕЛАРУСІ СА 100- ГОДДЗЕМ АБВЯШЧЭНЬНЯ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ (БНР). ЗДАРОЎЯ ,ШЧАСЬЦЯ,  ПЕРАМОГ ,  ШАНОЎНЫЯ СЯБРЫ!  СА СЬВЯТАМ!!!

25- га сакавіка збор.  Месца і час сустрэчы ўдакладняйце ў Таісы, Генадзя, Андрэя. Другі збор адбудзецца 31 сакавіка ў бібліятэцы.

__________________________________________________________________________________________________________________________

Люты 2018: 9 лютага адчынілася зімовая алімпіяда ў Паўдневай Карэі, расейская зборная ўдзельнічае ў абмежаванай колькасьці спартоўцаў пад алімпійскім сьцягам,бо ў сувязі з допінгавым скандалам расейскія дзяржаўныя сымбалі забаронены. Беларуская зборная выглядала добра на адкрыцьці алімпіяды, не благія строі  і шалікі,  але вочы раздражняў "закат над балотам". Беларусь на гэтай Алімпіядзе ўзяла 2 золата. На пачатку лютага ў Сыріі зьбіты расейскі штурмавік Су-25 ,які займаўся бамбаваньнем, пілот загінуў, што выглядае не зусім адэкватна ў сувязі з заявамі аб вывадзе войскаў з Сырыі і завяршэньні вайсковай апэрацыі, пасля гэтага пайшлі паведамленьні аб знішчэньні вялікай колькасьці расейскіх прыватных вайскоўцаў амэрыканскімі паветранымі сіламі ў Сырыі.У Падмаскоўі разьбіўся пасажырскі  АН-148 ,праз 4 хвіліны пасля ўзьлету з Дамадзедава,загінуў 71 чалавек.  Нарэшце скончылася справа рэгнумаўцаў: здраднікі атрымалі па 5 год з адтэрміноўкай на 3 гады, напэўна гэта дасьць ім магчымасьць пакінуць спакойна краіну, якая ім так не падабаецца і пазбыцца беларускіх пашпартоў. Важнай падзеяй беларускай палітыкі зьяўляецца адстаўкі Якубовіча і Давыдзькі. Расейскія дзяржаўныя структуры забаранілі ўвоз беларускага малака і малочных вырыбаў з 26 лютага, у выніку перамоваў- адтэрміноўка да 6 сакавіка, заява  Лукашэнкі аб адэкватным адказе- чарговая вайна(МАЛОЧНАЯ). РАДА ГРАМАДЫ вызначылася з сьвяткаваньнем 100 годдзя абвяшчэньня БНР, асаблівая падзяка Андрэю Макагону.

___________________________________________________________________________________________________________________________

Студзень-2018 ў гісторыі: 26 студзеня Мінфін ЗША выдаў новыя санкцыі супраць фізычных і юрыдычных асобаў РФ, санкцыі заяўленыя супраць акупацыі Данбасу і Крыму, у падтрымку Украіны. На Беларусі пачалася падрыхтоўка да сьвяткаваньня 100-годдзя стварэньня БНР, ўлады таксама абмярковываюць  сьвятканьне гэтай даты, чаго ня было раней. У нашай суполцы таксама пачалося абмяркаваньне. Прымаюцца прапановы. Лукашэнка загадаў ураду разабрацца з усталяваньнем памяжоўнага рэжыму з боку Расеі, што зноў сьведчыць аб сутыкненьні зацікаўленасьцяў.

___________________________________________________________________________________________________________________________

Сьнежань-2017: апошні месяц года адзначыўся  казуснай прамовай прызыдэнта Лукашэнкі ў апраўданьні перад Расеяй за "мяккую беларусізацыю" , маўляў, што мне германізацыю праводзіць. На самай справе ўжо спыненая мяккая беларусізацыя рэчаіснага ўплыва на грамадства і занядбаны стан мовы не аказвае, шмат дзе новыя беларускамоўныя шыльды ўжо заменены зноў на рускамоўныя, асабліва гэта заўважна у Магілеве і Віцебску. Зноў пачаліся "скокі " вакол коштаў на газ і нафту для Беларусі на наступны год, у межах гандлю , вуснамі сп. Патупчыка і Сямашкі было выказана адмова ад далейшай закупкі электрычнасьці ў РФ на 2018 год. Пасля выбараў Пуціна, безканфліктныя стасункі з Беларусьсю ўжо не запатрабаваныя. Краіны паціху рыхтуюцца да новай гандлевай вайны.

__________________________________________________________________________________________________________________________

РАДА ГРАМАДЫ ВІНШУЕ СВАЕХ СЯБРОЎ З РАСТВОМ, КАЛЯДАМІ І НОВЫМ ГОДАМ!!!! ЗЫЧЫМ ПАТРЫЕТАМ  ШЧАСЬЦЯ, ЗДАРОЎЯ, ДАБРАБЫТУ І ПЕРАМОГІ  Ў 2018 ГОДЗЕ. Апошні час у сяброў узьнікае пытаньне чаму рэдка зьбіраемся. Адказ просты: фінансавыя праблемы, да таго амбасада РБ у РФ сарвала дзве сустрэчы з Арловым і Сушай увосень, прысьвечаныя 500 -годдзю з нараджэньня Франьцішка Скарыны. Надзея асобных сяброў Рады на аднаўленьне стасункаў з амбасадай РБ не апраўдала сябе, узровень супрацоўнікаў установы жадае лепшага з пункту гледжаньня патрыятызму i незалежнасьці Рэспублікі Беларусь , а таксама сумленьня. Нічого не зьмянілася- людзі з беларускай мовай ,традыцыяй і сэрцам у гэтай каланіальнай установе не патрэбны. Рада прынесла прабачэньні сп. Арлову і сп.Суше. Выдаткі на прыезд беларускіх гісторыкаў і ганарары Рада брала на сябе.

___________________________________________________________________________________________________________________________

4 cьнежня а 19 гадзіне адбудзецца сяброўская памінальная сустрэча з нагоды  9 дзен па Ірыне Капчынскай у кавярні на Беларускай.

___________________________________________________________________________________________________________________________

                                                                                                 РЭКВІЕМ

     26 лістапада памерла маскоўская беларуская актывістка Іра Капчынская. Іра шмат гадоў была актывісткай  у Грамаде(ТБК), сьпявала у беларускім гурце "Алеся". Іра ніколі не жыла на Беларусі, але моцна цікавілася беларускай народнай песьняй, беларускімі строямі , геральдыкай,радаводамі. Калі зьявіліся "аўтаномныя" маскоўскія беларусы, яна пайшла да іх, бо там была бюджэтная падтрымка, але заўседы заховывала сувязі з Грамадой, неаднаразова прыходзіла на імпрэзы Грамады , адзіная з "аўтанамістаў", хто прыходзіў на Дзень Волі да помніка Янкі Купалы з бчб - сымболікай. Яна заўседы казала,што яна ў "аўтанамістаў" галоўная апазыцыянерка, як БНФ. Рада Грамады выказвае спачуваньне з нагоды сьмерці беларускай патрыеткі.

___________________________________________________________________________________________________________________________

Лістапад 2017: Сканала чарговы раз мара каталонцаў аб незалежнасьці, палітыкі якія пабудзілі каталонцаў на незалежнасьць  па ранейшаму працягвалі гандль з Мадрыдам  за бюджэтныя грошы і не зрабілі ніводнага рэчаснага кроку да незалежнасьці, у выніку прэзыдэнт Пучдэмон з чатырма ўрадоўцамі , зьбег у Брусэль, астатнія ўрадоўцы былі арыштаваныя, дарэмна каталунская молодзь перакрывала шляхі і метро, галава(кіраўніцтва )незалежнасьці проста зьнікла. У міфічнай Луганскай народнай рэспубліке адбылася бандыцкая разборка за ўладу, у выніку якой Платніцкі і ягонае атачэньне ганебна зьбегла ў РФ, Падзеі ў Лугандоне адбываліся , як у дрэнна пастаўленым спектаклю.  Наша Грамада чарговы раз ставіць кропку ў стасунках з амбасадаю: спроба наладзіць узаемадзеяньне праз 23 гады правалілася не па нашай віне. Безумоўна паўплывала моцна тое, што на самой Беларусі зьмянілася палітыка пасля красавіцкай сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі, мяккая беларусізацыя сварочваецца, МЗС памяняла акцэнты, псуюцца стасункі з Украінай, Беларусь ужо цалкам у расейскім уплыве і выконвае ўсе ,што загадаюць. .. Упала чарговая ракета , другая запушчаная з касмадрома "Усходні" ў Амурскай вобласьці разам са спадарожнікам "Метэор" вагай каля 3тн і яшчэ 19 малымі спадарожнікамі. Такія шматлікія аварыі -гэта вынік разбурэньня савецкіх(расейскіх) атраслевых даследчых інстытутаў, замест сур'езнай навукі распіланыя канторы і блефавыя прэзыдыумы.

             

 

________________________________________________________________________________________________________________________

РАДА ГРАМАДЫ зьбірае сваех сяброў у кавярні на Беларускай а 19 гадзіне, у чацьвер, 23 лістапада.

________________________________________________________________________________________________________________________

 РАДА Грамады віншуе сваех сяброў і ўсех беларусаў са сьвятам Дзядоў(2-ОЕ ЛІСТАПАДА). Пераважная большасьць сяброў Грамады(ТБК) першага 5 -гадовага існаваньня1988-1992 пайшла ў іншы сьвет. Сьветлая ім памяць. Гэта былі інтылегентныя асобы ,акрыленая марай атрыманьня незалежнасьці Беларусі і надзеяй атрыманьня сапраўднай радзімы з адпаведнай нацыянальна-культурнай і моўнай ідэнтычнасьцю,  каля чвэрці сьпісаў ТБК(Грамады) складалі сябры і прыхільнікі БНФ, той моцнай народнай структуры, якая ахоплівала шырокія колы грамадства, з якой вылучалася большасьць палітычных партыяў і грамадскіх арганізацый сеньняшней Беларусі. Пра сеньняшнія аслепкі размовы няма, страта інтэлектуальнага сэгменту канчаткова дабіла абодва кавалка. Сеньня можна сказаць мары не спраўдзіліся , але застаецца надзея на чарговы пірулет гісторыі.

_________________________________________________________________________________________________________________________

Кастрычнік-2017: Галоўнай падзеяй кастрычніка зьяўляецца реферэндум аб незалежнасьці ў Каталоніі,  але тут ўсе вельмі складана, палова ці больш насельніцтва хочуць застацца іспанцамі, 40% пайшлі і прагаласавалі на рэферэндуме, які на справе быў ужо трэцім. Галоўная спрэчка бакоў ляжыць у фінансавай абшары, кіраўніцтва Каталоніі ня хоча плаціць у іспанскі бюджэт падаткі, як гэта есьць па дамоўленасьці Іспаніі з Краінай Баскаў, але мець з яго пенсіі для жыхароў рэгіену пра ,што шлі перамовы апошнія 4 гады. Для ЭўраЗьвяза гэта небяспечна, бо баскі і каталанцы таксама жывуць у Францыі, а  есьць яшчэ кельцкія брэтонцы, есьць Шатладыя і Уэльс у Вялікай Брытаніі, есьць нямецкамоўны рэгіен на поўначы Італіі, есть баварская мова на поўдні і фрызская на поўначы Няметчыны, есьць Бэльгія падзеленая на франкафонаў і валонаў. З другога боку ў дэмакратычнай Эўропе не парушаюцца правы нацыянальных меншасьцяў, каталанская мова ня толькі жывая але без яе веданьня не бяруць на працу. Беларусам застаецца только марыць аб каталонскім узроўні культурнай самаіндытыфікацыі, каталанцы гаспадары ў сябе, беларусы не гаспадары ў сваем доме, бо краіна сатэліт Расеі. А што адбывалася ў кастрычніку ў самой Беларусі: зноў пасадзілі і выпусьцілі Міколу Статкевіча, Лукашэнка сустрэўся і паабяцаў нейкую дапамогу другому лузеру -кіраўніку Венесуэлы Мадуро, ды яшчэ дажынкі ў Клічаве, дзе драўляныя ,жахлівыя прыбіральні на цэнтральнай вуліцы. Зноў Мікола Статкевіч вывеў на марш "Абураных беларусаў"-2.0 ўсяго каля 200 чалавек, у параўнаньні з Каталоніяй дзе выходзіла да паўмільна прыхільнікаў за і супраць на вуліцы, пры тым ,што Менск большы  за Барсэлону. Таксама трэба адзначыць сьмерць жаўнера Коржыча ў сумнавядомых яшчэ з савецкага часу Печах, што выклікала моцную рэакцыю грамадскасьці, савецкае войска з савецкімі праблемамі ня можа абараніць Беларусь і стварае праблемы нават для дзеючай улады.

_______________________________________________________________________________________________________________________

Верасень-2017 : 8 верасня ў Менску адбыліся два мітынгі адзін несанкцыянаваны , па закліку Міколы Статкевіча на плошчы Незалежнасьці, другі дазволены - КХП БНФ, абодва нешмалікія. Рада Грамады віншуе сваех сяброў з 8 верасня- Днем вайсковай славы беларусаў.  15 верасня пачаліся расейска-беларускія вучэньні Захад-2017, у іх удзельнічала, па афіцыйным дадзеным, 12700 вайскоўцаў ,з іх каля 10000 на Беларусі. Вучэньні скончыліся 21 верасня: Пуцін і Шойгу не прыехалі ў РБ, Лукашэнка не паехаў на лужскі палігон у РФ: на сайце Мінабароны РФ было паведамленьне аб перакідзе ў Беларусь танкавай арміі, што выклікала адпаведную рэакцыю беларускага кіраўніцтва,на самай справе гэта быў тэст. У межах аднаўленьня стасункаў з амбасадай РБ у РФ было прапанована 10 квіткоў на 2 асобы , на пастаноўку магілеўскага драматычнага тэатру "Скарына" у культурным цэнтру. 20 зацікаўленых тэатрам сяброў прыйшлі на імпрэзу з нагоды 500 год нараджэньня першадрукара Франьцішка Скарыны. Сябры Грамады бачылі неаднаразова ў Маскве і на Беларусі пастаноўкі купалаўцаў і коласаўцаў, "Вольнай сцэны": гэта дзейства самае горшае , што яны бачылі ў тэатральным жыцьці, справа зусім не ў рускай мове, а ў якасьці пастаноўцы , недарэчнасьцях, недакладнасьцях, але дарэчы трэба пазначыць, што дагэтуль ўсе ,што прывозілася ў Маскву іншымі тэатрамі было беларускай мове.

________________________________________________________________________________________________________________________

Жнівень-2017: Важнай падзеяй былі амаль адначасовыя тэракты ў Барсэлоне і ваколіцах, у расейскім Сургуце, у фінскім Турку. Загінулі цывільныя выпадковыя людзі, дзеці ,шмат параненых. У Іспаніі і Фінляндыі тэракты зрабілі мараканцы, якія ўехалі ў краіны як бежанцы, атрымалі ўтрыманьне, большасьць іспанская паліцыя зьнішчыла і справілась лепш за французскую і бельгійскую ў аналагічных справах, у Сургуце тэракт зрабіў выхадзец  з Дагестана, які заўседы быў грамадзянінан Расеі. Тэракты вельмі падобныя па сутнасьці , хутчэй за ўсе скардэнаваныя, і можна вызначыць , што ў сувязі з радыкалізацыяй ісламу ў Сьвеце,  сумеснае жыцьце габрэйска-хрысьціянскай цывілізацыі з ісламам у адной кватэры немагчымае. А што сказаць пра Беларусь- на Беларусі чакаецца рэкордны ўраджай бульбы, уборка якога пачалася, з вышыні ,у палеце за змаганьнем за ўраджай назірае прэзыдэнт Лукашэнка ў вышэмайцы. З 15-га жніўня пачаўся ўваход расейскіх войскаў на Беларусь дзеля сумесных вучэньняў "Захад-2017" на 6 палігонах РБ, але дадаткова РФ разьвярнула вучэньні яшчэ трох авіадэсантных дэвізіяў , каб акцэнтанаваць расейскі характар вучэньняў.

********************************************************************************************************************************************************************************************

Галоўнай падзеяй ліпеня зьяўляецца 7-ы Зьезд Беларусаў Сьвету, які адбыўся 15-16 ліпеня ў Менску-Беларускім, які яшчэ раз прэзэнтаваў беларускую прысутнасьць у Сьвеце. Дэлегаты з больш 20 краінаў і рэгіенаў самой Беларусі сабраліся на Зьезд.  На Зьезде выступіў міністар замежных справаў РБ сп. Макей У.У., які вывеў новую тэрміналогію,параўнаўшы краіну і дыяспару з "КАРПАРАЦЫЯЙ", прапанаваўшы прынцып згоды незалежна ад арыентацыі і папярэдніх гістарычных падзеяў .  Адказам быў выступ былога кіраўніка дзяржавы сп. Шушкевіча С.С.-" ахвяры і каты ня могуць плысьці ў адной лодцы". Яшчэ яскравей быў выступ кіраўніцы канадзкай дэлегацыі сп. Шаўчэнкі, якая пазначыла , што канадзкая дыяспара  ня будзе супрацоўнічаць з сучаснымі ўладамі РБ, пазначаўшы ,што на Беларусь і Зьезд памежнікі не прапусьцілі мітрапаліта БАПЦ айца Сьвятаслава Логіна , які ехаў з боку Украіны.  На гэтым Зьезде больш яскрава , чым на папярэдніх быў бачны раскол паміж умоўна "сьвядомымі"(абсалютная большасьць) і "несьвядомымі" дэлегатамі, якія прадстаўлялі частку расейскіх і украінскіх  дэлегатаў. Старшыня клубу "Крывічы" з Іркуцку Алег Рудакоў пазначыў, што у Расеі ўсе больш зьяўляецца суполак беларускай дыяспары, якія абсалютна не цікавяцца беларускай мовай, культурай, сьвятамі і традыцыямі, але адзначаюць дзень перамогі 9-га траўня і жаночы дзень 8 сакавіка. Ад сябе можна дадаць , што часам у расейскай суполцы могуць быць ,напрыклад,габрэі і татары, ніводнага этнічнага беларуса і гэта ўсе пад існуе пад лозунгам "рускага сьвету". Праявай гэтага быў прыезд на Зьезд гасьцей з Смаленскай беларускай аўтаноміі ў налепках і майках "рускага сьвету", якіх не прапусьцілі на Зьезд па фармальных абставінах, што было ўпершыню. Гэта было зроблена каб пазьбегнуць канфлікта і ўратаваць твар кіраўніцтва Федэральнай аўтаноміі беларусаў РФ, у склад якого ўваходзіць смаленская аўтаномія. Яшчэ раней на 4 і 5-ым Зьездах наша Грамада ўзьнімала пытаньне, што ня могуць плысьць у адной лодцы абсалютныя супрацьлегласьці ў адзіны бок. Федэральная аўтаномія беларусаў РФ- есьць расейскі дзяржаўны праэкт і гэта само па сябе небяспечна ва ўмовах сучасных падзеяў. Цалкам вынікова гэты Зьезд яшчэ раз падцьвердзіў беларускую ідэнтычнасьць і прысутнасьць у Сьвеце- прадэманстраваў нацыянальныя сымбалі, але рэальных вынікаў  не будзе.

Выступ дэлегата ад Грамады Зьезде, Алега Краўцова, зьмешчаны ў адзеле "Артыкулы".

Важнай падзеяй ліпеня таксама зьяўляецца візіт прэзідэнта РБ Лукашэкі ў Кіеў і перамовы з прэзыдэнтам Украіны Парашэнкам, які выклікаў моцную незадаволенасьць  у РФ, зразумелая рэакцыя кіраўніцтва РБ на арышты-развароты-канфіскацыі фураў з беларускімі харчамі  у апошні месяц, бо пастаўкі ў межах так званага Эўразійскага хаўрусу есьць справа дзяржаўная.

_________________________________________________________________________________________________________________________

29.06.2017 а18 гадзіне сябры РАДЫ Грамады ўсклалі кветкі ў выглядзе белчырвонабелага сьцяга да помніка Янкі Купалы ў Маскве.

___________________________________________________________________________________________________________________________

Чэрвень 2017 ў гісторыі адзначыўся: заявай Нацбанка РБ аб зьнікнененьні расейскага рубля з кошыку рэзэрвавых валютаў з 1 ліпеня, што было зроблена згодна патрабаваньням  МВФ, правядзеньнем у Берасьцейскай акруге сумесных беларуска-сербска-расейскіх вучэньняў спэцназу, якія папярэджваюць буйныя беларуска-расейскія вучэньні "ЗАХАД-2017", таксама заявай міністра замежных справаў РБ сп. Макея, аб тым,што без беларускай мовы ня можа быць дзяржавы, зробленай у Празе, што і так зьяўляецца аксіомай для кожнага беларускага патрыета незалежна ад мовы і палітычнай арыентацыі.На расейска-беларускай мяжы зноў пачалі разварочваць самаходы з беларускімі харчовымі вырабамі згодна з чарговымі прэтэнзіямі Рассельгаснагляду. Рада Грамады вырашыла правесьці чарговую сустрэчу сяброў напрыканцы чэрвеня з нагоды 75 угодкаў( 28.06.1942) трагічнай сьмерці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў маскоўскім гатэлі.

____________________________________________________________________________________________________________________________

Травень -2017 у гісторыі адзначыўся: сустрэчай Лукашэнкі-Парашэнкі ў чарнобыльскай зоне, пасля якой Прэзідэнт Украіны зрабіў заяву аб гарантыі беларускага боку , аб ненападзе з тэрыторіі Беларусі, справа йдзе аб сумесных вучэньнях войскаў РБ і РФ на тэрыторыі Беларусі  "Захад-2017" падчас якіх шмат войскаў РФ увайдуць часова(?) на Беларусь, аналітыкі кажуць , што магчыма Лукашэнка ўжо не зьяўляецца гаспадаром свайго слова, тым больш невядома ,што саступіў ен у красавіку Пуціну, "вандроўкай" Лукашэнкі і ягонага малодшага сына ў Кітай, дзе сустракалалісь шэраг кіраўнікоў Азіі, у тым ліку Прэзідэнт РФ, у ЗБС "Бацькаўшчына" быў дасланы пратакол  ад Грамады аб абраньні 4-х дэлегатаў на Зьезд, КДБ РБ паціху  працягвала выпускаць "легіянераў" і "патрыетаў" з вязніцы- галоўнае беларускія ўлады прадэманстравалі РФ гатоўнасьць змагацца з "нацыяналістамі". Напрыканцы траўня Лукашэнка зрабіў вельмі закручаную заяву аб вывучэньні гістарычных дысцыплінаў на беларускай мове,адрасаваную чынавецтву, а таксама аб тым, што ня трэба шкадаваць грошаў на вайсковы парад 3-га ліпеня.29-га траўня а 16-ай гадзіне ў Маскве быў дзьмуў вельмі моцны вецер, які сіноптыкі абазначылі "белы шквал"- вынік 16 загінулых у Маскве і вобласьці, каля 170 параненых,23 тысячаў паваленых дрэваў і 2000 заваленых самаходаў толькі ў Маскве, у Падмаскоўі, шмат у якіх месцах пашкоджаны лініі электраперадач, завалы з дрэваў на шляхах. Трэба пазначыць ,што адпаведныя службы па ліквідацыі аварыяў спрацавалі вельмі хутка.

_______________________________________________________________________________________________________________________

Рада Грамады запрашае сваех сяброў на персанальны канцэрт прыхільніка нашай Грамады Максіма Іўкіна, які адбудзецца ў Брусавым завулку д.2\14 стр.8, гэта побач з кансэрваторыяй і кавярняй "Белая Русь" на Вялікай Нікіцкай. Уваход вольны.18 траўня а 18 гадзіне . Назва канцэрту "МЛЕЧНЫ ШЛЯХ КЛІЧА".

_______________________________________________________________________________________________________________________

На сустрэчы Грамады 11.05 вырашана абраць дэлегатамі на VII Зьезд Беларусаў Сьвету, які пройдзе 15-16 ліпеня ў Менску-Літоўскім, наступных сяброў: Ганна Рыжкоўская, Андрэй Макагон, Генадзь Лех, Алег Краўцоў. У бліжэйшы час пратакол будзе дасланы ў ЗБС "Бацькаўшчына".На сходзе было абмяркавана шэраг іншых пытаньняў, ў тым ліку адзначэньне 75-ўгодкаў трагічнай сьмерці ў Маскве Янкі Купалы.З паведамленьнем выступіў Андрэй Макагон, што датычылася перапіскі з МЗС і ўзаемадзеяньнем з амбасадай РБ.

________________________________________________________________________________________________________________________

Красавік-2017 у гісторыі: 3 красавіка Лукашэнка нарэшце сустрэўся з Пуціным у Санкт-Піцербургу,  размова сам-насам працягнулася 3,5 гадзіны, пасля чаго было заяўлена , што чарговая нафта-газавая вайна скончылася, Беларусь сплаціць 726 млн даляраў запазычанасьці за пастаўкі газу, што і было хутка зроблена, РФ зробіць рэфенансаваньне запазычанасьцей і выдзеліць яшчэ 1 млрд, пастаўкі нафты адновяцца ў дамоўленым раней аб'еме, што паабяцаў-аддаў яшчэ Лукашэнка пакуль загадка, пагадненьне праз 10 дзен не было апублікаванае на паперы. У дзень сустрэчы, ў мэтро Санкт-Піцербурга , адбыўся тэракт, загінула 16 чалавек і было паранена больш за 50, што яшчэ раз нагадала, што ў Расеі жыве шмат масульманаў і іслам адна з афіцыйных рэлігіяў РФ. Грамада, па ініцыятыве Андрэя Макагона, зьвярнулася з лістом да міністра МЗС сп.Макея з прапановай аднавіць узаемадзеяньне з маскоўскай амбасадай РБ, стасункі з якой былі прыпыненыя з 1996 года. На Беларусі вызвалілі затрыманых  з нагоды Дня Волі, але застаецца 21 затрыманы па справе Белага Легіену. 26 красавіка чарговая гадавіна чарнобыльскай катастрофы. 21 красавіка прэзыдэнт Лукашэнка выступаў перад сваім парламентам 2.5 гадзіны з штогадовым пасланьнем: аналітыкі і інтэрнэт, сацыяльныя сеткі кажуць аб чарговай клаўнадзе, але актор ужо ня ты і гледачам-слухачам таксама не надта цікава. У той жа дзень Зянон Пазьняк выступіў з праграмай рэформаў на 76 старонкаў, гэта праграма паступовага звароту краіны да цывілізацыі, абсалютна правільная, шмат разумных ідэй і думак, але Расея на іх ніколі не пагадзіцца, такія рэформы магчымыя толькі пад парасонам НАТА, што якраз праграма адмаўляе. Рада Грамады вырашыла правесьці ў сярэдзіне траўня сход па вылучэньню кандыдатаў на 7-ы Зьезд  ЗБС "Бацькаўшчына".

______________________________________________________________________________________________________________________

Галоўныя падзеі сакавіка-2017: на Беларусі працягвалі набіраць сілу маршы недармаедаў, складываецца ўражаньне , што абураныя беларусы нарэшце стаміліся ад сучаснага кіраўніцтва. Напачатку пратэстаў, ў лютым ,было заўважна, ўпершыню ,ўдзел прарасійскіх  структур у пратэсьце і нават спроба аседлаць пратэстны электарат, але на Беларусі "лугандонска-дамбабвійскі" варыянт немагчымы, іншы стан насельніцтва , апазыцыя хутка ўзяла народныя пратэсты пад кантроль і узначаліла іх. Упершыню ў гісторыі пратэсты ў малых гарадах,у рэгіенах,  бо там становішча цяжэй чым у сталіцы. Арышты арганізатараў пратэсту, палітычных дзеячоў ахапілі ўсю Беларусь,новыя і старыя лідары, "усебеларускій хапун". Справа "Белага легіену" , прыдуманая ўладамі, нагадвае класічную правакацыю, галоўнае зьбіць пратэсты. У савецкай БССР любілі паказваць кінафільм "Чырвоныя лісты" пра Прытыцкага- гісторыя палітычнай правакацыі з боку польскіх ўладаў супраць  беларускага пракамуністычнага падпольля. Гісторыя развіваецца па спіралі і на гэты раз менскія ўлады , праз падстаўных правакатараў знаходзяць "схроны". Дыктатарскі рэжым зьнішчае тая самая аднапалярна палітыка - "Расея нам усе дасьць " , якую ен праводзіў на працягу двух дзясяткаў гадоў і ен робіць памылку за памылкай, магчыма  гэта праца агентаў уплыву ў ягоным атачэньні.   На дзень Волі да помніка Купалы ў гэтым годзе прыйшло толькі 9 чалавек, хтосьці з маладзейшых паехаў у Менск, хтосьці са старых дрэнна сябе адчуваў, хтосьці спалохаўся. як звычайна і сядзеў " у кустах ". На гэты раз , як звычайна, гледачамі былі чорныя таніраваныя самаходы з маячкамі, якія фоткалі тых ,хто прыйшоў.

 

__________________________________________________________________________________________________________________________

РАДА ГРАМАДЫ ВІНШУЕ СВАЕХ СЯБРОЎ І УСЕХ БЕЛАРУСКІХ ПАТРЫЕТАЎ З ДНЕМ ВОЛІ 25 САКАВІКА. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!! ЖЫВЕ ВЕЧНА!!!! НЕ ВАЖНА ,ЯК КЛІЧАЦЦА КРАІНА КРЫВІЯ, ПОЛАЧЧЫНА, ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ, СЯРЭДНЯЯ ЛІТВА АБО ВЯЛІКАЛІТВА, ВАЖНА ШТО ЯНА ЕСЬЦЬ, ЕСЬЦЬ КУЛЬТУРА, МОВА, КУХНЯ І ІНШЫЯ АДМЕТНАСЬЦІ,ЕСЬЦЬ МРОЯ, ЕСЬЦЬ НАДЗЕЯ НА ЛЕПШАЕ І ДЗЕЛЯ ГЭТАГА ВАРТА ЖЫЦЬ.

_________________________________________________________________________________________________________________________

Радная сустрэча адбылася 2 сакавіка , на Беларускай. Абмярковывалася: пытаньне магчымага супрацоўніцтва з беларускай амбасадай і сьвяткаваньне Дня Волі 25 сакавіка. Вырашылі: сабрацца ў помніка Янкі Купалы з кветкамі, пажадана б-ч-б варыяцыі, у суботу 25 сакавіка а 16 гадзіне.

_________________________________________________________________________________________________________________________

Люты-2017 пачаўся загадам старшыні ФСБ аб памяжоўным рэжыме на мяжы з РБ- 1-га лютага, 3 лютага 7 гадзінаў 20 хвілінаў выступаў рэкордна Лукашэнка перад журналістамі, прагучала моцная крытыка расейскіх уладаў, незадаволенасьць стасункамі з РФ, МУС РБ узбудзіла справу супраць старшыні Сельгаснагляду РФ Данкварта, камісія Сельгаснагляду РФ не паехала на Беларусь. Расейскі дзяржаўны"ВЦІОМ" апублікаваў 16.02.2017 вынікі апытаньня аб стаўленьні да РБ - 78% расейцаў хочуць візавага рэжыму з Беларусьсю, што гэта, выпадковасць апытаньня, дзяржаўны загад на падобныя дадзеныя або катастрафічная зьмена грамадскага настрою ў РФ пад уплывам імпэрскай прапаганды- час разставіць усе на свае месцы. На Беларусі пачаліся чарговыя ваенныя вучэньні з прызывам рэзэрвістаў, прычым  павесткі супрацоўнікі ваенкаматаў уручаюць асабіста рэзэрвістам на працы ці дома.Па  паведамленьню агенства БЕЛАПАН апошні тыдзень лютага Лукашэнка правеў у Сочы, туды прыязжалі Медзьведзеў і Пуцін, але , згодна заяве прэсавага сакратара Пескова, сустрэча з прэзыдэнтам РФ не была прэдугледжаная. Ужо пасля звароту Лукашэнка зрабіў заяву  пра здаровы нацыяналізм, што трэба гісторыю Беларусі пачынаць з часоў старажытнага Полацку, раней ен гісторыю Беларусі пачынаў з  савецкай БССР. Напэўна, сапраўды, сустрэчы ня было. У лютым пачаліся першыя маршы "недармаедаў".

___________________________________________________________________________________________________________________________

Галоўнымі падзеямі студзеня 2017 сталі: рашэньне Мінэнерга РБ аб безтэрміновым падвышэньні коштаў за транзіт нафты, інагурацыя Трампа ў ЗША, калядныя сьвяты, працяг высьвятленьня стасункаў паміж уладамі РБ і РФ у СМІ, заявы прэзідэнта Лукашэнкі  аб абароне годнасьці беларусаў, аб эканамічнай вайне за незалежнасьць, аб грамадзянстве праваслаўных сьвятароў беларускага экзархату. якіх дасылаюць з Расіі.

 У адзеле "апошняя вандроўка на Беларусь " зьявілась новае апавяданьне "студзень -2017" - далучайцеся сваімі назіраньнямі.

____________________________________________________________________________________________________________________________ 

24 студзеня а 19 гадзіне адбудзецца сяброўская сустрэча ў кавярне на Беларускай. Запрашаем на размову пра жыцьце.

____________________________________________________________________________________________________________________________

                                                                    ***********ВІНШАВАНЬНЕ***********

 РАДА ГРАМАДЫ ВІНШУЕ СВАЕХ СЯБРОЎ І ЎСЕХ БЕЛАРУСКІХ ПАТРЫЕТАЎ З НАДЫХОДЗЯЧЫМІ КАЛЯДАМІ, РАСТВОМ І НОВЫМ ГОДАМ!!!! ЗДАРОЎЯ,ШЧАСЬЦЯ ДАБРАБЫТУ, ЛАДУ Ў СЕМ'ЯХ, СУПАКОЮ Ў ДУШЫ!!!!!!!!!! З НОВЫМ 2017 ГОДАМ!!!

 

_________________________________________________________________________________________________________________________

    Сьнежань-2016 азначыўся ў гісторыі першымі арыштамі прарасейскіх актывістаў на Беларусі, да гэтага вязніцы два дзесяцігодзя напаўняліся беларускімі патрыетамі і лібераламі, можна нагадаць што падчас "Плошчы-2010", колькасьць арыштаваных лічылася на тысячы. Але пасля вясны 2014 года на Беларусі пайшлі перамены, апошнія падзеі зьяўляюцца іх складнікавай часткай. Шмат , хто з патрыетаў і дэмакратаў моцна ўзрадваўся, але час хутка ўсе ставіць на месца, таму халодным душам тут было паведамленьне аб магчымым выкарыстаньні спенцаза РБ у РФ і наадварот, а таксама зьмена міністра адукацыі  на камуніста, этнічнага расейца ,па жаданьню Крамля. Украінскі майдан напалохаў уладу, таму прымаюцца прэвентыўныя меры. Беларусь не падпісала новы мытыны статут Эўразійскага Зьвязу 26 сьнежня, Лукашэнка проста не паехаў на падпісаньне.      Сірыйскія, расейскія і іранскія войскі нарэшце ўзялі Алепа, амерыканскія войскі і кааліцыя спрабуюць узяць іракскі Масул.  Жахлівымі падзеямі канца сьнежня былі забіцьце расейскага амбасадора ў Турэччыне і падзеньньне ваеннага расійскага ТУ154 пад Сочы ў мора, які ляцеў у Сірыю, пры гэтым загінула 93 чалавекі.

Але самай галоўнай падзеяй сьнежня зьяўляецца падрыхтоўка  і сьвяткваньне  Калядаў, Раства Хрыстова і Новага Году.

____________________________________________________________________________________________________________________

                                             .      РЭПЛІКА ПРА ТЫХ , ХТО НЕ ПРЫЙШОЎ

       Пасля апошняй сустрэчы Грамады патэлефанавалі два сябра Грамады с пытаньнем , "ну як там прайшло". Хацелась пазначыць, што самымі абавязковымі сябрамі ,заўседы прыходзячымі на сустрэчы ,зьяўляюцца сябры БНФ і былы дысыдэнт сп. Шэгідэвіч Якуб. Гэтых асобаў засталася зусім жменька. Падзеі склаліся так, што пасля 2008 году некалькі сяброў Грамады перасталі хадзіць на сустрэчы, абмяжаваўшыся кантактамі па тэлефоне, яшчэ некалькі перасталі зьяўляцца з вясны 2014 году. Безумоўна кожны чалавек мае на выбар, безумоўна Грамада моцна састарэла, няма зьмены пакаленьняў, шмат , хтосьці  захапіўся бабулінымі(дзядулінымі) справамі, шмат хто пайшоў у іншы сьвет. Але трэба жыць далей і жыць годна. Да тэмы можна дадаць радкі да верша дзядькі Ігара Паўлоўскага"Ты паліш цыгарэты, пайсьці ці не пайсьці......то прыйдуць па цябе".

 

______________________________________________________________________________________________________________________

Лістапад 2016. Падзеі. Галоўнай падзеяй лістапада зьяўляюцца выбары ў ЗША, не зусім чаканая перамога Дональда Трампа на пасаду прэзыдэнта. Можна азначыць , што Сьвет ступіў на большую сьцяжынку больш значнай турбулентнасьці, ці"ху із містер Трамп", як у свой час Пуцін. Час разставіць усе на свае месца, хутчэй за ўсе спадзяваньні розных гульцоў палітычнага спэктакля застануцца марнымі. Беларусь працягула газавыя баталіі з РФ, але есьць спадзяванка ,што напрыканцы году яны вырашацца, але толькі для гэтага году(!)  і ў наступным будзе новая хваля і новая гульня, бо беларускі кошык мізарнее разам з расійскім. Сустрэча з Уладзімерам Арловым прайшла выдатна, цікава і здаецца для абодвух бакоў, шкада што на сустрэчы састарэлай Грамады прыходзіць усе меньш людзей( каля 30 асобаў у дадзеным выпадку), інтэрнэт дае ўсе адказы на пытаньні і будучыя інтэрнэт-войны будуць мець глабальны характар. Напрыканцы сустрэчы сп .Арлоў падпісаў ахвотным свае кніжкі,  калі ў бібліятэке пагасла сьвятло і падехалі пажарныя машыны, беларусы не жадалі разыходзіцца і адпускаць спадара Арлова, адміністрацыя двойчы прасіла пакінуць памяшканьне. Іншыя спробы перашкодзіць сустрэчы былі папярэдне ліквідаваны.

_______________________________________________________________________________________________________________________

УВАГА: 19 лістапада, у суботу, Грамада праводзіць сустрэчу з славутым беларускім гісторыкам-даследчыкам , грамадзкім дзеячом- Уладзімерам Арловым. Аўтарам "Адкуль мой род", "1000 пытананьняў па беларускай гісторыі" і г.д. Запрашаюцца сябры Грамады і беларуская супольнасьць Масквы. Мова сустрэчы -беларуская. Пачатак а 11.00 гадзіне. Тэма сустрэчы-25 год беларускай незалежнасьці праз прызму гісторыі.

_______________________________________________________________________________________________________________________

Аб'ява: Рада Грамады запрашае на сяброўскую вячэру ў кавярне на Беларускай а 19-ай гадзіне, з нагоды Дзядоў 2 лістапада, у сярэду.

______________________________________________________________________________________________________________________

Кастрычнік -2016. Падзеі. Трэцьці раўнд перамоваў па газу скончыўся нічым , Беларусь мусіць сплаціць 300 млн даляраў у бюдэт РФ , як запазычаннасьць. Дарэмна Лукашэнка тройчы абвяшчаў, што пытаньне вырашана, становішча зьмянілася, ягоныя паслугі ў РФ усе меньш запатрабавальныя. Калгасны істэмблішмэнт РБ у разгубленасьці, фундатара-краіны "беларускага сацыялізму"- РФ больш няма, цяжка звыкаць да новага становішча пры эканоміке савецкага кшалту, пра "Расея нам ўсе дасьць" прыйдзецца забыць. У кастрычніку ўзмацніліся бамбаваньні сірыйскага Алепа з боку войскаў РФ, у той жа час пачаўся штурм іракскага Масулу пры паветранай патрымцы ЗША, што досыць сіметрычна. Расея паціху ,з 1-га кастрычніка, пачала кантраляваць мяжу з РБ, абвешчана пра пашпартны кантроль памежнікамі РФ(п.п.Красная Горка), якія сеньня развяртаюць грамадзян іншых краінаў, акрамя РБ і РФ на латвійскі пункт праходу. Раней было магчыма ўехаць у РФ праз Беларусь бяз візы, сеньня не. У Віцебскай вобласьці прайшлі чарговыя вучэньні па знішчэньню сэпаратыстаў і гэта ўжо нікога не здзіўляе, адначасова група мужчынаў з магілеўскага ахоўнага прадпремства "Русіч" зьездзіла ў Падмаскоўе на вучэньне да расейскіх фашыстаў, аб чым паведаміла газэта "Наша ніва". Зьвяртаюць на сябе ўвагу "правільныя адказы " ў інтэр'ўю удзельнікаў дзеяньня, абяцанак знішчаць(рэзаць) беларускіх патрыетаў па загаду Масквы,а таксама класічныя рускія прозвішчы. Сумна. Беларусь прымала ўсех, у тым ліку вайскоўцаў з сем'ямі, гасьцінна,  гэтыя людзі выраслі на Беларусі, адкуль такая пагарда да беларускай мовы і культуры, зямлі з якой ядуць.

 

 

_______________________________________________________________________________________________________________________

Верасень-2016.Падзеі. Аналітыка . 8 Верасня -Дзень Беларускай Вайсковай Славы. У гэтым годзе ўлады толькі назіралі за сьвяткаваньнем нікога не кранаючы. На крапіўніцкім полі традыцыйны фэст. У Веткаўскім раене Гомельскай вобласьці лідар Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч пад камерамі журналістаў капае акопы на мяжы з Расеяй, сяброў затрымлівае міліцыя і хутка вызваляе-флэшмоб атрымаўся.  14 верасня адбыліся выбары- традыцыйны фарс без выбару, але тут галоўная акалічнасьць- у парламент прапусьцілі двух апазыцыянерак - намесьніцу старшыні ТБМ , сябру БНФ- Алену Анісім і Ганну Канапацкую ад АГП. Улада не хавае  таго, што прапусьцілі. Гэта было чакана, усе прагнозы і таталізатары вагаліся вакол ад 2 да 5 апазыянераў у палатцы.Але чакалася , што замест Канапацкай будзе Караткевіч, ўлада , у апошні момант палічыла Тацьцяну Караткевіч зашмат актыўнай і небяспечнай.  Галоўны пасыл Лукашэнкі Захаду і апазыцыі, што ен гатовы да мінімальных кампрамісаў на глебе беларускай мовы(Анісім) і эканамічных рэформаў(Канапацкая). Гэта нядзіўна, РФ грошы больш не дае і актыўна закручвае гайкі. Перамовы па кошце на газ праваліся двойчы ў верасьні(Сямашка-Дварковіч), Лукашэнка загадаў шукаць альтэрнатыўныя крыніцы, але тут галоўная "засада" ў тым ,што  Белтрансгаз раней быў праданы Газпраму і Беларусь ня можа запусьціць трубу ў рэверсным рэжыму, як Украіна, адзіная станоўчая  акалічнасьць, што такі продаж забараняе Канстытуцыя РБ. У другой палове верасня палова беларускай арміі пачала масштабныя вучэньні на мяжы з РФ, 20 верасня на Лепельскам палігоне на вучэньнях прысутнічае міністар абароны Раўкоў,  легенда вучэньняў -захоп сэпаратыстамі насельнага пункту Жылін пры патрымцы войскаў агрэсараў у гібрыднай вайне, вынік вучэньняў вывад насельніцтва ў бяспечную зону і  вызваленьне беларускай памежнай тэрыторыі. У паселку Леніна на мяжы з РФ , у Магілеўскай вобласьці створана першая рота тэрытарыяльнай абароны, праходзяць дзвухтыдневыя вучэньні пад кантролем памежнікаў, мэта вучэньняў аказаць дапамогу памежнікам па абароне межаў РБ у гібрыднай вайне. Рота прымала прысягу на беларускай мове. Адчуваецца пагаршэньне стасункаў паміж лідэрамі РБ і РФ. На адкрыцьці Паралімпіяды  чыноўнік спартовага камітэту,які йшоў за зборнай РБ, расеец па паходжаньню, узьняў расейскі сьцяг і пранес яго каля 20 м. Лукашэнка зрабіў чарговую заяву , што нарадзіўся на мяжы з РФ, што падтрымлівае чыноўніка, што беларусы гэта рускія са знакам якасьці, але гэта ніяк не дапамагло- Газпрам(Мілер) зрабіў чарговую жорсткую заяву пра запазычанасьць РБ  за газ. 19 верасня ў Менску на праспекце Незалежнасьці каля 100 апазыцыянераў  з б-ч-б сьцягамі і Пагоне правялі акцыю "Дзень нацыянальнага сьцяга", міліцыянты толькі назіралі, акцыя доўжылась некалькі гадзінаў, раней такое было немагчыма.Напрыканцы верасня на Беларусі пачаўся збор подпісаў за прызнаньне бчб сьцяга гістарычнай нацыянальнай каштоўнасьцю.

______________________________________________________________________________________________________________________
 У аўторак, 6 верасня ,адбудуцца саракавіны па Міколу Касьянчыку. Хто жадае памянуць запрашаюцца ў кавярню на Беларускай  а 19 гадзіне.

______________________________________________________________________________________________________________________

Сяброўская сустрэча адбудзецца 30 жніўня а 19 гадзіне ў кавярне на Беларускай. Запрашаем ўсех запрошаных.

_______________________________________________________________________________________________________________________

 Ў  жніўні сайт не працуе-вакацыі.

_______________________________________________________________________________________________________________________

                                                                                           АБ'ЯВА

Памінальная сустрэча аб Міколе Касьянчыку адбудзецца 1 жніўня а 19 гадзіне ў беларускай кавярне. Мікола пахаваны на родных могілках пад бел-чырвона-белым сьцягам і Пагоняй, годна, як сапраўдны ліцьвін, як ен жадаў. На пахаваньне прыехала вельмі шмат людзей.

 

_______________________________________________________________________________________ 

                                            МІКОЛА КАСЬЯНЧЫК- РЭКВІЕМ

       У ноч з 27 на 28 ліпеня памер наш сябар , наш радны Мікола. Памер у бацькоўскай хаце, на роднай Беларусі, у паляшуцкіх Каплічах. Мікола нарадзіўся тут 11.12.1951, калісьці адслужыў 4 гады ў марской пяхоце, быў дужым, моцным, але вельмі начытаным, шчырым і абавязковым хлопцам. Ен далучыўся да Грамады напачатку 90-х, як і шмат ,хто прыйшоў на мітынг ці пікет пад бел-чырвона-белы сьцяг, у той час, калі штаб-кватэра Грамады(Таварыства) была на першым паверсе беларускай  амбасады. Мікола шмат чытаў, у яго  вялізарная беларуская бібліятэка, быў аматарам беларускай гісторыі,ен адразу ўступіў у філію БНФ у Маскве і быў гарачым прыхільнікам Зянона Пазьняка, але да КХП пры расколе не далучыўся, як і ўсе маскоўскія бэнээфаўцы застаўся ў тым непадзельным Народным Фронце. Мікола заўседы сустракаў ці праваджаў гасьцей Грамады з Беларусі, забяспечваў ахову да цягніка.Ўсе працоўнае жыцьце ен адпрацаваў загадчыкам рэфрыжыратарнага цягніка, вазіў харчовыя вырабы з краінаў Эўразьвязу на маскоўскія камбінаты, пасля выхаду на чыгуначную пенсію,пайшоў працаваць у прыватны медычны цэнтар спецыялістам па лядоўнаму абсталяваньню. Калі ягоны рэфрэжэратар ехаў праз Беларусь ен заўседы уздымаў над першым вагонам вялікі бел-чырвоны-белы сьцяг, але аднойчы рэфрыжыратар прастаяў 2 гадзіны на Менску-Центральным і асобы ў цывільным, а таксама месьцічы заўважылі расейскі цягнік пад бел-чырвона-белым сьцягам.Цягнік спынілі ў Маладзечне і Міколу арыштавалі, асудзілі на 15 сутак, але ен пасьпеў датэлефанавацца сябрам Грамады, праз 4 дні быў вызвалены, але заўседы ганарыўся, што быў на беларускіх "сутках". Мікола належыў да той плыні Грамады якая ніколі не баялася ўздымаць бел-чырвона-белы сьцяг у Маскве, не баялася расейскіх фашыстаў, ні ў пікеце , не на футбольным матчу, калі трэба была поўная рэшта. На жаль сеньняшнее маладое пакаленьне маскоўскіх беларусаў такіх якасьцей не мае.  Мікола не прапусьціў ніводнай сяброўскай сутрэчы ў гэтым годзе і заўседы прыходзіў першым, з ім было добра сябраваць сем'ямі і паасобку. Сваю каханую жонку Валю ен сустрэў у Маскве, але атрымалася так , што яна паходзіць з суседняй беларускай вескі і ў іх шмат агульных знаемых.  У сям'і ен быў аўтарытэтным і шчасьлівым. У яго засталося трое дачок і ўнукі. Учора быў доўгі моцны дождж , прырода плакала, мы  таксама. Спачуваем родным, спачуваем самім, бо мы былі таксама ягонай вялікай сям'ей. Светлая памяць аб сапраўдным беларускім патрыеце.

 

__________________________________________________________________________________________________________________________

                                                                     ПАВАЛ ШАРАМЕТ -РЭКВІЕМ.

      20 ліпеня, ў Кіеве,загінуў вядомы беларускі журналіст, сябра нашай Грамады Павал Шарамет. Шчырыя спачуваньні родным нябожчыка.

        З Паўлам мы пазнаеміліся пасля ягонага вызваленьня з беларускай вязніцы пры дапамозе прызыдэнта Ельцына, ен пераехаў у Маскву і журналіст Віктар Дзятліковіч прывеў яго да нас на Дзяды. Павал быў моцны ,рашучы чалавек,з рэзкай пазыцыяй і мацнейшай энергетыкай. У той час на імпрэзы Грамады зьбіралася шмат людзей і для Паўла такая колькасьць беларускамоўных людзей за межамі Беларусі была як мінімум нечаканай і нават незразумелай. Ен быў трохі ашарашаны.  Ен  рэзка выказваўся ў бок Зянона Пазьняка, а Лукашэнку абвесьціў сваім асабістым ворагам. Нехта з сяброў не пагадзіўся і заступіўся за Пазьняка, але Павал паставіў тады Пазьняка на адну прыступку з Лукашэнкай, маўляў ,калі б гэты стаў прэзыдэнтам было б тое ж самае. З хуткім часам ягоная пазыцыя змянілася, бо у нас ен не ўбачыў змаганьня за ўладу, палітыкаў і чыноўнікаў і ўсяго таго,што для яго было непрымальным,  і ен прасіў яго запрашаць на нашыя імпрэзы. Дзесьці праз поўгады на сяброўскай раднай сустрэчы,ў вузкім коле, Павал задаў пытаньне, якое яго  напэўна мучыла яго ў дачыненьні да нас- " А вось калі б Лукашэнка праводзіў прабеларускую палітыку і падтрымліваў беларускую мову і культуру, Вы ,былі на ягонам баку?". Адказ быў шчыры і амаль аднолькавы ад ўсех прысутных- "Не, нам важныя таксама і агульнадэмакратычныя эўрапейскія каштоўнасьці, права асобы". Гэта быў пераломны момант і апошні лед растаяў і Шарамет стаў адным з нас. Ужо тады Павал  перагледзіў свае погляды на беларускую мову. Калі пазней ен праводзіў прэзэнтацыю "Беларускага партызана" ен сказаў, што будзе беларускамоўная версія, што ен з павагай ставіцца да беларускай мовы і жадае навучыцца размаўляць на ей, але бракуе часу. У сярэдзіне 2000-х, калі апазыцыя вылучыла агульным кандыдатам  у прэзыдэнты Александра Мілінкевіча, а на палітычным небасхіле зьявіўся Казулін, Грамаду папрасілі арганізаваць сустрэчу паміж кіраўніцтвам палітычных партыяў Беларусі  і прадстаўнікамі Думы, Саўміну і Адміністрацыі Прэзыдэнта РФ. Грамада папрасіла быць вядучым на гэтай сустрэчы Паўла Шарамета ў  і ен адразу пагадзіўся , зрабіў сваю справу на самым высокім узроўне. Калі было вырашана ўсталяваць плакаты "Беларусы за Мілінкевіча", менавіта Павел прапанаваў нам пагранпераход Рэдзькі з расейскага боку і яны пратрымаліся там 2 тыдня. Учора , 21.07.16,на сустрэчы прысьвечанай гібелі Шарамета, адзін з сяброў нагадаў гісторыю з адным з нашых пікетаў каля МЗС РФ на Смаленскай плошчы. Да нашых сяброў падышлі аднольква апранутыя з курсанцкай выпраўкай хлопцы і пачалі традыцыйна чапляцца, але тут пад'ехаў спазьніўшыйся Павел Шарамет і гэтыя правакатары пазнаўшы яго ,адразу зышлі.  17 чэрвеня гэтага году быў надрукаваны ягоны артыкул, у якім ен папрасіў прабачэньня ў беларускамоўных за ранейшы часам недавер і паставіў усе кропкі над "і", ен пазначыў, што пад уплывам украінскіх падзеяў пачаў размаўляць па украінску і нават беларуску.

           Апошнія 4-5 год Павал не прыходзіў на нашыя сустрэчы. Ен лічыў,што гісторыя зараз робіцца на Украіне.З апошніх кантактаў з ім было зразумела, што ен ў захапленьні ад Майдану, ад Украінскай рэвалюцыі і нават бачыць у гэтым нараджэньне новага больш справядлівага сьвету. Шарамет быў ЖУРНАЛІСТАМ САПРАЎДНЫМ, ШЧЫРЫМ, ЯРКІМ, а на фоне прадажнай ,праўладнай масавай журналістыкі проста чалавекам- скалой.

          Павал Шарамет быў зоркавым чалавекам, які як метеор ляціць па небу, гарыць і згарае. Шчырыя спачуваньні родным і ўсем нам,  вечная памяць.

                                                                              РАДА ГРАМАДЫ        

_______________________________________________________________________________________________________________________

Ліпень адзначыўся забаронай паставак мяса з 9 найбуйнейшых прадпрыемств РБ пад ціскам Рассельгаснагляду, што было цалкам палітычным. Саюзная дыяспара правяла дзейства пад назвай Купальле, якое ніякага дачыненьня да Купальля ня мела , бо было ні Купалінкі,ні князя Купалы,ні вогнішчаў,карагодаў,ні беларускай мовы, ні паганскіх абрадаў ачышчэньня вадой і агнем,  і увогульле праводзілася ўдзень, у цэнтры Масквы, ды неў той час,але трэба было траціць грошы і паказваць працу, таму быў запрошаны прафесійны гурт. Калі небудзь гэта ўсе скончыцца, бо прыйдзецца вызначацца і савецкая моль зьнікне.Ліпень працягнуў справу скасаваньня шлюбу паміж Вялікай Брытаніяй і Эўразьвязам, але контуры гэгага скасаваньня невызначаныя. 3-га ліпеня-Дзень Незалежнасьці, ў Менску адбыўся парад з удзелам расейцаў, але ўпершыню былі паказаныя "Паланэзы" пра якіях столькі размоваў, пачата распрацоўка двух новых мадыфікацыяў большай далечыні дзейнасьці і аб'яўлена, што першы дывізіен будзе ўкамплектаваны ў Гомельскай вобласьці. З першага ліпеня ў РБ адбыўся доўгачаканы абмен грошаў , у сувязі з дэнамінацыяй, новыя грошы зроблены ў стылі эўра, але безумоўна не дацягваюць па выгляду, асабліва непрыстойна выглядае новая манэта ў 1 беларускі рубель.  Новым беларускім грошам хочацца пажадаць доўгатэрміновага і пасьпяховага плаваньня ў беларускай эканоміке.  13 ліпеня безвынікова скончылася сустрэча паміж Кабяковым і Медзьведзевым у Маскве па вырашэньню кнфлікта ў нафтагазавай сфэры, праз некалькі дзен Рассельгаснагляд  абвесьціў сухое малако з 15 найбуйнейшых прадпрыемств РБ дрэнным па якасьці. Раніцай 20-га ліпеня , у Кіеве, загінуў сябра нашай Грамады, вядомы журналіст Павал Шарамет, ягоны самаход быў узарваны кіруемай магнітнай мінай. Cпадзяемся на пакараньне злодзеяў. 16 ліпеня прэзыдэнт РБ падпісаў новую ваенную дактрыну РБ, накіраваную супраць гібрыдных войнаў і каляровых рэвалюцый, адчуваецца націск на першую праблему. На БелАЭС пры транспарціроўцы упаў рэактар расейскага вырабу, прычым расейская кампанія два дзесяткі гадоў іх не рабіла і не ўсталевывала. Эўропу ўсе больш захаплівае хваля тэрактаў, спачатку французская Ніцца, потым чатыры тэракты ў Няметчыне, зноў поўнач Францыі. Здаецца ,што Свет з'ехаў з глузду.

 

________________________________________________________________________________________________________________________

Чэрвень -2016 адзначыўся ў беларускай афіцыйнай гісторыі правядзеньнем 5-га Ўсебеларускага Сходу, які хутчэй за ўсе нагадваў зьезды КПСС часоў застоя.Калгасныя , не сапсаваныя інтэлектам твары, размова не аб чым, толькі два выступы на беларускай мове. Але на справе не гэта было самым важкім. Увесь месяц Расея крок за крокам ўводзіла абмежаваньні на ўвоз вырабаў харчаваньня з Беларусі. Гэта і забарона ўвозу мяса птушкі з 5 найбольш буйных камбінатаў Беларусі, забарона ўвозу баклажанаў, забарона ўвозу праз Беларусь харчаваньня з Азіі і Афрыкі, пагроза забароны ўсей беларускай малочнай прадукцыі ў сувязі з тэарытычнымі прэтэнзіямі да сухога малака. Працяг спрэчкі па кошту на газ , бо сеньня Беларусь плаціць за газ больш чым Эўразьвяз.З трэцьцяга кварталу Расея паменьшыла ўдвая пастаўкі нафты на Беларусь. Але самае жахлівае гэта пачатак размяшчэньня расейскіх войскаў на мяжы Беларусі, у Клінцах. З Уралу перакідваюць брыгады якія маюць баявы досьвед на Каўказе,Данбасе,Сірыі. Такого ўціску  з боку хаўрусьніка Беларусь яшчэ ня ведала. Безумоўна эканамічная крызісная хваля ,зьвязаная з Рэферэндумам у Вялікай Брытаніі "BREXIT" і тэракт у аэрапорце Стамбула, выкананый пачварамі з Расеі ,Узбекістану і Кіргізіі, робяць чэрвень-2016 надзвыйчайна  насычаным і адмоўным.

_______________________________________________________________________________________________________________________

У аўторак ,7-га чэрвеня, а 19 гадзіне адбудзецца радная сяброўская сустрэча. Запрашаем усех запрошаных.

_______________________________________________________________________________________________________________________

Травень-2016 адзначыўся ў гісторыі: Раданіцей 10 траўня, перамовамі ў Магілеве па кошту на газ для РБ у межах паседжаньня саюзнай дзяржавы -12 траўня, частаваньнем бярозавым сокам прэм'ера Мядзьведзева з боку Лукашэнкі на сваей малай радзіме-  веске Александрыя. На конкурсе Эўрабачаньня перамагала украінска-крымска-татарская сьпявачка Джамала з песьняй "1944", прысьвечанай дэпартацыі крымскіх татараў, што абурыла расейскае кіраўніцтва.Чыноўнікі МОК абвесьцілі пра магчымае адхіленьне ўсю зборную РФ ад бліжэйшых алімпійскіх гульняў па-за допінговага скандала.20-21 траўня адбыўся візіт прэзыдэнта РБ Лукашэнкі ў Рым і Ватыкан,  адбыбалася сустрэча з Папам,рэчаісная мэты візіты невядомы, але гэта першы візіт пасля зняцьця санкцыяў. Эгіпецкі самалет А320 упаў у мора ў 290 км ад Александрыі, спецыялісты кажуць пра магымы чарговы тэракт.Але галоўнай падзеяй траўня зьяўляецца вызваленьне Надзеі Саўчанкі. Пасля памілаваньня і абмену палоннымі, прэзыдэнт РФ Пуцін паляляцеў у Грэцыю і ў межах візіта пасядзеў на троне бізантыйскіх імператараў .

_______________________________________________________________________________________________________________________

На раднай сустрэчы 19 красавіка вырашана правесьці дзве сустрэчы-семінара с запрашэньнем гасьцей-гісторыкаў з Беларусі. Вызначаны наступныя тэмы " Беларусь(БССР) у 20-30 я гады ХХ ст. Унутраное становішча і габрэйскае пытаньне" і  " Беларусь у другой сусветнай вайне , дзейнасьць БЦР"

_______________________________________________________________________________________________________________________

Чым адзначыўся красавік-2016 у гісторыі: на самым пачатку Беларусь нарэшце атрымала першыя 0, 5 млрд крэдыту ЕАЗЭС( РФ), эканамісты сьведчаць, што праз два дні іх не было ўжо ў Менску, але Лукашэнка і Макей зрабілі кампрамісныя заявы аб прыналежнасьці Крыма Расеі, маўлялі, што Крым належыць таму ,хто зараз яго кантралюе. Галандыя прагаласавала, супраць жаданьня свайго ўрада, супраць асацыяцыі з Украінай, але праз тры дні Эўразьвяз падцьвердзіў рашэньне аб адмене візавага рэжыму з Украінай у красавіку, бо галандскі рэфэрэндум не мае адміністрацыйнага рашэньня і радасьць крамлеўскіх ястрабаў зьмянілася на пагарду да Эўропы.Старшыні Рады БНР Івонке Сурвілле споўнілася 80 год. Віншуем яе з юбілем  і зычым моцнага здароўя. 13 красавіка Лукашэнка сустрэўся ў Стамбуле з прэзыдэнтам Турцыі Эрдаганам, потым , разам з прэзыдэнтамі іншых ісламскіх краінаў пракаціўся па Басфору на шыкоўнай дзяржаўнай яхце. Эрдаган і Лукашэнка размаўлялі за зачыненымі дзвярыма каля гадзіны. Для СМІ было заяўлена, што ўсе робіцца дзеля пашырэньня турэцка-беларускіх сувязей, але хутчэй за ўсе Лукашэнка быў пасланцам Крамля. 17 красавіка ў арабскай Дохе адбыўся доўгачаканы саміт нафтадабываючых краінаў, які доўга рыхтаваўся, але скончыўся адмовай асноўных гульцов замарозіць дабычу нафты- чакаецца новая чорная паласа для расейскага і беларускага рублеў. З0 год назад, 26 красавік адбыўся выбух на Чарнобыльскай АЭС, у выніку чаго траціна зямель Беларусі забруджана радыенуклеідамі, шмат людзей памерла і памірае ад анкалагічных захвораньняў, гэта падарунак РБ ад савецкай імпэрыі.

*******************************************************************************************************************************************************************************      

  Чарговая радная сустрэча адбудзецца 19 красавіка, аўторак, Беларуская -колавая, прапановы , абмяркаваньні.

_________________________________________________________________________________________________________________________

      На дзень Волі-2016 да помніка Янке Купалу прыйшла большасьць актыўных сяброў Грамады, але й завіталі хлопцы з былой  "Мовы ці кавы", пазнаеміліся-пасябравалі. Прыйшоў апошні патрыярх Грамады- Якуб Шэгідэвіч, былы дэсідэнт, сябра Сахарава, з тых, хто выходзіў на Чырвоную плошчу ў 1968 годзе. Быў узьняты бел-чырвона-белы і пастамэнт помніка быў упрыгоджаны бел-чырвона-белымі стужкамі з жывых кветак. У гэтым годзе не было паліцыянтаў, цывільных з рацыямі, міліцэйскіх машынаў- ўсе ціха -ніхто не зьвяртаў увагі на беларускую акцыю, за выключэньнем кіроўцаў і праходжых.Упершыню. Праз гадзіну, як сьцямнела- пайшлі ў бліжэйшую "Кафэ-Хаус" ды добра ,з добрым настроем адзначылі ўгодкі. Фота з акцыі -у фотагалерэі.

___________________________________________________________________________________________________________________________

                                                                                       Сакавік 2016

   Сакавік 2016 у гісторыі адзначыўся , у першую чаргу, 98- угодкамі абвяшчэньня БНР, 25 сакавіка 1918 года была  прынятая 3 Статутная Грамата, абвясьціўшая незалежную Беларускую Народную Рэспубліку на ўсей тэрыторыі, дзе беларусы маюць перавагу. У сакавіку 2016 расейскае кіраўніцтва нечакана для адных і чакана для іншых пачала вывад сваех войскаў з Сірыі, што гэта сапраўды вывад або ратацыя ці іншыя вялікія гульні пакажа час, гэта адбіваецца пры ўмовах перадачы Катарам супрацьпаветранай зброі паўстанцам. 21-22 сакавіка Надзеі Саўчанке зачытваюць авінаваўчы прысуд -22 гады ва ўмовах, што кіраўнікі краінаў планэты просяць за яе вызваленьне. У аэрапарту Растова вэртыкальна падае дубайскі Боінг і гінуць пасажыры і экіпаж, пад Барсэлонай б'ецца аўтобус з студэнтамі і гіне 14 чалавек - плямы вісакаснага году.  Мацнейшая тэрарыстычная ісламская атака на  сталіцу Эўразьвязу-Брусэль, у выніку якой загінуць цывільныя грамадзяне , як у аэрапорце ,так і мэтро, хрысьціянская сучасная талерантнасьць Эўропы не стасуецца з сучасным агрэсіўным ісламам. У Берасьцейскай вобласьці зноў праводзяцца вайсковыя вучэньні па "зьнішчэньню незаконных узбройных фармаваньняў", але ніякіх патэнцыйных фармаваньняў, акрамя прарасейска-казацкіх там няма, як дарэчы па ўсей Беларусі. Крэдыт аб якім паведаміў пасол РФ сп. Сурыкаў пакуль не адбыўся, невядомы ягоны статут і ўмовы, эканамісты кажуць, што справа ідзе пра фактычную адтэрміноўку выплаты папярэдняга крэдыта пры нейкіх умовах. Пры гэтым віцэ-прэм'ер сп.Дварковіч запатрабаваў ад Газпрама, Лукойла, Транзнафты і г.д. спыніць пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў на Беларусь, дзе практычна эўрапейскі кошт на бэнзін. Што гэта , клопат пра расейскі бюджэт або паддывановае змаганьне" нананайскіх хлопчыкаў" пакажа час. 28 сакавіка расейскія СМІ абвясьцілі,што што Эўразіскі Зьвяз(РФ) дае крэдыт у памеры 2 млрд для Беларусі, акалічнасьці невядомы, пабачым. Напрыканцы месяца Беларусь наведваў намесьнік міністра абароны ЗША з працяглым(!)-3 дні візітам  ла Лукашэнкі, гэта выклікала нервовую рэакцыю расейскага кіраўніцтва. Расейскі прэм'ер Мядзьведеў выказаў незадаволенасьць адмовай кіраўніцтва РБ прадасьць МЗКТ і загадаў распачаць вытворчасьць ракетных платформаў на базе КАМАЗА, ці атрымаецца гэта пакажа час, але сеньня замовы на такія платформы з боку Украіны досыць вялікія.

___________________________________________________________________________________________________________________________

  Грамада Беларускай Культуры віншуе шаноўных суайчыньнікаў з Днем Волі 25 сакавіка і запрашае  з кветкамі да помніка Янкі Куупалы а 19.00. Гэта пятніца. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Перамогі!

____________________________________________________________________________________________________________________________

                                                               РЭПЛІКА  ПРА САЮЗНУЮ МОЛЬ

        Ня так даўно па радые "Свабода" даведаліся , што наменклатурная дыяспара праводзіць акцыю "Спрыт-дранік"   12 сакавіка каля станцыі метро "Новакузнецкая" і банкет для "ўплывовых " беларусаў. То , што "аўтанамісты" маюць бюджэт , стаўкі ад федэральнага і маскоўскага урадаў, вядома здаўна, тое , што гэтыя грошы "піляцца" на такія фуршэты- таксама, тое ,што быць прарасейскім беларусам за грошы даходна-таксама, але што яны будуць скакаць , гандляваць, сьпяваць на вуліцы было навіной . Таму вельмі цікава было ўжывую пабачыць спадара Кандыбовіча і К , як яны будуць гэта рабіць. Сапраўды каля Навакузнецкай знайшліся 4 палаткі, ў якіх гандлявалі беларускімі майкамі , дранікамі, сувэнірамі, дыскамі , але ролю беларускай дыяспары Масквы выконвалі  ІПшнікі з Менску, добрыя хлопцы-паразмаўлялі. Скокаў за "саюзную моль" беларускі гурт, добры менеджерскі падыход. Навошта гэта рабіць самім, калі можна запрасіць з Беларусі.Усе проста. Такіх беларускіх кірмашоў па Маскве і Падмаскоўю вельмі шмат,дзе гандлююць беларускімі таварамі, як прадпрыемствы, так індывідуальныя прадпрымальнікі з Беларусі, і палатак там шмат. Сьмешна, што інфармацыя пайшла ад беларускай рэдакцыі радые "Свабода". Прыйдзе час і гэтая дыяспара зьнікне ў адную хвіліну, як толькі пажадаюць ўлады, а бо проста зьнімуць з утрыманьня.

________________________________________________________________________________________________________________________

Час ад часу сябры нашай Грамады вандруюць на Беларусь , бачаць,ці не бачаць адмоўных і станоўчых зьменаў, час мяняе людзей, погляды, далягляд, краіны і таму замест "Гасьцеўні" зьявіцца новая рубрыка " Апошняя вандроўка на Беларусь". Эсэ ад сяброў Грамады чакаюцца.

__________________________________________________________________________________________________________________________

Справаздача:абмяркавана становішча ў Беларусі і дыяспары, вырашана правесьці наступную сустрэчу ў тым жа месцы 15 сакавіка а 19 гадзіне. Тэма - працяг абмяркаваньня папярэдняй сустрэчы і падрыхтоўка да дня Волі.

__________________________________________________________________________________________________________________________

 У аўторак, 1 сакавіка, а19 гадзіне адбудзецца радная сустрэча сяброў Грамады, м Беларуская- колавая.

__________________________________________________________________________________________________________________________

 

 

 

                                                                                        ЛЮТЫ -2016

               Люты -2016 адзначыўся зьняцьцем санкцыяў з Лукашэнкі і ягонага атачэньня 17 лютага, заявай Макея пра каштоўнасьць беларускай мовы, беларускамоўным днем у МЗС , чарговымі скокамі  ўраду вакол магчымага крэдыту МВФ, "дактрынай Раўкова" аб адсутнасьці варожых краін вакол Беларусі, адрасаванаю  кіраўніцтву Расейскай Фэдэрацыі. У лютым  працягнулася падзеньне ўзроўню жыцьця як у РБ , так і РФ. Насельніцтва Беларусі ніяк не адаптуецца да новых реаліяў у коштах за камунальныя паслугі, якія дасягнулі 80% расійскіх. У лютым Расія перадала Беларусі ракетныя комплексы С300 самай старой мадыфікацыі, якія каля 40 год захоўвалісь на сховішчах, напэўна гэта і есьць дапамога Беларусі, абяцаная Пуціным.Колькасьць гадзінаў па вывучэньню беларускай мовы параўнаецца з колькасьцю гадзінаў па рускай мове на працягу трох год ,паступова і за кошт скарачэньня факультатываў- заявіў міністар адукацыі РБ у лютым. Увогульле , складваецца ўражаньне, што ўсе дэманстратыўныя скокі вакол лесу беларускай мовы , ня больш чым імітацыя, адрасаваная Крамлю з мэтаю здабычы фінансавай падтрымкі. 21 лютага 1918 года была выдана Першая Статутная Грамата Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, фактычна дэкларацыя аб суверэнітэце Беларусі.

               У лютым у Віцебску прайшлі вучэньні тэрытаральнай абароны. У места вайшлі БМП І БТР.Гэта адпавядае заявам міністра абароны сп.Раўкова аб вывучэньні вопыту ВСУ Украіны ў гібрыднай вайне. Сеньня прызначыныя Лукашэнкам старшыні аблвыканкамам фактычна зьяўляюцца кіраўнікамі тэрытарыальнай абароны. Але ці здолеюць беларускія "калгасныя" старшыні аблвыканкамаў замяніць эфектыўнага мэнэджэра алігарха Каламойскага? Малаверагодна. Ня тыя рэсурсы, ня той вопыт, ня той інтэлект. 25 лютага адбылася сустрэча ў Менску 12 вышэйшых асобаў РФ і РБ у межах "праэкту Саюзная дзяржава" па формуле 5+1 з кожнага боку. Бакі пагандляваліся і заявілі пра " гарманізацыю" стасункаў, па факту працяг гандлю па суверынітэту ў новых акалічнасьцях , зьвязаных са зняцьцем санкцыяў з з РБ і магчымым крэдытам МВФ.

_________________________________________________________________________________________________________________________

                                                                                       СТУДЗЕНЬ -2016

Чым адзначыўся студзень 2016 у гісторыі  Беларусі.  У першую чаргу цяжкім фінансавым станам краіны хаўрусьніка Расіі. С першага студзеня працягнуліся страйкі прадпрымальнікаў і насельніцтва атрымала падвышэньне коштаў па ЖКГ практычна ў тры разы. Беларускі сацыялізм сканаў. Пачалася навая эра- эра дзяржаўнага капіталізму на Беларусі. Усе тое ,што вылучаў прэзыдэнт Лукашэнка сеньня яго і забівае разам з краінай. Як звычайна ен звандраваў у Сочы, на студзеньскі адпачынак, каб сустрэцца з Пуціным і запытаць пра грашовую дамамогу чарговы раз на пачатку года. Але сеньня Расея , якая веддзе гібрыдныя войны ,сама знаходзіцца ў цяжкім стане і патрабуе канчатковай здачы суверынітэту, вайсковай базы з ядзернай зброяй, Калі Лукашэнка пагадзіцца, ніхто з Захаду больш не дасьць грошаў і манеўру больш ня будзе. Гісторыя цікавая жанчына, апошнія два гады асабістыя зацікаўленасьці Лукашэнкі саўпалі з зацікаўленасьцямі Беларусі. Расія грошы не дала пакуль, іх з кожным днем у яе меней. Лукашэнка мусіць паступова забіваць створаную ім постсавецкую эканамічную сістэму.

___________________________________________________________________________________________________________________

                                                                          ВІНШАВАНЬНЕ

            РАДА ГРАМАДЫ ВІНШУЕ ЎСЕХ СВАЕХ СЯБРОЎ З НАДЫХОДЗЯЧЫМІ КАЛЯДАМІ, РАСТВОМ ХРЫСТОВЫМ І НОВЫМ 2016 ГОДАМ!!!!!!!! ЗДАРОЎЯ, СЯМЕЙНАГА ДАБРАБЫТУ, ШЧАСЬЦЯ!!!!!!!!

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!! ПЕРАМОГІ, ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ І АДРАДДЖЭНЬНЯ!

******************************************************************************************************************************************************************************                                                           

                                              СУЧАСНЫ ТУРЭЦКІ ГАМБІТ

   Эканамічнае становішча РФ за апошнія 2 гады моцна пагоршыліся, рэчаісныя заробкі падаюць і краіна паступова звальваецца ў канфлікт з ісламскім сьветам.  Падзеньне коштаў на вуглевадародную сыравіну і мэталлы, а тасама на хімічныя вырабы ўплывае на фінансавае становішча і палітыку. Канфлікт з Турцыяй , калі б не здарыўся, то  яго трэба было яго прыдумаць, як і зьбіцьце самалета ў Эгіппце. Валютныя прыбыткі краіны паступова і імкліва зьменьшываюцца і ўлады прымаюць дзеяньні каб гэты працэс спыніць. Адной з такіх спробаў зьяўляецца спыненьне вывазу капіталу праз турызм. Яшчэ ў гэтым, 2015 годзе ,Анталія была агульнарасейскім лецішчам і рэкордная колькасьць расейскіх вандроўнікаў у Турцыі на фоне скарачэньня турызму ў Эўразьвяз у сувязі з санкцыямі. Хто ўзарваў самалет  па- над Сінаем  гэта пытаньне, але дзеяньне было хуткім- РФ забараняе егіпецкі накірунак турызму, менавіта ў той час калі гэта самы масавы паток у лістападзе-снежні-студзені. Каля тыдня былі продажы тураў у Эгіпет праз перасадку ў Турцыі, але сеньня маем поўную ампутацыю гэтых пасажырарухаў. Вывазу валюты больш няма па свамым значным накірункам. Безумоўна можна паляцець пакуль , што ў Эгіпет і Турцыю праз Беларусь, але гэта каштоўней для расейцаў і як толькі зьявіцца больш-меньш значны пасажырарух- ен будзе ўрадам РФ абрублены. На гэтым фоне расейцаў агітуюць не ехаць на Гоа, папулярны ў расейскіх вандроўнікаў  у зімку, бо небяспечна, а таксама кажуць аб ісламскіх тэрарыстах у Таіландзе, таксама папулярным узімку. Апошнія заявы Растурызму РФ зусім сьмешныя(7.12.15) -Новы Год трэба сустракаць толькі ў Расеі, бо ў Эўропе  эпідэмія туберкулезу, а ў Азіі- птушынага грыпу.  Таксама як і звароты да бізнесу -пачаць абслуговываць па сістэме "ўсе уключана" ва ўнутраных вандроўках. РФ пачынае палітыку зачыненьня ад астатнега сьвету. А што сказаць пра Беларусь на гэтым фоне. Краіна церпіць ,як хаўрусьнік, ад канфлікта РФ з астатнім сьветам, пры гэтам добрым выйсьцем кампэнсацыі  стратаў быў харчовы рээкспарт санкцыйных тавараў, але зноў жа з 7.12.15 Расспажыўнагляд аднавіў мяжу з Беларусьсю, забараніўшы зусім вырабы небеларускай вытворчасьці. Зноў жа каб амежаваць імпарт і вываз капіталу.

 

 

 

 

_____________________________________________________________________________________________________________________

                                     ВІНШАВАНЬНЕ      З 95-УГОДКАМІ СЛУЦКАГА ЗБРОЙНАГА ЧЫНА      

    Рада Грамады віншуе сваех сяброў з 95 -угодкамі Слуцкага збройнага чына . Паўстаўшы павет Случчыны  абвесьціў сваю тэрыторыю вольнай ад бальшавікоў і вызваленай часткай БНР  . Была сфармаваная Слуцкая брыгада БНР у складзе 2-ух палкоў. Адначасова па поўдню Беларусі пайшла ў наступ армія БНР на чале з Булак-Булаховічам. Гэта быў чыста беларускі антыкамуністычны выступ нацыянальна-вызваленчага характару. Баі з пераменным посьпехам шлі больш за два месяцы. Савецкая ўлада перш за ўсе апіралася на габрэйскае насельніцтва мястэчак і сярод яго праводзіла мабілізацыю лічачы беларусаў антысавецкімі і ненадзейнымі. Паўстанцам не хапала зброі і амуніцыі, але падтрымка з боку насельніцтва , сялянаў была максімальнай. Паўстаньне і вызваленчы  паход Булак-Булаховіча атрымалі паразу, але гэта ня было забытае. Яно захавалася ў памяці і прываблівала пакаленьні маладых беларусаў. "Цвіце,Цвіце чарамшына, а ў ей булахоўцы, парубалі камунякаў маладыя хлопцы...."     перадавалася ў саміздатаўскам варыянце  і на сяброўскіх сустрэчах .    ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!!                 

 

__________________________________________________________________________________________________________________________

                          РЭПЛІКА ПРА ПАЛІТЫЧНУЮ ІМПАТЭНЦЫЮ-2015

Класікі марксізму ў свой час пісалі пра становішча калі "вярхі ня могуць, а нізы ня хочуць". На Беларусі склалася унікальнае становішча, якое можна абазваць "палітычнай імпатэнцыяй". На Беларусі адбыўся чарговы фарс пад назвай выбары, вынікі якога былі ўсем вядомы задоўга да дзейства. Апазыцыя  не жадала, не пагаджалася, але мусіла прыняць дзейства, каб ня было майдану-плошчы-расейскай акупацыі і згодна з вынікамі фарсу за год да яго, вынік яе працы гэта байкот , які ўсур'ез ніхто не ўспрымаў і новы твар у беларускай палітыкі- Тацьцяна Караткевіч. Дыктатар Лукашэнка ўжо ня можа кіраваць па старому, але мусіць, бо ня мае палітычнага і эканамічнага манеўру. Насельніцтва ўжо ня хоча жыць па-старому, але баіцца страціць тую "пайку" якая есьць, каб ня стала яшчэ горш.Усе плыні грамадства жадаюць і чакаюць зьменаў у лепшы бок, але нічога ня могуць і баяцца тых зьменаў. Прыстасаваліся.Поўная імпатэнцыя ўсех плыняў РБ.

_________________________________________________________________________________________________________________________

Рада Грамады паведамляе, што сяброўская сустрэча з нагоды Дзядоў-2015 адбудзецца ў рэстарацыі "Беларуская хатка" на Марасейцы(там дзе мінулы раз) , у чацьвер, 12 лістапада , а 19 гадзіне.

 

_________________________________________________________________________________________________________________________

Рада Грамады паведамляе, што адноўлена праца гасьцеўні, якая была скасаваная пасля хакерскай атакі.

 

__________________________________________________________________________________________________________________________

Рада  Грамады віншуе сваех сяброў і ўсех вольных беларусаў-ліцьвінаў з днем вайсковай славы 8 верасня. У гэты дзень талентамі гетмана ВКЛ Кастуся Астрожскага маскоўскае войска было разьбіта і зьнішчана пад Воршай на Крапіўніцкім полі.

________________________________________________________________________________________________________________________

Камэнтар да падзеі: таварысцкая гульня сборных па футболе Расеі і Беларусі , нядзелю 7.06.15 ,атрымалася баявой і зусім несяброўскай. Пачыналася гульня як сяброўская, расейцы лянотна атакавалі і беларусы трохі адбіваліся, расейцы забілі першымі, беларусы двойчы іх падлавілі на контраатацы і забілі, асабліва прыгожы гол са штрафнога праз сценку. Фабіа Капэле і расейцам ніяк нельга было нельга праіграць у родных сценах і з гэтага моманту пайшла  жорсткая хуткая гульня. Расейцы проста пакрыўдзіліся..Шанец утрымаць лік, згуляць у нічыю ў беларусаў быў, але не атрымалася. Спадабалася тое , што беларусы біліся да апошней хвіліны, а не "ляглі" пад расейцаў, як зусім нядаўна ў чэмпіянаце сьвету па хакеі.Гульня скончылася з лікам 4:2 на карысьць расейцаў. Відовішча атрымалася. Нечакана для шмат каго, падтрымаць беларускую зборную прыйшло досыць шмат заўзятараў, прычым абсалютная большасьць з бел-чырвона-белымі сьцягамі і пагоняй, якія знаходзіліся ажно на трох трыбунах. Быў усяго адзіны "закат над балотам" у трох маладзенаў досыць калгаснага выгляду, на ўсю Арэну-Хімкі. Вельмі шмат разоў гучаў вокліч "Жыве Беларусь!!!", "Беларусь!!!", падтрымліваўся і перакатваўся. Гледзячы на падзею жадаецца падтрымаць сэнсоўны вокліч-гімн розных народаў:" Яшчэ Польска не згінэла...", "Шчэ нэ вмэрла Украіна"- "ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!!!" Андрэю Макагону асаблівае дзякуй.

________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

ІНФА АД МОДЭРА: у сувязі з ўзломам сайту- "Гасьцеўня " часова не працуе.

__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Да ведама заўзятараў і аматараў футболу: у нядзелю 7.06.2015 а 18-ай гадзіне, адбудзецца таварыская сустрэча паміж сборнымі РФ і РБ. Месца Арэна-Хімкі. Па даведках зьвяртацца да Андрэя Макагона. Заўзятары Грамады йдуць разам, астатнія ахвотныя могуць далучыцца.

__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Камэнтар да падзеі: ў пятніцу, 22 траўня адбыўся Зьезд хаўрусных "беларусаў", г.зв. фэдэральнай аўтаноміі. Прысутнічала 36 дэлегатаў і трохі гасьцей. Спадар Казакоў, які кіраваў пасля Франьцішка Каўрыгі  вырашыў зыйсьці з пасады кіраўніка. Інтрыга : чэкіст Кандыба або палітрук Кандыбовіч узначаліць  хаўрусных. Вынік калабарантаў узначаліць палітрук. Безумоўна гэта канчатковы заняпад гэтага сумеснага праэкта РФ і РБ.  Не надта патрэбен.  А пачыналася ўсе 2 красавіка 1999 году ў Калонным Зале, з касманаўтамі, урадавымі дэлегацыямі - яднаньне- спалучэньне ў адзін народ. Месца сеньняшней падзеі 2015 - маскоўскі дом нацыянальнасьцей, установа дзе нацыянальныя мовы непажаданы, бо зараз няма каму перакладаць запісы дзеля справаздачы, бюджэт не дазваляе перакладчыкаў, інтэлектуальны ўзровень "слухачоў" таксама. Беларускай мовы зразумела не было, адзіны выступ сп. Рудакова Алега з Іркуцку і ўсе. З прысутных 36 асобаў абралі 4-х першых намесьнікаў і 16 другіх, самі сябе абралі пад бюджэт. Канцэрт для дэлегатаў- ніводнай беларускай песьні, пераможная расейская папса. Зьезд пакінуў брыдотнае ўражаньне, смярдзела самым гідкім саўковым нафталінам. Моль.

 

________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Дзень Волі-2015 нечакана атрымаўся няблага.Акрамя сталых сяброў якія не прапускаюць ніводнай імпрэзы прыйшлі сябры якія не прыходзілі ўжо некалькі год, прыйшла моладзь якая ўвосень  толькі далучылася да Грамады, прыйшлі некалькі маладых беларусаў з Маладзечна, Гародні, нават з немаўляткам па інтэрнэт аб'яве. З  кветак выкладзеная бел-чырвона-белая  стужка ў ног Купалы. Кіраўнік гурта"Балцкі субстракт" Максім, які зараз часова жыве ў Маскве чытаў вершы Купалы. З недахопаў  можна пазначыць , што людзі падыходзілі да 19.30 і пры халодным надвор'і нехта сыходзіў. З самага пачатку (18.00)на самаходзе і пешкі, ў форме і цывільным прысутнічалі людзі з рацыямі, але працавалі самі па сябе і нікога не краналі, акрамя сваех рацыяў і тэлефонаў. Пасля завяршэньня ахвотныя працягнулі сьвяткаваць у бліжэйшай кавярні, пры гэтым разпалохаў іншых наведавальнікаў беларускай мовай, а службовыя, напэўна, пісаць свае рапарты.  Асьцярожна выказваем думку, што фактар памяньшэньня асобаў на імпрэзах Грамады пераадолен, зьявіліся новыя-старыя твары і надзея, асабліва на моладзь. Усе новыя моладзены , якія падыйшлі былі беларускамоўнымі. Магчыма гэта маленькі подых будучай навальніцы. Са Сьвятам! Жыве Беларусь!!!!!!!

________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________           

РАДА ГРАМАДЫ ВІНШУЕ СВАІХ СЯБРОЎ і ЎСЕХ БЕЛАРУСАЎ З ДНЕМ ВОЛІ- 2015. Рада заклікае ўсех прыйсьці 25 сакавіка з кветкамі да помніка Янкі Купалы на Кутузаўскім прасьпекце а 18.30 . Пасля ўскладаньня кветак вячэра ў кавярні для ахвотных.

            __________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________                                                                 

                                                                     БОРИС НЕМЦОВ - РЭКВІЕМ.

        27 лютага 2015 году ўвечары побач з Крамлем быў забіты вядомы расейскі палітык і апазыцыянер Барыс Нямцоў. З сучаснай расейскай апазыцыі Барыс быў найбольш паслядоўным і актыўным крытыкам дыктатара Пу. Апошні час ен рыхтаваў даклад аб удзелу расейскіх войскаў у неаб'яўленай вайне на Украіне, зьбіраў матэр'ялы па розных крыніцах.Ен выдатна разумеў рэчаіснае становішча на Беларусі і ролю дыктатара Лукашэнкі ў вынішчэньні беларускай культуры і дзяржаўнасьці. Асабіста пазнаміўся з Барысам Нямцовым падчас круглага стала ў 2006 годзе, калі нашая Грамада наладзіла сустрэчу прадстаўнікоў расейскага Ўраду, дэпутатаў дзяржаўнай Думы, адміністрацыі Прэзідэнта з лідарамі беларускіх палітычных партый, кандыдатамі ў прэзідэнты РБ. На тую сустрэчу былі запрошаныя Барыс Нямцоў і Нікіта Белых. У прыватнай і афіцыйнай размове Барыс  быў аднолькавым, прыемным і адкрытым чалавекам, нават трохі сарві-галавой. Расея , як звычайна не ацэніла героя пры жыцьці, страціла магчыма апошні шанец канчаткова не зваліцца ў імпэрскую дыктатуру, у чарговую гістарычна чорную пастку. Ад імя Грамады выказваю шчырыя спачуваньні радакам нябожчыка. Сьветлая памяць Барысу.

                                                                                                          Генадзь Лех.

 __________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________    

РАДА ГРАМАДЫ віншуе сваех сяброў і ўсех закаханых беларусаў і беларусачак з днем Сьвятога Валянціна-2015. Хай Пан Бог даруе як мага болей шчасьця ,здароўя ўсем закаханым.

 

 

___________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

                                                                               ЛЯВОН ЦАГЕЛЬНІКАЎ- РЭКВІЕМ.

23 сьнежня 2014 году ,раптоўна, па дарозе ў клініку , пешкі, памер Лявон Цагельнікаў.  Абшырны інфаркт. Для когосьці дзядзька Лявон, для кагосьці Лявон Сьцяпанавіч.Сябра таго БНФ , які не дзяліўся і не раскалываўся, з якога ен ніколі не выходзіў, шматгадовы сябра Рады Грамады. Зубр ,як і Алесь Каляда-Лявон Цагельнікаў- прадстаўнік старой гвардыі. Яны не баяліся і выходзілі на мітынг , у пікет , сотні разоў, негледзячы на СССР, дыктатуры, стукачоў. Беларус да мазга касьцей, вялікі аматар беларускай мовы. У суполке БНФ з 1989 году, з 1990 году сябра Грамады. Паэт і спартовец, бегаў марафонскія дыстанцыі 42 км, як аматар. У сямейным жыцьці Лявон быў не надта шчасьлівым, адзіная дачка лічыла бацьку нацыяналістам і не падяляла ягоных поглядаў, як і шмат у каго з маскоўскіх беларусаў. Лявону Цагельнікаву было 75 гадоў. Пахаваны Лявон на Беларусі, у Рэчыцы, побач з роднай сятрой, на мястовых могілках, куды адвезла яго , ягоная пляменьніца з Менску. У прафесійнай ніве Лявон Сьцяпанавіч - кандыдат тэхнічных навукаў, пасьпяховы вядучы супрацоўнік газпрамаўскага ЎНДІГаз, спецыяліст па газаправодах, апошнія гады пенсіянер у сувязі з станам здароўя. Грамада страціла аднаго з сваіх найлепшых сяброў. Вечная памяць.

                                                                                                                                    РАДА ГРАМАДЫ.

          З нагоды 40 дзен  па Лявону Цагельнікаву сябры Грамады зьбіраюцца ў суботу ,31 сьнежня, у кавярні "Беларуская Хатка" а 17 гадзіне.

_________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

РАДА Грамады віншуе сваех сяброў  з Калядамі, Раством Хрыстовым і новым 2015 Годам. Зычыць моцнага здароўя,добрага адпачынку, перамог і Перамогі.

_________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Cправаздача: спадар Яўменка зьяўляецца адным з самых цікавых асобаў на Беларусі і зрабіў на сяброў Грамады вельмі моцнае ўражаньне, яго даклад быў надзвычайна цікавы і нават нечаканы. Такія асобы павінны сядзець у парляменце або кіраваць беларускай культурай. На жаль прыйшло мала людзей, практычна не прыйшла моладзь. Шмат хто стаяў у чэргах тэрмінова разьвітаюячысь з расейскімі рублямі ў сувязі з фінансавым крызісам у Расеі.

_________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

У суботу 20 сьнежня 2014 году ў выставачнай залі Бібліятэкі адбудзецца  сустрэча-вечарына Грамады з дырактарам музея Адама Міцкевіча спадаром Яўменка А.І. Тэма :лес Міцкевіча ў сувязі з Беларусьсю. Пачатак 12.00. Сустрэча адбываецца па прапанове сябра Рады - Таісы Мішчанка. Запрашаюцца ахвотныя і зацікаўленыя.

_________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Сустрэча адбылася, але людзей прыйшло няшмат , што выклікае сум і жаль. Прысутнымі на вечарыне былі ўзгаданыя і памянутыя : Ігар Паўлоўскі, Антось Сабалеўскі, Алесь Каляда, Раіса Івахненка, Віктар Говар, Мікалай Студзенічнік і іншыя сябры Грамады(ТБК), якія пайшлі ў лепшы Сьвет. З прамовамі выступілі: Таіса Мішчанка, Мікола Касьянчык, Андрэй Макагон, Генадзь Лех, Сяржук Папоў і іншыя.  Кавярня  сама па сябе неблагая,  але ў кухні меньш беларускасьці, больш вясковасьці ў параўнаньні з "Белай Русьсю", няма меню на беларускай мове, няма беларускай музыкі- нейкія савецкія-перабудовачныя шлягеры, афіцыянткі ветлівыя , але зусім не разумеюць беларускай. Аздобленьне кавярні -стылізованая вясковая хата, не хапае шляхетнасьці, але мае права на існаваньне. Кавярня належыць вядомаму беларуска-амерыканскаму бізнесоўцу габрэйскага паходжаньня Марату Новікаву. Справаздача ад мадэратара.

_______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Па прапанове сяброў Рады Грамады Андрэя Макагона і Сяржука Папова  наступная сустрэча з нагоды Дзядоў адбудзецца  ў рэстарацыі "БЕЛАРУСКАЯ ХАТКА"  16 лістапада ў 17-00 маскоўскага часу. Адрэса сустрэчы- вуліца  Пакроўка д.9 заб.1.каля Амбасады РБ. Запрашаюцца сябры Грамады- прыгадаць і ўшанаваць памяць памерлых сяброў нашай Грамады(Таварыства).Бліжэйшыя станцыі мэтро Кітай -горад і Чыстыя Пруды.

______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Рада Грамады прапануе наступную сустрэчу ў  другой палове лістапада, з нагоды Дзядоў.Прапанова узгадаць ўсех памерлых сяброў Грамады. Месца збору "Белая Русь " на вул. Вялікай Нікіцкай. Абмеркаваньне і прапановы прымаюцца.

___________________________________________________________________________________________________________________________________________

Сустрэча ў бібліятэке адбылася удалай, да лектара было шмат няпростых пытаньняў, як па гісторыі, так і аб праблемах выкладаньня. Чацьвера мужчынаў, якія прадставіліся расейскімі гісторыкамі і спрабавалі перашкодзіць мерапрыемству- былі выстаўленыя на вуліцу. Ахвотныя пасля сустрэчы пайшлі у кавярню"Белая Русь "па дранікі і Крамбамболю.20.10.2014. Мадэратар.

____________________________________________________________________________________________________________________________________________

У ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ КАСТРЫЧНІКА адбылася ратыфікацыя пагадненьня аб ЕАС, якое замяніла ЕАЗС, знікла адная літара, зьмяніўся сэнс, але галоўнае што кожны з трох падпісантаў вымагаў свае мэты. Пуцін -умацаваньня імпэрскага надбудаваньня, Назарбаў- ратунку дзяржавы ад сэпаратысцкіх народных рэспублікаў, Лукашэнка ратунку самаго сябе, пасады, краіны і эканамічных прэферэнцыяў ад РФ, якія з кожным годам усе меней. Галоўнае апошнія два ўпэўнены , што гэта ненадоўга.

____________________________________________________________________________________________________________________________________________

Рада Грамады запрашае сваех сяброў на гістарычны семінар-сустрэчу  ў Бібліятэку , 3-і пад'езд,3-і паверх, памяшканьне выставачнай залі, 19 кастрычніка 2014 года з нагоды юбілею Крапіўніцкай (Аршанскай) бітвы

а 12 гадзіне раніцы.  Гісторык, госьць з Менску Алесь Казакоў, спецыялізуючыйся на вывучэньні тых падзеяў распавядзе пра акалічнасьці славутай перамогі.

____________________________________________________________________________________________________________________________________________

РАДА Грамады віншуе сваех сяброў і ўсех суайчыньнікаў з 500- годдзем Аршанскай Перамогі. Нашыя Продкі на чале з гетманам князем Канстанцінам Астрожскім здолелі спыніць Арду, флангамі кіравалі Юры Радзівілл і Іван Сапега-славутыя імены,так або інакш гэта трэба зрабіць сеньняшнім славянскім народам. Жыве Беларусь! Слава Украіне! З юбілеем! Перамогі!

____________________________________________________________________________________________________________________________________________

29 траўня 2014 -  дыктатары падпісалі дамову аб Еўраазійскай эканамічнай прасторы - новы імпэрскі СССР.Усе падпісанты зьяўляюцца нелегітымнымі асобамі, бо ніхто з іх ня ў стане змагацца за ўладу ў рэчаіснай палітычнай канкурэнцыі. Тым ня меньш падпісалі і кожны  клапаціўся аб нечым сваем і аб сябе каханым. Краіны з абсалютна розным эканамічным ладам і падыходам да жыцьця. Руская басня аб трох  асобах цягнуўшым воз у свой бок. Калі прыгадаць аб гісторыі такіх аб'яднаньняў то можна правесьці вось: СНГ- "Сообщество России и Беларуси"-"Российско-Белоруский Союз"-" Союзное Государство России и Беларуси"- "Таможенный союз"- "Евраазийский Союз". Чым шчыльней такія хаўрусы -тым тым горш жывуць беларусы. Краіна даўно ўжо не разьвіваецца, а пабіраецца, Расія аплочвае кожнае новае падпісаньне чарговымі фінансавымі пернікамі. Але Расія , як і Кітай  рэчаісна ня могуць ні з кім аб'яднацца, бо есьць кiтайскі сьвет з кітайскай ментальнасьцю і рускі(ардынскі) сьвет з адпаведнай ментальнасьцю.

_________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

 РАДА ГРАМАДЫ ВЫКАЗВАЕ ШЧЫРЫЯ СПАЧУВАНЬНІ  сябру Рады- спадару Міколе Касьянчыку ў сувязі з напаткаўшым яго горам - сьмерці ягонай маці.

______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

РАДА ГРАМАДЫ ВІНШУЕ ЎСЕХ СЯБРОЎ З ВЯЛІКОДНЫМІ СЬВЯТАМІ! ЗДАРОЎЯ, ШЧАСЬЦЯ, СЯМЕЙНАГА ДАБРАБЫТУ! ХРЫСТОС УВАСКРОС!!!!!!

У гэтым годзе Сьвята выпадае на адзін дзень ва ўсех канфэсіях - на 20.04.2014

____________________________________________________________________________________________________________________

 

У гэтым раздзеле паведамляецца аб сустрэчах, падзеях, пошуках , імпрэзах, якія ладзіць Грамада і іншыя суполкі дыяспары, аб канцэртах, зьвязаных з беларускай культурай, а таксама віншаваньні, аб сумным і добрым.

5 красавіка 2014 году , у бібліятэке Ахматавай, па адрэсе Масква, Крылацкія Халмы д.34, адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Аляксея Каўкі "Мае беларусы", з нагоды 25 годдзя Грамады Беларускае Культуры. Запрашаюцца зацікаўленыя асобы. Час 11.00-12.30.

__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

                                                                                   АЛЕСЬ КАЛЯДА-РЭКВІЕМ.

             8 сакавіка 2014 году раптоўна памер Алесь Каляда, сябра нашае РАДЫ Грамады і мой асабісты сябар. Алесь быў ня проста аднадумцам, інтэлігентным хлопцам, ахвярнай асобай ,ен быў часьцінай мяне самога.За безнадзейную беларускую справу змагаюцца толькі ахвярныя асобы, здольныя аддаваць частку сябе краіне, руху гісторыі, людзям. У Горкага есьць павяданьне пра Данко, які дастаў з грудзі свае сэрца і асьвяціў ім шлях людзям, такім быў і Алесь Каляда.Ен ня толькі працаваў у Грамадзе, руху БНФ, але й веў асьветніцкую групу беларускага зямляцтва ў "В контакте", удзельнічаў у маскоўскай тусоўцы "Мова ці кава", але й дапамагаў ствараць гэты сайт. Пра такіх кажуць- асоба з актыўнай грамадскай пазыцыяй. Алесь балюча перажываў апошнія падзеі ў Расейскай Фэдэрацыі, зьвязаныя з Украінай. Сэрца ў яго хварэла за Беларусь, а галава за Украіну, яго ванітавала ад імпэрскай змрочнасьці , якая апантавала Расею.Ен памер нечакана  для сяброў і родных. 11 сакавіка  ,зьвярнуўшыся ў Расею, я знайшоў на сваей поште артыкул для гэтага сайта , дасланы Алесем напярэдадні сьмерці. Светлая яму памяць. Яго павезьлі хаваць на Беларусь, на родную Случчыну. Сэрца ягонае супакоіцца ў роднае зямлі, каля бацькоў. Вечная памяць.Спачуваю ягонае сям'і. Вечная памяць.

                                                                                                           Генадзь

P.S Апошнія словы Алеся:" Калі ў палітыцы больш меньш спакойна на мову і каву прыходзяць чалавек 30, а калі пачынаюцца нейкія імперыалістычныя заявы, накшалт крымскай авантуры- чалавек з 10", "Моладзь добрая, але на нейкі мітынг ці пікет яе не зацягнешь- баяцца, бо не прашла нашых выпрабаваньняў канца 80-х пачатку 90-х"

_____________________________________________________________________________________________

                                                  АЛЕСЯ АДАМАЎНА БАБАРЭКА - РЭКВІЕМ

      Алеся Адамаўна Бабарэка нарадзілася 9 лютага 1928 года ў Менску, у сям'і вядомага беларускага мовазнаўцы, пісьменьніка, крытыка , дзяржаўнага дзеяча Адама Бабарэкі. У час барацьбы з нацдэмамі, ў БССР ,сям'я   была рэпрысыраваная і стала ворагамі народа, Адама Бабарэку разстралялі ў Комілаг, там , у Комі апынулася малая 4-х гадовая Алеся з маці. Маці ей пела беларускія песьні і размаўляла з малой выключна па-беларуску.Аўтэнтычныя сьпевы Гарадзенскай губерніі адкуль паходзіла маці. Пасля Другой Сусветнай вайны сям'е дазволілі жыць у Кіраве, а пасля сьмерці Сталіна - ў Маскве. На Беларусь Алеся Адамаўна здолела патрапіць толькі ў 1992 годзе, праз 60 год(!), калі з яе былі зьнятыя ўсе абмежаваньні ў правах. У 1993 годзе Алеся Адамаўна ,праз запыты, даведалася дзе пахаваны яе бацька -брацкія могілкі, але дакладнае месца ўжо не знайшлі. Па прафэсіі Алеся Адамаўна крышталограф, доўгі час працавала вядучым навуковым супрацоўнікам ў Інстытуце Мэталургіі імя Байкава ў Маскве, абараніла кандыдацкую дысэртацыю . Асабістае жыцьце яе склалася выключна цяжка- спачатку загінула яе адзіная дачка-мастачка , потым адзіны ўнук. Яна засталася ў Маскве без родных. З самага пачатку Алеся Бабарэка далучылася да беларускага жыцьця ў Маскве, доўгі час уваходзіла ў склад Рады Таварыства (Грамады), заснавала беларускі аўтэнтычны гурт "Алеся", дзе сьпявалі беларусы розных пакаленьняў. Гурт выязжаў неаднаразова на конкурсныя сьпеўкі, на Беларусь, атрымліваў узнагароды. На кватэры Алесі Адамаўны зьбіралася моладзь, студэнты, яна заўседы гасьцінна частавала. Алеся Адамаўна была прыхільніцай суполкі БНФ, часта прыходзіла ў пікеты і на мітынгі пад бел-чырвона-белы сьцяг. Апошнія пяць год свайго жыцьця Алеся Бабарэка цяжка хварэла і адышла ад актыўнай працы ў Грамадзе. Памерла 15 верасня 2011 года і пахавана на Вастракоўскіх могілках побач з дачкой і ўнукам. Вечная памяць шчырай патрыетке Беларусі.     РАДА ГРАМАДЫ

                                    Падрыхтавалі Генадзь Лех і Таіса Мішчанка.

Алесі Адамаўне Бабарэцы

Штонядзелі спяшаліся мы ў гэты дом

І сядалі за стол з беласнежным абрусам.

І хоць горад чужы пільнаваў за вакном,

Тут сябе кожны з нас адчуваў беларусам.

 

Тут штораз аднаўлялася повязь часоў,

Тут гучалі імёны забытых герояў-

Легендарных паэтаў,вясёлых хлапцоў,

Тых, якіх забівалі з-за вершаў і мрояў.

 

І спявалі мы песні Радзімы сваёй,

На няшчасце далёкай,на шчасце адзінай.

І,здаецца, вастрэй сумавалі па ёй –

Песні песняў,якая завецца Радзімай.

 

Ну, а потым, калі атрымаўшы дыплом,

Я вярнуўся ў свой Менск,бо патрэба наспела,

На канцэртах альбо за бяседным сталом

Бракавала мне нашых аматарскіх спевак.

 

Ды я ведаў – як песню ў мяне адбяруць,

Да Алесі Адамаўны ў госці збяруся,

Каб упэўніцца зноў, што жыве Беларусь,

Покуль гэткія людзі дбаюць аб Беларусі!

 

Аляксей Жбанаў  2003

___________________________________________________________________________________________________________________________

 

 

     Рада Грамады Беларускае Культуры зьбірае сяброў на сустрэчу ,прысьвечаную Дню Волі -25 сакавіка 2014 года каля помніка Янкі Купалы на Кутузаўскім прасьпекце.Час- 19.00. Ускладаньне кветак, Сяброўская вячэра.